Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Ашмяншчына – цудоўны край, з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай. Ашмяншчына – калыска таленавітых, неардынарных і працалюбівых людзей, якія сваімі поспехамі ўслаўляюць наш край. Прыгажосць гэтай зямлі натхніла не аднаго майстра на стварэнне мастацкіх шэдэўраў. Пра мястэчкі раёна і іх жыхароў ствараюць вершы, складаюць легенды і пішуць карціны. А нядаўна ў краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча адбылося адкрыццё фотавыставы “Ашмяншчына вачыма сучаснікаў”, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Ашмянскага раёна.

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў


Навуковыя супрацоўнікі музея Вольга Вінцаловіч і Ірына Бусловіч зрабілі экскурс у гісторыю горада, а таксама вёсачак, якія раскіданы вакол яго, захоплена расказалі аб тым, як утварыўся Ашмянскі раён, а таксама які шлях прайшоў да свайго сучаснага выгляду.

- За 75 гадоў сваёй гісторыі раён значна змяніўся ва ўсіх сферах вытворчай і гаспадарчай дзейнасці, – расказвае Вольга Вінцаловіч. – Сёння тут працуюць 10 прамысловых прадпрыемстваў, 32 установы адукацыі, каля 30 устаноў культуры, установы аховы здароўя. Мы па праву ганарымся тым, што ў раёне 19 калектываў мастацкай самадзейнасці носяць ганаровае званне “народны” і “ўзорны”.

Ірына Бусловіч не магла не адзначыць, што ашмянская зямля багатая на культурныя традыцыі, важкая і яе гістарычная спадчына. Аб мінулых падзеях сведчаць 48 помнікаў гісторыі, 11- архітэктуры, 7 – археалогіі.

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Кожны з удзельнікаў даслаў на конкурс некалькі фотаздымкаў, лепшыя былі адабраны і прадстаўлены падчас выставы. Фатографы і аматары расказалі, якую ролю ў іх жыцці займае фатаграфія, які жанр ім бліжэй, што іх натхняе на стварэнне фотаздымкаў і якія кадры атрымліваюцца лепш.

Праз фотаздымкі мастак выказвае эмоцыі, адчыняе нам акно ў другі свет, вытканы з перажыванняў і радасцей саміх фатографаў. Усіх фотамастакоў выставы аб’яднала не толькі любоў да фотасправы, але і любоў да сваёй маленькай Радзімы – Ашмяншчыны, да людзей, якія тут жывуць. У кожным маленькім шэдэўры, створаным гэтымі мастакамі, здаецца, засталася часцінка іх душы, багатага ўнутранага свету.

У жыцці Валянціны Лабунінай фатаграфія займае важнае месца:

- Фотаапарат дапамагае захаваць на плёнцы тое, што вакол мяне, а вакол мяне – цудоўная прырода, шчырыя людзі, гістарычныя месцы, якія, спадзяюся, цікавыя для нас усіх.

Вядомы камедыйны акцёр Франк Карсан калісьці адзначыў: “У фатографа незвычайная прафесія: ён знаходзіць нешта перш, чым людзі паспеюць гэта страціць”. Гэты выраз можна смела аднесці да прац фотакарэспандэнта нашай газеты Святланы Муцянскай. Людзі, іх характары адлюстраваны на яе здымках. Можна ўбачыць нават іскрынкі ў вачах гэтых людзей, зразумець тое, што ім давялося перажыць. Нікога не пакінула раўнадушным серыя фотаздымкаў “Чалавек нарадзіўся”, дзе захаваўся самы цудоўны момант у лёсах людзей – нараджэнне новага жыцця.

- Фотаздымак – гэта заўсёды настрой, якім ты хочаш падзяліцца з людзьмі, – гаворыць Алена Апанэль. – І, магчыма, калі нехта будзе глядзець на нашы фотаздымкі – ён убачыць настрой, які мы так стараліся перадаць, ён убачыць тое прыгожае, што калісьці ўбачылі мы.

Рэпартажныя фота здольныя захоўваць памяць аб кожнай падзеі. Жывыя, спантанныя, неардынарныя фотаздымкі Аляксандра Наумчыка высока ацанілі госці выставы.

Гісторык па спецыяльнасці, Алег Працкайла расказаў, што цікавіцца  гісторыяй свайго краю. Свае захапленні маленькай радзімай ён стараецца адлюстраваць на фотаплёнцы.

Любоў да сваёй Ашмяншчыны выказалі і іншыя ўдзельнікі выставы. Алена Апанэль зазначыла, што фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, нясуць у сабе важную думку. Мы павінны захаваць твар нашага горада, захаваць самае дарагое, што ў ім ёсць, упэўнена жанчына. Святлана Муцянская падтрымала яе і дадала, што ў любой вёсачцы ці мястэчку, горадзе ёсць нешта такое, чаго няма ў іншым месцы.

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Павіншаваць пераможцаў выставы і ўручыць ім дыпломы прыйшла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Скурновіч.

Падзячныя лісты за ўдзел у фотаконкурсе атрымалі Алена Апанэль, Аляксей Гарбоўскі, Вадзім Завадскі, Арцём Тарасевіч, Андрэй Тарарака, Валянціна Саўчук, Ганна Зышчык і Аляксандр Бублікаў.

У намінацыі “Падзеі і людзі” дыплом 1-й ступені атрымала фотакарэспандэнт раённай газеты Святлана Муцянская, аўтар серыі фотаздымкаў “Чалавек нарадзіўся”. Дыпломам 2-й ступені ўзнагароджаны Аляксандр Курапцеў – аўтар фотаздымка “Мотагонкі”, а карэспандэнт раённай газеты Кацярына Рудзік з фотаздымкам “Гальшанскі замак: праз стагоддзі” атрымала дыплом 3-й ступені.

У намінацыі “Пейзажы роднага краю” лепшым прызналі фотаздымак “Сімвалы міру” Юрыя Горыда, дыпломам 2-й ступені адзначылі фота “Марозная раніца ў Гальшанах” краязнаўца Валянціны Лабунінай. Аўтар фотаздымка “Люты” Алег Працкайла атрымаў дыплом 3-й ступені.

Гран-пры фотаконкурсу “Ашмяншчына вачыма сучаснікаў” атрымаў Аляксандр Наумчык, аўтар  рэпартажнага фотаздымка “Дзень Перамогі”.

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Музычным падарункам для ўдзельнікаў і пераможцаў стала выступленне Марыны і Эдуарда Горыд.

За падарункі і сувеніры для ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу работнікі музея выказалі падзяку былому дырэктару Ашмянскага мясакамбіната Тамары Філіповіч, а таксама аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Паглядзець фотаздымкі гэтых аўтараў можна ў краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча. Выстава будзе працаваць да канца красавіка.

Кацярына БРАЗОЎСКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Ашмянскі край ў аб’ектывах фатографаў

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей

Хотите узнать больше? Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей. Фото с сайта www.osh.by У Доминики мигелоидный лейкоз III степени. 27

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 91

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 33

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 36

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 44

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 39