Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

Вядомая на ўсю краіну гульня “Што? Дзе? Калі?” заваявала сэрцы мільёнаў людзей яшчэ ў 1975 годзе, калі ўпершыню з’явілася на тэлеэкранах. З таго часу гуляюць у яе не толькі знатакі высокага ўзроўню, але і шматлікія аматары. Папулярнасць гэтая гульня набыла і ў нашым раёне. Першы чэмпіянат сярод работнікаў мытні прайшоў яшчэ ў мінулым годзе, сёлета каманды знатакоў сабраліся ў сярэдзіне студзеня.

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!


Арганізатарамі зімовага інтэлектуальнага турніру гульні “Што? Дзе? Калі?” выступілі аддзел ідэалагічнай работы ашмянскай мытні і раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Чэмпіянат за званне галоўных знатакоў прысвяцілі 75-годдзю ўтварэння Ашмянскага раёна, таму невыпадкова некаторыя пытанні тычыліся гісторыі краю.

За права называцца лепшымі знатакамі змагаліся 7 каманд. Інтэлектуалы з пастоў мытні “Катлоўка”, “Беняконі” і “ Каменны Лог”, зборныя каманды цэнтральнага апарату мытні, каманда аддзела аналізу і кантролю мытных працэдур, а таксама знатакі аддзела тэхнічных сродкаў мытнага кантролю, сувязі і інфармацыйных тэхналогій яскрава дэманстравалі свае веды ў напружанай барацьбе, якая паказала і шырыню кругагляду, і ўважлівасць, і здольнасць удзельнікаў хутка лагічна мысліць.

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

Гульня складалася з трох тураў, у кожным з якіх было 12 даволі складаных пытанняў. Члены журы, агучваючы вынікі кожнага тура, да апошняга не маглі прадказаць, хто стане пераможцам чэмпіянату: настолькі шчыльна ішлі каманды знатакоў на працягу ўсёй гульні. Хвіліна на абмеркаванне – і інтэлектуалы запісвалі адказ на бланку, які адразу адпраўляўся на стол журы, у склад якога ўвайшлі работнікі Ашмянскай мытні, прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ” і раённай газеты.

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

У першым туры лепшыя вынікі прадэманстравала каманда  аддзела тэхнічных сродкаў мытнага кантролю, сувязі, інфармацыйных тэхналогій  “Хуткая дапамога”, у другім – зборная каманда цэнтральнага апарату мытні “Эверэст”, у трэцім -  каманда  “Меркурый” паста “Каменны Лог”. Па рэзультатах трох тураў  перамагла каманда “Эверэст”, за якую выступаў ветэран Ашмянскай мытні, адзін з заснавальнікаў інтэлектуальнага руху ў мытні Аляксандр Васільевіч Старавыбарны.

Узнагароджвалі пераможцаў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Шыдлоўская і начальнік аддзела ідэалагічнай работы мытні Алена Калыбіна. Каманда “Эверэст” атрымала кубак, а інтэлектуалы каманды “Хуткая дапамога”, якія адсталі ад пераможцаў усяго на 0,2 бала, – салодкі прыз.

Кацярына РУДЗІК.


Поделиться в соц. сетях
Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Как белорусы будут отдыхать и работать в апреле и мае (инфографика)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На следующей неделе белорусы помянут предков на Радуницу. А в мае 25

Акция «Молодежь за чистоту городов и сел» проходит в Ошмянском районе

Хотите узнать больше? Весна – время пробуждения природы. Время наводить порядок в нашем общем «доме»: в городе и деревне, на улицах, в парках и скверах, во дворах домов и 22

Предстоящая неделя в Беларуси будет холодной

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Средняя температура воздуха на этой неделе в Беларуси ожидается на 3-7 32

Край.бай разыграе два квіткі на канцэрт "Масты сяброўства – Беларусь-Расія"

Хотите узнать больше? Кіраўнік сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музыкальнага каледжа імя М.-К. Агінскага Рыгор Сарока. Фота з архіву Край.бай 18 красавіка ў 19.00 на 34

В Гольшанской детской школе искусств открылась выставка, посвященная празднику Пасхи

Хотите узнать больше? Светлый праздник Пасхи с нетерпением ожидают не только взрослые, но и дети. Несомненно, ведь для ребят в пасхальные дни наступает особая пора веселья 36

В Ошмянском районе разыскивают мужчину, напавшего на пенсионерку

Хотите узнать больше? Об этом сообщил официальный представитель управления Следственного комитета по Гродненской области Сергей Шершневич. Ошмянский РОСК возбудил 57

Александр Лукашенко поручил за три-четыре года привести в порядок местные дороги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Местная дорожная сеть в Беларуси в течение трех-четырех лет должна быть 62

Выставка «Наполеон Орда. Подорожные зарисовки» откроется 6 апреля в Ошмянах

Хотите узнать больше? Выставка откроется в Ошмянском краеведческом музее имени Ф.К. Богушевича. В этот же день гостей пригласят на краеведческую панораму «Дух времени и 34