Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

Сто год прайшло з пачатку самага шырокамаштабнага ўзброенага канфлікту ў гісторыі чалавецтва, які ўзнік паміж мацнейшымі групоўкамі дзяржаў – Траістым саюзам і Антантай. Галоўнай прычынай вайны паслужыла барацьба мацнейшых еўрапейскіх дзяржаў за першынство на сусветным рынку, пераразмеркаванне раней набытых калоній і авалоданне прыроднымі багаццямі. У ваенныя дзеянні было ўцягнута 38 дзяржаў. Вайна ішла ў Еўропе і Азіі. У выніку краіны-ўдзельніцы страцілі больш за дзесяць мільёнаў салдат. Да гэтага часу няма абагуленых дадзеных па стратах мірнага насельніцтва. Мяркуецца, што толькі голад і эпідэміі забралі жыцці больш дваццаці мільёнаў чалавек. Першая сусветная прывяла да краху адразу некалькіх імперый: Расійскай, Аўстра-Венгерскай, Асманскай і Германскай.

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”


Гэта вайна лічыцца несправядліва забытай, аднак чарговым напамінам аб трагедыі стала юбілейная дата, да якой у Смаргоні быў завершаны першы этап будаўніцтва мемарыяльнага комплексу памяці ахвяраў Першай сусветнай вайны. Чаму ў Смаргоні?

Беларусь на працягу трох гадоў знаходзілася ў эпіцэнтры ваенных і палітычных падзей. Праз Смаргонь з верасня 1915 па люты 1918 года праходзіла лінія руска-германскага супрацьстаяння. Смаргонь была адзіным горадам на фронце ад Балтыйскага да Чорнага мораў, які так доўга і ўпарта – 810 дзён – абараняла руская армія. Тут загінулі дзясяткі тысяч салдат і афіцэраў. Падчас баёў 16-тысячны горад фактычна знішчылі. Пасля вайны на руіны вярнулася ўсяго каля 150 чалавек.

І хаця ўзвядзенне комплексу працягваецца – цалкам ён будзе адкрыты ў 2018 годзе -, сваёй велічнасцю і манументальнасцю мемарыял ужо прыцягвае ўвагу шматлікіх турыстаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. Папоўніць веды аб той далёкай вайне, якая змяніла ход гісторыі, мажліва ў Смаргонскім краязнаўчым музеі, дзе падрыхтавана спецыяльная экспазіцыя. Да гадавіны з пачатку аб’яўлення Германіяй вайны Расіі тут разгарнулася выстава з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея “Беларусь у гады Першай сусветнай вайны”. Комплекс памяці і веры па ўшанаванні воінаў Першай сусветнай стварылі ў Заброддзі Вілейскага раёна Валянціна і Барыс Цітовічы. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Першая сусветная вайна ў гісторычным лёсе Еўропы” сабрала ў Вілейцы звыш ста навукоўцаў з дзевяці краін свету. Гэта тэма не раз станавілася цэнтральнай у даследаваннях мясцовых краязнаўцаў і вучняў устаноў адукацыі з розных куткоў Беларусі.

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

Такіх вось неабыякавых і зацікаўленых гісторыяй Першай сусветнай вайны людзей сабраў у сваіх сценах Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча. “Па старонках Першай сусветнай вайны” – так называлася мерапрыемства, у якім узялі ўдзел краязнавец са Шчапанавіч Іосіф Іосіфавіч Мантураў, краязнавец са Смаргоні, настаўнік матэматыкі гімназіі Уладзімір Уладзіміравіч Прыхач, вучні і настаўнікі гісторыі школ горада.

Падчас мерапрыемства размова ішла не столькі пра баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, колькі пра вынікі гэтага кровапраліцця і захаванні памяці аб воінах Першай сусветнай.

На тэрыторыі Ашмяншчыны знаходзіцца некалькі вайсковых пахаванняў той пары. Знаходзяцца яны ў Барунах, Гальшанах і Доржах. Даследчую працу на гэтую тэму падрыхтавала вучаніца 9 класа СШ №1 Алёна Акушка (кіраўнік Наталля Мечыславаўна Макавецкая), якая падзялілася вынікамі сваіх даследаванняў. На працягу 2001-2003 гадоў разам з вучнямі Вайшнарышскай базавай школы не толькі прыбіраў ад смецця і рознага друзу могілкі ў Доржах, але і занатоўваў прозвішчы, што прабіваліся на замшэлых помніках пасля зняцця з іх шматгадовых напластаванняў мясцовы краязнавец Іосіф Іосіфавіч Мантураў. Сваю сумесную з вайшнарышскімі гурткоўцамі працу ён назваў “Пахавальны след ля Доржаў”. На жаль, пасля закрыцця школы работа гэта спынілася. Іосіф Іосіфавіч у сілу свайго далёка не маладога ўзросту не змог прадаўжаць справу па ўшанаванні памяці салдат Першай сусветнай. Дзялянку лесу, дзе знаходзіліся пахаванні, лясніцтва аддало пад высяканне. У выніку былі пашкоджаны многія помнікі. Да гэтага часу парадак там не наведзены.

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

Уладзімір Уладзіміравіч Прыхач цікавіцца гісторыяй не толькі Смаргоншчыны, дзе зараз жыве і працуе, але і ўсёй тэрыторыі былога Ашмянскага павета. Часта ён наведваецца і на Ашмяншчыну. Прымаючы ўдзел у краязнаўчых мерапрыемствах, ніколі не прапускае звестак, архіўных дакументаў і здымкаў, якія звязаны з нашай мясцовасцю. Вось і на гэты раз смаргонскі краязнавец падзяліўся раней невядомымі здымкамі часоў Першай сусветнай вайны. Тычыліся яны стану храмаў на тэрыторыі Смаргоншчыны і Ашмяншчыны ў 1914-1918 гг. У сваім выступленні спыніўся Уладзімір Уладзіміравіч і на трагічных падзеях у небе над Барунамі, калі быў збіты праціўнікам расійскі паветраны карабель “Ілья Мурамец №16”. Вынікі пошукаў даследчыка былі змешчаны на старонках раённай газеты. Памяць аб гэтых падзеях увекавечана не толькі ў камені-помніку ў аграгарадку Баруны, які быў закладзены ў 2009 годзе, але і ў адным з камянёў мемарыяла ў Смаргоні.

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

Падводзячы вынікі мерапрыемства, навуковыя супрацоўнікі музея Ірына Бусловіч і Вольга Вінцаловіч адзначылі, што ад кожнага з нас залежыць, наколькі часта будуць перагортвацца старонкі нашай гісторыі. Памяць пакаленняў залежыць ад кожнага. І для гэтага зусім не патрэбны гучныя і прыгожыя круглыя даты…

Дарэчы, наступны, 2015 год аб’яўлены сусветнай арганізацыяй ЮНЕСКА Годам Міхала Клеафаса Агінскага. Верыцца, што не трэба чытачам дадаткова распавядаць аб гэтай слыннай асобе, вядомай усяму свету. Сёлета расчыніў дзверы пасля аднаўлення радавы маёнтак Агінскіх у Залессі. Наведаць яго запрасіла ашмянцаў наша зямлячка, перакладчыца, супрацоўніца палацава-паркавага комплексу Таццяна Кляшчонак, якая пазнаёміла прысутных настаўнікаў і вучняў з календаром да 250-годдзя  з дня нараджэння кампазітара, музыканта, палітыка і грамадскага дзеяча з раней невядомымі звесткамі з яго жыцця і дзейнасці і паэмай А.Ходзькі “Залессе”, перакладзенай з польскай мовы, якія педагогі могуць набыць, звярнуўшыся да дырэктараў школ.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Па старонках Першай сусветнай вайны”

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 12

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 30

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 31

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 43

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 38

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 29