Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Неяк у размове дырэктар СШ №1 Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі адзначыў, што лета для яго ў параўнанні з вучэбным годам найбольш напружаны час. Зразумела, яму, як кіраўніку (чытай, сапраўднаму гаспадару і апантанаму рупліўцу), пра ўсё баліць галава. Школа штогод патрабуе рамонту: дзе касметычнага, а дзе і больш сур’ёзнага. А каб за яго ўзяцца, трэба шмат інстанцый аббегаць, абгаварыць пытанне з матэрыяламі, майстроў знайсці, якія не падвядуць і зробяць работу ў тэрмін.

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Апошнім часам востра паўстала пытанне з вялікай напаўняльнасцю класаў. Жыхары густанаселенага мікрараёна Заходні жадаюць, каб іх дзеці хадзілі менавіта ў першую школу. Прыходзіцца штодня сустракацца з бацькамі і тлумачыць ім, што школа, нават пры вялікім жаданні, не можа змясціць усіх вучняў і што да суседняй, трэцяй, таксама недалёка. А яшчэ ў Міхаіла Мар’янавіча дастаткова грамадскай нагрузкі, якая нават летам не заціхае. Шмат год дырэктар нясе груз дэпутацкіх клопатаў і турбот – калісьці раённага ўзроўню, зараз абласнога. Апроч таго, дырэктар з’яўляецца памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Кучынскай. Шмат грамадскіх абавязкаў у кіраўніка школы і на педагагічнай ніве. Ён узначальвае дырэктарскі корпус у раёне, а таксама абласное адгалінаванне асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі рэспублікі.

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Напрыканцы жніўня на базе сярэдняй школы № 1 прайшло пасяджэнне асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі па тэме «Упраўленчая дзейнасць кіраўніка па забеспячэнні якасці адукацыйнага працэсу” (на прыкладзе вопыту работы кіраўнікоў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці). Пазнаёміцца з сістэмай работы раённага аддзела адукацыі па падрыхтоўцы і забеспячэнні рэгіёна ўпраўленчымі і педагагічнымі кадрамі прыехалі старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускае педагагічнае грамадства”, доктар педагагічных навук Галіна Нікалаенка, начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Курганская, начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Святлана Уклейка, галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна-кадравай работы вышэйзгаданага міністэрства Алена Клімковіч, кіраўнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей рэспублікі. У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская.

“Сістэмная мэтанакіраваная кадравая палітыка як аснова забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу ў раёне” – так гучала тэма выступлення начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Святланы Мікалаеўны Баркоўскай, падчас якога кіраўнік сістэмы адукацыі раёна расказала аб рабоце, якая праводзіцца аддзелам па забеспячэнні ўстаноў адукацыі высокакваліфікаванымі кадрамі, аб традыцыях, якія склаліся ў дружнай сям’і ашмянскіх педагогаў, аб раённай школе рэзерву кадраў, сістэме ў рабоце з маладымі спецыялістамі. Гэту тэму працягнулі дэпутат Наталля Генадзьеўна Кучынская і дырэктар СШ №1 Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі. Дзелячыся вопытам упраўленчай дзейнасці па захаванні традыцый і вядзенні інавацыйнай дзейнасці на прыкладзе сваёй школы, дырэктар зрабіў акцэнт на тое, што толькі з падняццем прэстыжу педагагічнай прафесіі магчыма дасягнуць якасці ў адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення. Хто сёння ідзе ў педагагічную прафесію? Як зрабіць так, каб малады спецыяліст прыйшоў у школу і застаўся там працаваць? Якія ўмовы павінны быць створаны для маладых спецыялістаў ва ўстанове адукацыі для ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці з мэтай рэалізацыі перспектыў уласнага кар’ернага росту? Гэтыя і многія іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі выступлення кіраўніка школы. Важна, каб у нашай прафесіі, падкрэсліў Міхаіл Мар’янавіч, заставаліся неардынарныя, крэатыўныя педагогі. І такіх людзей у сістэме адукацыі вельмі многа. Трэба толькі іх убачыць, паказаць вопыт і зрабіць героямі дня.

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Вопыт работы педагагічнага калектыву школы быў прадстаўлены праз ажыццяўленне інавацыйных праектаў (Святлана Рамуальдаўна Жукоўская, Ала Рамуальдаўна Дзянісава, Ганна Раманаўна Лянкоўская), удзел у рэспубліканскіх конкурсах і навукова-практычных канферэнцыях (Наталля Яўгенаўна Самойленка, Ганна Баляславаўна Яхімовіч – прызёры рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” з праектам “Комплекс практыкаванняў па фарміраванні гука-літарнага аналізу”), дыстанцыйнае навучанне. Аб тым, што навучанне на адлегласці – па сродках інтэрнэту – гэта не толькі зручна, нескладана, але хутка і эфектыўна, упэўнілі Ганна Францаўна Піпір і Наталля Сяргееўна Андрэйчык.

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Каб замацаваць тэорыю на практыцы і бліжэй пазнаёміцца з крэатыўнымі і таленавітымі педагогамі, а таксама вучэбна-матэрыяльнай базай установы, гасцям была прапанавана экскурсія па школе. Настаўніца пачатковых класаў Вольга Уладзіміраўна Саванец на прыкладзе аднаго з элементаў свайго праекта прадэманстравала сістэму работы з бацькамі. Ніхто з прысутных ні на хвіліну ні ўсумніўся ў эфектыўнасці тых падыходаў, што выкарыстоўвае педагог у сваёй практыцы. Удзельнікі пасяджэння не толькі сустрэліся з абсалютным пераможцам абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” Марынай Францаўнай Дудойць, але і адчулі сябе вучнямі на міні-ўроку гэтага неардынарнага і творчага настаўніка. Тэма творчага падыходу да справы прадоўжылася ў актавай зале, дзе перад гасцямі выступілі ўдзельнікі ўзорнага дзіцячага ансамбля “Званочкі”. Узорныя творчыя калектывы школы – гонар не толькі самой установы адукацыі, але і ўсяго раёна. Дарэчы, у размове аб пазабюджэтнай дзейнасці, якая склала за 8 месяцаў бягучага года амаль 120 мільёнаў рублёў, дырэктар адзначыў, што значную частку гэтай сумы складае менавіта канцэртная дзейнасць. Яна з’яўляецца важкім унёскам у агульную казну разам з аказаннем дадатковых адукацыйных паслуг на платнай аснове, зборам макулатуры і металалому.

З вопытам работы рэгіёна па рашэнні ключавых праблем развіцця сучаснай адукацыі ўдзельнікі пасяджэння змаглі азнаёміцца таксама на прыкладзе Жупранскай сярэдняй школы і ясляў-сада вёскі Кракоўка. Маладыя кіраўнікі гэтых устаноў Кацярына Аляксандраўна Астрамовіч і Святлана Іванаўна Яблонская сталі яскравым пацвярджэннем таго, што на Ашмяншчыне работа па падрыхтоўцы ўпраўленчых і педагагічных кадраў знаходзіцца на належным узроўні.

Аліна САНЮК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.


Поделиться в соц. сетях
Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Ад крэатыўнага настаўніка да лідара-дырэктара

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Хорошие новости! Снижены цены на продукцию STIHL и VIKING

Хотите узнать больше? Немецкое предприятие STIHL является известным в мире производителем моторизованных инструментов для сельского, лесного хозяйства и строительства 19

Билет на концерт «Агата Кристи». Все хиты» получает молодечненец Александр Горбачевский

Хотите узнать больше? Билет на концерт «Агата Кристи». Все хиты» получает молодечненец Александр Горбачевский. Фото предоставлено Край.бай Александром Горбачевским На 17

В Гродненской области от сбора по декрету №3 освободили более 110 человек

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.belta.by По оперативным данным, рассмотрено около 300 таких обращений, 36

Слово «стресс» не про них – стоматология «Террастом» в Молодечно подтверждает это и в свой профессиональный праздник

Хотите узнать больше? Стоматология «Террастом» в Молодечно для взрослых и детей В Молодечно по ул. Волынца, 12Д, каб. 21 (вход со стороны центра «Этажи») работает 54

В Молодечно едет Сергей Славянский с программой «Новые и лучшие песни на бис!»

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта dzerzhinsk.by С программой «Новые и лучшие песни на бис!» Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном 49

В США на 102-м году жизни скончался Антон Шукелойть – один из лидеров белорусской эмиграции, уроженец Ошмянского района

Хотите узнать больше? Антон Шукелойть. Фото из Facebook Натальи Гордиенко В ночь на 8 января на 102-м году жизни умер Антон Шукелойть – один из старейших общественных и 78

От кроватки до игрушек. Где в Вилейке купить детские товары в рассрочку?

Хотите узнать больше? Купить в Вилейке детские товары в рассрочку можно в магазинах «Мария-Кидs» «Мария-Кидs» – это сеть магазинов с товарами для детей. В сети 81