Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Марта Мацкевич: «Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі»

Большасць педагогаў – жанчыны. Марта Мацкевіч нарадзілася 8 сакавіка, у Міжнародны жаночы дзень, таму і прафесію выбрала адпаведную, жаночую. Яшчэ з дзяцінства яна марыла стаць настаўнікам, садзіла ўсе свае цацкі і вучыла іх пісаць і чытаць. Першыя вучні моўчкі “спасцігалі таямніцы навук”. Зараз малады спецыяліст ужо другі год працуе ў Барунскім вучэбна-педагагічным комплексе, дзе выкладае беларускую мову і літаратуру.

Марта Мацкевич: «Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі»

Пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па размеркаванні дзяўчына трапіла ў вёску Баруны. Тут распачаўся новы этап у яе жыцці, поўны яркіх і незабыўных момантаў. Зараз малады настаўнік з цеплынёй успамінае, як яе прынялі ў новы калектыў, падтрымалі і дапамаглі адаптавацца на працоўным месцы.

Беларускую мову і літаратуру дзяўчына вырашыла выкладаць не проста так: яна перажывае за стан мовы ў краіне і шчыра захапляецца творамі беларускіх класікаў, дзякуючы якім, па словах Марты, мы з’яўляемся нацыяй.

Свой першы ўрок Марта Мацкевіч успамінае з хваляваннем. Гэта быў уводны ўрок у пятым класе“Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь”, на якім малады выкладчык пазнаёмілася са сваімі першымі вучнямі.

-  У мяне нават трэсліся калені і рукі. У галаве круцілася: “а ці спадабаюся я ім, а ці спадабаюцца яны мне”. Але калі я прыйшла, то ўбачыла ветлівыя твары хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з захапленнем глядзелі на мяне.

У мінулым годзе Марта Мацкевіч вяла беларускую мову і літаратуру ў 5 – 8 класах. Таксама ёй даручылі класнае кіраўніцтва ў пяцікласнікаў. Маладая выкладчыца за гэты год палюбіла сваіх вучняў. Стараецца заўсёды ім дапамагчы, прапускае праз сябе іх праблемы, а таксама прымае  непасрэдны ўдзел у жыцці свайго класа.

Настаўнік не толькі на працы настаўнік, але і дома. М. Мацкевіч клапоціцца аб сваіх вучнях нават у выхадныя дні, на вакацыях, падчас адпачынку. А ўвечары за кубкам гарбаты складае канспекты і правярае сшыткі.

Хоць Марта працуе ў школе нядоўга, яна стараецца, каб кожны наступны ўрок быў запамінальным і адрозным ад папярэдняга. Яна ўмее зацікавіць нават самага закаранелага гультая. А ўсё таму, што творча падыходзіць да кожнага ўрока. Калі ў дзяцей узнікаюць цяжкасці з вывучэннем таго ж націску ў словах, настаўніца піша ў форме верша ўсе словы, якія неабходна запомніць, а таксама ўключае туды імёны і прозвішчы вучняў. Нават на класнай гадзіне яна адводзіць 5-10 хвілін, каб пачытаць свае вершы. Дзеці падтрымліваюць захапленне маладой настаўніцы: пішуць акравершы, якія ўтрымліваюць у сабе імя і прозвішча чалавека, якому ён адрасаваны. А калі не атрымоўваецца, то настаўніца ім дапамагае. Яна лічыць, што неталенавітых дзяцей няма – кожны адметны ў нечым сваім.

Свой першы верш М. Мацкевіч напісала ў другім класе, дакладней –  дапісала. У падручніку па рускай мове яна знайшла кароткі  верш і працягнула яго на адзін слупок, потым яшчэ на адзін, – так атрымаўся твор на чатыры слупкі. Пасля Марта стала пісаць вершы пра сваіх аднакласнікаў, бацькоў і ўвогуле пра тое, што бачыла. Дзіцячае захапленне перарасло ў нешта большае ва ўніверсітэце. Там пачаў фарміравацца літаратурны густ, яна пазнаёмілася з творамі беларускіх, рускіх і замежных класікаў. Зараз, зацікавіўшыся творчасцю Кандрата Крапівы, пачала пісаць байкі, бо менавіта яны дапамагаюць перажыць пэўныя жыццёвыя нястачы са смехам.

Акрамя гэтага, настаўніца вядзе гурток па сцэнічным маўленні, сама піша сцэнарыі, а вучні з энтузіязмам прапаноўваюць нешта сваё. Дапамагаюць пачынаючым артыстам і работнікі мясцовага Дома культуры, якія прадстаўляюць касцюмы і дэкарацыі для сцэнак. Пастаноўка “Паўлінкі” на новы лад спадабалася ўсім вучням і настаўнікам школы. Сама Марта адзначае, што гэта стала падставай грунтоўна пазнаёміцца з творчасцю класікаў і з цудоўным драматычным творам.

У гэтым годзе вучні М. Мацкевіч удзельнічалі ў прадметнай алімпіядзе па беларускай мове, дзе занялі першае і трэцяе месца. А разам з вучаніцай пятага класа яны распрацавалі тэму “Структурная характарыстыка прозвішчаў вучняў Барунскага ВПК”, з якой занялі трэцяе месца ў навукова-практычнай канферэнцыі.

Сама Марта ўдзельнічае ў шматлікіх конкурсах для маладых спецыялістаў. Яны патрабуюць шмат сіл і цярпення, але настаўніца заўсёды ставіцца да гэтага творча, нават з запалам! У конкурсе “Адкрыццё” выйграла ў намінацыі “Урок – паэзія душы”, а ў конкурсе “Сваёй прафесіяй ганаруся” заняла трэцяе месца. Цяпер імя маладога спецыяліста занесена ў “Кнігу пашаны маладых спецыялістаў”.

Са сваімі вучнямі М. Мацкевіч бачыцца нават падчас вакацый. Гэтым летам яна працавала ў лагеры “Дружба” ў Замасцянах. Праца там па-свойму складаная, але зносіны і плённая работа з вучнямі прыносяць асалоду.  Тут настаўнік знаходзіцца з вучнямі  не 45 хвілін, а ўсе 24 гадзіны ў суткі. Гэта складана, бо малодшыя дзеці часам хварэюць або хочуць дадому. Да кожнага дзіцяці трэба знайсці падыход, каб зрабіць яго адпачынак паўнавартасным і карысным.

У жыцці кожнага чалавека ёсць настаўнік, які ішоў з ім па жыцці, дапамагаў справіцца з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, фарміраваў светапогляд. Людзей, якія дакрануліся да жыцця Марты, было шмат. Зараз яна з удзячнасцю ўзгадвае сваіх бацькоў, школьных настаўнікаў, універсітэцкіх выкладчыкаў.

-  Самы галоўны настаўнік у жыцці – гэта мама, – расказвае Марта, -  яна вучыла мяне жыць  сумленна. І што б ты не рабіў, рабіць трэба так, як кажа сумленне, а не людзі. Не толькі настаўнікам, але і добрым дарадцам у маім жыцці стала Яніна Іванаўна Корзун – загадчык гісторыка-краязнаўчага музея Гальшанскай сярэдняй школы. Любоў да беларускасці прывіла менавіта яна, праз заняткі ў музеі, на якія мы ішлі як на свята! Нам вельмі падабалася праводзіць экскурсіі, удзельнічаць у навукова-практычных канферэнцыях. Шмат часу паклалі на гэта і сіл, але з Янінай Іванаўнай заўсёды было лёгка і цікава, бо чалавек яна апантаны, захоплены сваёй справай.

Кажуць, што таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім. Нягледзячы на тое, што большасць часу Марта праводзіць у школе, яна паспявае іграць на гітары, спяваць, фатаграфаваць і нават рабіць цудоўныя прычоскі. Сваімі захапленнямі яна заўсёды дзеліцца з вучнямі. Нават калі Марта была важатай ў лагеры – хлопчыкі прасілі даць урокі ігры на інструменце. Яна, канешне, іх вучыла, бо лічыць, што ў дзяцей не трэба адбіваць ахвоту, а, наадварот, дапамагаць, калі ім гэта цікава.

На пытанне аб тым, ці шкадуе Марта, што калісьці выбрала педагагічную спецыяльнасць, яна адказвае, што не бачыць сябе ў іншай прафесіі, а тым больш за межамі школы. Яна з цеплынёй адносіцца да сваіх вучняў, любіць свой прадмет і заўсёды апантана рыхтуецца да пазакласных мерапрыемстваў.

– Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі! Заўсёды трэба шукаць нешта новае, бо калі настаўнік не будзе цікавы вучням, то ім будзе не цікавы і прадмет, які ён выкладае, – зазначыла Марта Мацкевіч.

Кацярына РУДЗІК.


Поделиться в соц. сетях
Марта Мацкевич: «Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі»

Марта Мацкевич: «Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі»

Марта Мацкевич: «Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі»

Марта Мацкевич: «Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі»

Марта Мацкевич: «Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі»

Марта Мацкевич: «Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі»

Марта Мацкевич: «Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі»

Марта Мацкевич: «Жыць трэба ў такім рытме, каб не было ні адной вольнай хвілінкі»

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей

Хотите узнать больше? Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей. Фото с сайта www.osh.by У Доминики мигелоидный лейкоз III степени. 28

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 98

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 35

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 36

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 46

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 41