Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

Нацыянальная кухня, нароўні з культурнымі традыцыямі, – сімвал і сэрца любога народа. Знаёмства з ёй дапамагае даведацца пра гісторыю краіны, зразумець і палюбіць яе.

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць


На жаль, мы, беларусы, мала ведаем пра сваю нацыянальную кухню. Спытай любога – назавуць толькі дранікі. Але ў той жа час радуе, што хваля беларусізацыі набірае ўсё большую сілу: маладыя людзі гавораць на чыстай беларускай мове, цікавасць да нацыянальнай кухні расце, многія рэстараны імкнуцца ўводзіць у меню беларускія стравы.

Вось і кафэ «Стары горад», якое адкрылася не так даўно ў цэнтры горада, выкарыстоўвае старабеларускую тэму як асноўную. Размяшчэнне абавязвае – дом пабудовы 1850 года. Сцены, якім 160  гадоў, дазваляюць адчуць дух таго часу. Па задумцы галоўнага натхняльніка і арганізатара Тамары Уладзіміраўны Філіповіч, інтэр’ер кафэ стылізаваны пад XIX стагоддзе. Як і ў даўнія часы, у ім спалучаюцца дрэва і камень.

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

На першым паверсе грубыя драўляныя сталы і крэслы, над галавой – бяздоннае неба, дзесьці цурчыць вада. Ты як быццам на вуліцы. Уздымаешся на другі паверх – і трапляеш на мансарду дома беларускага шляхціца. На сцяне велізарная панарама горада, адноўленая па фатаграфіі 1911 года з гістарычнай дакладнасцю.

Такому інтэр’еру адпавядае і меню. Яно распрацавана экспертам беларускай кухні Аленай Мікульчык. З мінскіх рэстаранаў былі запрошаны вядомыя кухары для правядзення майстар-класаў па прыгатаванні старабеларускіх страў.

Назвы страў дзіўныя, яны і гучаць смачна – пячыста, тарцюхі, жур, верашчака, пірог з крушанкамі, архас.

Алена Мікульчык не толькі дзялілася рэцэптамі прыгатавання старабеларускіх страў, але і суправаджала іх цікавымі гістарычнымі фактамі. Аказваецца, прыхільнікам архасу – далікатнага тварагу хатняга прыгатавання – быў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян III Сабескі. Лічыцца, што менавіта таму ў яго было так шмат дзяцей (13!).

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

Назва «тарцюхі» паходзіць ад беларускага слова «тарка» – асноўнага прыстасавання для іх прыгатавання. Гісторыя старабеларускай стравы «верашчака» пачалася ў часы караля Аўгуста III, пры двары якога жыў вядомы кулінар Верашчака. А поліўка з аўсянай мукі «жур», вядомая яшчэ з часоў Уладзіміра Манамаха, была вельмі папулярная ў нашых продкаў у сувязі не толькі з прастатой прыгатавання, але і з гаючымі ўласцівасцямі аўсянай цэжы і дапамагала пасля бурнага застолля лепш, чым агурочны расол. Вось такім дзіўным чынам пераплялася гісторыя з рэальнасцю ў сценах гэтага кафэ.

Незабыўную атмасферу стварае і жывое гучанне скрыпкі: натхняе і да сяброўскай гутаркі, і да вялікай урачыстасці. Дарэчы, для банкетаў і карпаратываў распрацавана і іншае меню – стравы сучаснай кухні, без якіх цяжка ўявіць сабе святочны стол. У абедзенны час наведвальнікам прапануюць меню комплексных абедаў «Ад шэфа», куды таксама ўваходзяць стравы беларускай кухні па вельмі прымальных цэнах.

Гарманічнае спалучэнне выдатнай кухні, бездакорнага абслугоўвання і ўтульнага інтэр’еру ствараюць атмасферу, у якую хочацца вяртацца зноў і зноў.

Вольга ЗАВАДСКАЯ.


Поделиться в соц. сетях
«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Гальшаны рыхтуюцца да свята (+Праграма фестывалю)

Хотите узнать больше? Крыху больш за месяц засталося да правядзення фестывалю «Гальшанскі замак», які традыцыйна збірае аматараў сярэднявечнай культуры з усёй краіны ля 21

Литовский самолет нарушил границу Беларуси возле БелАЭС – наш МИД вручил послу Литвы ноту протеста

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта rus.postimees.ee Нарушение госграницы со стороны Литвы зафиксировано 19 апреля в 13.40. 29

Как белорусы будут отдыхать и работать в апреле и мае (инфографика)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На следующей неделе белорусы помянут предков на Радуницу. А в мае 26

Акция «Молодежь за чистоту городов и сел» проходит в Ошмянском районе

Хотите узнать больше? Весна – время пробуждения природы. Время наводить порядок в нашем общем «доме»: в городе и деревне, на улицах, в парках и скверах, во дворах домов и 23

Предстоящая неделя в Беларуси будет холодной

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Средняя температура воздуха на этой неделе в Беларуси ожидается на 3-7 32

Край.бай разыграе два квіткі на канцэрт "Масты сяброўства – Беларусь-Расія"

Хотите узнать больше? Кіраўнік сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музыкальнага каледжа імя М.-К. Агінскага Рыгор Сарока. Фота з архіву Край.бай 18 красавіка ў 19.00 на 36

В Гольшанской детской школе искусств открылась выставка, посвященная празднику Пасхи

Хотите узнать больше? Светлый праздник Пасхи с нетерпением ожидают не только взрослые, но и дети. Несомненно, ведь для ребят в пасхальные дни наступает особая пора веселья 37

В Ошмянском районе разыскивают мужчину, напавшего на пенсионерку

Хотите узнать больше? Об этом сообщил официальный представитель управления Следственного комитета по Гродненской области Сергей Шершневич. Ошмянский РОСК возбудил 57