Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

Будаўнік – самая мірная прафесія на Зямлі. Менавіта будаўнікі ствараюць акаляючы нас свет. Гэта ў іх галовах нараджаюцца смелыя і грандыёзныя задумы і ідэі, якія затым ажыццяўляюць іх калегі. Нават самы безаблічны матэрыял у іх руках набывае форму, колер, фактуру.

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць


Сімфонія будоўлі – гэта мелодыя, якая складаецца з шуму, скрыгату, воклікаў. Гэта песня з вельмі няпростым матывам, пад якую нараджаюцца ўтульныя маленькія дамы і лаканічныя хай-тэк збудаванні, велічныя шпілі касцёлаў і залацістыя купалы цэркваў, масты і дарогі, сотні кіламетраў газаправодаў, узлётныя палосы аэрадромаў і тунэлі ў скалах, гіганцкія хмарачосы і гранітныя станцыі метро, што ўгрызаюцца ў зямныя нетры.

Будаўнік — прафесія складаная, можна сказаць, надрыўная. Аднак той стан задаволенасці, калі глядзіш на рэзультат, на зробленую работу, якая вельмі часта даецца неймавернымі намаганнямі і цяжкай фізічнай працай, гэты стан не параўнаць ні з чым. Гэтак жа, як і не перадаць пачуццяў навасёла, які заходзіць у толькі што збудаваны дом ці кватэру і не можа паверыць у тое, што гэта яго жытло, яго кут, які ён з сям’ёй чакаў не адзін год, цяжка працаваў, збіраў грошы і, нарэшце, – дачакаўся. Адразу ж  у галаве віруюць думкі: як зрабіць сваё жыллё ўтульным і прыгожым? якія шпалеры паклеіць? якога колеру павесіць фіранкі? якую набыць мэблю? Усё іншае адступае на задні план, учорашнія глабальныя праблемы становяцца мізэрнымі. Хочацца жыць!

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

Вельмі хутка такія пачуцці будуць адчуваць і жыхары нашага раёна, якія ў гэтым годзе заселяцца ў пафарбаваныя  ў жыццясцвярджальны колер дамы, што ўзводзяцца работнікамі ААТ “Будаўнік” у новым мікрараёне па вуліцы Барунскай. Па словах намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вадзіма Пашкоўскага, будаўніцтва жылля ў горадзе ідзе з апераджальнымі тэмпамі. За паўгоддзе здадзена амаль 8000 м.кв. жылля. Усяго ж за год плануецца ўзвесці 25100 м.кв. Практычна гатовы да засялення 40-кватэрны сацыяльны дом, разлічаны для такой катэгорыі, як інваліды, сіраты, адсяленцы з трухлявага жылля. У наступным годзе да гэтага дома яшчэ будзе прыбудавана 30 сацыяльных кватэр. У верасні атрымаюць жаданыя ключы ад кватэр у новым мікрараёне яшчэ 60 ашмянскіх сем’яў. А вось 70-кватэрны дом будзе здадзены ў снежні і стане сапраўдным навагоднім падарункам для тых, хто не можа дачакацца гэтага шчаслівага моманту. Паралельна з узвядзеннем жылля ідзе добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі. Гэтыя работы ўзялі на сябе спецыялісты ДБУ-28. Для выгод ашмянцаў будуць усталяваны аўтобусныя прыпынкі. Ля дамоў з’явяцца лаўкі, дзе можна будзе не толькі адпачыць, але і палюбавацца работай будаўнікоў.

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

Жнівень – тэрмін уводу яшчэ некалькіх значных для нашага раёна аб’ектаў. Плануецца здача галоўнай каналізацыйнай помпавай станцыі, якая будзе акумуляваць работу ўсіх станцый горада. Размяшчаецца яна непадалёку ад ачышчальных збудаванняў і стане адным з элементаў будаўніцтва новага ачышчальнага комплексу, які ўступіць у строй у 2015 годзе. Помпавая станцыя дазволіць вырашыць праблему з каналізацыяй, што на сённяшні дзень існуе ў мікрараёне Заходнім.

Нягледзячы на завяршэнне рэалізацыі праграмы адраджэння і развіцця вёскі, будаўніцтва ў сельскай мясовасці працягваецца. Згодна з яшчэ адным дакументам – Дзяржаўнай праграмай устойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады – у сельскай мясцовасці працягваецца будаўніцтва жылля для спецыялістаў АПК. Утульны і прыгожы аднакватэрны дом з’явіўся ў гэтым годзе ў аграгарадку Кракоўка. Кватэру для аграрыяў сельгаскаааператыва будаваў ААТ “Агат-будсэрвіс”. Гэта будаўнічая арганізацыя ўзводзіць дом і ў СВК “Ашмянскі Світанак”: новым домам папоўніцца адна з вуліц аграгарадка Навасёлкі.

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

Адказны і сурёзны аб’ект для аграрна-прамысловага комплексу здае ў гэтым месяцы ААТ “Будаўнік”. На малочнатаварным комплексе “Крэйванцы”, разлічаным на ўтрыманне больш дзвюх тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, ідуць апошнія прыгатаванні да перарэзвання  чырвонай стужкі. Ужо і пад’езд да фермы амаль гатовы – работнікі ДРБУ-190 завяршаюць укладку асфальтабетоннага пакрыцця.

А вось калегі вышэйзгаданай дарожнай арганізацыі – работнікі ДБУ-28 – працуюць на ўкладцы асфальту па вуліцы Міцкевіча ў горадзе.  Свае сілы прыкладваюць тут і спецыялісты ПМС. Плануецца да канца года завяршыць гэты аб’ект, а ўжо на наступны перайсці на другі ўчастак адной з самых старых вуліц горада – за перасячэнне з Чырвонаармейскай у бок СШ №1.

Са слоў начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ірыны Ромме, у гэтым годзе актыўна вядуцца работы па правядзенні газаправодаў у горадзе. Згодна з Указам Прэзідэнта №368 “Аб мерах па рэгуляванні адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян” 70 працэнтаў затрат на газіфікацыю бярэ на сябе дзяржава. Астатнюю частку павінны ўнесці грамадзяне. У хуткім часе блакітнае паліва паступіць у дамы жыхароў вуліц Голяса і Чырвонаармейскай. Завяршаюцца работы па газіфікацыі на вуліцах А. Кашавога і Кааператыўнай. На чарзе больш ста абанентаў, што пражываюць на вуліцах Міцкевіча, Савецкай, Камсамольскай, Гальшанскай. Газіфікацыяй у горадзе займаюцца дзве прыватныя арганізацыі: смаргонскае СТАА “Цеплагазсантэхмантаж” і слонімскае ТАА “Сельбудгаз”.

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

Новы выгляд набудуць у гэтым годзе дом №7 па вуліцы Заводскай у аграгарадку Кальчуны і дом №31 на Усходняй у квартале Будаўнікоў. Гэтыя будынкі чакае капітальны рамонт. Распачнуцца работы і ў аграгарадку Гальшаны. У доме №4 “А” па вуліцы Школьнай з’явіцца газавае ацяпленне.

Не так даўно была праведзена рэканструкцыя кацельні №5 з перабудаваннем у міні-ЦЭЦ з выкарыстаннем газапаршнявога рухавіка. Разлічаная на вялікую магутнасць, яна не можа паказаць усю сваю моц, таму зараз вядзецца мадэрнізацыя цеплавой схемы горада, каб здзейсніць магчымасць пераключэння ў летні перыяд нагрузкі кацельні №1 у кв. Будаўнікоў на кацельню №5 на Я. Коласа.

У мінулым месяцы распачаўся капітальны рамонт маста праз Ашмянку каля ўрочышча Сухая. КУП “Дарожнае інжынерна-тэхнічнае ўпраўленне” плануе закончыць работы да канца года. На чарзе мост па вуліцы Барунскай, які ўжо даўно чакае рамонту.

За кожным з гэтых сур’ёзных, а часам і зусім невялікіх, аднак таксама значных для горада і раёна аб’ектаў, стаяць людзі – будаўнікі. Яны робяць усё магчымае і немагчымае, каб прыгажэў наш рэгіён, каб жыць у вёсцы было аніяк не горш, чым у горадзе. Усе яны – ад кіраўніка да муляра ці тынкоўшчыка –  выбралі самую цудоўную прафесію на свеце, прафесію, якая будзе існаваць да той пары, пакуль будзе жыць наша планета.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

У Ашмянах будуюць – значыць жывуць

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 67

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 31

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 33

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 43

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 38

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 30