Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Марскі капітан Борхард

Збіраючы матэрыял пра вядомага марскога афіцэра і суднабудаўнічага інжынера Ксаверыя Станіслава Чарніцкага, прыемна было даведацца, што ў яго гонар названы ў 2001 годзе сучасны польскі ваенна-транспартны карабль “Контр-адмірал Ксаверы Чарніцкі”. (“Ашмянскі веснік”, №3 ад 11 студзеня 2012 года) Аднак гэта не адзіны знакаміты марскі дзеяч і наш зямляк, прозвішча якога ўганаравана ў назве судна.

Марскі капітан Борхард


З 2011 года на марскіх прасторах свету можна сустрэць трохмачтавую шхуну, на борце якой красуецца надпіс “Капітан Борхардт”. Імя капітана марскога флоту, выкладчыка польскіх марскіх школ і вучылішчаў, аўтара падручнікаў па мараходству, сябра Саюза літаратараў Польшчы і пісьменніка-марыніста, кавалера шматлікіх дзяржаўных узнагарод Караля Борхардта варта і нашай удзячнай памяці.

Нарадзіўся Караль Альгерд Борхардт у Маскве 25 сакавіка 1905 года ў сям’і выхадцаў з Ашмяншчыны Гіляра Борхардта і Марыны з дому Рачкевічаў. Хлопчык з’явіўся на свет у сталічнай клініцы, дзе працаваў лекарам яго бацька Гіляр. Аднак бацькі хутка рассталіся і трынаццацімесячны Караль разам з маці выехаў у Парыж. Там маці працавала ў магазіне мод, малявала мадэлі модных строяў і зарабляла такім чынам на жыццё. Трэба адзначыць, што яна ўсё жыццё не надавала вялікай увагі матэрыяльнаму дастатку, але шмат сваёй энергіі накіроўвала на духоўнае развіццё і ў гэтым духу выхавала сына. Матчын сум па родным краі і тыя абставіны, што Караль у Парыжы ўсё лепш і лепш размаўляў па-французску, пры гэтым губляючы мову Віленшчыны, прыспешваюць у 1911 годзе іх пераезд на Радзіму.

Вялікі ўплыў на фарміраванне светапогляду Караля Борхардта аказваюць сваякі маці Марыны. У Быкоўцы каля Каменнага Логу, маёнтках Розыслаў і Седлішчы на Валожыншчыне, у родных матчыных Журавах на Ашмяншчыне праходзіць яго дзяцінства і маладосць. Сюды потым ён прыязджае на летні адпачынак. Як адзначаў сам Караль, у гэтых фальварках і маёнтках радні ён пасля французскай мовы пачуў упершыню сакавітую беларускую гаворку. Яна стала першым стасункам паразумення з мясцовымі аднагодкамі. Дарэчы, сам пісьменнік валодаў пяццю замежнымі мовамі.

Вучоба Борхардта ў пачатковай школе і гуманітарнай гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Вільні працягвалася з перапынкамі на гады вайны з 1912 па 1924 год. Адзін год ён вучыцца на юрыдычным факультэце Віленскага ўніверсітэта імя С.Баторыя, а з 1925 года становіцца студэнтам Марской школы ў Тчэве. Гэтая навучальная ўстанова рыхтавала афіцэраў яшчэ неіснуючага польскага гандлёвага флоту. Пасля атрымання ў маі 1928 года дыплома тчэўскай марской школы ён распачынае працу ў розных тэхнічных установах Вільні, але каб не страціць набытыя веды ў марской справе, накіроўваецца ў польска-брытанскае суднаходства. З 1931 па 1938 год К.Борхардт працуе на розных польскіх пасажырскіх трансатлантычных караблях. У 1936 годзе атрымоўвае дыплом капітана марскога флоту.

Марскі капітан Борхард

У час Другой сусветнай вайны капітан Борхардт перажыў затапленне карабля “Пілсудскі”, у выніку чаго трапіў у шпіталь. Потым было затапленне ля берагоў Нарвегіі карабля “Храбры”. Падчас эвакуацыі і ратавання каманды з апошняга судна ён зноў быў цяжка паранены і трапіў у шпіталь. Пасля выздараўлення Караль Борхардт становіцца арганізатарам, а потым дырэктарам польскай гімназіі і марскога ліцэя ў Ландвуд (Англія). Адказваў за навучанне і выхаванне марскіх афіцэраў, якія былі вельмі патрэбныя для змагання ў час вайны, сам апрацоўваў праграмы навучання, выкладаў навігацыю, матэматыку, астранавігацыю і акеанаграфію.

У 1949 годзе вярнуўся ў Польшчу, калі атрымаў звестку аб слабым здароўі маці. Працягвае педагагічную дзейнасць у розных навучальных установах, якія рыхтуюць кадры для гандлёвага і рыбалавецкага флоту краіны. Працуе ў Гдыньскім дзяржаўным цэнтры марскога выхавання, у Марской школе рыбалоўства і Вышэйшай марской школе. У час летняга адпачынку з 1959 па 1962 год выпраўляецца ў пробныя рэйсы на караблях з гдыньскага порта імя Парыжскай камуны.

Акрамя выкладчыцкай дзейнасці Караль  Альгерд Борхардт у лістападзе 1957 года дэбютуе на старонках прэсы з апавяданнем “Най…”. З гэтага часу яго прозу рэгулярна друкуюць часопісы “Мора”, “Марскі тыгоднік”, Зямля Гданьская”, “Голас узбярэжжа”, “Узбярэжжа”. З мэтай папулярызацыі рамантыкі мора бярэ ўдзел у тэлевізійных праграмах “Аповеды марскіх ваўкоў” і “Лятучы галандзец”. У 1960 годзе выходзіць першае выданне зборніка апавяданняў “Значыць капітан”. Кніга да 2010 года 16 разоў перавыдавалася ў Польшчы вялікімі накладамі, а частка апавяданняў з яе была перакладзена на балгарскую, чэшскую, расійскую, славацкую мовы. Потым пабачылі свет іншыя папулярныя творы палюбіўшагася аўтара. Па сённяшні дзень К.А.Борхардт з’ўляецца адным з самых вядомых і паважаных польскіх пісьменнікаў на марскія тэмы. Яго творчасці характэрна лёгкая форма аповеду і тонкі гумар. У сваіх кнігах аўтар па-майстэрску знаёміць з марскімі традыцыямі і звычаямі, узбагачае нашыя веды гістарычнай тэматыкай. Дзякуючы каларытным замалёўкам пісьменніка ў памяці многіх пакаленняў чытачоў захоўваюцца вобразы стваральнікаў польскага гандлёвага флоту. У 1970 годзе Борхардт атрымаў ганаровую адзнаку расійскага “Клуба знакамітых капітанаў”. Ён быў адзіным замежным грамадзянінам, якога  так ушанавалі пры жыцці. Адначасова з літаратурнай дзейнасцю займаўся маляваннем і скульптурай, дзе таксама раскрываў свой талент і творчы патэнцыял.

Капітан Караль Альгерд Борхардт адышоў на вечную вахту 20 мая 1986 года ў Гдыні і пахаваны на мясцовых могілках. На агульным з маці надмагільным помніку выбіта лацінскае выслоўе ”NEC MERGITURN”, што ў перакладзе гучыць як “Ніколі не патоне”. Сапраўды, памяць пра легендарную постаць жыве і годным чынам адзначана мемарыяльнымі знакамі. Яго імем названы некалькі школ, ушанавана яно ў назвах вуліц у Гданьску, Слупску, Тчэве і Гдыні. Усталяваны мемарыяльныя шыльды на доме ў Гдыні, дзе ён жыў, факультэце навігацыі ў Гдыньскай вышэйшай марской школе, на Алеі заслужаных людзей мора ў Рэве. Прысвечана памяці знакамітага капітана пастаянная выстава ў музеі абароны ўзбярэжжа, існуе мемарыяльны пакой на парусніку “Дар Памор’я”. У 2011 годзе пабачыла свет польская дакументальная кінастужка “Караль Альгерд Борхардт – капітан уласнай душы”…

На Ашмяншчыне да нядаўняга часу захоўвалася адна памятка пра К.Борхардта – сядзібны дом у Журавах. Як стала вядома з аўтабіяграфічных аповедаў пісьменніка, яго маці Марына Борхардт-Чыж (1881-1977) нарадзілася тут у сям’і Леакадзія Нарвід-Рачкевіча і Амеліі Літавор-Арамовічаўны. Яе радаводы па «мячу» і «кудзелі» выводзіліся са старадаўняй мясцовай шляхты. Журавы ў другой палове ХIХ стагоддзя атрымоўвае ў спадчыну яе бацька, і з таго часу Леакадзій і Амелія Рачкевічы гаспадараць у гэтым невялікім фальварку пры напалеонаўскім тракце. Сярод гасцей гэтых мясцін нельга не адзначыць мастака Фердынанда Рушчыца, які неаднойчы наведваў жураўскую сядзібу.

У гады Першай сусветнай вайны пабудовы фальварка былі знішчаны, таму ў міжваенны час ХХ стагоддзя маці капітана ўсю сваю энергію накіроўвае на адбудову паселішча. Дапамагае ёй у гэтай справе не толькі сын, а і другі яе муж Вітольд Чыж. Айчым К.Борхардта быў вядомым польска-беларускім грамадскім дзеячам Віленскага краю, які з 1927 па 1934 год з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам горада Вільні, але размова пра В.Чыжа заслугоўвае асобнага артыкула. Што цікава, алея да сядзібы да нашых дзён захавала назву “Чыжовая дарога”.

Маляўнічы, функцыянальны дом у Журавах быў запраектаваны віленскім тэатральным сцэнарыстам, сябрам айчыма. Гэты двухпавярховы дом не выглядаў знешне вялікім, але ўнутры здаваўся вельмі прасторным. На старым фотаздымку бачна, што сцены і веранда пабудовы пакрыты “коўдрай” з раслін, да ўваходнага мураванага ганка вялі пяць прыступак. Каля сядзібы быў закладзены вялікі сад з розных гатункаў дрэў і раслін. Толькі адных яблынь налічвалася ў ім каля 700 адзінак. Па перыметру двара раскінулася прыгожая прысада з елак. Па звестках, з 1927 года на фальварак Чыжоў прыпадала 10 гектараў зямлі, 70 гектараў было здадзена ў арэнду жыхарам вёскі Журавы. Гэта быў сапраўдны аазіс, куды ў 30-я гады ХХ стагоддзя пераехала маці К.Борхардта і дзе правяла некалькі шчаслівых гадоў свайго жыцця. Пасля вайны ў 1945 годзе ўсю нерухомасць ў Журавах прыйшлося пакінуць, па рэпатрыяцыі Марына Чыж выехала ў Польшчу. Назаўсёды развітаўшыся з роднымі мясцінамі, айчым Вітольд Чыж у дадатак згубіў дакументы на жураўскую сядзібу, і таму ніякай грашовай кампенсацыі пры ўладкаванні на новым месцы яны не змаглі атрымаць.

Цудоўную магчымасць прасачыць гісторыю сядзібы прадставіў былы настаўнік і намеснік дырэктара Жураўскай базавай школы Тамаш Тамашавіч Тамашэвіч. Беражна захоўваецца ў яго “Летапіс Жураўскай школы”, дзе грунтоўна пададзены звесткі пра жыццё ў гэтай мясціне у пасляваенны час. Адлюстраваны ў альбомах статыстычныя дадзеныя па школе, пералічаны склад педагагічных і тэхнічных работнікаў, адзначаны лепшыя навучэнцы і дасягненні школьнага калектыву. Дапаўняюць альбом старыя пажоўклыя фотаздымкі таго перыяду, на якіх зафіксаваны працоўныя будні навучэнцаў і разнастайныя мерапрыемствы ў пазаўрочны час. З цікавасцю адзначыў для сябе, што ў 1966 годзе лепшыя вучні школы мелі магчымасць праляцець самалётам па маршруце Ашмяны – Астравец.

З летапісу школы таксама можна даведацца, што ў сядзібным доме Чыжоў ужо ў 1939 годзе была арганізавана пачатковая школа. Працягвае працаваць яна і ў пасляваенны час. У 1957 годзе было прынята рашэнне аб пераводзе Жураўскай пачатковай школы ў сямігадовую навучальную ўстанову. У сувязі з гэтым у 1959 і 1963 годзе побач з сядзібным домам ўзводзяцца дзве амаль аднатыпныя пабудовы для новых класаў, а ў 1966 годзе пабудаваны яшчэ адзін школьны будынак. Дзесьці ў гэты час закладваецца прышкольны доследны ўчастак, стадыён, вядзецца добраўпарадкаванне тэрыторыі. У пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя пры новым дырэктары Іване Іванавічу Говару каля сядзібы было пасаджана незвычайнае дрэва з экзатычнай кронай, якое набыў кіраўнік школы ў батанічным садзе сталіцы. І хаця школы ўжо няма, па сённяшні дзень дрэва з’ўляецца для яе выпускнікоў сімвалічным напамінам пра той незабыўны час іх маладосці.

Насычанае і гаманлівае школьнае жыццё працягнулася ў гэтым кутку Ашмянскага краю да пачатку ХХI стагоддзя. У сувязі з невялікай колькасцю вучняў у 2005 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці Жураўскай базавай школы і пераводзе вучняў у суседнюю Мураванаашмянкоўскую сярэднюю школу. Далейшы лёс сядзібы быў нясуцяшальны. Спачатку былі разабраны пабудовы каля сядзібнага дома, а зімою 2014 года не стала і дома Чыжоў. Шкада, што знік не толькі помнік драўлянага дойлідства, а, магчыма, і апошні сведка прысутнасці Караля Борхардта на Ашмяншчыне.

Будзем спадзявацца, што імя марскога капітана, выдатнага педагога і пісьменніка Караля Альгерда Борхардта знойдзе сваё належнае месца сярод іншых вядомых людзей краю, а памяць пра яго “ніколі не патоне” пад хвалямі часу.

Уладзімір ПРЫХАЧ.


Поделиться в соц. сетях
Марскі капітан Борхард

Марскі капітан Борхард

Марскі капітан Борхард

Марскі капітан Борхард

Марскі капітан Борхард

Марскі капітан Борхард

Марскі капітан Борхард

Марскі капітан Борхард

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей

Хотите узнать больше? Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей. Фото с сайта www.osh.by У Доминики мигелоидный лейкоз III степени. 25

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 91

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 33

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 35

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 44

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 38