Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У школьным двары ўсё ізноў паўторыцца…

У суботу ў школах, гімназіях і ліцэях рэспублікі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. Апошні школьны званок празвінеў і для 201 выпускніка ўстаноў адукацыі нашага раёна.

У школьным двары ўсё ізноў паўторыцца…

Ён празвінеў для тых, хто адзінаццаць год назад прыйшоў у школу, стаяў у двары, разгублена моргаў вачыма, не ведаючы, каму ўручыць букет, што гаварыць, што рабіць. Побач, акрамя бацькоў, стаялі хораша прыбраныя настаўнікі. Пакуль яшчэ зусім чужыя, стрыманыя і строгія. І дырэктар школы штосьці гучна гаварыў у мікрафон, даючы наказ разгубленым і ашаломленым урачыстасцю першакласнікам. А вучні старэйшых класаў пазіралі на малечаў, як на свае здымкі адзінаццацігадовай даўнасці, пазнавалі ў іх позірках тое, што самі калісьці адчувалі, але ўжо паспелі забыцца. Старшакласнікі чыталі вершы, танцавалі і спявалі аб шчаслівых школьных гадах. Уся гэта ўрачыстая мітусня гняла. Хацелася дахаты, да цацак, мультфільмаў і іншых дзіцячых радасцяў.

Сёння тыя, хто адзінаццаць год таму стаяў няроўнай шарэнгай і перамінаўся з нагі на нагу, сталі выпускнікамі. Сёння ім здаецца, што яны ўсё ведаюць, усё ўмеюць. На дарослых ужо можна не звяртаць увагі, слухаць, прапускаючы заўвагі міма вушэй. Яны трымаюцца ўпэўнена і вольна. Яны ведаюць пра сваіх настаўнікаў намнога больш, чым мяркуюць педагогі. Яны перараслі школу. У іх з’явіліся ўжо недзіцячыя каштоўнасці і паняцці, іх складана чымсьці здзівіць і ўразіць. Але на тварах юнакоў і дзяўчат усё той жа дзіўны выраз, які быў адзінаццаць год назад. Здаецца, усё вядома наперад: планы намечаны, мэты вызначаны, усё павінна атрымацца… Але хваляванне перад будучым не знікае.

З гэтымі ж думкамі стаялі на апошняй школьнай лінейцы і выпускнікі СШ №1. Слухалі наказы дырэктара Міхаіла Гружэўскага, першых настаўніц Марыны Ясевіч і Алены Чаплінскай, прадстаўніцы ад бацькоў – Наталлі Ігнаткевіч, старшыні райвыканкама Міраслава Сарасека, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Кучынскай, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Святланы Баркоўскай, першакласнікаў… І хаця віншаванні тычыліся ўсіх вучняў школы, настаўнікаў і бацькоў, адчувалася, што на лінейцы галоўныя –адзінаццацікласнікі. Уся ўвага скіравана на іх, прыгожых, амаль ужо дарослых, але такіх безабаронных і разгубленых.

У школьным двары ўсё ізноў паўторыцца…

Яны яшчэ адна сям’я – дружная і творчая сям’я першай школы. Разам з іншымі вучнямі атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды – за поспехі ў вучобе, перамогі ў алімпіядным руху, дасягненні ў творчасці і спорце. Іх прозвішчы гучаць сярод тых, хто ўдастоены гордага звання “Вучань года – 2014”, а іх класы па-ранейшаму ў ліку “Самых класных класаў”.

Сімвалічны ключ ад школы – ключ ведаў – выпускнікі перадаюць дзесяцікласнікам. Але гэта не азначае, што дзверы школы на гэтым для іх зачыняюцца. Яны назаўсёды застануцца ў гісторыі роднай школы, нават адляцеўшы, як тыя паветраныя шары, у дарослае жыццё. Яны будуць вяртацца сюды ў думках і снах, падчас традыцыйных школьных сустрэч і ў статусе педагогаў…

Божае блаславенне ад айца Пятра і ксяндза пробашча Яна атрымана. Падораны настаўнікам букеты жоўтых цюльпанаў.  У вушах усё яшчэ звініць школьны званок…

Лета зменіць іх жыццё. Сённяшнія выпускнікі стануць студэнтамі. А ў школьным двары ўсё ізноў паўторыцца…

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В США на 102-м году жизни скончался Антон Шукелойть – один из лидеров белорусской эмиграции, уроженец Ошмянского района

Хотите узнать больше? Антон Шукелойть. Фото из Facebook Натальи Гордиенко В ночь на 8 января на 102-м году жизни умер Антон Шукелойть – один из старейших общественных и 43

От кроватки до игрушек. Где в Вилейке купить детские товары в рассрочку?

Хотите узнать больше? Купить в Вилейке детские товары в рассрочку можно в магазинах «Мария-Кидs» «Мария-Кидs» – это сеть магазинов с товарами для детей. В сети 53

Ольга Келин из Островца набрала наибольшее количество голосов в конкурсе «Мисс Край.бай-2016» (фото)

Хотите узнать больше? Ольга Келин из Островца набрала наибольшее количество голосов в конкурсе «Мисс Край.бай-2016» Фото предоставлено Ольгой Келин Вчера, 23 декабря, 48

Билет на юбилейный гала-концерт “Нам 10 лет!” получает Александр Водяной

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта molmk.by Юбилейный гала-концерт Молодечненского молодежного музыкального народного 48

Ответь на три вопроса и получи билет на юбилейный гала-концерт

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта molmk.by Молодечненский молодежный музыкальный народный театр в честь своего 10-летия 57

Хирурга из Ошмян Юрия Янушко наградили знаком «Отличник здравоохранения»

Хотите узнать больше? Юрий Янушко руководит хирургическим отделением районной больницы. Фото с сайта www.osh.by Юрий Янушко руководит хирургическим отделением районной 64

Билет на творческий вечер Елены Атрашкевич получает Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Воспитанник Елены Атрашкевич – Алексей Гросс. Фото с сайта belta.by Творческий вечер композитора Елены Атрашкевич “Белые росы жизни моей” пройдет во 49