Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нацыянальная ідэя гартуецца ў рэгіёнах

Да святаў рыхтуюцца доўга, а праходзяць яны хутка. Вось і два мерапрыемствы ў нашым раёне, што адбыліся напрыканцы мінулага тыдня: навукова-практычная канферэнцыя і фестываль ля сцен Гальшанскага замка, праляцелі як адно імгненне. Праўда, не прайшлі незаўважна, не растварыліся ў магутнай плыні шматлікіх падзей, а пакінулі адметны след у жыцці рэгіёна, узбагацілі нас новымі ведамі з гісторыі роднай зямлі. І хаця, здавалася б, ужо ўсё вядома, але кожны раз на гістарычным полі пачынаюць вытыркацца новыя звесткі-камяні.

Нацыянальная ідэя гартуецца ў рэгіёнах


Прыйшоў час каменне гэта збіраць, падкрэсліла ў сваім выступленні на чарговай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гальшанскія чытанні” дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская. З 2006 года, менавіта тады прайшлі першыя навуковыя чытанні ў нашым раёне, шмат камянёў было сабрана. Пад эгідай Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праведзены грунтоўныя археалагічныя даследаванні гальшанскага гарадзішча. Геадэзічны пункт мерыдыяна Дугі Струвэ стаў адметнай кропкай не толькі на карце Ашмянскага раёна, але і набыў сусветную значнасць: спачатку праз усталяванне знака, затым праз кнігу дацэнта БНТУ Уладзіміра Мкртчана “Геодезическая дуга Струве: путь к историческому наследию” і віртуальны музей дугі ў Гальшанскай сельскай бібліятэцы. Памятны знак на месцы гібелі славутага экіпажа бамбардзіроўшчыка “Ілья Мурамец” паспрыяў наладжванню трывалых стасункаў з азербайджанскімі і расійскімі гісторыкамі, якія займаюцца вывучэннем Першай сусветнай вайны і адшукваюць землякоў, звязаных з гэтымі падзеямі. Гальшанскія чытанні прыцягнулі ўвагу грамадскасці да гістарычнай постаці нашай зямлячкі, заcнавальніцы роду Ягелонаў Соф’і Гальшанскай. Вобраз маці польскіх каралёў быў увекавечаны ў камені і падчас першай навукова-практычнай канферэнцыі помнік урачыста ўсталяваны ў цэнтры Гальшан. Гэтыя абставіны падштурхнулі пісьменніка Анатоля Бутэвіча да напісання гістарычнага рамана “Каралева не здраджвала каралю”, прэзентацыя якога прайшла ў Гальшанах. А праз пяць год ля сцен замка адбыўся паказ першага беларускага нацыянальнага мюзікла, галоўнай гераіняй якога стала наша слаўная зямлячка.

Нацыянальная ідэя гартуецца ў рэгіёнах

Ініцыятыва былога намесніка старшыні райвыканкама Валянціны Лузінай пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук, а менавіта Інстытута гісторыі гэтай навуковай установы, стала на Ашмяншчыне добрай традыцыяй. Сёлета навукоўцы з Мінска, Брэста і Гродна, а таксама мясцовыя краязнаўцы і вучні школ раёна сабраліся ў шосты раз, каб абмеркаваць пытанні рэгіянальнай гісторыі і падзяліцца напрацоўкамі і адкрыццямі, што былі зроблены за апошнія два гады.

“Ашмяншчына: горад і воласць у гістарычным узаемадзеянні” – так была акрэслена тэма навуковага форуму. Трэба адзначыць, што на гэты раз у Ашмяны з’ехалася навукоўцаў на парадак больш, чым у мінулыя разы. Калі раней канферэнцыя абыходзілася двума секцыямі, то зараз звыш 40 чалавек пажадалі прыняць удзел у чытаннях, таму была арганізавана работа ў Кальчунскай СШ, канферэнц-зале райвыканкама і гарадской гімназіі. Навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва, Інстытута мовазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, Інстытута культуры, Інстытута пагранічнай службы, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ICOMOS), выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў з Мінска, Гродна, Брэста, мясцовыя краязнаўцы і вучні, аб’яднаныя агульнай тэматычнай прасторай, вынеслі на абмеркаванне шмат пытанняў, што тычацца гісторыі Ашмянскага павета, яе слынных асоб і мясцовых славутасцяў.

Асабліва значнай і адказнай падзеяй Гальшанскія чытанні з’ўляюцца для юных ашмянскіх даследчыкаў, бо ім прыходзіцца выступаць побач з масцітымі навукоўцамі з вядучых устаноў краіны. Аднак робячы свае пакуль яшчэ нясмелыя крокі ў глыб стагоддзяў, вучні пачынаюць усведамляць, што сцвярджэнне “Без мінулага не можа быць бучыні” мае глыбінны змест. Гэта не проста выраз, а заклік да вывучэння сваіх каранёў, без якіх мы нішто ў гэтым свеце.Толькі ведаючы гісторыю, можна зразумець сваё месца на зямлі.

Як правіла, вывучэнне гісторыі сваёй малой радзімы не абмяжоўваецца ў дзяцей адным паведамленнем падчас чытанняў. Яны пачынаюць самастойна адкрываць для сябе свой край. Некаторыя затым прадаўжаюць даследаванні ў вышэйшых навучальных установах, як, напрыклад, робіць выпускніца Кальчунскай СШ, студэнтка БДУ Вольга Навагонская. На канферэнцыі Вольга выступіла з дакладам “Мой шлях да вывучэння спадчыны Енджэя Снядэцкага”. Выпускнік Гальшанскай школы, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўген Скаржынскі падрыхтаваў паведамленне па тэме “ Гальшаны і ваколіцы ў 80-90-х гадах XVII стагоддзя”. А вось цяперашнія вучні Гальшанскай школы Вікторыя Трус і Аляксандра Харэвіч расказалі пра гальшанскіх князёўнаў – Соф’ю і Іуліянію. І не проста перадалі факты з жыцця ўганараваных на Беларусі асоб, але і зрабілі гэта з дапамогай тэатралізацыі. У ролі князя Гольшы і Паўла Сапегі выступілі вучні мясцовай школы Аляксандр Каханоўскі і Іван Дзенісенка. Вучань 10 класа гімназіі №1 Дзмітрый Атрашкевіч выступіў з дакладам “Сацыяльна-эканамічнае развіццё Ашмяншчыны XIV-XVIII ст.ст.”. “Заключны этап вайны 1812 года ў Ашмянскім павеце” – так называлася тэма даследавання вучаніцы СШ №2 Аксаны Хацілоўскай. Адзінаццацікласніца гэтай школы Жанна Паўлоўская выступіла з паведамленнем аб сацыяльна-эканамічным развіцці Ашмяншчыны XIV-XVIII ст.ст. Цікавую тэму для разгляду прапанавала вучаніца Кальчунскай СШ Аліна Масальская – “Першая сусветная вайна на Ашмяншчыне праз фотааб’ектыў”.

Нацыянальная ідэя гартуецца ў рэгіёнах

Безумоўна, важкі ўклад у правядзенне даследаванняў унеслі настаўнікі – кіраўнікі навуковых прац. Іх унёсак у сур’ёзную справу па вывучэнні рэгіянальнай гісторыі быў адзначаны Інстытутам гісторыі НАН Беларусі граматамі. Дырэктар навуковай установы Вячаслаў Даніловіч уручыў заслужаныя ўзнагароды настаўніцы гісторыі гімназіі №1 Ларысе Ларыонавай і яе калезе з Кальчунскай СШ Святлане Чарняк. Граматай інстытута адзначана дзейнасць метадыста па музеях і ахове гісторыка-культурнай спадчыны раённага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці Сяргея Жыліка.

Гальшанскія чытанні так ці інакш звязаны з прапагандай друкаваных носьбітаў інфармацыі – кнігамі. Падчас адной з канферэнцый была прэзентавана кніга дырэктара ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” Тамары Філіповіч “Падарожжа па Ашмянскаму краю”. Сёлета ашмянцы змаглі адкрыць для сябе яшчэ адно грунтоўнае выданне – кнігу доктара філалагічных навук, прафесара Адама Мальдзіса “Соотечественники”, у якой сярод 25 знакавых постацей, звязаных з нашым краем, ганаровае месца займаюць Соф’я Гальшанская і Зыгмунт Мінейка.

Нацыянальная ідэя гартуецца ў рэгіёнах

Сапраўдным патрыётам Беларусі і малой радзімы – Астравеччыны – назвала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання Валянціна Лузіна шаноўнага госця, аўтара прэзентуемага выдання Адама Мальдзіса, які ўсё жыццё прысвяціў вывучэнню гісторыі Беларусі і пошуку каранёў нашых землякоў у розных краінах свету. Ён усёй душой хварэе за беларускасць і падчас свайго выступлення на навукова-практычнай канферэнцыі выступіў з прапановай стварыць на Ашмяншчыне таварыства гісторыкаў і краязнаўцаў імя Соф’і Гальшанскай, а следам за ім і фонд імя нашай зямлячкі.

Ужо стала добрай традыцыяй кіраўніцтвам Інстытута гісторыі НАН Беларусі на Гальшанскіх чытаннях дарыць кнігі нашай раённай бібліятэцы. І на гэты раз інстытут ад традыцыі не адступіў: выданні апошняга года папоўнілі фонды бібліятэчнай установы. Вячаслаў Даніловіч, назваўшы сярод апошніх работ кнігі пра гісторыю Пінска і Полацка, выказаў меркаванне, што ўжо наспела пара падрыхтаваць такое ж выданне пра Ашмяны, тым больш, што матэрыялаў аб нашым рэгіёне больш чым дастаткова.

Падарунак сваім землякам-ашмянцам зрабіў і краязнавец Васіль Юрша. Ён перадаў краязнаўчаму музею імя Багушэвіча сабраную ім калекцыю гербаў ашмянскай шляхты. Экспазіцыю музея папоўніць і план горада 1898 года, зроблены Алегам Трусавым.

Да Гальшанскіх чытанняў супрацоўнікамі раённага музея і цэнтральнай бібліятэкі былі падрыхтаваны фотавыстава “Ашмяны. Погляд праз стагоддзі” і літаратурная выстава “Культурная спадчына Ашмяншчыны ў гістарычным асяроддзі рэгіёна”. Цікавасць выклікала калекцыя гербаў ашмянскай шляхты, якую падрыхтаваў Васіль Юрша, а таксама археалагічныя знаходкі падчас раскопак на Гальшанскім замку. Гэтыя артэфакты папоўняць фонды краязнаўчага музея імя Багушэвіча.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 0

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 30

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 31

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 43

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 38

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 29