Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянах – конкурс маладых настаўнікаў

Яны зрабілі свой выбар сэрцам. Нягледзячы на перасцярогі блізкіх, на смешкі знаёмых, на мізэрную зарплату і яшчэ меншы за яе прэстыж прафесіі настаўніка, пасля заканчэння школы падалі дакументы ў педагагічны.

У Ашмянах – конкурс маладых настаўнікаў

Каб стаць рабамі падручнікаў і канспектаў, каб і пасля ўрокаў несці дадому цяжар школьных турбот – стосы сшыткаў і распрацоўкі планаў, думкі пра сваіх вучняў; растрачваць свой час не на ўласных дзяцей, а на чужых і не заўсёды ўдзячных. Каб у заслужаны выхадны прападаць у школе, арганізуючы пазакласныя мерапрыемствы, ці сядзець дома за камп’ютарам, рыхтуючы чарговы адкрыты ўрок, выступленне на педсавет ці бацькоўскі сход. І каб нават адпачынак падчас лета – адзінае, у чым зайздросцяць педагогам, – прысвяціць рамонту кабінета, паходам і экскурсіям са сваімі выхаванцамі па родным краі, самаадукацыі і іншым настаўніцкім клопатам.

Яны сталі настаўнікамі і нічуць аб гэтым не шкадуюць, нават лічаць сябе шчаслівымі, калі бачаць дапытлівыя і прасветленыя твары дзяцей. Дзесяць дзяўчат –маладых спецыялістаў, удзельніц раённага конкурсу “Адкрыццё” цягам чатырох конкурсаў шчыра прызнаваліся ў любові да абранай прафесіі, разважалі аб ролі педагога ў сучаснай сістэме адукацыі, дзяліліся ўражаннямі аб сваіх першых кроках на педагагічнай ніве.

Яны не баяліся прызнацца ў сваіх памылках і не хавалі эмоцый, ад  чаго конкурс толькі выйграў. Ён стаў сапраўдным шчырым святам і ў поўнай меры апраўдаў сваю назву.

На гасцінную сцэну СШ №1 выйшлі Наталля Макарэвіч – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Навасёлкаўскага ВПК, Марта Мацкевіч – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Барунскага ВПК, Алена Стома – выхавацель цэнтра развіцця дзіцяці г. Ашмяны, Святлана Брэйва – выхавацель дзіцячага садка №3, Вольга Ярошка – настаўніца англійскай мовы СШ №3, Ілона Пану – настаўніца хіміі і біялогіі Кальчунскай СШ, Марыя Піваварава – настаўніца англійскай мовы гімназіі №1, Кацярына Гружэўская – настаўніца англійскай мовы СШ №2, Анастасія Сівакова – настаўніца англійскай мовы СШ №1 і Ганна Ляўковіч – настаўніца нямецкай мовы Гальшанскай СШ.

У Ашмянах – конкурс маладых настаўнікаў

Канкурсанткамі ўжо пройдзены два этапы: яны рыхтавалі прэзентацыю, у якой расказвалі аб сабе і сваім педагагічным крэда, і праводзілі адкрытыя ўрокі і заняткі. На заключным этапе маладым спецыялістам неабходна было выказаць свае меркаванні па тэме “Сучасны настаўнік – хто ён? які ён?” і прадэманстраваць уласныя захапленні.

Вольга  Ярошка ў пацвярджэнне заяўленай тэмы прывяла словы Льва Талстога аб тым, што сапраўдны настаўнік павінен мець вялікія веды і вялікае сэрца. Здаецца, да сказанага класікам нічога і дадаваць не трэба, бо ў ім змешчана ўся сутнасць педагагічнай працы – нялёгкай, часам няўдзячнай, пры гэтым самай высакароднай у свеце, самай патрэбнай. Ніхто не стане аспрэчваць, што ўсе астатнія прафесіі бяруць свой пачатак з прафесіі настаўніка, і ад таго, які педагог трапіцца на нашым шляху, будзе залежаць, якімі спецыялістамі мы станем у будучым.

Сённяшні настаўнік – не толькі “сейбіт” ведаў. Акрамя дасканалага валодання прадметам і асновамі дзіцячай псіхалогіі, яму трэба ўмець вырашаць гаспадарчыя пытанні, быць і артыстам, і мастаком, пісьменнікам. Дзецям з настаўнікам павінна быць цікава. Толькі любоўю іх сэрца не палоніш. З удзельніцамі конкурсу, што выходзілі на сцэну, думаецца, вучні не сумуюць. Усе яны – асобы творчыя: спяваюць, танцуюць, пішуць вершы, выступаюць у ролі драматургаў і рэжысёраў, захапляюцца фатаграфіяй і вязаннем, любяць спорт і кіно.

Журы было вельмі складана вызначыць пераможцу, бо гэтага ганаровага звання заслугоўвалі ўсе без выключэння ўдзельніцы. Падкупала шчырасцю і эмацыянальнасцю Святлана Брэйва, якая выйшла на сцэну разам са сваімі выхаванцамі. Песню Ганны Ляўковіч на нямецкай мове адзначылі не толькі члены журы, але і гледачы ў зале. Наталля Макарэвіч свой удзел у конкурсе прысвяціла маці, таксама настаўніцы, і прадэманстравала не толькі вакальнае майстэрства, але і арыгінальныя вырабы з саломкі. Марта Мацкевіч склала байку, якую інсцэніравала са сваімі вучнямі. Глыбінёй кранулі вершы Вольгі Ярошка. Сваю любоў да тэатра Марыя Піваварава выразіла праз “Маналог жаночай душы” Яўгена Грышкаўца. У палітры захапленняў Анастасіі Сіваковай знайшлося месца ўсім колерам вясёлкі, якія настаўніца сабрала ў відэафільме, а затым яшчэ і ўвасобіла ў танцы.

У Ашмянах – конкурс маладых настаўнікаў

Пераможцам конкурсу маладых спецыялістаў “Адкрыццё” прызнана настаўніца СШ №1 Анастасія Сівакова. Акрамя падарунка ад арганізатараў мерапрыемства – аддзела адукацыі, спорту і турызму і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, канкурсантку чакаў яшчэ адзін прыемны сюрпрыз – падарунак ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Кучынскай. У намінацыі “Талент і прывабнасць” пераможцай прызнана Ганна Ляўковіч, “Па закліку сэрца” – Наталля Макарэвіч, “Урок – паэзія душы” – Марта Мацкевіч, “Сэрца аддаю дзецям” – Алена Стома, “Выхавацель дзіцячай душы” – Святлана Брэйва, “Эрудыцыя і прафесіяналізм” – Вольга Ярошка, “Крок у навуку” – Ілона Пану, “Натхненне і педагагічны артыстызм” – Марыя Піваварава, “Урок – вяршыня майстэрства” – Кацярына Гружэўская.

Хочацца спадзявацца, што творчыя і таленавітыя настаўніцы, якія праявілі сябе ў конкурсе педагагічнага майстэрства, ніколі не расчаруюцца ў сваім выбары і не збочаць з абранай сцяжыны, стануць гонарам ашмянскага краю і прадаўжальнікамі слаўных традыцый педагогаў Ашмяншчыны.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей

Хотите узнать больше? Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей. Фото с сайта www.osh.by У Доминики мигелоидный лейкоз III степени. 28

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 99

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 35

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 36

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 46

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 41