Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ашмянец даследаваў свой род на глыбіню чатырох стагоддзяў

Ашмянец даследаваў свой род на глыбіню чатырох стагоддзяў

Ашмянец даследаваў свой род на глыбіню чатырох стагоддзяў.

Інжынер-сістэматэхнік Васіль Юрша ўспамінае: пэўны час ён жыў, як усе, – працаваў, зарабляў грошы, наладжваў быт. І только 12 гадоў таму, калі пахаваў бацьку, па ўласным прызнанні Васіля Адамавіча, раптам зразумеў: ён не паспеў распытаць у роднага чалавека нешта важнае, даведацца пра карані свае. Калі захапіўся ўласнай гісторыяй, нечакана для сябе адчуў смак у гістарычных даследаваннях.
– Гэта занятак для душы, – кажа Васіль Адамавіч. Прызнаюся шчыра – гутарыць з ім мне было надзвычай цікава і, так бы мовіць, жыццясцвярджальна. Ён не наракае на недахоп грошай, не скардзіцца на складанасці жыцця. Ён працуе для таго, каб мець магчымасць займацца любімай справай, – корпацца ў архівах і знаходзіць там новыя звесткі пра тое дрэва, з якога ён вырас. Пра гэта Васіль Юрша можа гутарыць гадзінамі.

– Васіль Адамавіч, у чым сэнс гэтых вашых даследаванняў? Многія жывуць, не ведаючы пра сваіх продкаў нічога.
– Хацелася зразумець, чаму я, пясчынка Сусвету, жыву так, а не інакш, што аказала ўплыў на маё жыццё яшчэ да нараджэння. У 2000 годзе мне зрабілі складаную аперацыю. А перад ёй я літаральна быў паміж жыццём і смерцю. І менавіта тады ўпершыню задумаўся над сэнсам жыцця. Да хваробы далучылася звестка пра смерць роднага чалавека. Тады і з’явілася ў душы патрэба дзеля памяці тых, хто пакінуў гэты свет, зрабіць штосьці, разабрацца ў мінулым. Пазней з’явілася ідэя распрацаваць генеалогію ўсёй, наколькі гэта магчыма, шляхты былога Ашмянскага павета.

Работа аб’емная і бясконцая. Спачатку не ведаў, з чаго пачаць, як зрабіць першы крок… А зараз у маім спісе каля тысячы шляхецкіх радоў, і пошук матэрыялу пра іх працягваецца.

І яшчэ адна прычына мяне хвалявала: у адрозненні ад вядомых людзей пра простых мы амаль нічога не ведаем. Праходзіць час, і памяць пра іх сціраецца, быццам людзі і не жылі. Працуючы і збіраючы інфармацыю ў архівах, я спрабаваў вярнуць памяць пра кожнага.

– І да якога гістарычнага перыяду жыцця сваіх продкаў вы ўжо дакапаліся?

– У сваім радаводзе – да 1650-х гадоў. Па дакументах высветліў, што ў 1650-х гадах мой продак Ян Сымон Скірмант-Юрша за слаўныя дзеянні атрымаў зямлю ў Ашмянскім павеце і пабудаваў «фартэцыю (крэпасць), Юршаны званую». Вось і стала вядомым паходжанне назвы вёскі Юршаны на Ашмяншчыне – ад прозвішча Юрша. Па аналогіі: Гольша – Гальшаны, Лукша – Лукшаны, Рукша – Рукшаны. Тады большасць вёсак называлі па прозвішчах ўладальнікаў. У 1800-я гады мае продкі пераехалі ў Салечнікі Віленскага павета. Праз пэўны час яны вярнуліся, аднак Юршаны засталіся ва ўласнасці родзіча, у якога былі толькі дочкі, таму і прозвішча не захавалася. Праз 200 гадоў ніхто не памятаваў, чаму Юршаны маюць такую назву. Нават мае дзяды і бацькі нічога не зналі пра тое, дзе ёсць тыя Юршаны і з якога боку яны да нас, а мы да іх. У 2003-м адкрыў для сябе Юршаны, пакахаў юршанскую ваколіцу і яе жыхароў, адведваю родную старонку кожны раз, як ёсць такая магчымасць.
У літоўскім архіве я знайшоў дакументы, згодна якім мае продкі даказвалі сваё шляхецкае паходжанне ў 1819 годзе. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай цар абавязаў шляхту прадставіць дакументы на дваранства – выпіскі з архіваў аб старажытнасці і вяльможнасці роду, лаяльнасці да царскай улады, наяўнасці фальваркаў і сядзіб, сялян ва ўласнасці. Спачатку дакументы разглядалі камісіі паветаў, а потым Віленскі дваранскі дэпутацкі сход прызнаў старажытнасць нашага шляхецкага роду. Аднак усе дакументы пасля гэтага ішлі ў Пецярбург на разгляд сената па герольдыі. А там культывавалася палітыка Расіі на абмежаванне колькасці шляхты. Прычына была ясная – у Вялікім княстве Літоўскім каля 10 працэнтаў жыхароў мелі шляхецкія тытулы, у той час як у Расійскай імперыі дваране састаўлялі толькі два працэнты ад агульнай колькасці насельніцтва.

Нашаму роду, як і тысячам іншых, адмовілі ў далучэнні да дваранскага саслоўя, і мае продкі былі пераведзены спачатку ў разрад аднадворцаў, а пасля паўстання 1863 года – у разрад сялян. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзгадваць пра сваё паходжанне ўвогуле было небяспечна.
– Дзе знаходзіце патрэбныя звесткі?
– У архівах у Гродне, Вільнюсе, Санкт-Пецярбурзе. У Мінскім архіве на вуліцы Крапоткіна знайшоў дакументы гарадскога і земскага ашмянскіх судоў. У судовых архівах заўсёды вельмі шмат інфармацыі, шмат было зямельных спрэчак у шляхты. Што датычыць Ашмян, то ў судовым архіве захавалася шмат звестак, хоць у 1830-я гады ў Ашмянах быў пажар і частка архіва згарэла.

– Ці толькі архівы сілкуюць вашы даследаванні?

– Шмат гутару з людзьмі, вывучаю працы навукоўцаў, даследую рэвізскія казкі, дадзеныя перапісаў. Бывае, і выпадковая сустрэча можа стаць важнай і карыснай. Вялікі аўтарытэт для мяне – даследчык, этнограф, краязнаўца Чэслаў Янкоўскі. Напрыканцы XIX стагоддзя ён шмат вывучаў Ашмянскі павет, уласныя архівы шляхты, апісваў побыт і традыцыі мясцовых жыхароў. Янкоўскі стварыў 4-томную працу «Ашмянскі павет». Пасля работы ў архівах у мяне з’явілася шмат аднадумцаў, захопленых генеалогіяй,з якімі абменьваемся інфармацыяй.

– А вы не плануеце па прыкладу свайго куміра напісаць кнігу па выніках даследаванняў свайго роду?

– А кніга такая ёсць. Яна называецца “Фамільная кніга”. У ёй вынікі маіх даследаванняў, гісторыя роду. Спадзяюся праз некаторы час выдаць кнігу пра іншыя шляхецкія сем’і Ашмяншчыны.
Займаючыся генеалогіяй, звярнуў увагу на шляхецкія гербы. Іх вядома больш за тры тысячы. Каля сотні з іх я вырабіў сваімі рукамі. Калекцыю гербаў ашмянскай шляхты падарыў школьнаму музею вёскі Гароднікі на Ашмяншчыне. Некалькі разоў яна экспанавалася ў Ашмянскім музеі.

Маю шмат напрацовак радаводу вядомага паэта-дэмакрата Францішка Багушэвіча. Таксама спадзяюся, што калісьці маё даследаванне стане вядомым шырокаму колу чытачоў.
Наталія ВАЛЫНЕЦ
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей

Хотите узнать больше? Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей. Фото с сайта www.osh.by У Доминики мигелоидный лейкоз III степени. 27

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 92

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 33

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 36

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 44

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 39