Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Мой Палац паэзіяй завецца…»

«Мой Палац паэзіяй завецца…»

Без перабольшання скажу: з вялікім задавальненнем чытаю вершы смаргонскай паэткі Алы Клемянок (Алы Леанідаўны Страшынскай) з яе новай кнігі: “Не пускайце ў сэрца адзіноту”. У гэты зборнік увайшлі выбраныя творы з трох папярэдніх – “Яны не ведалі мяне” (1999), “Бывай, Альба Рутэнія” (2007) і “Рэфлексіі” (2010).

Падчас адной з творчых сустрэч паэтка падаравала мне са сваім аўтографам кнігу “Бывай, Альба Рутэнія”. Пагэтаму меў ужо пэўнае ўяўленне аб яе творчасці, аб тэматычнай накіраванасці яе вершаў, аб яе паэтычных прыхільнасцях. Новы зборнік не толькі пацвердзіў мае высновы, але і прымусіў прызнаць, што паэтка ў сваёй творчасці не спынілася, хаця і застаецца вернай сваёй нязменнай тэме – раскрыццю духоўнага свету чалавека – любові да бліжняга, да сваёй сям’і, кахання, адносін паміж людзьмі, да ўсіх праяў чалавечага жыцця. На першы план паэтка ставіць чысціню пачуццяў, вернасць у каханні, абагаўляе гэта шматграннае пачуццё, падкрэсліваючы, што без яго духоўны свет чалавека значна збядняецца. Разам з тым яна жорстка ставіцца да парушэння, разбурэння цяпла і шчырасці ў гэтых адносінах.

Што датычыцца яе паэтычнага, значыць, у пэўнай ступені і жыццёвага крэда, яго паэтка выказвае ў “тытульным” вершы “Я не паэт”, змешчаным ў новым зборніку. Ала Клемянок ўпэўнена: яе паэзія не толькі адлюстраванне, не толькі лірычнае ўвасабленне яе думак, памкненняў, настрою, не толькі ўлюбёнасць у мастацкае слова, у родную беларускую мову, але і моцны вярбальны сродак пратэсту, змагання супраць таго, што шкодзіць людзям, што парушае іх жыццёвы спакой, пагражае ў нашым неспакойным існаванні. У гэтым вершы паэтка сцвярджае: яе паэзія – гэта малітва і маленне за тых, каму “дарожная шыпшына параніла і сэрцы і калені, хто беспрытульна гойсае па свеце, каму цяпла і ласкі не хапае…” Сугучны гэтым памкненням, гэтаму настрою і стылістыцы верш “Сынам”, бо ў ім у нейкай вельмі шчырай, трывожна-трапяткой, прасветленай мацярынскім каханнем танальнасці гучыць клопат аб сынах і нават пабудова вершавальных радкоў нібы сугучна мацярынскім пачуццям:

Я ішла па дарогах
І маліла дарогі,
Каб яны не збівалі
Сынам маім ногі.
Брук каменны стаў гладкім,
Шлях праменькі ляжаў,
Ветрык сеяў зярняткі,
І квітнела мяжа.

Калі ў адносінах да лёсу сыноў паэтка выступае яго ахоўнікам, абаронцам, просіць спагады і дабрыні ў дарогі, у нябёсаў, у купальскай ночкі і ў Бога-цара, каб захінуў ад нячыстага, злога, то ў вершах, прысвечаных самаму светламу пачуццю паміж жанчынай і мужчынам – каханню, яна смуткуе, шкадуе, калі праяўляецца здрада, няшчырасць у гэтых адносінах, бо гэта наносіць цяжкія невылечныя раны кожнаму, бо “там, дзе многа хлусні, шчасце не прарастае ні травінкай, ні кветкай, ні дрэўцам малым”. І разам з тым паэтка ўпэўнена, што не толькі першае, а нават і апошняе каханне для двух сэрцаў, як узнагарода ад нябёсаў за тое, што “праз недарэчны лёс пранеслі нерастрачанай пяшчоту”. І як пэўная выснова, як шчырая парада, гучаць словы верша “Не пускайце ў сэрца адзіноту”, які даў назву ўсяму зборніку.

Я закрануў, на мой погляд, найбольш выразную тэматыку вершаў Алы Клемянок. Але дыяпазон яе лірычнага палатна вельмі шырокі, ахоплівае не толькі духоўны свет чалавека, яго прысутнасць і існаванне ў людскім соцыуме. Шэраг твораў прысвечаны прыродзе, у якой кожны з нас калі і не цар, дык раўназначны сярод іншых жывых істот, але са статусам нomo sapiens. Невыпадкова праз усе вершы, прысвечаныя прыродзе, паэтка падкрэслівае яе ўплыў на чалавека, на яго настрой, на яго думкі. Тут не толькі замілаванне цудам, які яна ўяўляе, але і пэўная персаніфікацыя прыроды. Так, верш “Чатыры лясы” для паэткі як чатыры Планіды: дубовы – лес дзяцінства дарагога,бярозавы -  святлом іскрыцца, юначыя нагадвае забавы, у яловым лесе – здрада цемрай засцілае вочы, сасновы лес – доўгачаканы вырай: сасновы бор з духмянаю жывіцай. І вось аўтарская выснова: “лясы чатыры ёсць у кожнай долі, лясы бязмежнай радасці і болю. Мы ў іх гартуем дух…”

Паэтку захапляюць розныя часіны года, усе прыродныя праявы. Гэтай тэме прысвечаны вершы “Восень”, “Затока. Жнівень”, “Мядовы няктар”, “Антыцыклон”, “Аксаміт паўднёвай ночы”, “Ля мора” і іншыя.

Звернемся яшчэ да адной неабсяжнай тэмы. Пагадзіцеся, які паэт у сваёй творчасці не звяртаецца да народных вытокаў, што сканцэнтраваны і праяўляюцца праз святы, традыцыі, звычаі і казкі, легенды, песні. Ала Клемянок таксама не абыходзіць гэтай удзячнай тэмы, бо ўсё, што народжана з глыбіні, што паходзіць з душы народа, сілкуе і будзе сілкаваць і паэтычную палітру нашых беларускіх паэтаў, і  шматграннае палатно празаікаў. Народныя традыцыі, фальклорная творчасць у розных праявах – гэта сёння наша аўтэнтычнасць, нашы надзейныя карані, якія не дазваляюць перарваць сувязь мінулага і сёняшняга. Гэта апора, фундамент, на які мы абапіраемся, каб захаваць у сабе ўсё лепшае і каштоўнае, што аб’ядноўваецца вельмі ёмістым вызначэннем “душа народа”. І такая выснова выразна адчуваецца ў вершах паэткі “Зялёным лугам ішла Купала…”, “Бабіна лета”, “На Дзяды”, “Куцця” (з нізкі “Лісты да Язэпа”), “Там, дзе жаўранкі спявалі…”, “Каляднай ночкай”, “Мова” і ў іншых.

Нельга абысці яшчэ адну тэму, якая не так часта, але прысутнічае ў кожным раздзеле зборніка – гэта Вільня, зразумела, не ў турыстычным захапленні адным з цудоўных гарадоў Еўропы, дзе вельмі гарманічна спалучаецца мінулае і сучаснае, а як невычэрпная крыніца, якая выклікае ў паэтэсы розныя асацыяцыі, самыя лепшыя памкненні і незабыўныя, светлыя ўспаміны, успаміны радасці, а то і смутку. У вершы “Над Вільняй дождж” паэтка прызнаецца: “У дождж мілей, бліжэй мне горад гэты. Дажджом гуляюць тут адны паэты. І мы з табой так блізка, так далёка; цябе паслухаць – мне адна палёгка”.

Гэтаму гораду прысвечаны таксама вершы “Вільня”, “Надыхацца Вільняй”. Аўтар захапляецца Вострай Брамай, готыкай касцёла Святой Ганны, мемарыялам Росы.

Увогуле, тэматыка зборніка выразна адлюстроўвае ўвесь шматгранны свет пачуццяў і прыхільнасцяў паэткі, глыбіню і адметнасць яе падыходаў да праяў жыцця, да ўзаемаадносін людзей, да іх духоўнага ўнутранага светаадчування. Паэтычнае слова дапамагае адчуць і зразумець, усвядоміць, па-асобаму ацаніць тое, што складае агульнае паняцце “жыццё”.

Паэтка вобразна падагульняе сказанае: “Мой палац паэзіяй завецца, тут лячу душу сваю і сэрца, чэрпаю натхненне тут і сілы, зажыўляю раненыя крылы, тут сяброў і аднадумцаў маю, разам з імі край свой услаўляю”.

Паэтычныя творы Алы Клемянок не толькі ўспрымаюцца з цікавасцю, тут не толькі трапляеш у свет яе пачуццяў, ацэнак, высноў, але і міжволі імкнешся ацэньваць і самога сябе, неяк суадносіць свае погляды і меркаванні з яе паэтычным крэда. І такая ўнутраная, духоўна-патрабавальная праверка вельмі карысна і павінна адбывацца заўсёды.

Радуе, што наша калега са смаргонскай раённай газеты не спыняецца ў паэтычнай творчасці, знаходзіць ўсё новыя і новыя тэмы для роздуму і асэнсавання. І мы радуемся разам з ёю тым, што кніга “Не пускайце ў сэрца адзіноту” стала пераможцай у абласным конкурсе рукапісаў імя Цёткі.

Шкада толькі, што зборнік выдадзены тыражом усяго ў 350 экземпляраў. Крыўдна, што паэзія ўсё часцей хаваецца ў віртуальным свеце. І зборнікі вершаў не патрымаеш у руках, каб адчуць ні з чым непараўнальную асалоду ад радкоў і старонак, якія напоўнены паэтычным словам.

Юрый Нікалаеў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей

Хотите узнать больше? Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей. Фото с сайта www.osh.by У Доминики мигелоидный лейкоз III степени. 27

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 92

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 33

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 36

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 44

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 39