Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянах падвялі вынікі другога занальнага этапу конкурсу “Малады спецыяліст ХХI стагоддзя”

У Ашмянах падвялі вынікі другога занальнага этапу конкурсу “Малады спецыяліст ХХI стагоддзя”

У раённым Доме культуры адбыўся другі, занальны этап конкурсу “Малады спецыяліст ХХI стагоддзя”. Удзел у ім узялі прадстаўнікі маладога папаўнення з нашага, а таксама суседніх з ім раёнаў – Смаргонскага і Астравецкага. Кожны, хто наведаў гэтае мерапрыемства, пабачыў на свае вочы і пераканаўся – моладзь у нас творчая, крэатыўная і таленавітая.

Распачалі вечар прывітаннем і развагамі пра выбар прафесіі вядучыя Аляксандр Наумчык і Наталля Кардзіс, а таксама юны артыст Саша Баравы.

Слова для адкрыцця конкурсу было прадастаўлена намесніку старшыні райвыканкама Аляксандру Саванцу. Яго прамова была непрацяглая, але змястоўная. Адной з цэнтральных яе тэм стаў перафразіраваны слоган ГА “БРСМ”: “Будучыню Радзімы будаваць маладым. І вам жа ў ёй жыць!” Істотны дадатак, з улікам таго, што маладыя людзі сёння занадта часта паўтараюць сумна вядомую сентэнцыю “Пасля нас хоць патоп!” Конкурсы, падобныя да гэтага, закліканы перш за ўсё вызначыць шляхі дзейснага вырашэння гэтай праблемы. На заканчэнне Аляксандр Анатольевіч пажадаў поспеху ўсім удзельнікам і далучыўся да журы.

У конкурсе ўдзельнічалі васьмёра фіналістаў раённага тура. Сярод іх быў толькі адзін юнак – Яўген Груцан, малады майстар будаўніча-мантажных работ ААТ “Будаўнік” нашага горада. Астатнімі ўдзельнікамі конкурсу былі выключна прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Аднак будзе няправільным лічыць, што барацьба з-за гэтага была менш упартай і напружанай.

У Ашмянах падвялі вынікі другога занальнага этапу конкурсу “Малады спецыяліст ХХI стагоддзя”

Наш раён прадставілі таксама педагог-арганізатар гарадской гімназіі Вікторыя Місюта і настаўнік рытмікі і харэаграфіі СШ № 2 Наталля Станчык. За Астравецкі раён выступілі педагог-арганізатар і настаўнік рускай мовы і літаратуры Рытанскага ВПК Юлія Драбудзько і настаўнік замежнай мовы Гудагайскай сярэдняй школы Марыя Мальдзіс. Прадстаўнікамі ад Смаргонскага раёна сталі ўчастковы ўрач раённай паліклінікі Смаргонскай ЦРБ Наталля Філіпчык, настаўнік англійскай мовы СШ №1 Смаргоні Настасся Алянцэвіч і настаўнік харавога класа Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Мікуліч.

“Журылі” конкурс намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Аляксандр Саванец, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама Ларыса Кетрыс, а таксама галоўныя спецыялісты аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага і Смаргонскага райвыканкамаў Кацярына Вінцаловіч і Таццяна Копач.

Першы этап конкурсу – конкурс эсэ – сачыненняў, разваг – на тэму “Сваёй прафесіяй ганаруся!” з абавязковым фота на рабочым месцы прайшоў яшчэ ў фае Дома культуры, дзе яны былі выстаўлены.

Другім этапам стала візітоўка “Да вяршыняў майстэрства”. Удзельнікам трэба было за тры хвіліны і не больш чым з пяццю асістэнтамі прадставіць сваю прафесійную дзейнасць у выглядзе творчай імправізацыі. Шляхам лёсавання (жеребьевка) быў вызначаны парадак выступленняў удзельнікаў.

Яўген Груцан з калегамі абыграў свае прафесійныя абавязкі і заняткі. І, па праўдзе сказаць, ці не найбольш касцюміраваным было менавіта яго выступленне – спецыяльная вопратка лепш за ўсё адлюстроўвала род заняткаў зваршчыка, муляра, цесляра ці маляра.

Наталля Станчык прачытала верш аб сваёй працы і выканала прыгожы танец у пары з калегам Паўлам Вайгеніцам.

Настасся Алянцэвіч для самапрадстаўлення абрала жанр гумарэсак-мініяцюр, якія артыстычна разыграла са сваімі асістэнтамі.

Яшчэ адна ўдзельніца са Смаргоні, Таццяна Мікуліч, проста і ясна, без асаблівых выдумак расказала пра сваё багатае на падзеі жыццё, захапленні і дасягненні.

Юлія Драбудзько ўславіла сваю прафесію ў пранікнёным вершы ўласнага сачынення. Наталля Філіпчык павесяліла гледачоў невялікай сцэнкай аб складанасці выбару нават не прафесіі, а спецыяльнасці будучага ўрача.

Вікторыя Місюта стала гераіняй тэлеперадачы “Давайце пазнаёмімся”, удзельніцы якой – “Ларыса”, “Васіліса” і “Роза” – бездакорна раскрылі жыццёвыя ўстаноўкі і творчыя планы прэтэндэнткі.

У Ашмянах падвялі вынікі другога занальнага этапу конкурсу “Малады спецыяліст ХХI стагоддзя”

Натхнёныя радкі пра сваю работу прачытала Марыя Мальдзіс, чым заслужыла ўхвальныя апладысменты публікі.

Затым была праведзена віктарына “Працоўны кодэкс у дэталях”, на якой практычна ўсе ўдзельнікі паказалі выдатныя веды дэталяў працоўнага заканадаўства.

Заключны этап меў назву “Творчасць – адлюстраванне асобы”. Тут паміж канкурсантамі разгарнулася ўпартая барацьба, і не дзіўна, бо ён стаў рашаючым для ўсіх прэтэндэнтаў на званне лепшага маладога спецыяліста.

Творчыя выступленні ўдзельнікаў, накіраваныя на паказ шматбаковасці іх асобы, любімых заняткаў і здольнасцей. Дазвалялася выкарыстоўваць фота- і відэапрэзентацыі. Аднак, зразумела, не відэа прыкоўвала асноўную ўвагу гледачоў. Маладыя спецыялісты пастараліся найлепшым чынам раскрыць свае таленты і ўменні. Ці трэба казаць, што са сцэны гучалі песні і вершы, можна было ўбачыць самыя прыгожыя касцюмы і сукенкі. Наталля Філіпчык па-добраму здзівіла вершаванай рэкламай самой сябе. Настасся Мікуліч ў народным строі выканала знаёмую многім песню “Купалінка” ў незвычайнай апрацоўцы. Настасся Алянцэвіч уразіла энергічным танцам. Юлія Драбудзько выканала песню асабістага перакладу. Яўген Груцан дуэтам з калегай ажывіў увагу гледачоў песняй у суправаджэнні гумарыстычнага відэароліка-прэзентацыі. Песню на англійскай мове з далёкіх цяпер сямідзясятых, якая абудзіла настальгічныя пачуцці, сумесна са сваімі вучаніцамі саспявала Марыя Мальдзіс. Найбольш чароўным, на наш погляд, было выступленне Вікторыі Місюты. Знерухомеўшы, стаіўшы дыханне глядзелі на дзяўчыну прысутныя. Прасветленыя, кранальныя пачуцці абуджалі яе словы пра важнасць і прыгажосць работы настаўніка і ролю чалавека ў гэтым жыцці, а песня вельмі пасавала агульнаму настрою выступлення.

Усе канкурсанты прадэманстравалі сур’ёзную падрыхтоўку – не толькі сваю, але і сваіх арганізацый. Пры гэтым было заўважна, што імкненне да перамогі ані не псавала ўзаемаадносіны паміж імі – добразычлівасць адчувалася нават у паводзінах удзельнікаў. Апладысменты гледачоў не раз перарывалі выступленні маладых талентаў. Усе гледачы і журы маглі ўбачыць моцныя бакі і яскравыя моманты гэтых выступленняў.

Але падышоў час завяршаць конкурс, і пасля музычнай паўзы былі падведзены вынікі. Аляксандр Саванец не абмежаваўся адным толькі называннем імя пераможцы. Ён знайшоў некалькі цёплых словаў для кожнага ўдзельніка, ацаніў асабліва запамінальныя рысы выступленняў: арыгінальнасць Яўгена Груцана і яго “брыгады”, усебаковую адоранасць Вікторыі Місюты, непрыхаваную любоў да вучняў Наталлі Станчык, незвычайную пластычнасць Настассі Алянцэвіч, зачаравальную песню і выдатнае валоданне голасам Настассі Мікуліч, паэтычныя здольнасці Марыі Мальдзіс, упэўненасць і артыстычнасць Юліі Драбудзько, імкненне тварыць дабро і ўменне сябе падаць Наталлі Філіпчык.

Удзельнікам былі ўручаны дыпломы. І, урэшце рэшт, было названа імя пераможцы. Пераканаўчую перамогу па аднадушным рашэнні ўсіх членаў журы атрымаў наш Яўген Груцан. Спецыяльныя падарункі аддзелаў культуры, ідэалогіі і па справах моладзі трох раёнаў дасталіся Вікторыі Місюце і Наталлі Філіпчык.

Трэба аддаць належнае і работнікам раённага Дома культуры, а таксама спевакам, салістам народнага тэатра танца і песні “Імпульс”. Дзіна Пятковіч, Тэрэса Беражная, Дзмітрый Дзямідаў, Алёна Ранцава, Павел Дыско і Таццяна Макарэц сваімі песнямі надалі настраёвы зарад усяму вечару.

А на заканчэнне мерапрыемства ўсе – і гледачы, і ўдзельнікі – былі запрошаны на дыскатэку. Вечар пятніцы прайшоў проста выдатна!

Дзмітрый РАДКЕВІЧ
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 65

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 31

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 32

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 43

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 38

Ошмянская таможня изъяла партию товаров более чем на 580 тысяч белорусских рублей

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-группе Ошмянской таможни.  Сотрудники отдела по борьбе с контрабандой и административными таможенными правонарушениями 30