Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гальшанскі замак: вяртанне праз стагоддзі

Гальшанскі замак: вяртанне праз стагоддзі

Нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавіла беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. І калі сёння разгарнуць адну з друкаваных крыніц – выданне Тамары Габрусь “Страчаная спадчына”, то ў ліку зруйнаваных, часам і людзьмі, помнікаў нацыянальнага дойлідства мы знойдзем побач з Навагрудскім і Крэўскім замкамі, ляхавіцкімі і смалянскімі руінамі, рэшткі замка, які першым прыходзіць на памяць пры ўзгадванні Ашмяншчыны – гэта замак у Гальшанах.

Ён лічыўся калісьці ці не адным з самых прыгожых на Беларусі і Літве. Павел Стэфан Сапега ўзводзіў збудаванне для абароны, аднак магутныя сцены, характэрныя для дойлідства ХVII стагоддзя, саступілі месца фасаду жылога дома. Аб абарончай яго прыналежнасці сведчылі хіба што равы, выкапаныя наўкруг, і магутныя земляныя валы.

Гальшанскі замак: вяртанне праз стагоддзі


Некаторыя крыніцы паведамляюць, што архітэктары таго часу называлі  замак “каменнай кветкай”, аднак, на жаль, пацверджаных доказаў гэтаму вельмі мала. Усё, што мы можам сёння бачыць, – гэта рэканструкцыя планіроўкі і аздаблення таго часу. Архітэктар-рэстаўратар Сяргей Верамейчык, які сёння разам са сваімі калегамі ўваходзіць у склад  аўтарскага калектыву па рэстаўрацыі і кансервацыі Гальшанскага замка, не адзін год займаўся вывучэннем архітэктурна-планіровачных элементаў замкавага комплексу.

Рэзультат яго работы, які занатаваны на паперы, адначасова ўражвае і здзіўляе. Няўжо тут, у Гальшанах, у канцы вуліцы Замкавай, дзе зараз акрамя груды камянёў і рэшткі вежы, нічога няма, размяшчаўся палац – шыкоўны і вытанчаны?! І да чаго мы давялі спадчыну нашых продкаў?!

Цяпер я разумею Ігара Раханскага, кіраўніка праектнага бюро грамадскага аб’яднання “Беларускі камітэт ІСОМОS”, які ў размове з карэспандэнтам “Ашмянскага весніка” сказаў: “Наш першачарговы абавязак – адрадзіць жыццё ў замку. Для гэтага не абавязкова аднаўляць у першапачатковым выглядзе збудаванні палаца. Дастаткова, найперш, правесці работы па кансервацыі і экспанаванні руінаў, добраўпарадкаванні тэрыторыі. І пакуль ёсць час, пакуль замак не страчаны канчаткова, трэба спяшацца. Потым можна адрэстаўрыраваць паўночную вежу, аднавіць замкавую капліцу, сажалку і парк – элементы замкавага комплексу, якія былі страчаны на вачах (і пры непасрэдным удзеле) нашага пакалення.”

Гальшанскі замак: вяртанне праз стагоддзі


Размовы пра адраджэнне Гальшанскага замка на розных узроўнях – ад Міністэрства культуры рэспублікі да Ашмянскага райвыканкама – вяліся даўно. Яшчэ ў 1998 годзе пачаліся навукова-даследчыя мерапрыемствы. У 2008 г. пры распрацоўцы праекта першапачатковых супрацьаварыйных работ на замку аўтарскім калектывам у складзе Ігара Раханскага (кіраўніка), Нэлі Дарашкевіч (галоўнага архітэктара праектаў), Паліны Вардзеванян (спецыяліста-горадабудаўніка) была распрацавана “Канцэпцыя экспанавання Гальшанскага замка”. Менавіта галоўны лозунг гэтай канцэпцыі: “Музей у адноўленым замку? Не, музей — з руін замка!” быў падтрыманы шырокім грамадствам і дзяржавай. У 2011 годзе канцэпцыя была ўзгоднена з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і мерапрыемствы па яе выкананні ўключаны ў дзяржаўную праграму “Замкі Беларусі” на 2012-2018 гады.

Трэба зазначыць, што Гродзенскай вобласці пасля прыняцця праграмы пашанцавала больш, чым каму: згодна з праграмай рэстаўрацыі і кансервацыі падлягаюць ажно восем аб’ектаў рэгіёна. Сярод іх Стары замак у Гродне, руіны замкаў у Крэве, Гальшанах і Навагрудку… На гэтыя аб’екты прадугледжана фінансаванне як з рэспубліканскага бюджэту (дзяржаўныя праграмы “Замкі Беларусі” і “Культура Беларусі”на 2011-2015 гады), так і абласнога.

У суадносінах з канцэпцыяй замак трэба разглядаць як элемент агульнага ландшафту, дзе ў адной звязцы знаходзяцца гарадзішча, касцёл Святога Іаана Хрысціцеля, капліца, яўрэйскі квартал, Свята-Георгіеўская царква. Сёння ўжо распрацаваны некалькі раздзелаў архітэктурна-будаўнічага праекта кансервацыі з фрагментарнай рэстаўрацыяй. Праект, па словах Ігара Раханскага, прадугледжвае рэстаўрацыйна-будаўнічыя работы, у выніку якіх закансерваваныя, адрэстаўрыраваныя і адноўленыя элементы замка павінны цэласна ўпісацца ў мясцовы культурны ландшафт. Згодна з праектам, аднаўленчыя работы ўключаюць некалькі этапаў.

Гальшанскі замак: вяртанне праз стагоддзі


Першы, падрыхтоўчы, вядзецца ўжо каля года. У ім прадугледжана падрыхтоўка будаўнічай пляцоўкі і разборка завалаў.Той, хто нядаўна наведваўся да турыстычнага аб’екта, на свае вочы мог ужо назіраць  важкія вынікі гэтай скрупулёзнай справы. Па заказу Ашмянскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва работы вядзе ашмянскае ТАА “Граніт +”. Каманда пад кіраўніцтвам Аляксандра Гугалы зняла пласт будаўнічага друзу ля сцен замка, што дазволіла іх адкрыць на глыбіню амаль да трох метраў. Сёння ўжо расчышчаны ўваход у скляпенне пад паўночнай вежай, вядуцца работы ва ўнутраным дворыку: ён амаль цалкам расчышчаны. У працэсе разборкі завалаў паўночна-заходняга корпуса адкрылася вінтавая лесвіца.

Калі мы наведаліся ў Гальшаны, работнікі “Граніта +”, нягледзячы на ранні час, ужо завіхаліся на працы. Тут жа, пад сценамі замка, абмяркоўвалі ход спраў архітэктар Мікалай Верамейчык і вядучы інжынер праекта Ігар Касцючэнка. Ён, як мясцовы жыхар, перажывае за лёс замка і верыць, што дачакаецца таго часу, калі турыстычны аб’ект і на самой справе стане гонарам Гальшанскага краю і будзе вабіць падарожнікаў не толькі легендамі і паданнямі, але і сваім знешнім выглядам.

Шмат работы і ў археолагаў. Кандыдат гістарычных навук Ірына Ганецкая наведваецца ў замак часта. Адзін з апошніх артэфактаў, які трапіўся ёй падчас палявых даследаванняў, кавалачак пячной кафлі з выявай герба аднаго з гаспадароў замка. Датуецца  знаходка дзесьці пачаткам XVII стагоддзя. І калі знойдзецца яшчэ хоць адзін элемент такой кафлі, можна ўжо будзе дакладна звязваць яго не толькі з гаспадаром замка, але і яго сваякамі па лініі бацькі і маці. Па словах Ірыны Ганецкай, у Гальшанскага замка вельмі складаная і заблытаная гісторыя, бо на сённяшні дзень няма нават дакладных звестак аб яго заснаванні, не кажучы пра планіроўку і аздабленне пакояў. Лічыцца, што ў вобліку замка, акружанага магутнымі валамі і равамі, напоўненымі вадой, адчуваўся моцны ўплыў галандска-фламандскай архітэктуры.

Гальшанскі замак: вяртанне праз стагоддзі


Сцены залаў і пакояў упрыгожвалі калоны, багатая ляпніна і роспіс, партрэты прадстаўнікоў роду Сапегаў, карціны і зброя, вітражы з тоўстага шкла, шыкоўныя дываны  і крэслы, мармуровыя столікі і бронзавыя кандэлябры. Пад замкам знаходзіліся вялікія сутарэнні. Дарэчы, апошняе з іх адкрылася зусім нядаўна. У ім вельмі добра захаваліся сцены і столь. Як лічыць Ірына Ганецкая, толькі павярхоўны аналіз цэглы выявіў на яе паверхні адбіткі і знакі, якія  змогуць шмат расказаць пра час і гаспадара замка. Цяпер замак знаходзіцца ў такім стане, што самым важным для нас, падкрэсліла археолаг, з’яўляецца знайсці сродкі на даследаванне таго, што знаходзіцца пад зямлёй. Аналіз і вывучэнне  гэтых артэфактаў дазволіць даць адказы на шматлікія пытанні, што тычацца не толькі  інжынернага стану збудавання, але і яго гісторыі.

У праект рэканструкцыі замка ўваходзіць аднаўленне кутняй паўночнай вежы, якая найбольш захавалася да нашага часу. Тут размесціцца халодная музейная экспазіцыя. Будзе ўзноўлены ляпны дэкор. У вежы з’явіцца камін, які, па дакументальных крыніцах, там быў калісьці. Уразіць велічнасцю скляпенне. На сценах праз зандажы можна будзе назіраць элементы кладкі таго часу. Для наведвання будзе адкрыты і другі паверх, а таксама падвальныя памяшканні. У якасці экспанатаў будуць задзейнічаны археалагічныя знаходкі падчас даследавання культурнага пласта ў замку.

Што тычыцца кансервацыі рэшткаў сцен, то гэты этап праекта ўжо прайшоў адабрэнне. Летам былі выпрабаваны спецыяльныя кансервацыйныя саставы для правядзення работ, абмеркаваны элементы кладкі сцен. У планах выканаўцаў праекта і аднаўленне капліцы, якую можна было назіраць праз уязную браму. Аднак тут цяжкасці ўзнікаюць у першую чаргу з-за таго, што да нашага часу не захавалася крыніц, якія б перадалі архітэктуру, дакладныя дэталі вобразу гэтага аб’екта.

Адным з важных этапаў рэстаўрацыйных работ стане ўзнаўленне ландшафту вакол замка, дзе не апошняе месца зоймуць абарончыя вадаёмы – сажалкі. Па словах Нэлі Дарашкевіч – навуковага кіраўніка праекта, менавіта ад ландшафту  будзе залежаць цэласнае ўспрыманне архітэктурнага помніка. Для беларускіх рэстаўратараў і архітэктараў работы па рэгенерацыі культурнага ландшафту ўнавіну, такога вопыту ў нас няма, таму спробы ажыўлення тэрыторыі вядуцца з розных пазіцый. Важна, лічыць Нэлі Вячаславаўна, каб для мясцовых жыхароў адноўлены аб’ект стаў сваім – каб гальшанцы ім ганарыліся і бераглі сваю спадчыну.

Аліна САНЮК
Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей

Хотите узнать больше? Девятилетняя Доминика из Ошмян нуждается в дорогостоящем лечении за границей. Фото с сайта www.osh.by У Доминики мигелоидный лейкоз III степени. 25

Минский суд приступил к рассмотрению уголовного дела в отношении ошмянских таможенников

Хотите узнать больше? Судебная коллегия по уголовным делам Минского областного суда 5 декабря начала судебное разбирательство по уголовному делу в отношении очередной 91

В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей (фото)

Хотите узнать больше? В Ошмянах открыли дом совместного проживания для пожилых людей. Фото с сайта www.osh.by Дом совместного самостоятельного проживания граждан пожилого 33

На белорусско-литовской границе сохраняются очереди: на выезд в «Котловке» стоят 130 машин, в «Каменном Логе» – 300 фур

Хотите узнать больше? Данная камера установлена непосредственно на въезде в пункт пропуска «Каменный Лог» (выезд из Республики Беларусь). Фото с сайта gpk.gov.by На 10.00 35

Школы здоровья работают в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.quiron.es Школы здоровья создают в учреждениях образования Гродненской области. 44

Спортсменка из Ошмянского района стала бронзовым призером чемпионата мира по армрестлингу

Хотите узнать больше? В начале октября в Благоевграде (Болгария) проходил чемпионат мира по армрестлингу. Белорусские спортсмены завоевали четыре медали — две золотые и 38