Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Старшыня СВК “Гальшанскі” Мікалай Праўко: “Калі да зямлі з душой, яна заўсёды аддзячыць”

Старшыня СВК “Гальшанскі” Мікалай Праўко: “Калі да зямлі з душой, яна заўсёды аддзячыць”

Адзвінелі, адспявалі жлобінскія дажынкі, тым самым падвёўшы вынік адной з самых адказных і нялёгкіх у каляндарным годзе сельскагаспадарчых работ – жніва. Лепшыя з лепшых аграрыяў рэспублікі па добрай беларускай традыцыі прымалі ў гэтыя дні віншаванні ад Прэзідэнта краіны за значны ўклад у агульнарэспубліканскі каравай, які заважыў сёлета больш за сем з паловай мільёнаў тон. Сярод іх і ашмянскія хлебаробы, якім выпаў гонар прадстаўляць наш раён на рэспубліканскім фестывалі працаўнікоў сяла. Усе яны з адной гаспадаркі – СВК “Гальшанскі”. Упершыню за сямнаццаць гадоў (столькі часу праводзіцца рэспубліканскае свята) пераможцам яго стала ашмянская гаспадарка. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па рэзультатах вытворчасці зерневых і зернебабовых культур у 2013 годзе лідарам у рэспубліцы прызнаны СВК “Гальшанскі”, які на працягу 30 год узначальвае Мікалай Мікалаевіч Праўко. Сімвалічна і тое, што менавіта у гэтай гаспадарцы вырасла надзейная маладая змена: сярод старшых камбайнераў ва ўзросце да 31 года трэцяе месца заняў Аляксандр Сасноўскі, другім у рэспубліцы сярод маладых вадзіцеляў стаў Андрэй Якубовіч. Таму наш візіт на гальшанскую слаўную зямлю ў гэтыя сонечныя восеньскія дні аказаўся зусім невыпадковым.

Шчыра прызнаюся, было неяк боязна заходзіць у кабінет да чалавека, які пра сельскагаспадарчую галіну ведае ўсё і нават болей, чаго не скажаш пра мяне, таму некаторы час тапталася ў прыёмнай, прапускаючы наперад падначаленых Мікалая Мікалаевіча, якія заходзілі да старшыні, аператыўна рашалі ўзнікшыя пытанні і накіроўваліся па сваіх рабочых месцах. Я ж любавалася вялікай колькасцю вазонаў, што раскошавалі ў холе праўлення. Дзіўна атрымліваецца: усё на Гальшаншчыне расце і буяе (нават вось гэтыя кветкі), як у казцы, заўважым, на землях зусім не лепшых у раёне, не кажучы ўжо пра вобласць і рэспубліку. Аднак чараўніцтва тут ні пры чым – усё жывое любіць клопат і ўвагу, гаспадарскі  падыход і  правільны разлік.

Лёс звязаў Мікалая Мікалаевіча Праўко з Гальшанамі ў 1983 годзе. Прыехаў ён у калгас імя Леніна са Слонімскага раёна, які на той час лічыўся адным з лепшых на Гродзеншчыне ў развіцці сельгасвытворчасці. За плячыма ў трыццаці двухгадовага старшыні ўжо быў пэўны вопыт работы на зямлі і з людзьмі: да гэтага працаваў ў калгасе дыспетчарам, але не сядзеў у кабінеце, а сядлаў матацыкл і на ўласныя вочы бачыў, як ідуць справы ў гаспадарцы. З людзьмі вучыўся знаходзіць агульную мову ў прадпрыемстве меліяратыўных сістэм, а затым будучы намеснікам старшыні калгаса. Ён удзячны за ўрокі, якія давалі яму Уладзімір Лабко (старшыня калгаса “Уперад”) і аграном Іван Чабатар, якія не баяліся аддаваць свае веды другім. А ўрокі яны праводзілі і на полі, і на ферме, і на зернетаку. Бывала, вырвуць куст бульбы з баразны і цэлую лекцыю прачытаюць: чаго не хапае расліне, які ўраджай будзе на полі, як змяніць сітуацыю і падцягнуць ураджайнасць.

Мікалай Мікалаевіч Праўко прыйшоў у калгас у жніўні, у разгар жніва і добра памятае, што ўраджайнасць тады ў гаспадарцы была адной з горшых у раёне: ледзьве наскрэблі 20 цэнтнераў з гектара. Ён нават саромеўся ўдзельнічаць у раённых сходах – калгас займаў  апошнія месцы па ўсіх пазіцыях.

Тады маладому кіраўніку нават і не верылася, што ён зможа падняць гаспадарку з кален.  Пры гэтым у памяць урэзаліся словы ашмянскага педагога Уладзіміра Аляксандравіча Пятроўскага, які выпускніку Ашмянскага сельгастэхнікума Мікалаю Праўко напрарочыў пасаду старшыні калгаса. Адступаць тады Праўко не было куды, ды і не ў характары яго было пасаваць перад перашкодамі. І мэтанакіраваны і валявы кіраўнік ставіў перад сабой і сваімі падначаленымі нялёгкія, але пасільныя задачы і пакрыху, без моцных рыўкоў,  рухаўся наперад.

Сёння па намалоту зерневых «Гальшанскі» трывала ўтрымлівае першае месца ў раёне. Асабліва ўдалым і лёгкім, на думку старшыні, выдаўся мінулы год. У гаспадарцы было намалочана 14 з лішкам тысяч тон зерня пры ўраджайнасці 51,5 ц з гектара. Сёлета на круг гальшанскія аграрыі сабралі крыху менш: сказалася перш за ўсё позняя вясна – пры ўраджайнасці 43 ц з гектара (абласны вынік сёлета 38,6 ц)  засыпалі ў засекі 12 з паловай тысяч тон збожжа. І гэта пры тым, што гаспадарка ў Ашмянскім раёне размешчана ў самых неспрыяльных кліматычных умовах для земляробства — на Ашмянскім  узвышшы. Гальшанцы самымі апошнімі вясной выходзяць у поле. Пры гэтым і зіма прыходзіць да іх  раней. А яшчэ Ашмянская града шчыра адорвае палеткі камянямі, што таксама не лепшым чынам адбіваецца на пасевах.

А таму чакаць літасці ад прыроды не прыходзіцца. У “Гальшанскім” прывыклі разлічваць на ўласныя сілы і розум. На пытанне, як старшыня падбірае кадры, ён адказаў проста: “Мы самі адзін аднаго знаходзім. І калі бачым, што спецыяліст надзейны і граматны, стараемся ні ў якім разе не ўпусціць”.

Сваёй камандай Праўко ганарыцца. І ёсць за што. Прыемна было кіраўніку, калі падчас рэспубліканскіх дажынак гучалі імёны Аляксандра Сасноўскага і Андрэя Якубовіча.  Сёлета загадчыца  фермы “Гальшаны” Таццяна Гардзей удастоена ганаровага звання “Чалавек года Гродзеншчыны”. Няма роўных у раёне працавітаму і адданаму зямлі механізатару і вадзіцелю Сяргею Іхсанаву. Каторы год прыклад на жніве паказвае камбайнер Пётр Пазнанскі… Добрай традыцыяй стала ў гаспадарцы падтрымліваць мясцовых спецыялістаў і аказваць дапамогу ў атрыманні вышэйшай адукацыі. Высокі давер ускладваюць у гаспадарцы на заатэхніка-селекцыянера Ірыну Кот, памочніка загадчыка ўчастка Леаніда Ката, ветурача Віктара Ганусевіча, начальніка ўчастка рэпрадукцыі свінагадоўчага комплексу Ганну Фінкоўскую, намесніка старшыні Міхаіла Скаржынскага, галоўнага бухгалтара Андрэя Максімава, памочніка загадчыка ўчастка Дзяніса Дабраловіча, дыспетчара Таццяну Цвіковіч.

Сваім падначаленым Мікалай Мікалаевіч Праўко давярае як сабе. На мінулым тыдні  ў “Гальшанскі” наведаўся губернатар вобласці. Візіт той быў не запланаваны, так, па дарозе з Іўя,  але ён не застаў кіраўніка знянацку. Без папярэджання высокі госць са старшынёй наведаліся на фермы, комплекс, мехдвары і ўсюды быў парадак і звычайны рабочы настрой.

Сваіх работнікаў у гаспадарцы стараюцца падтрымліваць  фінансава. Клопат аб людзях тут на першым месцы. Калі мы наведаліся ў Доргішкі, у канторы як раз выдавалі зарплату, таму не маглі не пацікавіцца заробкамі членаў сельгаскааператыва.  Прыемна парадавала, што вераснёўская зарплата склала тут у сярэднім 4,799 мільёна рублёў, а за 9 месяцаў – 3,875 мільёна  рублёў.

- Хочацца, каб была зарплата вышэй, - заўважае Мікалай Мікалаевіч, – бо на зямлі працаваць вельмі складана.

Штогод у “Гальшанскім” будуецца жыллё для мясцовых спецыялістаў. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Наваселле справілі тры сям’і ў Гальшанах. Яшчэ адзін дом у аграгарадку пабудаваны гаспадарчым спосабам.  Калісьці, пасля аб’яднання калгаса імя Леніна з “Гальшанамі”, перад старшынёй паўстала пытанне аб пераносе канторы ў цэнтр. І тады, нягледзячы на тое, што зверху, можна сказаць, загадвалі пераехаць, ён настаяў на сваім. Цяпер, праз больш чым дзесяць год, Праўко ўпэўніўся ў правільнасці свайго рашэння. Гальшаны былі і будуць цэнтрам: аграгарадка, сельвыканкама, турызму, а вось Доргішкі пры страце праўлення СВК страцяць усё і загібеюць.

Заглядваючы далёка наперад і абдумваючы планы на будучае, Мікалай Мікалаевіч Праўко аказвае дапамогу мясцовай школе і дзіцячаму садку, ашмянскім аграрна-эканамічнаму і аграрна–тэхнічнаму каледжам, касцёлу Святога Яна Хрысціцеля і прыходам Свята-Георгіеўскай царквы ў Гальшанах і царквы Ільі Прарока ў Міхайлоўшчыне. Узнагароду Беларускай Праваслаўнай царквы – медаль Свяціцеля Кірылы Тураўскага старшыня ўспрыняў як вялікі аванс, бо лічыць,  што яшчэ  не заслужыў такой высокай узнагароды.

Што тычыцца заслуг Мікалая Праўко, то ён, у сілу сваёй сціпласці, стараецца пазбягаць гэтай тэмы. Шчыра прызнаецца, што ў маладосці больш было радасці ад гэтага і хваляванняў, хаця не тоіць, што сёлетняя ўзнагарода з рук Прэзідэнта на “Дажынках”, і медаль “За працоўныя заслугі”, і занясенне  ў Кнігу Славы Гродзеншчыны, і прызнанне лепшым кіраўніком аграрнай сферы па выніках 2012 года, і званне “Ганаровы жыхар горада Ашмяны” абавязваюць  працаваць яшчэ больш самааддана.

У сакавіку сёлетняга года звесткі пра Мікалая Мікалаевіча Праўко і яго гаспадарку занесены ў міжнародную энцыклапедыю “Лепшыя людзі”.

У свой заслужаны водпуск, які звычайна старшыня бярэ зімой: калі ў цяпле знаходзіцца статак, калі ўсё збожжа звезена ў засекі, назапашана ўдосталь якасных кармоў, Праўко адпачываць можа не больш трох дзён. І не таму, што  не давярае сваім падначаленым, не, яму сорамна перад людзьмі, бо яны працуюць, а ён сядзіць дома. Такі вось ён, Мікалай Праўко, нястомны руплівец, адданы матухне-зямлі верны сын, сапраўдны акадэмік – не па званні, а па прызванні.

Аліна САНЮК

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Хорошие новости! Снижены цены на продукцию STIHL и VIKING

Хотите узнать больше? Немецкое предприятие STIHL является известным в мире производителем моторизованных инструментов для сельского, лесного хозяйства и строительства 29

Билет на концерт «Агата Кристи». Все хиты» получает молодечненец Александр Горбачевский

Хотите узнать больше? Билет на концерт «Агата Кристи». Все хиты» получает молодечненец Александр Горбачевский. Фото предоставлено Край.бай Александром Горбачевским На 33

В Гродненской области от сбора по декрету №3 освободили более 110 человек

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.belta.by По оперативным данным, рассмотрено около 300 таких обращений, 39

Слово «стресс» не про них – стоматология «Террастом» в Молодечно подтверждает это и в свой профессиональный праздник

Хотите узнать больше? Стоматология «Террастом» в Молодечно для взрослых и детей В Молодечно по ул. Волынца, 12Д, каб. 21 (вход со стороны центра «Этажи») работает 57

В Молодечно едет Сергей Славянский с программой «Новые и лучшие песни на бис!»

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта dzerzhinsk.by С программой «Новые и лучшие песни на бис!» Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном 57

В США на 102-м году жизни скончался Антон Шукелойть – один из лидеров белорусской эмиграции, уроженец Ошмянского района

Хотите узнать больше? Антон Шукелойть. Фото из Facebook Натальи Гордиенко В ночь на 8 января на 102-м году жизни умер Антон Шукелойть – один из старейших общественных и 81

От кроватки до игрушек. Где в Вилейке купить детские товары в рассрочку?

Хотите узнать больше? Купить в Вилейке детские товары в рассрочку можно в магазинах «Мария-Кидs» «Мария-Кидs» – это сеть магазинов с товарами для детей. В сети 87