Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На будынку па вуліцы Савецкай з’явіцца намалёваны трыпціх?

На будынку па вуліцы Савецкай з’явіцца намалёваны трыпціх?

Больш месяца назад на сцяне будынка па вуліцы Савецкай, дзе пад адным дахам месціцца фірменная крама ашмянскага мясакамбіната “Пачастунак” і кафэ “Галактыка”, пачалі вырысоўвацца дзіўныя малюнкі. Для нашага горада гэта незвычайная падзея, таму жыхары спачатку назіралі здаля за тым, што адбываецца, а пасля пачалі падыходзіць да мастачкі Святланы Даманавай, каб задаволіць сваю цікаўнасць. Не прамінулі звярнуцца да аўтара роспісу сцен і карэспандэнты раёнкі.

Аказваецца, роспіс на сцяне “Пачастунка” - гэта ўсяго толькі першая частка трыпціха “Тры старасты ашмянскія – Радзівіл, Сапега, Агінскі. XVI-XVIIIст”.

Мікалай Радзівіл Руды - сын легендарнага Юрыя Радзівіла, празванага “літоўскім Геркулесам”, пакінуў у гісторыі след як актыўны абаронца незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага і на сойме, і на полі бітвы. Ён быў адным з наймацнейшых магнатаў свайго часу, таму і Ашмяны пры яго старостве дасягнулі адметнага росквіту.

Сюжэт карціны, што адкрываецца гараджанам і гасцям горада са сцяны крамы, просты і зразумелы: “Стараста са сваёй світай едзе з Вільні. Раптам карэта спыняецца. Ён выходзіць на вуліцу ў Ашмянах, каб запытацца ў фурмана, чым выкліканы незапланаваны прыпынак. Аказваецца, наперад выбег сабачка, вось коні ад яго брэху і спыніліся…”

Другі стараста ашмянскі Павел Стэфан Сапега разам са сваёй жонкай Альжбетай “аблюбуе” сцяну краязнаўчага музея. Пра гэтага грамадскага і ваеннага дзеяча  ашмянцам расказваць не трэба. Усе мы ведаем яго як уладальніка замка ў Гальшанах. Падканцлер літоўскі, стараста ашмянскі і гомельскі зрабіў шмат для развіцця  нашай зямлі.

ХVIII стагоддзе прадстаўлена старастам Андрэем Агінскім, бацькам знакамітага кампазітара, аўтара паланеза “Развітанне з Радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага. Сюжэтная карціна з гэтай выбітнай асобай – ваяводам трокскім, упаўнаважаным паслом Рэчы Паспалітай у Пецярбурзе і паслом у Вене -  будзе намалявана на сцяне крамы “Гурман”.

Па словах архітэктара, дырэктара гальшанскай фірмы “Нефпраект” Ігара Раханскага, трыпціх - гэта адна з частак агульнага музейнага комплексу, канцэпцыя якога распрацавана разам з калегамі і аднадумцамі. Гісторыя Ашмян ХVI – XVIII ст. і знакавыя асобы таго часу ўдала спалучаюцца з сучаснасцю і падаюцца ў выглядзе зандажу (даследаванне архітэктурных форм будынка раскрыццём кладкі альбо участак адкрытай кладкі).

Мастачка Святлана Даманава насценным вонкавым роспісам займаецца ўпершыню, таму ёй і самой вельмі цікава ажыццяўляць задуму і спасцігаць новую тэхніку. Напачатку было нязвыкла і складана, бо шмат часу заняў падбор фарбаў, прыдатных для вонкавых работ, дасканала рыхтавалася аснова пад роспіс, абмяркоўваліся элементы касцюмаў той эпохі. Зараз работы ідуць хутчэй і ўжо можна назіраць пэўны рэзультат.

З’яўленне роспісу на сценах будынкаў нашага горада - не толькі магчымасць мясцовым жыхарам далучыцца да гісторыі, але і адкрыць для сябе нязведаныя яе старонкі.

Аліна САНЮК
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В США на 102-м году жизни скончался Антон Шукелойть – один из лидеров белорусской эмиграции, уроженец Ошмянского района

Хотите узнать больше? Антон Шукелойть. Фото из Facebook Натальи Гордиенко В ночь на 8 января на 102-м году жизни умер Антон Шукелойть – один из старейших общественных и 40

От кроватки до игрушек. Где в Вилейке купить детские товары в рассрочку?

Хотите узнать больше? Купить в Вилейке детские товары в рассрочку можно в магазинах «Мария-Кидs» «Мария-Кидs» – это сеть магазинов с товарами для детей. В сети 53

Ольга Келин из Островца набрала наибольшее количество голосов в конкурсе «Мисс Край.бай-2016» (фото)

Хотите узнать больше? Ольга Келин из Островца набрала наибольшее количество голосов в конкурсе «Мисс Край.бай-2016» Фото предоставлено Ольгой Келин Вчера, 23 декабря, 48

Билет на юбилейный гала-концерт “Нам 10 лет!” получает Александр Водяной

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта molmk.by Юбилейный гала-концерт Молодечненского молодежного музыкального народного 48

Ответь на три вопроса и получи билет на юбилейный гала-концерт

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта molmk.by Молодечненский молодежный музыкальный народный театр в честь своего 10-летия 57

Хирурга из Ошмян Юрия Янушко наградили знаком «Отличник здравоохранения»

Хотите узнать больше? Юрий Янушко руководит хирургическим отделением районной больницы. Фото с сайта www.osh.by Юрий Янушко руководит хирургическим отделением районной 62

Билет на творческий вечер Елены Атрашкевич получает Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Воспитанник Елены Атрашкевич – Алексей Гросс. Фото с сайта belta.by Творческий вечер композитора Елены Атрашкевич “Белые росы жизни моей” пройдет во 49