Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку Фота

Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку Фота

Чаму нельга ставіць помнік Міндоўгу ў Наваградку? І чаму беларусам будзе сорамна перад сваімі суседзямі, калі такі помнік насуперак здароваму сэнсу ўзнікне. Пра гэта ў артыкуле выпускніка Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, гісторыка Юрыя Мікульскага. Артыкул быў надрукаваны ў часопісе "Беларуская думка".

Ажно ад 2008 года вядзецца гаворка пра ўсталяванне ў Навагрудку помніка вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу. Дзеля гэтага нават быў абвешчаны збор сродкаў. І хоць удалося сабраць зусім невялікую суму, Міністэрства культуры нядаўна зноў рашуча ўзялося за ажыццяўленне гэтай ідэі. Як вядома, любы помнік гістарычнай асобе з’яўляецца формай яе гераізацыі і ўвекавечання за заслугі перад Айчынай, стварае прыклад для патрыятычнага выхавання. Чым жа заслужаны перад Навагрудкам і Беларуссю ў цэлым літоўскі князь Міндоўг?

 

Гераізацыя Міндоўга ў Беларусі звязана з міфічнай тэорыяй беларускіх «ліцвінскіх» дзеячаў з часоў пазнякоўскага руху, паводле
якой Новагародак стаў ядром фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, а сама гэтая дзяржава ад пачатку мела беларускі характар, бо Беларусь – гэта насамрэч ніякая не Беларусь, а папросту Літва. Стваральнікам гэтай тэорыі быў М. Ермаловіч, што паказальна – не гісторык па адукацыі. У навуковым асяроддзі ні ў Беларусі, ні за мяжой такая канцэпцыя ніколі не ўспрымалася сур’ёзна, бо была звычайным домыслам, пабудаваным на тэндэнцыйным аналізе крыніц.

 

Сутнасць яе заключалася ў тым, што Новагародак быццам не быў заваяваны літоўцамі, а новагародскае баярства па сваёй волі прыняло Міндоўга на княжанне. Больш таго, Міндоўг нібыта абвясціў Новагародак сваёй сталіцай і пачаў збіраць вакол яго літоўскія і беларускія землі. Атрымлівалася, што літоўскі князь дзейнічаў у інтарэсах новагародцаў, а таму ВКЛ стваралася з ініцыятывы беларусаў: не Літва захоплівала Беларусь, а Беларусь Літву. І гэта прытым, што не існуе ніводнай гістарычнай крыніцы з эпохі Міндоўга (памёр у 1263 годзе), якая б пацвярджала вышэйзгаданыя тэорыі. Усё гэта было проста меркаваннем пісьменнікаў, якое грунтавалася на легендах і паданнях XVI–XVII стагоддзяў, запісаных у позніх літоўскіх летапісах. Гэтыя летапісы ўяўляюць сабой амаль цалкам выдуманую гісторыю, якая абсалютна пярэчыць крыніцам XIII–XIV стагоддзяў. У іх нават не згаданы сам князь Міндоўг, а прысутнічаюць міфічныя персанажы. Каб пераканацца ў вартасці такіх крыніц па старажытнай гісторыі Літвы, дастаткова хаця б прыгадаць, што гэтыя летапісцы выводзілі літоўцаў ад «шляхты» рымскага імператара Нерона. Яны канструявалі наратыў, зыходзячы з тагачасных палітычных мэт. Пра тое ж, якая памяць пра Міндоўга магла захоўвацца у летапісцаў XVI стагоддзя, можа сведчыць факт, што ўжо ў часы Вітаўта (1392–1430) асоба Міндоўга была невядомая элітам ВКЛ [1]. Таму і не дзіўна, што познія літоўскія летапісы не апісваюць панавання Міндоўга. Выключэнне складае толькі «Хроніка Быхаўца», але яе аўтар карыстаўся польскімі і рускімі летапісамі, дзе згадваўся Міндоўг. Акрамя таго, арыгінал гэтай хронікі не захаваўся, а яе тэкст дайшоў да нас у выглядзе публікацыі XIX стагоддзя, ажыццёўленай Т. Нарбутам – вядомым фальсіфікатарам гістарычных крыніц, што не выключае яго ўмяшання ў летапісны тэкст. У «Хроніцы Быхаўца» аўтар змяшаў звесткі легендарнай часткі літоўскіх летапісаў і паведамленні рускіх летапісаў, што ў выніку дало блытанае апавяданне [2]. Але нават у ім міфы беларускіх «адраджэнцаў» не сустракаюць пацвярджэння – М. Ермаловіч пайшоў нашмат далей за аўтара «Хронікі Быхаўца». У ВКЛ імя Міндоўга вярнулася з нябыту дзякуючы, у асноўным, кампіляванай хроніцы М. Стрыйкоўскага (1582). Таму прафесійныя даследчыкі пры рэканструяванні падзей з часоў Міндоўга абапіраюцца, натуральна, на сучасныя эпосе князя крыніцы, верагод-насць інфармацыі якіх не выклікае сумненняў. Канцэпцыі ж беларускіх «адраджэнцаў» па сваім узроўні стаяць побач з кнігамі, напрыклад, расійскіх пісьменнікаў – «разбуральнікаў  міфаў», якія сцвярджаюць, што «Русі не існавала», «татары – гэта рускія»,  «рускія – не рускія», і іншую лухту. Падобныя выданні разлічаны на малаадукаваную ў гістарычнай сферы аўдыторыю і закліканы прывабіць чытача гучнай назвай ды рэкламай, як і тая  жоўтая прэса. Аднак гісторыя – не казка, якую можна гэтак лёгка пераказаць па-іншаму, гэта навука, якая грунтуецца на аналізе і  супастаўленні крыніц, а нена легендах і домыслах. Калі няма крыніцы, то можна колькі заўгодна прыдумваць свае версіі падзей, аднак гістарычная навука іх не прыме. Усе рэканструкцыі развіцця падзей пры адсутнасці адпаведных дакументаў будуць у лепшым выпадку гіпотэзамі.

 

Звярнуўшыся ж да гістарычных крыніц, сучасных Міндоўгу, а не позніх легенд, мы заўважым, што няма ніякіх падстаў сцвярджаць, быццам:

 

1. Міндоўг быў новагародскім князем

 

Пра гэта ў крыніцах з часоў Міндоўга нідзе няма ніводнай згадкі. Пасля падпарадкавання беларускіх княстваў літоўскі князь звычайна саджаў там сваіх сыноў ці родзічаў. Новагародак быў далучаны да Літвы каля 1248 года, калі ўпершыню згадваецца пад літоўскім панаваннем [3, с. 816; 4, с. 36], а ў 1254 годзе маем адзіную згадку пра новагародскага літоўскага князя, прычым ужо як пра былога – ім быў тады сын Міндоўга Войшалк [3, c. 831]. У згаданым часе ён ужо пакідаў княжанне, адпаведна яго панаванне ў Новагародку мела месца да 1254 года. Невядома, чаму некаторыя нашы дзеячы мяркуюць, быццам Міндоўг павінен быў стаць новагародскім князем. Новагародак не адыгрываў у літоўскай дзяржаве ніякай выключнай ролі, прынамсі, з крыніц гэтага не бачым.

 

2. Новагародак быў сталіцай ВКЛ

 

У крыніцах з часоў Міндоўга няма пра гэта згадкі. У літоўскіх летапісах XVI стагоддзя чытаем, што міфічны князь Эрдзівіл прыйшоў на Русь, заснаваў тут горад Новагародак і зрабіў яго сваёй рэзідэнцыяй [5, с. 299]. На самай справе ў гэты час у Літве існавалі развітыя княжацкія асяродкі – Кернаў і Вільня, якія, як сведчаць вынікі археалагічных раскопак, выконвалі функцыю цэнтраў культурна- палітычнага жыцця Літвы задоўга да падпарадкавання Новагародка [6]. У якасці рэзідэнцыі Міндоўга згадваецца таксама літоўскі горад Варута [3, с. 808].

 

Пра тое, што асноўны цэнтр ВКЛ знаходзіўся на тэрыторыі Літвы, а не на беларускіх землях, сведчыць такі факт: калі пасля смерці Міндоўга яго сын Войшалк ідзе займаць літоўскі трон, то ён кіруецца з Новагародка ў Літву [3, с. 861]. Няма ніякіх звестак пра нейкае працяглае знаходжанне Міндоўга ў Новагародку або пра яго тутэйшую рэзідэнцыю. Ведаем толькі, што тут меў сядзібу ягоны сын Войшалк.

 

Увогуле цяжка казаць пра афармленне ў той час нейкага адзінага цэнтра ў якасці сталіцы. Яшчэ нават у XV стагоддзі ў ВКЛ не было вызначанай сталіцы, галоўныя велікакняжацкія рэзідэнцыі знаходзіліся ў Троках і ў Вільні. Пра ролю ж Новагародка ў манархіі Міндоўга можа сведчыць наступны факт: у 1254 годзе Новагародскае княства было перададзена ў якасці закладу князю валынскаму Раману Данілавічу – аднаму з галоўных антаганістаў ВКЛ [3, с. 831]. Новагародак трактаваўся літоўскім уладаром як прыдатак да сваёй дзяржавы, як адна з правінцый, якой не шкада было паступіцца.

 

3. Беларускія землі і Новагародак былі ядром фарміравання ВКЛ

 

Сама літоўская дзяржаўнасць і фарміраванне цэнтралізаванай літоўскай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага распачынаюцца задоўга да ўваходжання ў склад гэтай дзяржавы беларускіх зямель. Дзяржаўныя структуры паўстаюць у Літве да пачатку XIII стагоддзя, калі ў дамове Літвы з Галіцка-Валынскім княствам 1219 года  ўжо згадваюцца літоўскія князі са сваёй іерархіяй. З часам сярод іх вылучаецца старэйшы князь, якога на рускі ўзор пачынаюць называць «вялікім князем». Бацьку Міндоўга крыжацкі храніст сярэдзіны XIII стагоддзя Генрых Латвійскі называе «магутнейшым у Літве» [7, с. 28], іншая крыжацкая хроніка таго часу называе яго «вялікім князем» Літвы [8, с. 63–64]. Цэнтралізацыя дзяржавы дасягае піку пры Міндоўгу. Новагародак жа ніякім чынам не ўплываў на гэтыя ўнутрылітоўскія працэсы. З далучэннем беларускіх зямель склад палітычнай эліты гаспадара ВКЛ не мяняецца – ад часоў Міндоўга да другой паловы XV стагоддзя яны застаюцца амальвыключна літоўскімі [9]. Адносна нядаўна А. Шаландам было праведзена спецыяльнае даследаванне складу палітычнай
эліты Міндоўга [10]. Дык вось, сярод яе прадстаўнікоў можна адзначыць толькі аднаго чалавека, чыё рускае паходжанне бясспрэчнае і пры гэтым гістарычнасць  асобы не выклікае сумненняў – гэта збеглы з Разані князь-братазабойца Астафей Канстанцінавіч. Найперш ён падаўся да  полаўцаў, а потым апынуўся ў Літве. За здраду тагачасны рускі летапісец называў  яго «акаянным». А. Шаланда бачыць русіна таксама ў нейкім Хвалу, які згадваецца якваявода Міндоўга. Аднак гіпотэза гэтая грунтуецца выключна на лексічным аналізе яго імені, якое мае славянскую аснову. Прыведзенай аргументацыі яўна недастаткова для сцвярджэння аб паходжанні гэтай асобы, асабліва калі ўлічыць, што невядомая яе рэлігійная прыналежнасць, бо не прыводзіцца праваслаўнае імя. У крыніцах XVII стагоддзя згадваецца яшчэ баярын Міндоўга Андрэй Кіян, аднак звесткі гэтыя з-за іх позняга паходжання нельга прымаць як верагодныя, што адзначае і сам А. Шаланда.

 

Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку Фота

 

Гравюра з выявай Міндоўга

Пры ўсім гэтым астатнія прадстаўнікі эліт Міндоўга (іх налічваецца 16 чалавек) маюць бясспрэчна літоўскае паходжанне. Падкрэслім, што такое дамінаванне літоўцаў у атачэнні літоўскага князя захоўваецца яшчэ вельмі доўга і пасля Міндоўга. Таму несур’ёзнымі выглядаюць спробы А. Шаланды на падставе дадзенага матэрыялу называць дзяржаву Міндоўга «Літоўска- Беларускай». І зусім бяздоказнымі ў святле крыніц выглядаюць заявы аб тым, быццам Міндоўг абапіраўся канкрэтна на новагародскае баярства ды зрабіў Новагародак сваёй галоўнай апорай, як пішуць некаторыя. Нарэшце, пасля далучэння Новагародка не мяняецца і сама тытулатура літоўскага гаспадара: у сваіх дакументах Міндоўг усюды тытулуецца «каралём Літвы» [11]. Факт прыналежнасці да Літвы беларускіх зямель пачынае адлюстроўвацца ў тытулатуры літоўскіх гаспадароў толькі з XIV стагоддзя, калі яны называюць сябе ўжо «князямі Літвы і Русі» (у тым ліку і  Белай Русі). Такім чынам,ад самага свайго пачатку і паводле назвы, і паводле складу палітычных эліт ВКЛ было дзяржавай Літоўскай, а не Літоўска-Рускай (ці, кажучы на сучасны манер – Літоўска- Беларускай). Паказальна таксама, што  Міндоўг з прылучэннем Новагародка і іншых рускіх зямель не прыняў мясцовых звычаяў і веры – праваслаўя, заставаўся паганцам і нават пэўны час быў каталіком. Згадка Густынскага летапісу (1670), што Міндоўг  нібыта прыняў праваслаўе, ужо шмат разоў адкідвалася гісторыкамі як позняя і не вартая даверу. Пры выбары рэлігіі Міндоўг ніякім чынам не кіраваўся памкненнямі сваіх падданых з Новагародка, абсалютна не ўлічваючы поглядаў беларусаў, якія тады  былі выключна праваслаўнымі. Рэлігія ж князя была для русінаў надзвычай важная. Згадаць хаця б, што такія гарады, як Ноўгарад і Пскоў, не прымалі да сябе князя  неправаслаўнай веры, калі той не згаджаўся  прыняць праваслаўе. Добра вядомы выпадак, калі палачане адмовіліся прымаць літоўскага князя Скіргайлу, пакуль той не адрокся ад паганства і не перайшоў у хрысціянства паводле ўсходняга абраду.

 

4. Новагародак прыняў Міндоўга на княжанне і мірным шляхам увайшоў у ВКЛ

 

Пра гэта ні ў якіх крыніцах няма згадак. З упэўненасцю, аднак, можам сцвярджаць, што далучэнне беларускіх зямель да Літвы адбывалася часта праз збройныя выправы, а калі землі і ўваходзілі «мірна», дык усё роўна пад ваенным націскам Літвы.

 

З летапісаў вядомы літоўскія паходы на землі Полацкага, Пінскага, Смаленскага, Бранскага і іншых княстваў. Паказальны прыклад Полацка – аднаго з найбольш развітых беларускіх цэнтраў на той час. Полацкі князь Брачыслаў, змагаючыся з літоўцамі, шукаў падтрымкі  іншых рускіх княстваў. У 1239 годзе аформіўся яго саюз з наўгародскім князем  Аляксандрам Неўскім, за якога Брачыслаў выдаў сваю дачку.

 

Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку Фота

 

Пячатка Міндоўга

У гістарыяграфіі адзначалася антылітоўская скіраванасць гэтага саюзу [12, с. 376]. Князь Аляксандр дапамагаў Полацку адбіваць літоўскія напады, а сярод баярскіх эліт Аляксандра  Неўскага сустракаем і прадстаўніка полацкага баярства Якава Палачаніна,які, дарэчы,  асабліва вызначыўся сваёй  мужнасцю ў Неўскай бітве. Тым не менш  літоўскі паход 1245 года на Полацк адбіць  не ўдалося, і Неўскі толькі паспеў забраць сына з Віцебска ды адступіць у напрамкуНоўгарада [13, с. 77]. Пасля гэтага Полацкае  княства ўжо знаходзілася пад літоўскім панаваннем. Баі з літоўскім войскам вяліся і ў іншых беларускіх землях. Шматкроць ваявала з Літвой Турава-Пінскае княства.

 

Маем сведчанні, як «мірна» ўваходзілі ў ВКЛ і беларускія землі на ўсход ад Дняпра, якія былі ў складзе Бранскага княства. У 1263 годзе войска Міндоўга пераправілася цераз Дняпро і ўступіла ў бітву з войскамі бранскага князя Рамана. У жорсткім баі быў паранены сам князь, аднак літоўцаў удалося адагнаць [3, с. 860–861]. Гэта не адзіныя прыклады, але, здаецца, іх дастаткова, каб пабачыць, як беларускія княствы «спяшаліся» далучыцца да ВКЛ.

 

Маем сведчанне і на захоп Міндоўгам новагародскіх зямель. У пасланні рымскага папы да Міндоўга ад 1255 года чытаем: «З твайго боку было даведзена нам, што ты, з нястомнай энергіяй змагаючыся супраць каралеўства Русі (маецца на ўвазе Галіцка-Валынскае княства. – Аўт.) ды яго насельнікаў, падпарадкаваў сваёй уладзе некаторыя землі гэтага каралеўства» [11, с. 76–77]. Да таго часу Міндоўг з зямель Галіцка-Валынскага княства завалодаў толькі Новагародчынай і, магчыма, Гродзеншчынай (ёсць сведчанні, што яны перад гэтым знаходзіліся ў залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў; дадзеныя тэрыторыі здаўна былі звязаны ў палітычным і культурным сэнсе з галіцка-валынскімі землямі, а частка беларускіх зямель непасрэдна ўваходзіла ў склад Валынскага княства  (Брэстчына). Таму, несумненна, гаворка тут ідзе менавіта пра беларускія землі.

 

Усе домыслы пра прызванне Міндоўга на княжанне новагародцамі, як і пра іх жаданне далучыцца да літоўскай дзяржавы, выглядаюць дзіўнаватымі. Літва размаўляла з Новагародкам выразна з пазіцыі сілы. Пад час татарскага нападу на асноўныя землі князя Данілы Галіцкага Новагародак не мог разлічваць на дапамогу сюзерэна і застаўся сам-насам з літоўцамі, якія былі тады вялікай сілай, здольнай здабываць такія магутныя княскія цэнтры, як Полацк ці Смаленск, што па сваёй тэрыторыі і ваеннай моцы і блізка не стаялі з невялікім перыферыйным  Новагародскім княствам. Пра пазіцыі новагародцаў можна меркаваць і па тым, як сябе паводзіў Войшалк пасля авалодання Новагародкам. Мясцовыя жыхары не маглі дыктаваць яму свае ўмовы і змусіць прыняць праваслаўе (яго ён прыняў пазней па сваім жаданні). Тым часам, калі літоўскі князь Даўмонт уцёк з Літвы ў Пскоў і стаў князем па дамове з мясцовымі элітамі, то вымушаны быў у якасці ўмовы sine qua non прыняць праваслаўе. Войшалк жа на пачатковым этапе княжання адчуваў у Новагародку поўную свабоду дзеянняў і нават дастаткова  жорстка абыходзіўся са сваімі падданымі [3,  с. 858]. Цяжка было б усё гэта ўявіць, калі б у Новагародку была моцная баярская супольнасць, з якой літоўскія князі вымушаны былі лічыцца, ці, тым болей, калі б князь быў запрошаны або прыняты сюды паводле пагаднення.

 

Усе развагі пра мірнае далучэнне  Міндоўгам Новагародка або прызванне яго мясцовым баярствам цяжка назваць нават  гіпотэзай – у крыніцах ані няма намёку на гэта, а ёсць толькі шматлікія пярэчанні.  Зрэшты, тут мы закранаем міф, які сваімі  пачаткамі сягае яшчэ ў XVI–XVII стагоддзі. Тады ў асяроддзі рускіх эліт ВКЛ аформілася легенда, быццам Русь увайшла ў склад Літвы па сваёй волі і атрымала ад літоўскіх князёў прывілеі, якімі ад самага пачатку гарантаваўся яе прававы статус [14, с. 199]. Міф гэты плаўна перайшоў у беларускую гістарыяграфію XVIII–XIX стагоддзяў (праз працы г.зв. «заходнярусаў») і дайшоў да нашых дзён як непахісная ісціна.

 

5. Новагародак – месца каранацыі Міндоўга

 

Месца каранацыі князя ўвогуле не называе ніводная тагачасная крыніца. На гэты конт існуюць розныя гіпотэзы. Скажам, літоўскі даследчык Т. Баранаўскас мяркуе, што гэта адбылося ў Варуце.

 

Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку Фота

 

Адамас Варнас. Карціна «Каранацыя Міндоўга» (1952–1953)

Прычым, заўважым, зноў жа невядома, чаму паводле нашых «дзеячаў» Міндоўг павінен быў ажыццявіць урачыстаць каранацыі менавіта ў Новагародку – рускай правінцыі ВКЛ, удзеле Войшалка...

 

6. Міндоўг пахаваны ў Новагародку

 

Адкуль пайшоў гэты закаранелы ўжо міф, увогуле невядома. Нават познія крыніцы XVI–XVII стагоддзяў нічога не гавораць пра месца пахавання князя. Інфармацыя пра «гару Міндоўга» і ідэнтыфікацыя яе як месца пахавання Міндоўга ўпершыню з’яўляецца толькі ў канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзя ў польскай літаратуры. Асаблівую папулярнасцьлегенда пра гару Міндоўга набыла дзякуючы вядомаму польскаму паэту, ураджэнцу   Новагародка Адаму Міцкевічу, у творах якога не раз з’яўляецца gra Mendoga.

 

Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку Фота

 

Гара Міндоўга на здымку Яна Булгака, да 1910 г. // radzima.org

У 1993 годзе ў гонар 740-годдзя каранацыі Міндоўга ля падножжа гары быўусталяваны памятны знак з надпісам: «Гара Міндоўга. Помнік гісторыі XIII стагоддзя. Ахоўваецца дзяржавай». Знак гэты, дарэчы, варта было б прыбраць або замяніць, бо ён дэзінфармуе жыхароў і гасцей горада – калі сама назва «Гара Міндоўга» можа і ўстаялася на працягу 200 гадоў (хаця і з’яўляецца штучнай і, відаць, не беларускай па сваім паходжанні), то дакладна няма інфармацыі, што гэта «помнік XIII стагоддзя». Вядома, што на гары даўней месціліся праваслаўныя могілкі, і толькі гэта можа служыць падставай для аховы гары дзяржавай.

 

Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку Фота

 

Фота © Мікалай Гайба // radzima.org

Некаторыя нашы дзеячы пішуць рэчы проста абсурдныя, быццам са стварэннем ВКЛ пачалася «еўрапеізацыя» Беларусі. Між тым літоўцы на той час – гэта дзікія непісьменныя плямёны, якія калі і маглі дзе навучыцца культуры, дык толькі ад нас, ад Русі, якая, дарэчы, да мангольскага нашэсця па ўзроўні развіцця пісьменства і культуры перасягала каталіцкую Еўропу (так што ўвогуле невядома, пра якую «еўрапеізацыю» Русі можна тады гаварыць).

 

Нічога добрага ні з пункту гледжання сваіх сучаснікаў, ні з цяперашняга Міндоўг для нас не зрабіў. Праўда, некаторыя нашы «свядомыя» даходзяць ужо да таго, што звязваюць з ім пачаткі беларускай дзяржаўнасці. Аднак любы школьнік ведае, што беларуская дзяржаўнасць пачалася нашмат раней за літоўскую, яшчэ задоўга да з’яўлення на свет Міндоўга. Пачатак традыцыі дзяржаўнасці Беларусі, як і іншых усходнеславянскіх краін, – у Кіеўскай Русі, і менавіта да яе апелявалі беларускія эліты на працягу XIII–XVIII стагоддзяў. Міндоўг жа проста скарыстаў сітуацыю, калі татары паруйнавалі нашы гарады і аслабілі рускія княствы (археалагічныя раскопкі сведчаць, што татары даходзілі нават да цэнтральных рэгіёнаў Беларусі). Літоўцы прыйшлі тады, калі яшчэ не сціх плач і не згаслі папялішчы нашых гарадоў пасля страшэннага татара-мангольскага нашэсця. Дарэчы, толькі дзякуючы нашым продкам, якія прынялі на сябе асноўны ўдар, татара-мангольскае іга не распаўсюдзілася далей на Літву і Еўропу. Ужо праз год-два пасля спусташальных татарскіх паходаў Міндоўг арганізаваў маштабныя паходы на полацкія і смаленскія землі – сэрца Белай Русі. Гэта быў удар у спіну Беларусі. Як трапна выказаўся вядомы літоўскі гісторык Э. Гудавічус, «літоўскі шакал ішоў следам за мангольскім тыграм».

 

Для беларускага народа 1230–1240-я гады сталі сапраўднай трагедыяй, якая азначала заняпад нашай старажытнай велічы і назаўсёды прыпыніла развіццё візантыйскай цывілізацыі. Не прымаючы нашых звычаяў, Міндоўг сілай навязваў беларускім землям сваю ўладу. Вядома варожае стаўленне Міндоўга да праваслаўя. Калі Войшалк прыняў праваслаўе і распачаў дзейнасць па падтрымцы рускай веры, заснаваўшы пад Новагародкам Лаўрышаўскі манастыр і нават стаўшы яго манахам, то Міндоўг дакараў яго за гэта. Змена Войшалкам бацькоўскіх звычаяў стала яблыкам разладу і прычынай адкрытай варожасці паміж ім і Міндоўгам [3, с. 359]. Праўда, А. Шаланда называе Міндоўга «значна аславяненым балтам», кажучы, што ён «несумненна» карыстаўся ў сям’і рускай мовай [15, с. 3]. Гэта гучыць само па сабе неверагодна, калі ўзгадаць, што яшчэ на пачатку XV стагоддзя Ягайла і Вітаўт выкарыстоўвалі ў размове паміж сабой літоўскую мову, а гучала яна пры двары літоўскага князя яшчэ нават у канцы XV стагоддзя. На довад свайго сцверджання А. Шаланда прыводзіць толькі факт, што рускі летапісец цытуе словы Міндоўга па-руску. Аднак на якой яшчэ мове рускі летапісец мог іх цытаваць у сваім летапісе? На рускай мове ў яго размаўляюць усе замежнікі. І хоць веданне Міндоўгам рускай мовы цалкам магчымае, аднак сцверджанні пра славянізаванасць гэтай асобы з’яўляюцца яўным пераборам. Міндоўг не ўвайшоў у гістарычную памяць беларусаў як герой, нашы старажытныя летапісы адзываліся аб ім непрыхільна. У старабеларускай гістарычнай літаратуры князь успрымаўся адназначна як наш вораг. Перыяд барацьбы беларускіх княстваў з Міндоўгавай Літвой у старабеларускіх летапісах XVI–XVII стагоддзяў адлюстроўваўся як літоўска-руская вайна (дзе пад Руссю разумеліся, натуральна, і землі Белай Русі), раздзел пра гэтыя войны называўся «О плюндрованю Руского панства от Литвы» [16, с. 207–211]. Увага іх аўтараў была скіравана не на Міндоўга, а на дзеянні Аляксандра Неўскага і Данілы Галіцкага – беларускія летапісцы захапляюцца іх ваеннымі выступленнямі супраць Літвы, гэтыя князі былі для тагачасных беларусаў героямі і супрацьпастаўляліся «паганым чужаземцам» – літоўцам і Міндоўгу.

 

Такому вось чалавеку хочуць паставіць помнік нашы «дзеячы», якія называюць сябе «нацыянальнай інтэлігенцыяй». Гэтая ініцыятыва пярэчыць беларускай нацыянальнай ідэі і дзяржаўнай ідэалогіі, з’яўляецца апатрыятычнай. Помнік Міндоўгу – гэта адначасова і выклік праваслаўнай царкве, жаданне прынізіць яе значэнне ў гісторыі Беларусі як старажытнай веры нашых продкаў, абыякава паставіцца да яе традыцыі. Зусім незразумела, чаму яны, гэтыя «барацьбіты за незалежнасць», гарой стаяць за помнік Міндоўгу, роля якога ў гісторыі Беларусі, мякка кажучы, сумнеўная і памяць пра якога ў нас нічым не пацверджаная, і гэтак зацята выступаюць супраць устаноўкі ў Беларусі помніка Аляксандру Неўскаму – князю, якога шанавалі ўсе беларусы ва ўсе часы: яго імя сустракаем у старабеларускіх мінеях (кнігі са службамі святых на кожны дзень года), яму старабеларускія кніжнікі прысвячалі літаратурныя творы, яго ўсхвалялі ў летапісах.

 

Нашы продкі вельмі добра разумелі, хто для іх «свой», а хто «чужы». Дык нашто сёння гэтае прыдумляннегерояў і штучная гларыфікацыя асоб, імя якіх ніколі не прысутнічала ў беларускай традыцыі і гістарычнай памяці? А можа некаторыя мяркуюць, што гераізацыя Міндоўга будзе крокам да «еўрапеізацыі» беларускай спадчыны? Тады гэта не ме

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?
ПАН Мiкульскi такi ж гiсторык, як я - прэзiдэнт. I нiякi "унiверсiтэт" яму не дапаможа...
Мiндоуг нiколi не быу каталiком, не быу жмудзiнам, ваяваяу РАЗАМ з "татарамi", i нiякай Вiльнi у яго часы не было...

Сорамна за такiх "гiсторыкау", як спадар Мiкульскi...
Какая-то чушь. Передергивание. И откровенная примитивная ложь на уровне агитпропа.Человек явно "не в теме". То, что жмудины, жемайты,аукштайты, самогиты,или как там их ещё, ни письменности, ни государственности не имели и никого завоевать не могли, разве что,пограбить, - это автор опускает.Что Жмудь, Жемайтия юридически стала частью ВКЛ только в 15 веке, после Грюнвальда - автор не знает. То, что Александр Невский, любимец и приемный сын хана Батыя, собственно и руководил татарскими ордами при разгроме русских городов (брата, Юрия Суздальского кто, простите, порешил?)автор тоже, видать, не в курсе. И за какие заслуги этому монгольскому воеводе памятник в Беларуси ставить? Да и православие Руси с московским вариантом православия отождествлять не стоит. А памятник Миндовгу в Новогрудке, это кость в горло лжеисторикам ВКЛ.
  • #|
  • Лео|
  • 28 сентябрь 2015, 14:17

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Новогрудка

На Новогрудчине почтили память жертв ДТП

Хотите узнать больше? В третье воскресенье ноября по всему миру проходит Всемирный день памяти жертв дорожно-транспортных происшествий. По случаю дня памяти в храмах 34

В Гродно и Новогрудке ночью горели гаражи: повреждено 5 транспортных средств

Хотите узнать больше? В Гродненской области две ночи подряд горели гаражи, огнем повреждены и уничтожены пять транспортных средств, сообщили в пресс-службе Гродненского 86

Делегация врачей из Грузии посетила Новогрудчину

Хотите узнать больше? 28 октября, грузинские врачи из города Кутаиси и представители Минского городского комитета Белорусского профессионального союза работников 118

В Новогрудке появился первый уличный спортивный комплекс

Хотите узнать больше? Новый спортивный объект установлен на дворовой территории около домов по ул. Буденного 21, 21А, Юбилейной 22, 20 и предназначен для самостоятельных 102

Гимназия в Новогрудке отметила 30-летие

Хотите узнать больше? Гимназия №1 отметила 30-летний юбилей. В районный Центр культуры поздравить педагогов и учащихся школы с праздником пришли руководство района, 94

Молодые специалисты, приехавшие в Новогрудок на работу, заселились в новое общежитие

Хотите узнать больше? Недавние выпускники вузов и колледжей – молодые учителя, врачи и работники культуры – заселились в светлые, просторные, обставленные новой мебелью 140

Навагрудская раённая бібліятэка заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе

Хотите узнать больше?  Раённая бібліятэка заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” у намінацыі “За падтрымку і развіццё 71

В Новогрудке открылась «кризисная комната» для женщин

Хотите узнать больше? Открыта  «кризисная комната» для  временного пребывания женщин, которые находятся в опасной жизненной ситуации. – В жизни случается, что беда застает 191