Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

БУДЗЕ ВЕЦЕР - БУДЗЕ ТОК!

БУДЗЕ ВЕЦЕР - БУДЗЕ ТОК!


ЁСЦЬ ПЕРШАЯ ЭЛЕКТРАЭНЕРГІЯ З ВЕТРАКА
У сераду, 18 мая, адбыўся афіцыйны запуск першай ветраэнергаўстаноўкі (ВЭУ), якая зманціравана на пляцоўцы ля былой вёскі Грабнікі. Адкрыццё спецыяльна прымеркавалі да гэтых дзён - 15 мая беларуская энергасістэма адзначала свой 80-гадовы юбілей.

 

ВЭУ была выраблена і дастаўлена з Кітая. У свой час тэндар на яе вытворчасць выйграла кітайская фірма "Хіак". Праектаваннем жа і мантажнымі работамі займаліся беларускія спецыялісты пад кіраўніцтвам кітайскіх інжынераў.

 

Рабіць нейкія высновы аб рабоце ветрака пакуль дачасна. Аб гэтым можна будзе меркаваць толькі праз паўгода, калі падсумуюць вынікі. Па разліках жа спецыялістаў, адзін вятрак акупіцца толькі праз 15 гадоў, а вось ветрапарк з 3-5 установак - праз 7-8 гадоў. Пакуль жа рашэнне аб будаў-ніцтве новых ветракоў канчаткова не прынята.

Першы вятрак - гэта пілотны (пробны) праект, які падразумявае пад сабой скрупулёзнае вывучэнне яго эфектыўнасці. Хаця, па прызнанні таго ж Ю.А. Шмакава, планы ў энергетыкаў краіны амбіцыйныя. У міністэрстве распрацавана праграма развіцця энергасістэмы краіны да 2015 года. Асобным радком у ёй значыцца будаўніцтвагідраэлектрастанцый і ветраэнергаўстановак. Гідраэлектрастанцыя магутнасцю ў 17 мегават узводзіцца ў Гродна. Калі ж работа ветрака будзе прызнана эфектыўнай, то ўзвядзенне новых будзе весціся шпаркімі тэмпамі. Побач з першым ветраком з'явяцца яшчэ некалькі, магчыма, нават больш магутных - у 2-2,5 мегавата. Па разліках, 5-6 такіх ветракоў змогуць поўнасцю забяспечыць электраэнергіяй бытавыя патрэбы навагрудчан.

 

Старшыня райвыканкама А.М. Маркевіч падзякаваў за супрацоўніцтва будаўнікам, прадстаўнікам усіх міністэрстваў і ведамстваў, а таксама кітайскім партнёрам, якія прынялі ўдзел ва ўзвядзенні аб'екта. Ён выказаў спадзяванне, што гэта толькі пачатак вялікай работы, якая будзе прадоўжана на Навагрудчыне.

 

Афіцыйнае адкрыццё аб'екта назначана на другую палову красавіка. Чакаецца, што на запуск устаноўкі прыедзе міністр энергетыкі А.У. Азярэц.

 

 

 

БУДЗЕ ВЕЦЕР - БУДЗЕ ТОК!


На здымках: ветра-ўстаноўка.

БУДЗЕ ВЕЦЕР - БУДЗЕ ТОК!

 

 

 

 

 

Тэкст і фота К. МЯТЛІК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Новогрудка

На Новогрудчине почтили память жертв ДТП

Хотите узнать больше? В третье воскресенье ноября по всему миру проходит Всемирный день памяти жертв дорожно-транспортных происшествий. По случаю дня памяти в храмах 56

В Гродно и Новогрудке ночью горели гаражи: повреждено 5 транспортных средств

Хотите узнать больше? В Гродненской области две ночи подряд горели гаражи, огнем повреждены и уничтожены пять транспортных средств, сообщили в пресс-службе Гродненского 109

Делегация врачей из Грузии посетила Новогрудчину

Хотите узнать больше? 28 октября, грузинские врачи из города Кутаиси и представители Минского городского комитета Белорусского профессионального союза работников 129

В Новогрудке появился первый уличный спортивный комплекс

Хотите узнать больше? Новый спортивный объект установлен на дворовой территории около домов по ул. Буденного 21, 21А, Юбилейной 22, 20 и предназначен для самостоятельных 122

Гимназия в Новогрудке отметила 30-летие

Хотите узнать больше? Гимназия №1 отметила 30-летний юбилей. В районный Центр культуры поздравить педагогов и учащихся школы с праздником пришли руководство района, 105

Молодые специалисты, приехавшие в Новогрудок на работу, заселились в новое общежитие

Хотите узнать больше? Недавние выпускники вузов и колледжей – молодые учителя, врачи и работники культуры – заселились в светлые, просторные, обставленные новой мебелью 159

Навагрудская раённая бібліятэка заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе

Хотите узнать больше?  Раённая бібліятэка заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” у намінацыі “За падтрымку і развіццё 79

В Новогрудке открылась «кризисная комната» для женщин

Хотите узнать больше? Открыта  «кризисная комната» для  временного пребывания женщин, которые находятся в опасной жизненной ситуации. – В жизни случается, что беда застает 198