Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лідскі замак. Выдумкі і міфы

Лідскі замак. Выдумкі і міфы

У 2009 г. спаўняецца 170 гадоў з моманту з’яўлення першай гістарычнай працы пра Ліду і Лідскі замак - Narbutt T. Dzieje narodu litewskiego. Wilno, 1839, T. 5. Dodatek I. Cokolvek z historyi miasta Lidy. З тых часоў Лідскі замак стала прыцягваў да сабе ўвагу.  У Х1Х стагоддзі матэрыялы аб Лідскім  замку друкаваліся ў слоўніках, энцыклапедыях  і абагульняльных  працах:  М. Балінскі, Т. Ліпінскі  (M. Balinski, Т. Lipinski, 1846), Ф Сулімерскі (F. Sulimerski, 1884), П.Н. Бацюшкаў (П.Н. Батюшков, 1890), Ф.У. Пакроўскі (Ф.В Покровский, 1893).


У ХХ стагоддзі да вывучэння гісторыі Лідскага замка звярталіся М.І.Шымялевіч (М.И. Шимелевич,1905, 1906), І.Літвіновіч (И. Литвинович, 1910), А. Палеес (1947), Ю.А. Ягораў (Ю.А. Егоров, 1954), А. Міцянін (1965), М.А. Ткачоў (1971,1977, 1978, 1987, 1991), А.А. Трусаў (1990) і  А.К. Краўцэвіч (1991).

У  апошняе пяцігоддзе, у сувязі з актыўнай турыстычнай цікавасцю, артыкулы і нататкі пра замак з’яўляліся штомесяц. Дзесяткі аўтараў - сотні навуковых, газетных і часопісных артыкулаў, прысвечаных гэтаму выдатнаму будынку ХІV стагоддзя.
Назбіраліся памылкі, выдумкі і міфы, якія ўвайшлі ў даведнікі і энцыклапедыі. З’явіліся два ідэнтычныя артыкулы А. А. Трусава ў “Лідскім летапісцы” (2007) і ў “Беларускім гістарычным часопісе” (2008), якія гэтыя памылкі і выдумкі ў чарговы раз паўтараюць. Гэты артыкул - спроба рэвізіі ўяўленняў, якія склаліся .

 

Як доўга будаваўся Лідскі замак?

 

Наконт часу заснавання Лідскага замка спрэчак амаль няма - 1323 год. Рознагалоссі выяўляюцца ў даце завяршэння будаўніцтва. Адмыслоўцы па архітэктуры лічаць, што замак пабудавалі за тры гады: “Цвярдыня ў Лідзе была пабудаваная каля 1325 г.” (Егоров, 1954, с. 24); “Цвярдыня пабудаваная ў 1323-1325 г.” (А. Міцянін, 1965);  “Цвярдыня была пабудаваная ў 1323-1325 гг.” (Чантурыя, 1986, с. 155). Археолагі тэрміны расцягваюць: “Новы абарончы фарпост прынёманскіх зямель будаваўся каля пяці гадоў” (Ткачоў, 1971, с.14; 1977 с. 27); “Розныя пісьмовыя крыніцы сведчаць, што работы вяліся 5-7 гадоў” (Трусаў, 1990, с. 10; 2007, с. 15; 2008, с. 22).
Ні адны, ні другія не маюць ні доказаў, ні першакрыніц, і адны і другія варожаць на кававай гушчы. Але адмыслоўцы па архітэктуры (Чантурыя, 1985; Габрусь, 2001) звярнулі ўвагу, што замак нясе ў сабе рысы  і раманскага стылю, і готыкі. Не дзіўна,  замак будаваўся ў два этапы:  у 1320-х гадах і 1400-х, але пра гэта пазней.

 

Хто будаваў?

 

Т. Нарбут напісаў адназначна: “Вudowali go rzemieslnicy kijowscy i jency z Wolynia uzuci byli.- Будава-лі яго майстры кіяўляне і палонныя з Валыні выкарыстаныя  былі” (1839, Т.5, Dod. 1, s.2).  І. Літвіновіч (1910) першым гэтую думку давёў да рускіх чытачоў: “Строили Лидский замок киевские мастера и волынские пленные.  - Будавалі Лідскі замак кіеўскія майстра і валынскія палонныя”.  Ю.А. Ягораў  гэтае меркаванне падтрымаў: “Крепость в Лиде была построена ... под наблюдением киевских мастеров. - Цвярдыня ў Лідзе была пабудаваная ... пад наглядам кіеўскіх майстроў” (1954, с.24).  Зыходзілі з таго факту, што ў 1321-1322 гг. Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Гедзімін хадзіў ваяваць Валынь і Кіеў і прывёў адтуль палонных. У.А. Чантурыя (1985, с. 63), ускосным чынам пацвердзіў гэтае меркаванне, адзначыўшы, што Лідскі замак па сваёй архітэктуры блізкі да Луцкага замка.
М.А. Ткачоў таксама не сумняваўся: “Няма сумнення, што замак у Лідзе будавалі перш-наперш самі гараджане, а таксама сяляне бліжніх і дальніх ваколіц. ... для нарыхтоўкі жвіру, каменню, вапны і цэглы прыцягваліся, трэба думаць, рабочыя рукі з іншых тэрыторый” (1971 , с. 17; 1977, с. 30) “... замак у Лідзе будаваўся у першую чаргу самімі гараджанамі, а таксама сялянамі навакольных вёсак” (1978, с. 33). І катэгарычна пярэчыў супраць удзелу кіяўлян і  палонных валынян.
А.А. Трусаў схільны кіраўніцтва будоўляй аддаць заходнім майстрам: “Ёсць меркаванні, што ганзейскія майстры прынялі непасрэдны ўдзел у пабудове Лідскага замка” (1990, с. 10; 2007, с. 15). Перадумовай для “меркаванняў” з’яўляюцца пасланні Вялікага князя Гедзіміна 26 траўня 1323 г. да жыхароў гарадоў Любека, Штральзунда, Брэмена, Магдэбурга, Кёльна, Ростака, Грэйфсвальда, Шчэціна і Готланда з запрашэннямі на працу. Ці адгукнуліся майстра і каменячосы на запрашэнні, дакладна невядома.

 


Будаўнікі безумоўна былі палоннымі - аб’ёмы работ такія, што мясцовых жыхароў ніяк не хапіла б, і праваслаўнымі -  у замку адразу ж была ўладкаваная праваслаўная капліца (Нарбут, 1839, Т.5, Dod. 1, s. 2).

 


Аб прафесійнай падрыхтоўцы майстроў і будаўнікоў Лідскага замка пытанне не стаіць. Сцены, якія прастаялі 685 гадоў, гавораць самі за сябе. Тым не менш, аднойчы было агучана падазрэнне: “Магчыма, што ў 14 ст. яшчэ не ўмелі разбіваць на мясцовасці дакладна, геаметрычна акрэслены план будучага замка”.  Т.У. Габрусь таксама не ўтрымалася: замак “мусіў быць квадратным, але з-за вельмі значных памераў і недасканаласці будаўнічых прыладаў і прыёмаў, атрымаўся больш падобным да трапецыі” (2001, с. 93). У тыя часы, ды і ў наступныя стагоддзі таксама, калі не было зборных будаўнічых канструкцый, да прамых вуглоў і не імкнуліся - у Лідзе да сённяшняга дня стаяць будынкі, пабудаваныя ў пачатку 20 ст., з вугламі да 120 градусаў.

 

Лідскі замак. Выдумкі і міфы

 

Штучны пясчаны груд,  пясчаны востраў або пясчаная выдма?

 

20 снежня 1837 года лідскі гараднічы палкоўнік Стугін у рапарце гарадзенскаму губернатару Допель-майеру выказаў меркаванне, якое пратрымалася да сён-няшніх дзён: “... покорнейше Честь Имею донести что въ Городе Лидъ есть древнеъ Каменное укрепленiе  называемое Замокъ коего описанiе въ дълахъ Городового комитета почерпнутое изъ Существующихъ преданiй Слъдующеъ: якобы сiе Каменное укрепленiе имъеть быть построенное Великимъ Княземъ Литов-скимъ Гедиминомъ около 1323 года на вознесенной Нарочно Насыпанной горе…. - ... найпакорней Гонар Маю данесці што ў Горадзе Лідзе ёсць старажытнае Мураванае ўмацаванне, якое называюць Замак і якога апісанне ў справах Гарадавога камітэта запазычанае з Існых паданняў Наступнае:  нібыта гэтае Мураванае ўмацаванне мае быць пабудаванае Вялікім Князем Літоўскім Гедзімінам каля 1323 года на ўзнятай Знарок Насыпанай гары…”. 
А. Кіркор, які напісаў “Літоўскае і Беларускае палессе”  для шматтомнай “Маляўнічай Расіі” паўтарыў здагадку  палкоўніка: Лідскі замак стаіць “на насыпной гары да 4 сажаняў вышынёю” (1882, с. 169). Ю.А. Ягораву сумнявацца не выпадала: “Лідская цвярдыня пабудаваная на штучным грудзе вышынёй каля 8 метраў” (1954, с. 26). Яго падтрымаў У.А. Чантурыя, трохі знізіўшы вышыню: “Цвярдыня закладзеная на насыпным грудзе вышынёй 5-6 м у акружэнні рова і вадаёмаў” (1986, с.155).
Меркаванне палкоўніка Стугіна за подпісамі Ю.М. Кішыка, М.А. Ткачова і А.А.Трусава забіта намёр-тва ў энцыклапедыі - БЕЛСЭ, БССР-КЭ, ЭЛіМ, АіНБ, ЭГБ: “Замак пастаўлены на насыпным пяшчаным узгорку”.
Хоць сам М.А. Ткачоў (1971, 1977, 1978, 1987) лі-чыў, што замак пабудаваны на штучным востраве: “Дойліды ўдала скарысталі рэльеф мясцовасці, узвёўшы замак на штучнай пясчанай выспе (на штуч-най выспе, насыпанай з пяску і жвіру - 1977, с.27; из песка и глины – 1987, с.36) насыпанай на балоцістай нізіне ў сутоцы рэк Лідзеі і Каменкі” (1978, с.28).
А.А. Трусаў ж наогул быў упэўнены, што замак пабудаваны на пяшчанай выдме: “Доследы паказалі, што замак пабудаваны на невялікай песчанай дзюне, якая пашыраецца на ўсход. На гэтую дзюну будаўнікі замка насыпалі слой жвіру з прымесямі гліны і камянеў таўшчынёй ад 2,5 да 5 метраў і больш” (1979 с.). “Для забудовы была абрана невялікая пясчаная выспа (дзюна) ў балоцістай сутоцы дзвюх рэк –Лідзеі і Ка-менкі. Выспу пераўтварылі ў штучную прамавугольную пляцоўку і месцамі яе дасыпалі жвірам, камянямі, буйной рачной галькай да вышыні 5-6 м”  (1990,  с. 10) і застаўся ў гэтай упэўненасці да сённяшняга дня ( 2007, с.15).
У студэнцкія гады мне прыйшлося вывучаць геа-марфалогію, чацвярцічную геалогію і вучэнне аб фа-цыях. Набытыя веды дазвалялі думаць, што меркаванне, якое склалася, памылковае, але доказы былі тэарэтыч-нымі. Улетку 2005 г., калі замкавы двор чысціўся ад смецця, і экскаватарам утоплівалі ўніз вялікія кучы бетону, была ўскрыта аснова, і я ўбачыў  тыповыя флю-віягляцыяльныя пясчана-жвіровыя адкладанні з розна-накіраванай крыжаванай касой слаістасцю. Замаляваўшы спехам сценку траншэі, я звярнуўся да дакумен-тацыі археалагічных справаздач 1977-1987 гг. і са здзіў-леннем выявіў, што замалёўкі зробленыя вельмі прымітыўна і для аналізу непрыдатныя.
У верасні - кастрычніку 2007 г. і ў траўні 2008 г. вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Геасервіс”  па замове ЎП “Мінскпраект” правяло інжынерна-геалагічныя пошукі ў замку і вакол яго. Выкананыя свідравальныя і шурфовачныя работы (45 выпрацовак) паказалі, што Лідскі замак  збудаваны на борце флювіягляцыяльнай даліны, на кантакце гляцыяльных і флювіягляцыяльных адкладанняў сожскага гарызонту, заходняя сцяна - на гляцыяльных (ледніковых) гліністых і суглінкавых адкладаннях, астатняя частка замка - на надмарэнных флювіягляцыяльных (водна-ледніковых) пясчана-жвіровых адкладаннях. Аснова замка - натуральная прыродная, без усякіх падсыпак і падушак.
У справаздачах археолагаў і разрэзах  геолагаў не праглядваецца нават намёку на пахаваны глебавы гарызонт, які ў абавязковым парадку быў бы, калі б будаўнікі 14-га стагоддзя рабілі падсыпку.
Земскі спраўнік Тумінскі ў 1827 г. у рапарце губернатару М.Т. Бабацінскаму з пашанай даносіў і цалкам меў рацыю, што замак знаходзіцца “.. на доволь-но возвышенномъ изъ Земли бугре” (“.. на даволі ўзня-тым з Зямлі грудзе”).  Замак пабудаваны на сухім добра дрэніраваным міжрэччы паміж далінамі рэк Каменкі і Лідзейкі, поблізу іх зліцця. На большай частцы замкавага двара аснова пясчана-жвіровая, што і забяспечыла шматвекавую ўстойлівасць паўночнай, паўднёвай і ўсходняй сценаў. Заходняя  ж сцяна была збудаваная на гліністай аснове, схільнай да  набракання і зрухаў, што спрыяла разбурэнню сцяны. У цяперашні час вялікая частка заходняй сцяны новаробная, збудаваная ў 20 стагоддзі і мае патрэбу ў рамонце і падпорцы контр-форсамі, альбо ў пракладцы дрэнажнай траншэі.  
Астраўное становішча замак набыў у пачатку 15 стагоддзя, калі па распараджэнні Вялікага князя  Вітаўта з паўночнага боку замка быў пракапаны роў,  даліна  р. Лідзейкі перагароджана плацінай, і вакол замка  паўстала шырокае вадасховішча.

 

Колькі валуноў, вапны і цэглы пайшло на будаўніцтва Лідскага замка?

 


“Для ўзвядзеня Лідскага замка спатрэбілася каля 23 000 м3 валунов і каля паўтара мілёна штук цэглы, мноства пяску, жвіру і вапны, якая прывозілася з-пад Жырмун” (Ткачоў, 1978. с. 32). «Всего для сооружения Лидского замка потребовалось около 23 тыс. куб. м валунов, около 1,5 млн. кирпичей, огромное количество извести и песка. Вымощены также были двор и откосы замковой возвышенности» (Ткачев, 1987 с. 37-38). А.А. Трусаў пацвярджае гэтыя лічбы (1990, с.10; 2007, с.15; 2008, с.22). Журналіст С. Бараннікава (2000, с.50) не драбязніцца - колькасць цаглін павялічвае да 31 з паловай мільёна.
Давайце палічым, задача нескладаная - для разлікаў трэба ведаць толькі 4 арыфметычныя дзеянні. Разлічым для пачатку аб’ём сценаў замка. Вышыня сценаў 12 м. Таўшчыня сценаў у ніжняй частцы 2 м, у верхняй 1,5 м, сярэдняя 1,75. Агульная працягласць сценаў замка: 93,5+ 84+80+83,5 = 341 м.  Аб’ём сценаў замка складае 341х12х1,75 = 7161 м3.
Паўднёва-заходняя вежа будавалася разам са сцяной. Разлічваем па максімуме: вышыня 25 м, таў-шчыня сценаў 3 м, даўжыня сценаў 11.3 х4 =45,2 м.  Ра-зам: 25х3х45,2= 3390 м3. Але паколькі дзве сцяны вежы будаваліся адначасова як  сцены замка, у разліках мы павінны з гэтага аб’ёму выключыць 22.6 х12х1.75 = 474,6 м3.  Разам 3390- 474,6= 2915,4 м3.
Паўночна-усходняя вежа прыбудоўвалася да сцяны замка. Таксама разлічваем па максімуме: вышы-ня 25 м, таўшчыня сценаў 3м, працягласць 12+12,5+12,3+ 12,15 =48,95 м. Разам 25х3х48,95 = 3671,25 м3. Ізноў жа адымем сцены замка 24.45х12х1.75= 513,45 м3. Разам аб’ём паўночна-усходняй вежы 3671,25-513,45 = 3158 м3.
Такім чынам, агульны аб’ём сценаў замка і ве-жаў пры разліках па максімуме складае 7161+2915,4 +3158 = 13234,4 м3. Насамрэч і таго менш, паколькі вы-шыня вежаў была меншай за 25 м, уверсе сцены зву-жаліся, працягласць сценаў мы бралі па знешнім  абводзе, а не па сярэдзіне, ды і да таго ж гэта агульны аб’ём сценаў, валуны ў гэтым аб’ёме складаюць не больш 90 %, там жа яшчэ вапнавы раствор. Увогуле, як ні лічы, больш 12 тыс м3 валуноў не атрымліваецца.  Нават калі ўвесь унутраны двор замка выбрукаваць пластом валуноў (6600м2х0,5= 3300 м3), то і тады ў суме ледзь 16 тысяч м3 набіраецца. 
Зараз палічым, што такое 1,5 мільёна цаглін. Асноўны памер цагліны 31х14х7 см. Аб’ём адной цагліны роўны 0.003038 м3. Памнажаем на 1500 000 штук. Гэта дае 4 557 м3 або 34 % ад аб’ёму ўсіх сценаў, чаго і блізка няма.
Палічым колькі цаглін пайшло на парапет і аркатурны пояс. Аб’ём парапета 341х3 х0.7 =344.7 м3. З  гэтага аб’ёму парапета трэба адабраць аб’ём байніц, гэта каля 25 м3 (тры тыпы байніц вышынёй ад  60 да 85 см, шырынёй ад 20 да 45 см, таўшчынёй у 70 см, агульным лікам  каля 120). На парапет сыйшло (344.7- 25): 0.003038 = 105 233 цагліны.
Аб’ём аркатурнага пояса: 341х1.5х0,31= 158.6 м3. На аркатурны пояс пайшло 158.6: 0.003038= 52205 цаглін. Выкажам здагадку, штоабедзве вежы на 20 %  былі складзеныя з цэглы: (2915+3158)х 0.2 = 1518 м3, атрыма-ем 1518 м3 : 0,003038 =399 802 цагліны. І пры самым максімальным варыянце  выкарыстання цаглянага мура атрымліваем: 105 233 + 52205 + 399802= 557 240 цаглін. Разлікі з матэматычнай відавочнасцю даказваюць, што на будаўніцтва Лідскага замка пайшло не больш за 12 тысяч м3 валуноў і каля 550 тысяч  цаглін.

 

Ці была забрукоўка?

 


Пасля першых невялікіх шурфовачных работ у замку М.А. Ткачоў прыйшоў да высновы, што: “... зам-кавы двор (дзядзінец) цалкам забрукаваны. Ды не ў адзін, а ў тры ярусы” (1971, с.17).”Забрукаваны таксама ўсе схілы замкавай выспы“ (1977, с.30). Пазней ён некалькі скараціў аб’ёмы забрукоўкі: “Зам-кавы двор забрукаваны. 3 вуліцы выкладзены каменнем усе адхоны замкавага ўзвышша і схілы рова” (1978, с. 32). Па меры павелічэння плошчы археалагічных рас-копак у замкавым двары плошча бруку скарачалася. “Сярэдзіна замкавага двара была таксама выкладзе-ная каменем” (Трусаў, 1990, з.23). Апошнім раскопкі ў замку рабіў А.К. Краўцэвіч - пра выбрукоўку ён нават не згадвае. “Магутнасць культурнага слоя Лідскага замка вагаецца ад 0,2 – 0.4 м  у сярэдзіне двара, да 1,5-2 м ля сцен. ...  У раскопах, закладзенных пасярэдзіне замкавага двара і на адлегласці каля 20 м ад сцен, культурны слой аднастайны, цёмна-шэрага колеру, сустракаюцца нязначныя праслойкі пяску, вапны, даволі многа камянёў” (1991, с.48).  Даволі шмат камянёў - і не больш таго.
Здавалася,  якая розніца - быў брук або не было? Заклаў М.А.Ткачоў  шурфы бліжэй да сценаў, патрапілі яны на шматслойныя каменныя развалы - адгэтуль і паўстаў трох’ярусны брук. Але ж потым ніхто ясна не сказаў - не было бруку. Праектыроўшчыкі “Мінскпраекта”, азнаёміўшыся з працамі археолагаў  па Лідскім замку, з чыстым сумленнем праектуюць па ўсёй плошчы замкавага двара брук. Ніхто і не сумняваецца -  “двары замкаў , як правіла, брукаваліся” (Ганецкая, 2006, с.11), гэта настолькі агульнавядома, што С. Ліц-кевіч  (2006), паведамляючы аб рознагалоссях паміж архітэктарамі і “некаторымі прадстаўнікамі гістарычнай грамадскасці”  па будучым уладкаванні зам-кавага двара ў Лідскім замку  так і не зразумела прычыны рознагалоссяў і звяла яе да колькасці  гаспадарчых пабудоў.
Не было бруку ў Лідскім замку, ды і не магло быць. У Выбаргскім замку зрабілі ў 20-ым стагоддзі брук — на першым жа рыцарскім турніры двое коней паламалі ногі.

 

Лідскі замак. Выдумкі і міфы

 

 

Колькі было студняў?

 
У 1990 г. А.А. Трусаў прапанаваў навуковай грамадскасці сваё разуменне агульнага выгляду замка ў 15-16 стагоддзі. На гэтай рэканструкцыі на замкавым двары паказаны дзве студні. З тэксту артыкула выцякае: “Ва ўсходняй частцы двара знаходзіліся два калодзежы. Адзін, меншых памераў, - непадалёку ад паўночна- ўсходняй вежы. Другі, вялікі, відаць, прызначаўся для таго, каб паіць жывёлу, бо да вады вяла брукаваная сцежка. Пры раскопках прасочаны  рэшткі драўляных калодзежных зрубаў” (1990, с. 23; 2007, с.17). Алег Анатолевіч чамусьці забыўся пра тое, што пісаў у архе-алагічнай справаздачы аб палявых даследаваннях, праведзеных Лідскім замку ў ліпені-жніўні 1978 г. А там сказана, што пры раскопках у ніжняй частцы паўночнай студні на глыбінях 2.5-4 м “сустракалася толькі грубая кухонная кераміка ХІV-ХV стагоддзяў” (Кніга 1. С. 28). У той час як у другім калодзежным зрубе перава-жалі артэфакты 17 стагоддзя.

 


Гэта азначае, што студня ля паўночна-усходняй вежы дзейнічала ў 14 -15 стагоддзях і была засыпана, а заміж яе была выкапаная другая студня, якая  існавала да 17 стагоддзя. Разам яны не існавалі і не выкары-стоўваліся. Брукаваную сцежку  да студні для жывёлы мог прыдумаць толькі гарадскі жыхар.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиды

Ансамбль "Шалом" Лидского Дворца культуры отметил юбилей

Хотите узнать больше? Прекрасным юбилейным концертом под овации зрителей отметил свое 20-летие народный ансамбль еврейской музыки «Шалом» Лидского Дворца культуры. Один из 39

Пьяный водитель в Лиде пустился в бега после ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный водитель пустился в бега после ДТП на тротуаре в Лиде, сообщили в управлении ГАИ УВД Гродненского облисполкома. Сотрудники ГАИ пытались 137

Под Лидой грабитель едва не зарезал пенсионера осколком оконного стекла

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Ночью 31 октября преступник, разбив окно, проник в дом в одной из деревень Лидского 98

В агрогородке Тарново на Лидчине прошел яблочный фест «Тарновское чудо»

Хотите узнать больше? В фойе Дома культуры можно было увидеть все сорта яблок, которые выращены в тарновском саду, и угоститься ими. Сладкий десерт-угощение из яблок 95

Восеньскі абрад "Жаніцьбу коміна" ўзяліся адрадзіць у Лідскім рэгіёне

Хотите узнать больше? "Жаніцьба коміна" – гэта цікавы восеньскі абрад, які ўзяліся адрадзіць члены аматарскіх аб’яднаўнням Ганчарскага Дома культуры “Ульяніца” і 61

Лидский район занял первое место в области и республике по благоустройству и наведению порядка на земле в зонах отдыха

Хотите узнать больше? Недавно лидские экологи получили приятное известие: Лидский район занял первое место в области и республике по благоустройству и наведению порядка на 85

У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»

Хотите узнать больше? Рыцарскія забавы, сярэднявечныя танцы і музыка, “горад майстроў” і шмат чаго іншага… Як і абяцалі арганізатары, Лідскі замак у мінулую суботу зноў 100

В Лиде пожилые люди выучат английский и освоят Интернет

Хотите узнать больше? Пожилые люди, не желая отставать от времени и внуков, станут изучать английский и польский языки, обучаться компьютерной грамотности и осваивать 188