Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гарадзенскія фальшываманетчыкі: гісторыя аднаго паўстанца

Гарадзенскія фальшываманетчыкі: гісторыя аднаго паўстанца

Гісторыя самых вядомых гарадзенскіх фальшываманетчыкаў пачынаецца ў ХІХ стагоддзі. У 1875 годзе вынаходнік Леон Варнерке распрацаваў прыстасаванне, якое дазваляла з дапамогай пласціністага фотаапарата рабіць 100 кадраў на асаблівай рулоннай фотапаперы, але, як кажуць, баністы яго «любяць» не толькі за гэта. Баністы – гэта людзі, што збіраюць папяровыя грошы, ці, па-іншаму, “боны”.

 

Гарадзенскія фальшываманетчыкі: гісторыя аднаго паўстанца

 

Гісторыя Леона Варнерке пачалася менавіта пад Горадняй

 

У польскага палкоўніка Тэафіла Малахоўскага нарадзіўся сын Уладзіслаў. Калі яму споўнілася трынаццаць, яго адправілі вучыцца ў Пецярбург у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. Гэта была закрытая вайсковая навучальная ўстанова, куды прымалі толькі дзяцей патомных дваран; вучылі доўга, затое адукацыю давалі грунтоўную. Уладзіслаў скончыў курс у 1859 годзе трэцім у спісе і ў чыне інжынер-паручыка быў накіраваны служыць пад Дынабург (цяпер Даўгаўпілс). У 1863 годзе ўспыхнула паўстанне і хутка распаўсюдзілася на Літву і Беларусь.

 

Уладзіслаў Малахоўскі адразу стаў яго актыўным удзельнікам, найбліжэйшым паплечнікам аднаго з правадыроў левага крыла, свайго земляка Кастуся Каліноўскага, з якім разам вучыўся ў Пецярбургу. Царскі генерал-губернатар Мураўёў, што ўвайшоў у гісторыю як Вешальнік, душыў паўстанне з беспрэцэдэнтнай жорсткасцю. У Вільню, дзе знаходзілася яго рэзідэнцыя, быў пераведзены Малахоўскі.

 

«Сам адважны да бестурботнасці, ён патрабаваў ад падначаленых дысцыпліны і энергіі», – так адклікаўся пра маладога беларуса, аднаго з таемных кіраўнікоў паўстання, яго таварышы па рэвалюцыйным руху.

 

Улетку 1863 Малахоўскі аддаў загад пакараць смерцю віленскага правадыра дваранства Дамейку. Замах не ўдаўся, і гэта стала падставай для новых арыштаў тых, хто спачуваў паўстанцам. Супраць Малахоўскага наўпростых доказаў не было, у дзень замаху ён знаходзіўся ў палацы генерал-губернатара і нават быў яму прадстаўлены. Тым не менш, малады інжынер трапіў пад падазрэнне, яго адхілілі ад пасады і перавялі ў Пецярбург. У пачатку жніўня падпольны камітэт даручыў яму наладзіць сувязі з «Зямлёй і воляй». Малахоўскі выканаў заданне, як выявілася, апошняе. Паліцыя напала на яго след, за галаву Малахоўскага была абвешчаная ўзнагарода ў 10 тысяч рублёў, ён быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання. Але даносчыкаў не знайшлося, і каты засталіся без справы. У Малахоўскага было шмат сяброў у Пецярбургу, трывалыя сувязі з рэвалюцыйна-дэмакратычнымі коламі. Яму дапамаглі схавацца, пераправілі на ангельскі карабель з дакументамі ці то венгра, ці то чэха. Так у Лондане з’явіўся Леон Варнерке.

 

Гарадзенскія фальшываманетчыкі: гісторыя аднаго паўстанца

 

У Англіі Малахоўскі-Варнеке не разгубіўся і заняўся любімымі справамі – фатаграфіяй і вынаходніцтвам. Дакладна невядома, калі ён пазнаёміўся з фатаграфіяй і зацікавіўся ёю, але ўжо ў сярэдзіне 1870-х ён і яго фірма былі добра вядомыя сярод спецыялістаў Еўропы. Сістэма фотаапарата і фатаграфіі, якую ён стварыў, была ўнікальная для таго часу. Але гэта было далёка не адзіным яго вынаходствам. Згадаем яшчэ адно – сенсітометр Варнерке, першы ў свеце афіцыйна прызнаны прыбор для вызначэння святлоадчувальнасці фотаматэрыялаў.

 

Гарадзенскія фальшываманетчыкі: гісторыя аднаго паўстанца

 

Прафесіянал у сваёй справе, ён прыдумаў, як палегчыць заняткі фатаграфіяй. Палегчыць у літаральным сэнсе слова, бо гэта была эпоха пласцінак, якія і рыхтавалі, і праяўлялі на месцы здымкі, так што поўны камплект прылад важыў не адзін дзясятак кілаграмаў. Нездарма на малюнках таго часу фатографа абавязкова малявалі нагружаным атрыбутамі свайго рамяства. Больш за сто гадоў таму, а дакладней, у 1875 годзе Леон Варнерке стварыў і выпусціў на рынак фотаапарат, які ў асноўных рысах стаў папярэднікам сучасных аматарскіх камераў. У яго былі тады ўсе падставы з гонарам казаць: «Фатаграфія робіцца даступнай навукоўцам, падарожнікам, артыстам і наогул усім, хто хоча карыстацца яе паслугамі нават без ведання фатаграфічных маніпуляцый або патрэбы вырабляць іх асабіста. Вандроўнік, прыродазнавец, афіцэр у ваеннай рэкагнасцыроўцы, метэаролаг, жывапісец, механік, тэхнік, забяспечаныя апаратам, павінныя толькі ведаць, як атрымаць малюнак на матавым шкле, што гэтак жа лёгка, як глядзець праз бінокль у тэатры. Затым, уставіўшы касету на месца матавага шкла, застаецца толькі адчыніць вечка аб’ектыва; вось і ўся праца. Негатыў, які змяшчае малюнак, можа быць перададзены потым майстру, больш знаёмаму з таямніцамі фатаграфічнага мастацтва».

 

Гарадзенскія фальшываманетчыкі: гісторыя аднаго паўстанца

 

Варнерке стварыў цалкам новую сістэму фатаграфіі, што давала нечуваныя выгоды і мела амаль бязмежныя магчымасці. Праўда, праз складанасці тэхналогіі святлоадчувальны матэрыял быў задарагі, нятанная была і камера. Тым не менш, пакупнікі знаходзіліся, і фірма трымалася на плыву.

 

Гарадзенскія фальшываманетчыкі: гісторыя аднаго паўстанца

 

Яе кіраўнік пастаянна быў у раз’ездах – Парыж, Брусэль, Берлін, Масква, Пецярбург. Асабліва доўга ён затрымліваўся ў Пецярбургу, дзе на Вазнясенскім праспекце ў доме 31 змяшчалася фатаграфічная лабараторыя «Варнерке і Ко», удастоеная срэбнага медаля на Усерасійскай выставе 1882 у Маскве.

 

Невядома, як быў звязаны Варнерке з вырабам фальшывых папяровых грашовых знакаў. Магчыма, у гэтым дапамагала новая сучасная тэхніка, магчыма, ведаючы яго нелюбоў да Расіі ангельскія спецслужбы ўмела ім маніпулявалі. Шматлікія дакументы былі страчаныя падчас грамадзянскай вайны. У любым выпадку менавіта яму належыць «гонар» не толькі вынаходніка фотатэхнікі, але і таленавітага вытворцы фальшывых банкнот.

 

Натуральна, не Англіі, а Расіі. У той час можна было падрываць эканоміку дзяржаваў-супернікаў фальшывымі эмісіямі. А з Англіяй Расія заўсёды мела адносіны, мякка кажучы, не сяброўскія.

 

Фальшыўкі Варнерке былі выдатныя

 

Іх не заўсёды адрознівалі ад сапраўдных нават спецыялісты. Але і расійская ахранка хлеб ела не дарма.

 

У 1898 годзе яго ўблыталі ў Марсэлі ў незразумелую, магчыма, справакаваную справу аб фальшывых расійскіх рублях. Віна Варнерке даказаная не была, але спускаць усё на тармазах расійскія спецслужбы не збіраліся. На жаль, нервы таленавітага паляка не вытрымалі, і 10 кастрычніка 1900 года, знаходзячыся ў Жэневе, Уладзіслаў Малахоўскі застрэліўся. Гэта афіцыйная версія смерці.

 

Падробкі Лявона Варнерке да сёння беражліва захоўваюцца ў калекцыях баністаў усяго свету.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершает сегодня рабочую поездку в Гродненскую область

Хотите узнать больше? Президент ознакомился с ходом весенне-полевых работ в регионе. Он потребовал сажать и возделывать сельскохозяйственные культуры только с 57

Проект "Туризм без чемодана": едем в Слоним (+Видео)

Хотите узнать больше? В поиске новых впечатлений, интересного и приятного отдыха необязательно отправляться в далекое путешествие. Много удивительного и необычного, 40

На Гродненщине в субботу пройдет «Бярозавы фэст»: будут сок, садовый инвентарь, семена и привлекательные цены!

Хотите узнать больше? В ближайшую субботу, 25 марта, в Гродно на Советской площади и на центральных площадях районных центров будут работать садовые ярмарки «Бярозавы 65

Обращение заслуженных людей Гродненщины к жителям области

Хотите узнать больше? В адрес Гродненского областного исполнительного комитета поступило обращение от заслуженных людей – Василия Афанасьевича РЕВЯКО, председателя СПК 414

Через границу с Украиной попытался прорваться автомобиль с оружием: подробности

Хотите узнать больше? БелТВ уже рассказало, что у пограничников выдалась тревожная ночь. Два ЧП, буквально один за другим, показали, что нашу государственную границу 77

Гродно в минувшие выходные посетило рекордное количество безвизовых туристов

Хотите узнать больше? В прошедшие выходные была зарегистрирована рекордная цифра – более 600 безвизовых туристов гостило в Гродно и на территории специального 80

В Гродно началось возведение первого жилого дома ЖСПК без привлечения льготного кредитования

Хотите узнать больше? Инициаторами создания жилищно-строительного кооператива без привлечения льготных кредитов стали дирекция УКСа Гродно и ОАО «Гродножилстрой». Создан 93

АЭС под охраной: в Островецком районе открылся новый военный городок

Хотите узнать больше? В Островецком районе состоялось торжественное открытие военного городка войсковой части 7434, созданной для защиты и обороны БелАЭС. Это 69