Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сядзіба "Аўгустова" у Гародні

Сядзіба "Аўгустова" у Гародні

У звычайным блокавым мікрараёне Гародні стаіць каталіцкя капліца першай паловы 19 і будынак карчмы 18 стагоддзя. Усе гэтыя аб'екты размешчаны ў раёне гарадзенскай вуліцы Рэпіна. Дзве сотні гадоў таму гэта была загарадная мясцовасць, з 80-х гадоў 18 стагоддзя вядомая як маёнтак Аўгустова.

Маёнтак быў пабудаваны ў 1770-я з падачы падскарбія ВКЛ Антонія Тызенгаўза. Сядзібны дом быў падобны на той, які быў у сядзібе “Станіславова”. Абодве сядзібы насіля імя ў гонар апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і будаваліся як яго загарадныя рэзідэнцыі.

Аўтарам праекта невялікай прыватнай каралеўскай рэзідэнцыі быў таленавіты італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака, які да гэтага пабудаваў дзівосны палац у Шчорсах пад Наваградкам для магнатаў Храптовічаў, стаў пасля Мёзер галоўным архітэктарам Гарадніцы, а для Валовічаў узвёў пышную рэзідэнцыю ў Свяцку. Сака ўваходзіў у блізкае кола караля Станіслава-Аўгуста Панятоўскага. Натуральна, што гэтая невялікая загарадная рэзідэнцыя, як і аналагічныя ў Станіславова і Панямуні, былі для яго не радавымі аб'ектамі.

 

 

Помнік Дж. Сака ў Гародні

Будынкам рэзідэнцыі служыў невялікі аднапавярховы каменны дом, у сярэдняй частцы ён меў два паверхі. На месцы двух вокнаў бліжэй да цэнтра размяшчаліся нішы для ўстаноўкі скульптур. Унутраныя сцены былі зроблены ў тэхніцы фахверк.
Як наш апошні кароль выкарыстаў гэтую рэзідэнцыю, гістарычныя крыніцы замоўчваюць, але ўсім вядомы яго шчадралюбны характар, таму, хутчэй за ўсё, вельмі прыватна.

У архітэктуры палаца спалучаліся рысы барока і класіцызму. Будынак стаяў у парку, які меў перад галоўным фасадам рэгулярную, а за палацам пейзажную планіроўку.

 

 

Пасля далучэння Рэчы Паспалітай да Расіі імператрыца Кацярына II маёнтак падаравала ірландскаму генералу графу Маўрыкію дэ Ласі за яго заслугі ў расійска-турэцкай вайне. Ён перасяліўся пад Гародню назаўжды, а ў 1819 годзе склаў завяшчанне на карысць пляменніка Патрыка О'Браена, якога ўсынавіў і па дазволу імператара Аляксандра I злучыў два прозвішчы ў адно. Генерал дэ Ласі не быў пазбаўлены і юрыдычных талентаў. Ёсць версія, што ў яго быў нехуцавы сын, якога ён пазбавіў спадчыны. А каб той не змог аспрэчыць завяшчання, ён фіктыўна прадаў маёнтак свайму душапрыказчык і прыяцелю графу Карлу Медэму, які ў 1820 годзе «перапрадаў» яго ўжо паўнапраўнаму спадчынніку Патрыку О'Браен дэ Ласі. Малады чалавек хутка ўвайшоў у мясцовае вышэйшае грамадства, авалодаў, акрамя русійскай, польскай мовай.

 

 

У другой палове 19 стагоддзя рэзідэнцыя ў Аўгустова была дабудавана - з'явіліся два аднапавярховых аб'ёму па баках, якія бачныя на малюнку Орды (паміж 1876-77). Злева бачна капліца.

У 1912-1914 гадах па праекце архітэктара Мар'яна Баэхра прадпрымалася спроба навуковай рэстаўрацыі рэзідэнцыі, але падчас ваенных дзеянняў у 1915 годзе будынак згарэў. Перад пажарам інтэр'еры ўпрыгожвалі два партрэты імператрыцы Кацярыны II пэндзля мастака Лампі, якія ўдалося выратаваць і перадаць у 1927 годзе ў Гродзенскі гістарычны музей, але, відавочна, іх прадала на Захад у 1939-1941 гадах сумна вядомая фірма «Союзантиквариат» пры НКУС СССР. Тады ж знікла сярэбраная люстра на 12 свечак.

 

 

Палац (фота пасля 1920 г.)

 

 

 

Брама (фота пасля 1920 г.)

Пасля Першай сусветнай вайны О'Браен дэ Ласі перасяліліўся ў будынак карчмы. Карчма пры маёнтку Аўгустова была пабудавана ў 1792 годзе. На працягу ўсяго свайго існавання яна прыносіла добры прыбытак уладальнікам.

 

Будынак карчмы (фота да 1939 г.)

 

Зараз будынак карчмы выглядае так (чэрвень 2012)

 

Другі бок

 

Зараз у будынку падлеткавы клуб 'Алые паруса'

 

Перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны ў маёнтак Аўгустова прыехаў на адпачынак нечаканы госць - культавая фігура даваеннай Польшчы Станіслаў Ігнат Віткевіч. Зрэшты, візіт быў не зусім нечаканы. Віткевіч даўно ведаў работніцу гарадзенскагаа магістрата Ірміну Баер, а ў Варшаве пазнаёміўся з жонкай Маўрыкія О'Браен дэ Ласі - Надзеяй «Адзей» з князёў Друцкіх праз яе сяброўку Ірміну Баер. Віткевіч прыехаў не толькі адпачыць, але і падпрацаваць. Яго кожны дзень падкідвалі аўтамабілем у Гародню, дзе ён маляваў гарадзенскую грамадзянскую і ваенную эліту (і, вядома, прэзідэнта Гародні О'Браена дэ Ласі). Партрэт каштаваў 50 злотых - нядрэнныя грошы ў тыя часы.
Партрэты Маўрыкія О'Браен дэ Ласі і яго дачкі Ірэны былі рэквізаваны НКУС у 1940 годзе. Не выключана, што яны захоўваюцца ў запасніках маскоўскіх музеяў.

У міжваенны часы маёнтак Аўгустова падзялілі паміж двума братамі. Адзін з іх, Маўрыцый, быў прэзідэнтам (мэрам) Гародні. Другі, Цярэнці, быў адстаўным расійскім афіцэрам і падвойным агентам - нямецкім і савецкім. Цярэнці памёр у 1932 годзе, яго пахавалі ў фамільным склепе ў капліцы. Але падчас ВАВ магілы былі разрабаваныя, і цяпер ад іх нічога не засталося.

Па прычыне працы Цярэнція на СССР, ў 1939 годзе яго сям'я не пацярпела, перабралася ў Вільню. Дачка двайнога агента, Нэлі О'Браен дэ Ласі, скончыла падчас вайны факультэт жывапісу Берлінскага універсітэта, эмігравала ў Аргенціну, дзе стала вядомай мастачкай.
Дзесьці ў пачатку 90-х гадоў 20 стагоддзя адбылася яе выстава ў Гародні.

 

Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла ў маёнтку Аўгустова (фота до 1939 г.)

 

Капліцу ў Аўгустова пачаў будаваць ў 1817 годзе (у кнізе 1993 г.“Архітэктура Беларусі” напісана, што ў 1802 г.) граф Маўрыкій дэ Ласі, а граф Карл Медэм яе скончыў ў 1819 годзе для спачынку праху Маўрыкія дэ Ласі і яго нашчадкаў. Капліца знаходзілася побыч з палацам. Капліцу зрабілі з дбутавага каменя ў форме ратонды з купалам і сігнатуркай з крыжам наверсе. У галоўным алтары знаходзіўся абраз Божай Маці, а па баках - апосталы Пятра і Паўла. Капліца была філіялам пры гарадзенскім францысканскім касцёле. Храм аднавілі па праекце дасведчанага гарадзенскага архітэктара-рэстаўратара Станіслава Шайко ў канцы 20 стагоддзя пры ўдзеле аўтара.

 

Зараз на тэрыторыі, дзе стаіць капліца, праводзяцца будаўнічыя працы (чэрвень 2012).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Хотите знать все новости?

Хотите узнать больше? Выписывайте и читайте газету «Гродзенская праўда». Хотите узнать новости первыми? Заходите на наш сайт grodnonews.by. Хотите, чтобы новости находили 34

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершает сегодня рабочую поездку в Гродненскую область

Хотите узнать больше? Президент ознакомился с ходом весенне-полевых работ в регионе. Он потребовал сажать и возделывать сельскохозяйственные культуры только с 75

Проект "Туризм без чемодана": едем в Слоним (+Видео)

Хотите узнать больше? В поиске новых впечатлений, интересного и приятного отдыха необязательно отправляться в далекое путешествие. Много удивительного и необычного, 49

На Гродненщине в субботу пройдет «Бярозавы фэст»: будут сок, садовый инвентарь, семена и привлекательные цены!

Хотите узнать больше? В ближайшую субботу, 25 марта, в Гродно на Советской площади и на центральных площадях районных центров будут работать садовые ярмарки «Бярозавы 70

Обращение заслуженных людей Гродненщины к жителям области

Хотите узнать больше? В адрес Гродненского областного исполнительного комитета поступило обращение от заслуженных людей – Василия Афанасьевича РЕВЯКО, председателя СПК 472

Через границу с Украиной попытался прорваться автомобиль с оружием: подробности

Хотите узнать больше? БелТВ уже рассказало, что у пограничников выдалась тревожная ночь. Два ЧП, буквально один за другим, показали, что нашу государственную границу 79

Гродно в минувшие выходные посетило рекордное количество безвизовых туристов

Хотите узнать больше? В прошедшие выходные была зарегистрирована рекордная цифра – более 600 безвизовых туристов гостило в Гродно и на территории специального 82

В Гродно началось возведение первого жилого дома ЖСПК без привлечения льготного кредитования

Хотите узнать больше? Инициаторами создания жилищно-строительного кооператива без привлечения льготных кредитов стали дирекция УКСа Гродно и ОАО «Гродножилстрой». Создан 98