Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ГрДУ: “сяброўства народаў” у адміністрацыйным парадку?

ГрДУ: “сяброўства народаў” у адміністрацыйным парадку?

У інтэрнатах ГрДУ з’явіліся аб’явы пра тое, што ў будучым годзе студэнтаў-замежнікаў абавязкова будуць сяліць разам з беларусамі.

З апытання часткі студэнтаў інтэрната па вул. БЛК, 3 карэспандэнты “Твайго Стылю” высветлілі, што замежнікі (большасць з якіх – грамадзяне Туркменістану) разам з беларусамі жыць не хочуць, таксама як і беларусы. Важную ролю тут граюць адрозненні ў рэлігіях і культурах:

“Мне было б цяжка жыць з азіяцкімі дзяўчынамі. У нас розны светапогляд, – прызналася беларуская студэнтка, – напрыклад, яны ж часам на падлозе кушаюць, а мы там у тапках ходзім. Тым больш, мне было б няёмка: ні хлопца ў пакой прывесці, ні сукенку караценькую апрануць нельга, каб не выклікаць незадаволеных позіркаў”.

Што да хлопцаў, тыя, незалежна ад грамадзянства, ставіліся да ідэі крытычна, мяркуючы, што такое навязванне суседзяў паслужыць прычынай спрэчак і боек.

Станоўчыя моманты замежныя студэнты бачылі ў тым, што пражыванне з беларусамі дапаможа ім вывучыць рускую мову. Аднак тыя, хто сапраўды імкнуўся да інтэграцыі, і раней сяліліся разам з беларусамі па ўласным жаданні.

Каб даведацца, пра што сведчаць аб’явы і навошта ўводзіцца “змешаны тып пражывання”, ”Твой Стыль” звярнуўся ў цэнтр масавай камунікацыі ГрДУ.

“Ёсць загад рэктара “Аб запеспячэнні знаходжання і навучання міжнародных студэнтаў”, але ж ён мае даволі агульны характар. Мы не ведаем дакладна, колькі замежнікаў будзе жыць у інтэрнатах ў наступным годзе, таму нічога пакуль сказаць не можам, – адказала на пытанне намесніца начальніка Цэнтра масавых камунікацый Надзея Вашкелевіч. – Замежных студэнтаў мы прымаем да 15 кастрычніка, таму толькі тады можна будзе казаць пра іх забеспячэнне жытлом”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко во Дворце Независимости  вручил Государственные премии 2016 года и государственные награды работникам 45

Проект "Туризм без чемодана": едем в Свислочь

Хотите узнать больше? В поиске новых впечатлений, интересного и приятного отдыха необязательно отправляться в далекое путешествие. Много удивительного и необычного, 55

Герой Беларуси, председатель СПК «Прогресс-Вертелишки» Василий Ревяко встретился с талантливой молодежью

Хотите узнать больше? Герой Беларуси, Заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь, кандидат сельскохозяйственных наук, председатель СПК 60

Гродненщина присоединилась к республиканскому субботнику (Дополнено)

Хотите узнать больше? Около трехсот сорока тысяч жителей Гродненщины принимают участие в республиканском субботнике. Во время субботника жители региона вышли наводить 159

Послание Президента: Для нас это важно

Хотите узнать больше? – Светлана Литвиненок, заслуженная артистка Республики Беларусь, актриса Гродненского областного драматического театра: – Здоровая, образованная 86

Какие местные дороги отремонтируют и где появятся новые веломаршруты?

Хотите узнать больше? На заседании областной комиссии по обеспечению безопасности дорожного движения ее председатель, заместитель председателя облисполкома Владимир Дешко 61

Президент Беларуси Александр Лукашенко обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 апреля обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию. Об этом сообщили в 59