Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Гародня без фары Вітаўта – гэта не Гародня!”

23 мая ў Гродне прайшла прэзентацыя мультымедыйнага праекта “Гародня. 50 год без Фары Вітаўта”. Прадстаўленыя кніжнай серыяй “Гарадзенская бібліятэка” кніга і дыск утрымліваюць унікальныя фатаграфіі, гісторыю існавання і знішчэння храма, успаміны жыхароў горада і даследаванні гісторыкаў.

Па словах каардынатара серыі Эдварда Дмухоўскага, ідэя выдання кнігі і дыска паўстала ўжо даўно:

“Была вялікая зацікаўленасць гісторыяй гэтага касцёла. Ёсць мноства артыкулаў на гэтую тэму, а суцэльнага выдання не было. Вось мы і вырашылі гэта ўсё размясціць пад адной вокладкай. Падумалі, што прэзентацыю можна зрабіць на сумны юбілей – 52-ю гадавіну разбурэння гэтага касцёла”.

На дыску змешчаны артыкулы беларускіх і літоўскіх гісторыкаў па гісторыі касцёла з моманту яго заснавання да моманту разбурэння і мноства ўнікальных фатаграфій.

У рамках прэзентацыі мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавёў пра тое, што падобныя разбурэнні закранулі не толькі гарадзенскія архітэктурныя аб’екты. Гэтаксама савецкая ўлада знішчыла рэлігійныя помнікі архітэктуры ў Мінску, Брэсце, Полацку, Пінску, Глыбокім і іншых гарадах Беларусі.

“Фара Вітаўта – буйны помнік готыкі не толькі на тэрыторыі Беларусі. Гэтя сапраўды каласальная страта. Гэта частка вашай гарадзенскай ідэнтычнасці і частка нашай беларускай гісторыі”.

“Гародня без фары Вітаўта – гэта не Гародня!”

Фара Вітаўта была падарваная ў Гродне 29 лістапада 1961 года ў дзве гадзіны ночы па рашэнні выканкама Гродзенскага гарсавета “Аб зносе аварыйнага будынка былога вайсковага касцёла на Савецкай плошчы”.

Гэта быў адзін з самых вялікіх касцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які праіснаваў у розных сваіх архітэктурных выявах 600 гадоў.

Эдвард Дмухоўскі: “У канцы 1990-х гадоў гарадзенскія ўлады арганізавалі канферэнцыю, прысвечаную касцёлу, якая праходзіла ў Палацы тэкстыльшчыкаў. Аляксандр Мілінкевіч, які працаваў у гарвыканкаме, сказаў тады: “Гародня без фары Вітаўта – гэта не Гародня!”

Пасля канферэнцыі было прынята рашэнне правесці раскопкі на месцы ўзарванага касцёла, у якіх прымаў удзел адзін з укладальнікаў кнігі гісторык Аляксандр Краўцэвіч.

“Калі ў 1992 годзе пачаліся раскопкі, мы ведалі, што гэта – не звычайныя раскопкі. Мы ведалі, да чаго дакранаемся. Раней на месцы сквера былі могілкі, дзе пахаваныя ксяндзы, паважаныя гараджане і вернікі. Падчас раскопак месца было цэнтрам гарадскога жыцця. Прыходзілі людзі, і мы расказвалі ім аб нашай працы, а старажылы наўзамен расказвалі нам пра месца, якое тут было. У выніку мы ўбачылі, што якасць падмуркаў была выдатная. Гэты храм мог бы стаяць яшчэ сотні гадоў. І тады прагучала ідэя зрабіць адраджэнне Фары Вітаўта ў Гродне нацыянальным праектам у краіне, які змог бы аб’яднаць усіх беларусаў. Я веру, што мы гэты касцёл калі-небудзь будзем адраджаць”.

На прэзентацыі гісторыкі Таццяна Касатая і Ігар Лапеха паказвалі макеты Фары Вітаўта.

“Гародня без фары Вітаўта – гэта не Гародня!”

Таццяна Касатая: “У нас з’явілася ідэя зрабіць макет Фары Вітаўта, каб любы чалавек мог адчуць сябе архітэктарам і паўтарыць нашу справу. Сам макет зрабіў архітектар Андрэй Шулаеў з чатырох лістоў фармату А5. Гэта дае магчымасць любому чалавеку і нават дзіцяці адчуць сябе аднаўленцам архітэктурнай каштоўнасці, павысіць адказнасць за спадчыну, далучыцца да гісторыі Гародні і палепшыць сваю ідэнтычна-гістарычную памяць”.

Тэма адраджэння Фары Вітаўта лётала ў паветры ўжо даўно. Гэтым касцёлам цікавіцца мноства пакаленняў гісторыкаў, з’яўляюцца новыя тэксты і новыя спрэчкі.

Эдвард Дмухоўскі: “Да гэтага часу ідуць спрэчкі, што тут было – царква ці касцёл. Каб аднавіць касцёл, трэба вырашыць, як ён выглядаў, прыйсці да адзінага меркавання. На маю думку, тут павінен быць агульны хрысціянскі храм, дзе каталіцкія і праваслаўныя набажэнствы будуць весціся па раскладзе. Напрыклад, ўзоры такіх храмаў ёсць у Чэхіі. Гэта павінен быць помнік гарадзенцам, якія жылі ў гэтым горадзе, якія стваралі гэты горад, загінулі тут пад машынай таталітарызму, якіх мы памятаем і якімі ганарымся”.

Прэзентацыю наведалі больш за 60 чалавек. Кнігу і дыск, якія каштуюць 20 тысяч рублёў, можна набыць, звязаўшыся з каардынатарамі “Гарадзенскай бібліятэкі”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Юные суворовцы побывали в гостях у гродненских пограничников

Хотите узнать больше? Сначала учащиеся Минского суворовского училища узнали, как проходит пограничный контроль для  граждан в пункте пропуска на железнодорожном вокзале в 88

6 причин приобрести оборудование для заведения общественного питания в «ФиделияТорг»

Хотите узнать больше? Собираетесь приобрести объект общественного питания? У вас уже есть ресторан или кафе, но вы не знаете, где выгоднее приобрести оборудование? Ваше 151

Туристы выбирают культурные туры

Хотите узнать больше? Туры в безвизовом режиме на территорию специального туристско-рекреационного парка «Августовский канал» и в Гродно становятся все более 85

Как видеокамеры помогают следить за состоянием магистралей зимой?

Хотите узнать больше? 12 дорожных измерительных станций и 7 точек видеонаблюдения отслеживают состояние республиканских автомагистралей на территории области. На балансе 137

Чем готовится впечатлить гостей столица областных «Дажынак»? (+программа)

Хотите узнать больше? Центральным событием областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2016» станет подведение итогов работы аграрной отрасли и награждение победителей 106

В Островце торжественно открыли трехзвездочную гостиницу SunHotel

Хотите узнать больше? Инвестпроект реализовало турецкое ООО "Седнат". Строительство финансировалось турецким инвестором Игдеджи Седатом. В объект вложено около 12 125

Всегда был молод душой

Хотите узнать больше? 11 ноября не стало Василия Романовича Коломийца – ветерана Великой Отечественной войны, члена президиума областного совета ветеранов. Он прожил 121

На "Дажынках" наградили победителей областного соревнования

Хотите узнать больше? СРЕДИ РАЙОНОВ На уборке зерновых и зернобобовых культур 1 место – Гродненский район, председатель райисполкома Ян Василевский, первый заместитель 213