Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фэст экскурсаводаў у Гродне: 13 бясплатных экскурсій для ўсіх ахвотных

Сёлета Фэст экскурсаводаў у Гродне ладзіцца з 19 па 21 красавіка. У праграме – экскурсіі па гарадзенскіх храмах, могілках і шэраг незвычайных тэматычных экскурсій.

Пра намер правесці ў Гродне некалькі бясплатных экскурсій арганізатары “Фэсту экскурсаводаў” у Беларусі загадзя паведамілі ў Гродзенскі гарвыканкам. Туды ж накіравалі назвы экскурсій і ўсе маршруты. Гэта  зроблена дзеля таго, каб не паўтарыўся сумны досьвед мінулага году, калі ніводная з запланаваных у Гродне экскурсій не адбылася: напярэдадні экскурсаводаў наведалі супрацоўнікі міліцыі і папярэдзілі, што экскурсіі  будуць разглядацца як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы.

Сёлета ў часе “Фэсту экскурсаводаў” гарадзенцы змогуць паўдзельнічаць і ў забароненых год таму экскурсіях, паведамляе “Твой Стыль“.

Сярод іх вельмі цікавыя, на думку арганізатараў, “З гісторы гродзенскай чыгункі”, “Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст.”, “Гродзенскімі шляхамі Васіля Быкава”.

Зусім новая і незвычайная экскурсія – “Вандроўка па занёманскаму фарштату”. Па гэтаму раёну вельмі рэдка водзяць экскурсантаў, бо ён лічыцца мадэрновым, сучасным, але вельмі насычаны гістарычнымі асаблівасцямі.

У праграме Фэста – шэраг экскурсій па храмах, у якіх будуць прадстаўленыя практычна ўсе канфесіі, і адмысловая экскурсія для выхаванцаў дзіцячага дома. Яна адзіная, да якой нельга далучыцца.

Ахвотным паўдзельнічаць ва ўсіх астатніх экскурсіях дастаткова з’явіцца ў адпаведны час да месца пачатку экскурсіі.

Акрамя Гродна, экскурсіі на Гарадзеншчыне пройдуць у Слоніме, Лідзе, Астраўцы, Наваградку, Ізабэліне.


Гродзенская вобласць


Гродна
Экскурсія па касцёлу Звествання Маці Божай і былому брыгіцкаму манастыру
19 красавіка, 15.00,Касцёл Звествання Маці Божай на вул. К.Маркса
Прадстаўнік касцёла
Анімаваная экскурсія для дзяцей дзіцячага домаМаршрут: Савецкая пл. – вул. Замкавая – Замкавая гара – тэрыторыя Новага замка
19 красавіка, 16.30
Таццяна Касатая
Старыя гродзенскія могілкіТэрыторыя могілак  на вул. Антонава


19 красавіка, 19.00, уваход на тэрыторыю праваслаўных могілак з боку вул. Антонава
Ігар Ламека
Экскурсія па сінагозе
20 красавіка, 11.00, каля сінагогі на вул. Вялікая Траецкая
Экскурсія ад турфірмы“Мерцана”

http://mercana.by/
На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні.
20 красавіка, 13.00, каля мемарыяльнага знака Р.Гарнавых (Стары мост)
Ігар Ламека
З гісторы гродзенскай чыгункі
20 красавіка, 15.00, каля водацяжных вежаў Кася і Бася (вул. Свярдлова)
Экскурсія ад турфірмы“Мерцана”

http://mercana.by/
Пярліна беларускай архітэктуры – Каложская царква
20 красавіка, 16.00, каля царквы Св. Барыса і Глеба, Каложскі парк
Прадстаўнік царквы
Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст.
20 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра
Сяргей Раманаў
Экскурсія па Свята-Уладзімірскай царкве
21 красавіка, 12.00, вул. Перамогі, 5
Прадстаўнік царквы
Вандроўка па занёманскаму фарштату
21 красавіка, 13.15, каля ўваходу ў Францішканскі касцёл на вул. Агародная
Таццяна Касатая
Гродзенскімі шляхамі В.Быкава
21 красавіка, 14.30, каля помніка В.Д. Сакалоўскаму (вул. Савецкая, 6)
Ігар Ламека
З гісторыі грэка-каталіцкай царквы ў Гродна
21 красавіка, 16.00, вул. Гараднічанская, 32
Прадстаўнік касцёла
Кінатэатральная Гародня
21 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра
Экскурсія ад турфірмы“Мерцана”

http://mercana.by/
Астравец
Гісторыя Астраўца
21 красавіка,11.00 помнік Леніну
Казак Ірына Чаславаўна
Ізабэлін, Ваўкавыскі раён
Маўклівыя сведкі гісторыі Ізабэлінскага края
20 красавіка, 11.00, бібліятэка  в. Ізабэлін
Свістун Ганна
Ліда
“Горад Гедыміна”
20 і 21 красавіка, 11.00, гасцініца “Ліда”
Алена Барыс
Навагрудак
Архітэктурны воблік Наваргудка: тыповасць і унікальнасць
20 красавіка, субота, 11.30. музей імя А. Міцкевіча
Мікалай Гайба
Слонім
Старажытны Слонім
18 красавіка, 18.00, летні амфітэатр  у гарадскім парку
Дзяніс Юрчык

Большасць экскурсій распрацаваныя спецыяльна дзеля Фэсту, але, калі будзе попыт, іх можна будзе паўтарыць для ўсіх ахвотных у любы час.

Арганізатары “Фэсту экскурсаводаў 2013″ у Гродне – ГА “Беларускі камітэт ІКАМОС” і турфірма “Мерцана”. “Фэст экскурсаводаў” узнік у 2009 годзе. Гэта шэраг бясплатных экскурсій па найцікавейшых мясцінах, па небанальных маршрутах і тэмах. Галоўная мэта Фэсту, прымеркаванага да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА, – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. Сёлета ў часе Фэсту запланавана каля 60 экскурсій па Мінску і яшчэ блізу 40 у больш чым 25 гарадах.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Гродненщина присоединилась к республиканскому субботнику (Дополнено)

Хотите узнать больше? Около трехсот сорока тысяч жителей Гродненщины принимают участие в республиканском субботнике. Во время субботника жители региона вышли наводить 137

Послание Президента: Для нас это важно

Хотите узнать больше? – Светлана Литвиненок, заслуженная артистка Республики Беларусь, актриса Гродненского областного драматического театра: – Здоровая, образованная 76

Какие местные дороги отремонтируют и где появятся новые веломаршруты?

Хотите узнать больше? На заседании областной комиссии по обеспечению безопасности дорожного движения ее председатель, заместитель председателя облисполкома Владимир Дешко 48

Президент Беларуси Александр Лукашенко обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 апреля обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию. Об этом сообщили в 55

На Гродненщине участие в республиканском субботнике примут более трехсот тридцати тысяч жителей региона

Хотите узнать больше? На ближайшую субботу, 22 апреля, запланировано проведение республиканского субботника. Половина всех средств, заработанная  на субботнике, пойдет в 63

Автомобильная дорога М6 из обычной двухполоски превращается в современную скоростную автомагистраль

Хотите узнать больше?  Мы побывали на участке автотрассы в Щучинском районе, где ежедневно трудится более ста человек – представители четырех крупных дорожно-строительных 92

Поздравление областного и Гродненского городского исполнительных комитетов, областного и Гродненского городского Советов депутатов христианам Гродненской области

Хотите узнать больше? Уважаемые верующие и священнослужители христианских конфессий! Сердечно поздравляем вас со светлым праздником Воскресения Христова! Великий праздник 83