Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Grodno_Za и «…провокация на польские деньги»

Чытачы блога добра ведаюць карыстальніка пад нікам Grodno_Za. Гэтая асоба працуе тым, што навешвае ярлыкі. Гэтак, яна ўпарта сцвярджае, быццам кніга «Гродназнаўства» «прапольская», таму што выйшла ў Польшчы, што яе аўтары «поливали страну и её руководство грязью». Зразумела, што самой кнігі яна не чытала…

Grodno_Za и «…провокация на польские деньги»

Ніжэй друкуем невялічкі фрагмент з “Гродназнаўства“.

…З заканчэннем Першай сусветнай вайны ўстае пытанне аб далейшым лёсе Гродзеншчыны. На гэтую тэрыторыю прэтэндавалі адначасова БНР, Савецкая Расія, Літва, Польшча.

У лютым 1919 г. распачынаецца польска-савецкая вайна. Яшчэ ў сярэдзіне студзеня 1919 г. у Гродне з’яўляецца прадстаўнік польскага ўрада. Адзіным фактарам, што пакуль стрымліваў палякаў ад захопу горада, з’яўляўся нямецкі гарнізон. Гродзенская крэпасць павінна была забяспечыць адыход 10-й нямецкай арміі ва Усходнюю Прусію. 5 лютага ў Беластоку было падпісана польска-нямецкае пагадненне. У выніку, нямецкая акупацыя Гродна працягнулася яшчэ амаль на тры месяца.

Толькі 28 красавіка 1919 года, з адыходам нямецкіх часцей, у Гродна ўваходзіць польскае войска.

Дакумент: 28 красавіка Центральная Беларуская Рада Гарадзеншчыны звярнулась з адозвай «Да беларускага народу». «Учора, – гаворылася ў звароце, – старая Гродна пабачыла сцягі войскаў Польскай дзяржавы, якія занялі гэтае адвечнае беларускае места. Сустрэньце, беларусы, новых гасцей свайго краю з поўным спакоем і пэўнасцю… Нас, гаспадароў сваёй зямлі, не зрабіць падуладнымі. Ніхто не зможа адняць нашае правы на незалежнае існаванне. …Толькі ў …еднасці мы зможам адстаяць сваю волю, сваю незалежную БНР».

Гродзенскі павет быў уключаны ў склад Віленскай акругі Грамадзянскага кіравання ўсходніх зямель. Грамадзянскае кіраванне з’яўлялася часовай адміністрацыяй на акупаванай тэрыторыі да часу вызначэння яе дзяржаўнай прыналежнасці. На чале павета стаяў стараста. Гродзенскім старастам быў прызначаны С.Рагалевіч.

Палітыка польскіх улад была даволі супярэчлівай. З аднаго боку, робяцца спробы па вырашэнні сацыяльных пытанняў: забеспячэнне харчаваннем, арганізацыя аховы здароўя, развіццё школьніцтва. Пачынае працу акружны суд. Закладаецца гарадскі музей. Дзейнічаюць культурніцкія арганізацыі, тэатр, кінатэатры.

З другога боку, у Гродна зачыняюцць беларусія газеты і большасць беларускіх арганізацый. Летам 1919 г. ў горадзе адбываюцца арышты сярод мясцовых беларускіх дзеячоў.
Дакумент: Праз некалькі дзён пасля арыштаў мясцовых беларускіх дзеячоў, польская гродзенская газета «Echа» надрукавала артыкул, прысвечаны польска-беларускім адносінам. «…Мы жадаем жыць у згодзе і разам працаваць з беларусамі, – гаварылася ў ім. – Для гэтага ва ўласнай культурнай рабоце мы выступаем не за паспешнасць, а за дакладнасць і грунтоўнасць… Няма дастаткова слоў, каб акрэсліць усе станоўчыя якасці беларускага народа. Аднак, сярод іх не хапае ведаў і творчасці… Няхай беларусы не спяшаюцца апярэдзіць старэйшых вопытам… Актыўнасць іх правадыроў заўчасна… Беларуская глеба яшчэ не падрыхтована да пасеву. Трэба чакаць і ў чаканні працаваць разам з прыхільна настроенымі палякамі».

У маі 1919 г. у горад прыбыў прафесар львоўскай семінарыі Рафал Вазнякоўскі. Ён прыступіў да абавязкаў польскага школьнага інспектара Гродзенскага павета. У выніку, за кароткі час ягонай працы было зачынена большая частка беларускіх школ у горадзе і павеце. Прозвішча «Вазнякоўскі» сталася сінонімам польскага пераследу беларускай асветы.

Дакумент: З даклада Паўліны Мядзёлкі Беларускай цэнтральнай радзе Віленшчыны і Гродзеншчыны ад 5 кастрычніка 1919 года: “… Робяцца страшэнныя перашкоды з выдачай пропускаў усім беларусам. Затрымліваюцца дакументы, і прыехаўшыя галадаюць, не маючы змогі на’т да хаты дабрацца. На станцыі робяць вобыскі, і калі знойдуць лісты, пісаныя па беларуску – жандармерыя арыштоўвае – было ўжо колькі такіх выпадкаў. Па почце так-жа беларускія пісьмы не даходзяць. …Павятовыя інспектары …адказваюцца зацвярджаць нашых настаўнікаў. Настаўнікі знаходзяцца ў страшэнна цяжкіх варунках… Горадзенскі Настаўніцкі Саюз без капейкі. Інспектар Вазнякоўскі нічога не выдае з затрыманых грашэй. …Ратуйце галодных настаўнікаў”.

Рэпрэсіі і палітыка паланізацыі прымусілі не польскую частку жыхароў Гродна спадзявацца на хуткі прыход савецкай улады.

(Гродназнаўства… ст. 214-216)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Юные суворовцы побывали в гостях у гродненских пограничников

Хотите узнать больше? Сначала учащиеся Минского суворовского училища узнали, как проходит пограничный контроль для  граждан в пункте пропуска на железнодорожном вокзале в 88

6 причин приобрести оборудование для заведения общественного питания в «ФиделияТорг»

Хотите узнать больше? Собираетесь приобрести объект общественного питания? У вас уже есть ресторан или кафе, но вы не знаете, где выгоднее приобрести оборудование? Ваше 151

Туристы выбирают культурные туры

Хотите узнать больше? Туры в безвизовом режиме на территорию специального туристско-рекреационного парка «Августовский канал» и в Гродно становятся все более 85

Как видеокамеры помогают следить за состоянием магистралей зимой?

Хотите узнать больше? 12 дорожных измерительных станций и 7 точек видеонаблюдения отслеживают состояние республиканских автомагистралей на территории области. На балансе 137

Чем готовится впечатлить гостей столица областных «Дажынак»? (+программа)

Хотите узнать больше? Центральным событием областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2016» станет подведение итогов работы аграрной отрасли и награждение победителей 106

В Островце торжественно открыли трехзвездочную гостиницу SunHotel

Хотите узнать больше? Инвестпроект реализовало турецкое ООО "Седнат". Строительство финансировалось турецким инвестором Игдеджи Седатом. В объект вложено около 12 125

Всегда был молод душой

Хотите узнать больше? 11 ноября не стало Василия Романовича Коломийца – ветерана Великой Отечественной войны, члена президиума областного совета ветеранов. Он прожил 121

На "Дажынках" наградили победителей областного соревнования

Хотите узнать больше? СРЕДИ РАЙОНОВ На уборке зерновых и зернобобовых культур 1 место – Гродненский район, председатель райисполкома Ян Василевский, первый заместитель 213