Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як гарадзенцы бераглі дрэвы ў ХІХ ст.

Праглядаючы шматлікія графічныя матэрыялы XVII-ХІХ ст., у чарговы раз пераконваешся, што Гародня ў тыя часы ўяўляла сабою горад з арганічным спалучэннем дрэваў з архітэктурай, распавядае блогер supron-licvin. Гэта датычыць не толькі палаца-паркавых комплексаў, якія належалі шматлікім магнатам і манастырам. Дрэвы ў горадзе раслі ледзь не ў кожным двары. Вырасціць вялізны клён, вяз або дуб было справай гонару. Спякотнымі летнімі днямі гарадзенцы толькі і бавілі час у дварах пад кронамі дрэў. Акрамя эстэтыкі, наяўнасць дрэваў, якія раслі паміж дамамі, мела больш практычнае значэнне: дрэвы засцерагалі ад пажараў будынкі, якія знаходзіліся паблізу іх. Таму гарадскія ўлады былі зацікаўлены ў пасадцы зялёных насаджэнняў і, што галоўнае, заахвочвалі жыхароў высаджваць паабапал вуліц дрэўцы.

Як гарадзенцы бераглі дрэвы ў ХІХ ст.

З гiсторыi адной архіўнай справы. Уявіце: Гародня, пачатак траўня 1871 года. Пасярод Біржавай плошчы, былога сярэднявечнага Рынку, насупраць лавак гасцiннага двара растуць дзве вялізныя старыя таполі. Пад дрэвамі ўся зямля ўсыпана сухімі лускавінкамі, якія пападалі пасля таго, як набухлі і распусціліся іх клейкія лісты. Каля таполяў стаяць некалькі чалавек з сякерамі і пілой, высока ўздымаючы голавы, каб убачыць верхавіны. Яны прыйшлі, каб спілаваць гэтыя дрэвы.

Месяцам раней на гэтым самым месцы лёс гэтых дрэваў вырашалі іншыя людзі – гарадскі галава, дзяжурны прыстаў, два прысяжныя ацэншчыкі, – якія прыйшлі сюды ў прысутнасці двух відавочцаў. Заключэнне было наступнага плану: “таполі зусім высахлыя, якія сваім відам і размяшчэннем псуюць выгляд гораду, закрываючы франтон галоўнейшых лавак”.

Згаданыя таполі знаходзяцца ў самым цэнтры малюнка Напалеона Орды. 1860-я гг.

Як гарадзенцы бераглі дрэвы ў ХІХ ст.

Потым Гарадская Дума разгледзела пытанне аб іх лёсе, і прыйшла да высновы, што іх неабходна спілаваць. Для гэтага было разаслана паведамленне аб іх продажы на аўкцыёне. Найменшы кошт быў устаноўлены ў памеры 1 руб. На таргах, якія праводзіліся 16 красавіка ў Гарадской Думе найвышэйшую цану прапанаваў Вікенцій Хлявінскі – 2 руб. 50 кап. З ім і быў заключаны дагавор на вырубку дрэваў. Хлявінскі абавязваўся, апроч таго, “забрукаваць вызваленыя месцы”.

Здзіўляе ў гэтай справе не бюракратызаванасць гарадскога апарата, здзіўляе тое, з якой адказнасцю паставіліся гарадскія ўлады да нейкіх, здавалася б, сухіх, нікому не патрэбных дрэваў.

У 1873 годзе Будаўнічае аддзяленне разглядала іншую справу па незаконнай вырубцы дрэва. Але ўсё спачатку.

Пасля Смерці габрэя Пінхуса Фарбера ўся яго маёмасць апынулася ў руках яго жонкі Гітлі, у тым ліку зямельны ўчастак на самым ускрайку горада ля паштовай дарогі ў мястэчка Скідзель, дзе яны з мужам планавалі пабудаваць дом. Але ўдава не адчалілася: вырашыла пабудаваць дом сама і падала праект на будаўніцтва драўлянага дома са свіранам у Гарадзенскае будаўнічае аддзяленне. У хуткім часе праект быў зацверджаны і Фарбер была дапушчана да будоўлі. Пачалося будаўніцтва. Але аднойчы паліцыя заўважыла, што габрэйка пачала будаваць дом у алеі, усажанай таполямі, і для вызвалення тэрыторыі пад будоўлю зрубіла дрэва. 24 снежня 1872 г. паліцмайстар саставіў акт аб вырубцы “адной таполі, якая знаходзілася за скідзельскай заставай пры будоўлі на тым самым месцы дома”. Пачалася праверка. Доўгі час высвятлялі, хто з’яўляецца вінаватым: Фарбер, якая наўмысна забрала сабе не той участак зямлі, або архітэктары, якія не ўлічылі ў праекце высаджаныя дрэвы. У выніку доўгіх праверак высветлілася, што Фарбер наўмысна перанесла межы свайго ўчастка ўбок і зрубіла дрэва. Гараджанку спачатку хацелі пакараць штрафам. Аднак, пасля таго, як дрэва было прададзена за 50 кап., Гарадская Дума палічыла, што гэтая сума цалкам пакрывае панесеныя дзяржаве страты. Фарбер абавязвалася толькі аддаць незаконна занятую зямлю (што складала каля 12 % яе ўчастка) назад дзяржаве.

На гэтай мапе 1920-х гг. згаданыя таполі яшчэ пазначаны ля дарогі, што вяла на Скідзель.

Як гарадзенцы бераглі дрэвы ў ХІХ ст.

Як бачым, да дрэваў гарадзенцы заўсёды адносіліся з пашанай. У горадзе недахопу ў зелені не было. Мы ж, жыхары “аблысеўшай”, задымленай машынамі Гародні ХХІ стагоддзя, як ніколі адчуваем гэта, настальгічна праглядаючы фатаздымкі мінулых гадоў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Послание Президента: Для нас это важно

Хотите узнать больше? – Светлана Литвиненок, заслуженная артистка Республики Беларусь, актриса Гродненского областного драматического театра: – Здоровая, образованная 50

Какие местные дороги отремонтируют и где появятся новые веломаршруты?

Хотите узнать больше? На заседании областной комиссии по обеспечению безопасности дорожного движения ее председатель, заместитель председателя облисполкома Владимир Дешко 48

Президент Беларуси Александр Лукашенко обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 апреля обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию. Об этом сообщили в 51

На Гродненщине участие в республиканском субботнике примут более трехсот тридцати тысяч жителей региона

Хотите узнать больше? На ближайшую субботу, 22 апреля, запланировано проведение республиканского субботника. Половина всех средств, заработанная  на субботнике, пойдет в 61

Автомобильная дорога М6 из обычной двухполоски превращается в современную скоростную автомагистраль

Хотите узнать больше?  Мы побывали на участке автотрассы в Щучинском районе, где ежедневно трудится более ста человек – представители четырех крупных дорожно-строительных 88

Поздравление областного и Гродненского городского исполнительных комитетов, областного и Гродненского городского Советов депутатов христианам Гродненской области

Хотите узнать больше? Уважаемые верующие и священнослужители христианских конфессий! Сердечно поздравляем вас со светлым праздником Воскресения Христова! Великий праздник 79

Президент Беларуси Александр Лукашенко: Воскресение Христово помогает творить добрые дела и быть милосердным

Хотите узнать больше? Глава государства Александр Лукашенко поздравил христиан Беларуси с великим праздником Воскресения Христова, сообщили в пресс-службе белорусского 95