Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У цэнтры Гродна дадаткова абследвалі дрэвы

Тэма вырубкі дрэў моцна хвалюе гараджан. Жыхары дамоў па вуліцы Леніна занепакоіліся тым, што спілаваць павінны ледзь не ўсе дрэвы ў наваколлі. Па іх заяве і склікалі камісію для дадатковага абследвання дрэў, што паводле рашэння пракуратуры мелі быць высечаны.

Дрэвы абследвала камісія ў складзе прадстаўнікоў ЖКГ, Абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў, Орхускага цэнтра і “Зелянбуда”.

У цэнтры Гродна дадаткова абследвалі дрэвы

Сустрэча жыхароў і чынавенства праходзіла вельмі эмацыйна, передае “Твой Стыль“. Не дзіва, бо ў апошнія гады ў Гродне высеклі вялікую колькасць дрэў. Гэты працэс працягваецца і зараз.

Гэтая сустрэча з гараджанамі – бадай што першае грамадскае абмеркаванне лёсу зялёных насаджэнняў у нашым горадзе за апошні паўгады. Ранейшыя грамадскія слуханні па дрэвах, якія мелі рэзанансны характар, не прынеслі аніякага выніку і былі больш падобныя на фарс.

Па некаторых звестках у гэтым годзе ў цэнтры горада павінны высекчы каля 300 дрэваў. Нягледзячы на тое, што спецыялісты прызналіся, што самі не ведаюць дакладнай колькасці (!), яны ўпэўнена заявілі, што ў парку Жылібера ўзімку будзе пасаджана каля 100 маладых дрэўцаў.

На пытанне, колькі з іх прыжывецца, адказаць ніхто з камісіі так і не змог. Не змаглі адказаць ці паказаць і тыя дрэвы, што ўжо быццам бы былі пасаджаны на змену спілаваным. Разабрацца з тым, хто і за што адказвае ў нашым горадзе, з першага разу не атрымліваецца. Каб пасадзіць дрэва – трэба дазвол, каб  спілаваць – таксама. Чый? Працу выконвае “Зелянбуд” ці служба ЖКГ, кантроль ажыццяўляе гарадская інспекцыя прыродных рэсурсаў. У яе функціі ўваходзіць і маніторынг стану зялёнага фонду горада. Дрэвы належаць гораду, іх лёсам распараджаецца гарвыканкам і ЖЭСы.

Тут пачынаецца самае цікавае. На тое, каб лячыць хворае дрэва, у бюджэтах усіх гэтых арганізацый грошай няма. Няма іх і на тое, каб утрымліваць дрэвы у належным стане. Гэта значыць, на падкормку, індывідуальную паліўку, а таксама апрацоўку хімікатамі сродкі не выдзяляюцца. Лягчэй і танней, па словах чыноўнікаў, спілаваць старыя і пасадзіць новыя дрэвы ці кусты. Тым не менш, у  Мінску ў летнія ночы праводзіцца хімічная апрацоўка пашкоджаных дрэў. Такім чынам за цёплы перыяд апрацоўваецца больш за 800 каштанаў, ліп і клёнаў. У нашым горадзе такія мерапрыемствы не праводзяцца.

Аб тым, што большасць дрэваў у цэнтры Гродна пашкоджаная і нежыццяздольная, кажа таксама гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха, з якім мы прайшліся па горадзе:

“Бездумнае вынішчэнне дрэваў – гэта не выйсце. У цэнтры горада трэба аднаўляць алеі, высаджваць здаровыя дрэвы, маніторыць стан існуючых, абавязкова лекаваць. Да кожнага дрэва трэба мець індывідуальны падыход. Яго рост і выгляд залежаць ад пароды, глебы і ўмоў, дзе яно расце. За вулічнай паласой трэба весці спецыяльны дагляд – не дапускаць пападання рэагентаў, ажыццяўляць дадатковы паліў, падкорм, правільна абразаць галінкі, бо дрэвы розных відаў па-рознаму абразаюцца. У нас абразаннем дрэў займаюцца простыя рабочыя, а павінны – адмыслоўцы”.

Яшчэ адна праблема ў тым, што пасадзіць новыя дрэвы ў Старым горадзе вельмі цяжка. Па-першае, згодна з законам на вузкіх гарадзенскіх вуліцах дрэў наогул не павінна быць. Па-другое – паўсюль камунікацыі, якім карані могуць перашкаджаць. Аднак і без дрэваў у горадзе нельга. Над кампрамісам трэба яшчэ доўга і шчыльна працаваць.

А пакуль галоўнае пытанне жыхароў горада – чаму дрэвы давялі да такога стану, што іх трэба спілоўваць – так і засталося адкрытым. Ніхто з прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў не змог адказаць, хто за гэта адказны, ківаючы адзін на аднаго.

Аднак Андрэй Лубін, начальнік Гродзенскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зазначыў, што цалкам магчыма дачакацца новага вегетатыўнага перыяда дрэў, каб ацаніць іх стан, не высякаючы зараз.

Некаторыя дрэвы яшчэ можна выратаваць, замазаўшы ствалавыя дуплы ці абрэзаўшы сухія галіны. Для гэтага неабыякавым гарадзенцам трэба напісаць ліст ва ўпраўленне гарадской ЖКГ, якая направіць запрос “Зелянбуду”, які ў сваю чаргу разглядзіць яго і выдзеліць працоўных для лекавання дрэў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Чествование чемпионов: хоккеистам «Немана» вручили золотые медали

Хотите узнать больше? Сегодня на базе отдыха «Привал» Гродненской табачной фабрики  чествовали хоккейную команду «Неман» -- победителя чемпионата страны  сезона 41

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко во Дворце Независимости  вручил Государственные премии 2016 года и государственные награды работникам 57

Проект "Туризм без чемодана": едем в Свислочь

Хотите узнать больше? В поиске новых впечатлений, интересного и приятного отдыха необязательно отправляться в далекое путешествие. Много удивительного и необычного, 62

Герой Беларуси, председатель СПК «Прогресс-Вертелишки» Василий Ревяко встретился с талантливой молодежью

Хотите узнать больше? Герой Беларуси, Заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь, кандидат сельскохозяйственных наук, председатель СПК 67

Гродненщина присоединилась к республиканскому субботнику (Дополнено)

Хотите узнать больше? Около трехсот сорока тысяч жителей Гродненщины принимают участие в республиканском субботнике. Во время субботника жители региона вышли наводить 162

Послание Президента: Для нас это важно

Хотите узнать больше? – Светлана Литвиненок, заслуженная артистка Республики Беларусь, актриса Гродненского областного драматического театра: – Здоровая, образованная 87

Какие местные дороги отремонтируют и где появятся новые веломаршруты?

Хотите узнать больше? На заседании областной комиссии по обеспечению безопасности дорожного движения ее председатель, заместитель председателя облисполкома Владимир Дешко 64