Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выпускніца факультэта міжнародных адносін БДУ, якой бізнэсмен набыў закінутую вёску: “Проста хацелася маштабнасці”

Карэспандэнт “Звязды” наведала вёску ў Гродзенскай вобласцi, якую выкупіла сям’я мінчан.

Навіна пра тое, што багаты бізнэсмен набыў закінутую вёску ў падарунак сваёй дачцэ — выпускніцы факультэта міжнародных адносін БДУ — прыцягнула ўвагу. Так гэта ці не, вырашыла даведацца, як кажуць, з “першых вуснаў”. Але, на жаль, з Паўлам Радзюкевічам пагаварыць не атрымалася, бо ён якраз з’ехаў за межы краіны ў адпачынак. У той жа дзень звязалася па тэлефоне з яго дачкой Ганнай. Дзяўчына абвергла інфармацыю, якая абляцела інтэрнэт.

— Ага, вёску і прыгонных у дадатак, — з гумарам паставілася да журналісцкай “вуткі” Ганна. — Ніхто мне ніякую вёску не дарыў. Гэта проста было пашырэнне сямейнага бізнэсу, новы кірунак. Мы больш як 15 гадоў ушчыльную займаемся вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў. Што тычыцца Цінявічаў, то наша сям’я сапраўды яе выкупіла, але ж гэта не значыць, што ўсе 17 хат належаць мне. Проста нехта няправільна зразумеў — і пайшло-паехала…

Белдзяржуніверсітэт Ганна Радзюкевіч скончыла тры гады таму.

Выпускніца факультэта міжнародных адносін БДУ, якой бізнэсмен набыў закінутую вёску: “Проста хацелася маштабнасці”

— З дзяцінства я, безумоўна, не марыла займацца аднаўленнем вёсак, — працягвае Ганна свой аповед, праўда, ужо ў машыне, па дарозе ў Цінявічы. — Але калі ва ўніверсітэце нам чыталі курс сельскага турызму, то мне было вельмі цікава. І, як аказалася, не толькі мне, але і брату, і тату.

З асаблівасцямі вясковага жыцця, як высветлілася, мінскія прадпрымальнікі знаёмыя не па чутках. Галава сям’і нарадзіўся і вырас ў вёсцы пад Лідай. Што тычыцца Цінявічаў, то яны, можна сказаць, самі знайшлі Радзюкевічаў.

— Адзін з нашых супрацоўнікаў быў на паляванні ў Карэліцкім раёне і выпадкова натрапіў на закінутую вёску, — уступае ў размову брат Ганны і наш “штурман” Іван Радзюкевіч (ён нядаўна скончыў БНТУ і працуе на будоўлі па спецыяльнасці — архітэктарам). — Вярнуўся ў Мінск і расказаў тату пра сваю “знаходку”. Мы паехалі, паглядзелі. Закінуты хутар (Цінявічы апусцелі пасля таго, як апошняя жыхарка пераехала ў вёску Мінакі да сына) і тутэйшая прырода нас настолькі ўразілі, што вырашылі набыць некалькі дамоў.

Ідэя ж зрабіць з закінутай вёскі турыстычны комплекс з’явілася крыху пазней.

— Падчас абмеркавання ўзгадалі, што хтосьці са знаёмых пабываў у падобнай вёсцы ў адной з замежных краін, — падхоплівае словы брата Ганна. — І падумалі, што гэта будзе прыбытковай справай. Не ўсе сямейнікі адразу падтрымалі ідэю. Бо самі разумееце, рызыкоўнае гэта пачынанне. Толькі пасля таго, як усё ўзважылі, прыехалі да старшыні мясцовага сельсавета.

— Ніхто вам палак у колы не ставіў?

— Што вы! Наадварот. Узаемапаразуменне з мясцовымі ўладамі — ад сельскага Савета і да раённага выканаўчага камітэта — поўнае, — кажа Іван. — Менавіта старшыня сельсавета дапамог нам знайсці гаспадароў старых непрыдатных дамоў.

Тады ніякіх размоў пра пакупку ўсёй вёскі не было. Радзюкевічы паступова дапамагалі афармляць нерухомасць у спадчыну сваякам тых людзей, якія колісь жылі ў гэтых закінутых хатах. Пасля заключалі з імі дагаворы куплі-продажу. На ўсё гэта спатрэбілася нямала часу.

— Шмат папер давялося аформіць, але мясцовыя ўлады ішлі насустрач, дапамагалі, падказвалі, — працягвае Ганна Радзюкевіч. — Адначасова мы зарэгістравалі ў Цінявічах фермерскую гаспадарку “Белыя лугі”, якую я сёння і ўзначальваю.

Набыць усе вясковыя хаты пакуль не ўдалося. Ва ўласнасці ў мясцовых жыхароў засталося 3 дамы. Іх уладальнікі яшчэ разлічваюць вярнуцца жыць у Цінявічы…

У некалі закінутай вёсцы кіпіць работа. З розных бакоў даносіцца гул газонакасілкі, стук малаткоў. Паводле слоў жыхароў навакольных вёсак, якія знайшлі тут працу, за няпоўныя тры гады Цінявічы змяніліся да непазнавальнасці.

— Вы б бачылі, што тут было адразу, — распавядае Васіль БУЯЧЫНСКІ, які да “Белых лугоў” працаваў галоўным інжынерам мясцовай гаспадаркі. — Паваленыя платы, бур’ян — праехаць нельга было на могілкі. Калі б не Радзюкевічы, то ад гэтай вёскі даўно б ужо нічога не засталося.

Работы шмат, але Васіль Анатольевіч усё ж такі згадзіўся паказаць пакуль яшчэ не вялікую гаспадарку. Вырошчваюць пшаніцу, бульбу, чорныя і чырвоныя парэчкі, разводзяць в’етнамскіх свіней, трусоў…

— Мы вырашылі спыніцца на альтэрнатыўнай сельскагаспадарчай прадукцыі, — адзначыў Іван Радзюкевіч. — Бо цяжка сёння канкурыраваць з СВК, якім аказваецца дзяржаўная падтрымка. Ёсць думкі развесці авечак, заняцца зверагадоўляй. Каб мець магчымасць частаваць людзей, якія да нас прыедуць, экалагічна чыстымі прадуктамі. Але цяпер на першым месцы будоўля.

Брукаваная вясковая вуліца, паабапал якой перавезеныя з іншых вёсак драўляныя хаты. Дахі на іх пакуль з руберойду, але неўзабаве іх накрыюць саломай, дранкай ці чаротам. Унутры памяшканняў таксама ўзнаўляецца напаўзабыты вясковы побыт.

— Планаў насамрэч шмат, — дзеліцца малодшы Радзюкевіч. — Хочам зрабіць тут кузню, ганчарную майстэрню. Па задумцы, гэта будзе цэлая турыстычная вёска з поўным комплексам паслуг для гасцей. Мы плануем вазіць пастаяльцаў купацца на возера Свіцязь, што за пяць кіламетраў адсюль, на калёсах. Ды і Мірскі замак тут непадалёку. Вунь, бачыце, выкапалі сажалку — туды збіраемся запусціць рыбу. Будзе ў пастаяльцаў таксама магчымасць паспрабаваць калоць дровы, падаіць карову, пакасіць траву.

Чакаюць у госці як беларусаў, так і замежных турыстаў.

— Расіяне, палякі і нават французы прыязджаюць сюды на паляванне, — распавядае Іван. — Бо не сакрэт, што на Гродзеншчыне шыкоўныя паляўнічыя ўгоддзі. Госці могуць забіць дзіка, прынесці нам — а мы ўжо ў карчме ім яго і прыгатуем. Іншаземцаў сёння не здзівіш толькі замкамі ды палацамі. У іх таксама гістарычных будынкаў шмат. Яны насыціліся гэтым. Ім цікава пажыць хоць некалькі дзён так, як калісьці жылі беларусы.

У рэканструкцыю Цінявічаў Радзюкевічы ўклалі (і працягваюць укладаць) значна больш сродкаў, чым у саму пакупку. Аднак колькі каштавала закінутая вёска, Ганна не сказала.

— Гэта камерцыйная тайна, якую б не хацелася выдаваць. Скажу адно: спачатку мы думалі, што і рэканструкцыя, і ўсё астатняе абыдзецца значна танней.

— Навошта ж было купляць цэлую вёску? — працягваю засыпаць пытаннямі Івана і Ганну.

— Проста хацелася маштабнасці, — адзначыла кіраўніца “Белых лугоў”.

— Каб гэта быў не адзін дом, а цэлы турыстычны комплекс, — дадаў Іван. — Каб людзі маглі прыехаць цэлым аўтобусам і адсвяткаваць, напрыклад, вяселле. Хаты разлічаны на 60 чалавек. Але калі вяселле якое спраўляць, то, перакананы, і 100 чалавек змесціцца. Карчма ж прасторная, як бачыце.

— Калі можна прыязджаць да вас адпачываць? — цікаўлюся на развітанне ў Ганны і Івана.

— Першых гасцей плануем прыняць ужо восенню. Для іх будуць гатовы 4 дамкі на ўездзе вёскі. На поўную сілу турыстычны комплекс і наша фермерская гаспадарка запрацуе праз 1,5-2 гады.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Юные суворовцы побывали в гостях у гродненских пограничников

Хотите узнать больше? Сначала учащиеся Минского суворовского училища узнали, как проходит пограничный контроль для  граждан в пункте пропуска на железнодорожном вокзале в 86

6 причин приобрести оборудование для заведения общественного питания в «ФиделияТорг»

Хотите узнать больше? Собираетесь приобрести объект общественного питания? У вас уже есть ресторан или кафе, но вы не знаете, где выгоднее приобрести оборудование? Ваше 151

Туристы выбирают культурные туры

Хотите узнать больше? Туры в безвизовом режиме на территорию специального туристско-рекреационного парка «Августовский канал» и в Гродно становятся все более 85

Как видеокамеры помогают следить за состоянием магистралей зимой?

Хотите узнать больше? 12 дорожных измерительных станций и 7 точек видеонаблюдения отслеживают состояние республиканских автомагистралей на территории области. На балансе 134

Чем готовится впечатлить гостей столица областных «Дажынак»? (+программа)

Хотите узнать больше? Центральным событием областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2016» станет подведение итогов работы аграрной отрасли и награждение победителей 101

В Островце торжественно открыли трехзвездочную гостиницу SunHotel

Хотите узнать больше? Инвестпроект реализовало турецкое ООО "Седнат". Строительство финансировалось турецким инвестором Игдеджи Седатом. В объект вложено около 12 122

Всегда был молод душой

Хотите узнать больше? 11 ноября не стало Василия Романовича Коломийца – ветерана Великой Отечественной войны, члена президиума областного совета ветеранов. Он прожил 116

На "Дажынках" наградили победителей областного соревнования

Хотите узнать больше? СРЕДИ РАЙОНОВ На уборке зерновых и зернобобовых культур 1 место – Гродненский район, председатель райисполкома Ян Василевский, первый заместитель 210