Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Грамадскія абмеркаванні ў Гродна будуць, але ў некаторых выпадках высякаць дрэвы можна і без іх

Гродзенскі аблвыканкам не прымаў рашэння аб адмене правядзення грамадскіх абмеркаванняў па пытаннях выдалення аб’ектаў расліннага свету. Ніякіх распараджэнняў старшыні аблвыканкаму па гэтых пытаннях таксама не было. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным лісце за подпісам першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама І.Жука, піша “Твой Стыль“.

Ліст атрыманы ў адказ на зварот грамадскіх актывістаў з нагоды растыражаваных “Гродзенскай праўдай” месяц таму словаў Сямёна Шапіры: ”Грамадскія слуханні, з-за таго што іх ператвараюць у незразумелыя палітычныя супрацьстаянні, вырашана больш не праводзіць”. 

У лісце з Аблвыканкаму, куды звярнуліся занепакоеныя абаронцы дрэваў, паведамляецца, што “Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 г. №1426 зацверджанае новае Палажэнне аб парадку выдачы дазволаў на выдаленне аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах, адпаведна якому выдаленне і перасадка аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах робіцца на падставе дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органу”.

Разам з тым вызначаныя выпадкі, калі дазволы на знішчэнне ці перанос аб’ектаў расліннага свету не патрэбныя:

  • Калі  падчас будаўніцтва зацверджанай у вызначаным парадку праектнай дакументацыяй прадугледжваецца выдаленне, перасадка аб’ектаў расліннага свету, за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам РБ.
  • Калі грамадзяне перасаджваюць аб’екты расліннага свету ў межах уласных зямельных участкаў (акрамя выпадкаў, калі абмежаванні альбо забароны вызначаныя адпаведна актамі заканадаўства РБ).
  • Калі выдаленне альбо перасадка аб’ектаў расліннага свету адбываецца падчас ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі альбо яе наступстваў. У гэтым выпадку  юрыдычная асоба альбо грамадзянін павінны накіраваць адпаведныя дакументы ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган.
  • Грамадскія актывісты адказам Гродзенскага аблвыканкаму на свой зварот у прынцыпе задаволеныя:

    - Наўрадці нехта нам адкажа, што было на самой справе: памылка старшыні аблвыканкама пры размове з гарадзенцамі ці падтасаванне рашэнняў. Для нас галоўнае, што грамадскія абмеркаванні па выдаленні дрэваў у Гродне  будуць праходзіць і далей. Таму вынікам мы задаволеныя. Зараз вельмі важна наладзіць дыялог паміж мясцовай уладай і грамадскасцю, вывесці абмеркаванні на годны ўзровень.

    Вопыт правядзення першых слуханняў паказаў, што ўдзел грамадскасці ў вырашэнні лёсу зялёных насаджэнняў у Гродне стварае занадта шмат праблем для ўладаў.

    Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

    Комментарий (Максимум 1000 символов)

    Вопрос: Спутник планеты Земля?

    Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
    Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

    Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

    Govorim.by

    vk.com/govorimby

    Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

    Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

    Новости Гродно

    Юные суворовцы побывали в гостях у гродненских пограничников

    Хотите узнать больше? Сначала учащиеся Минского суворовского училища узнали, как проходит пограничный контроль для  граждан в пункте пропуска на железнодорожном вокзале в 90

    6 причин приобрести оборудование для заведения общественного питания в «ФиделияТорг»

    Хотите узнать больше? Собираетесь приобрести объект общественного питания? У вас уже есть ресторан или кафе, но вы не знаете, где выгоднее приобрести оборудование? Ваше 152

    Туристы выбирают культурные туры

    Хотите узнать больше? Туры в безвизовом режиме на территорию специального туристско-рекреационного парка «Августовский канал» и в Гродно становятся все более 87

    Как видеокамеры помогают следить за состоянием магистралей зимой?

    Хотите узнать больше? 12 дорожных измерительных станций и 7 точек видеонаблюдения отслеживают состояние республиканских автомагистралей на территории области. На балансе 138

    Чем готовится впечатлить гостей столица областных «Дажынак»? (+программа)

    Хотите узнать больше? Центральным событием областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2016» станет подведение итогов работы аграрной отрасли и награждение победителей 107

    В Островце торжественно открыли трехзвездочную гостиницу SunHotel

    Хотите узнать больше? Инвестпроект реализовало турецкое ООО "Седнат". Строительство финансировалось турецким инвестором Игдеджи Седатом. В объект вложено около 12 128

    Всегда был молод душой

    Хотите узнать больше? 11 ноября не стало Василия Романовича Коломийца – ветерана Великой Отечественной войны, члена президиума областного совета ветеранов. Он прожил 123

    На "Дажынках" наградили победителей областного соревнования

    Хотите узнать больше? СРЕДИ РАЙОНОВ На уборке зерновых и зернобобовых культур 1 место – Гродненский район, председатель райисполкома Ян Василевский, первый заместитель 217