Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

AD.NAK! вітае рэгіёны!

Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сёлета звяртае асаблівую ўвагу на ўдзельнікаў з рэгіёнаў. Аргкамітэт Фестывалю лічыць, што рэгіёны Беларусі маюць значны крэатыўны патэнцыял, які можа выявіцца ў межах намінацыяў і конкурсаў Фестывалю.

Пасля заканчэння мінулагодняга фестывалю з боку ўдзельнікаў, прадстаўнікоў СМІ і ўсіх, хто сочыць за Фестывалем, было шмат пытанняў наконт геаграфічнага складу ўдзельнікаў.

Таму, каб ведаць, які рэгіён найбольш крэатыўны, сёлета былі ўнесеныя змены ў рэгістрацыйныя формы фестывалю. Цяпер кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі мае адзначыць месца свайго жыхарства ў полі “Адрас”. Таксама падчас рэгістрацыі работы трэба абавязкова паказаць “Горад” у адпаведным полі.

Па заканчэнні прыёму работ аргкамітэт прааналізуе гэтыя звесткі і вызначыць, які ж горад ці рэгіён можа пахваліцца найбольш творчымі рэкламістамі.

“Беларусь – гэта не толькі Мінск. І наш фестываль арыентаваны на ўдзельнікаў з усёй краіны. Мяркуем, што рэкламісты і крэатары з абласных і раённых цэнтраў могуць прапанаваць грамадству надзвычай цікавы рэкламна-камунікацыйны прадукт”, – адзначыў кіраўнік рэсурсу Marketing.by, аднаго з суарганізатараў Фестывалю AD.NAK!, Сяргей Скараход.

Сябры аргкамітэта летась наведалі з прэзентацыямі Фестывалю Гродна, Магілёў і Брэст, а 30 траўня Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! завітае ў Гомель.

“Рэгіянальныя візіты і жывыя дыскусіі значна пашырылі разуменне сітуацыі з рэкламай у краіне. Рэгіёны і сапраўды не сталіца, і кожны з іх мае свой непаўторны каларыт ва ўсім: у лакальных традыцыях, у звычках і ў рэаліях. Мы прэзентавалі найлепшае з напрацаванага Фестывалем за першыя два гады, і пытанні, якія мы атрымліваем цяпер з розных частак краіны, даюць добрую падставу разлічваць на тое, што сёлета фестывальная праграма стане сапраўдным трылерам”, – дадае Ніна Шыдлоўская, адзін з каардынатараў кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Нагадаем, што Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у трэці раз расчыніў свае дзверы для ўдзельнікаў конкурснай праграмы 27 красавіка і пачаў прыём работ да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Фестывалю.

Дэдлайн прыёму працаў – 11 чэрвеня. Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ. Кульмінацыяй Фестывалю стане Вялікі фестывальны дзень, які пройдзе 5 ліпеня. Адукацыйная праграма Фестывалю будзе складацца з серыі майстар-класаў беларускіх і замежных прафесіяналаў у галіне рэкламы, а завершыцца дзень цырымоніяй узнагароджання пераможцаў.

Пра фестываль

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! – гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнай рэкламна-камунікацыйнай супольнасці, каб звярнуць увагу і зацікавіць іншых удзельнікаў рынку, а таксама беларускага грамадства рабіць рэкламу і ствараць камунікацыю на беларускай мове. Сёлета мерапрыемства праходзіць ўжо трэці раз.

Галоўная мэта Фестывалю ў 2012 годзе – даць новы штуршок у развіцці рэкламна-камунікацыйнага рынку Беларусі. Фестываль дазволіць па-іншаму паглядзець на свае брэнды і на свайго спажыўца, па-іншаму зірнуць на формы і сродкі камунікацыі брэндаў з пакупнікамі і запаліць больш агню ў вачах рэкламістаў, каб убачыць больш яркіх і сучасных праектаў у розных кірунках і формах масавай камунікацыі.

Ідэя Фестывалю належыць агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якая стварае і падтрымлівае мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

Арганізацыйны партнёр Фестывалю – спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў прэс-службу Фестывалю AD.NAK!:

Алесь Плотка, тэл.: (29) 394-82-04, adnak@budzma.org

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Какие местные дороги отремонтируют и где появятся новые веломаршруты?

Хотите узнать больше? На заседании областной комиссии по обеспечению безопасности дорожного движения ее председатель, заместитель председателя облисполкома Владимир Дешко 46

Президент Беларуси Александр Лукашенко обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 апреля обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию. Об этом сообщили в 50

На Гродненщине участие в республиканском субботнике примут более трехсот тридцати тысяч жителей региона

Хотите узнать больше? На ближайшую субботу, 22 апреля, запланировано проведение республиканского субботника. Половина всех средств, заработанная  на субботнике, пойдет в 61

Автомобильная дорога М6 из обычной двухполоски превращается в современную скоростную автомагистраль

Хотите узнать больше?  Мы побывали на участке автотрассы в Щучинском районе, где ежедневно трудится более ста человек – представители четырех крупных дорожно-строительных 84

Поздравление областного и Гродненского городского исполнительных комитетов, областного и Гродненского городского Советов депутатов христианам Гродненской области

Хотите узнать больше? Уважаемые верующие и священнослужители христианских конфессий! Сердечно поздравляем вас со светлым праздником Воскресения Христова! Великий праздник 76

Президент Беларуси Александр Лукашенко: Воскресение Христово помогает творить добрые дела и быть милосердным

Хотите узнать больше? Глава государства Александр Лукашенко поздравил христиан Беларуси с великим праздником Воскресения Христова, сообщили в пресс-службе белорусского 92

На Гродненщине засеяно 38 процентов площадей, отведенных под яровые культуры

Хотите узнать больше? На утро 14 апреля яровые культуры были посеяны на площади 137 031 гектар, что почти на 10 000 гектаров больше, чем на эту дату в 2016 году. Самый 88