Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чаму паміраюць вёскі?

Чаму паміраюць вёскі?

Вёска мае ёмкую назву – Баравікі. Краязнаўцы сведчаць, што яна пайшла ад асновы “бор” – гонкага сасновага лесу на пясчаным месцы. Мне ж падаецца, што ў назве ролю сыгралі крамяныя баравікі. Некалькі гадоў таму ўпэўнілася, першы раз наведаўшы тутэйшыя мясціны. Грыбоў было – касой касі! Парадавалі яшчэ і брусніцы, якія ружавелі на палянках сярод меднастволых сосен. Паветра чыстае-чыстае, настоенае на сасновым водары – дыхай на поўныя грудзі.

За вёсачкай – адваяваныя ў ляснога гушчару ладныя лапікі зямлі – “соткі”, шчодра засеяныя ячменем, жытам, пшаніцай. Кусціўся рослы бульбоўнік, скрыпеў недзе побач на студні жалезны ланцуг. Потым нас пачаставала ветлівая немаладая гаспадыня сцюдзёнай вадой і духмянымі яблыкамі.

Праз колькі часу пасля той грыбной вандроўкі дарога зноў прывяла ў гэтую лясную старану. Блакітна-белы ўказальнік з назвай звёў на зман: вёсачка ў дзесяць хат памерла. У 2003-м тут было тры жыхары (на пачатку мінулага стагоддзя налічвалася аж 80). Сёння – ні смеху дзіцячага, ні кашлю старэчага. А вянкі зрубаў яшчэ моцныя, са звонкага пушчанскага лесу пакладзеныя. Недарэмна хтосьці пранумараваў сцены адной з будынін з чатырох бакоў: да перавозу на новае месца рыхтаваў.

Па ўсяму бачна было: гаспадары тут жылі. Хаты з клецямі-каморамі, верандамі, вымураванымі скляпамі, хлявамі, дрывотнямі, студнямі… Здавалася, толькі ўчора чалавек выйшаў да весніц, адчыніў іх насцеж добрым людзям, а зачыніць забыўся. Як і вокны, па чыёсьці волі расхлістаныя ўсім вятрам насустрач. У чужыя вокны, як і ў душу чужую, глядзець нядобра. Але яны клічуць з нямым папрокам…

Вось на пафарбаванай, яшчэ не вынашанай падлозе гара кніг, на якія нельга глядзець абыякава. Школьныя падручнікі, класіка і нават хрэстаматыя педагагічнага рэпертуару для фартэпіяна 1–2 класаў музычных школ. На сценах – каляровыя календары. У асірацелых пакоях – жалезныя і драўляныя ложкі, крэслы, сталы, кросны, калаўроты, прасніцы, даматканыя дываны і ходнікі… Пад стрэхамі – сярпы, ля хлявоў – граблі, вілы, косы – этнаграфічны музей пад адкрытым небам. Усё, што нажывалася дзясяцігоддзямі, у адзін момант аказалася непатрэбшчынай.

Цікаўлюся ў Поразаўскім пасялковым Савеце, на тэрыторыі якога Баравікі, пра сённяшні стан гэтага населенага пункта. Аказваецца, Баравікі жывуць! Бо тут прапісаны дзве жанчыны, якія аніяк не жадаюць прапісвацца ў Гродне і Бераставіцкім раёне, куды іх забралі дзеці. Можа, туга па родных мясцінах спакою не дае, можа, жывуць надзеяй, што калісьці вернуцца сюды, а можа… Цяжка сказаць – разважаць можна…

–Такой вёскі, як Баравікі, на тэрыторыі пасялковага Савета няма, – гаворыць кіраўнік спраў Поразаўскага пасялковага выканкама Валянціна Саўко. – А маем звыш сарака населеных пунктаў. Насельніцтва старэе. Сёння ў нас каля 720 чалавек ад 70 да 100 і болей гадоў (усяго амаль 2800 чалавек, з якіх 1054 – пенсіянеры). Нямоглых бацькоў дзеці забіраюць, а хаты ж застаюцца. Хто з дзяцей спадчыннасць афармляе і карыстаецца хатай як летнікам, хто з гараджан купляе дабротнае жытло зноў-такі для адпачынку (асабліва гэта назіраецца ў вёсках побач з Ваўкавыскім раёнам).

Падчас камандзіроўкі ў адзін з раёнаў пазнаёмілася з цікавым, паважаным чалавекам – старшынёй сельсавета. І так ладна пайшла наша размова пра жыццё-быццё, што не ўстрымаўся старшыня і прачытаў уласны верш пра родныя мясціны, дзе вырас-гадаваўся, адкуль у свет пайшоў:

А колькі тых дамоў стаіць
У вёсках роднай Беларусі,
Дзіцячы смех там не звініць,
Ды і звінець не будзе, мусіць.
Бо маладых там ўжо няма,
Яны ў горад падаліся,
Старыя ў вечнасць адышлі,
Дамы вось толькі засталіся…


... I дзе шпаркай хадою па зямлі вясна. І па закінутых Баравіках таксама. Вось-вось ля асірацелых прызбаў лопнуць пупышкі здзічэлага бэзу, выкіне сіняе вочка барвінак, з гладкай зялёнай трубкі пакажа сябе свету ганарлівы ландыш... На жаль, не адзінкавыя Баравікі. Паміж небам і зямлёй.
Галіна Раманчук

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Гродненщина присоединилась к республиканскому субботнику (Дополнено)

Хотите узнать больше? Около трехсот сорока тысяч жителей Гродненщины принимают участие в республиканском субботнике. Во время субботника жители региона вышли наводить 144

Послание Президента: Для нас это важно

Хотите узнать больше? – Светлана Литвиненок, заслуженная артистка Республики Беларусь, актриса Гродненского областного драматического театра: – Здоровая, образованная 80

Какие местные дороги отремонтируют и где появятся новые веломаршруты?

Хотите узнать больше? На заседании областной комиссии по обеспечению безопасности дорожного движения ее председатель, заместитель председателя облисполкома Владимир Дешко 50

Президент Беларуси Александр Лукашенко обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 апреля обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию. Об этом сообщили в 55

На Гродненщине участие в республиканском субботнике примут более трехсот тридцати тысяч жителей региона

Хотите узнать больше? На ближайшую субботу, 22 апреля, запланировано проведение республиканского субботника. Половина всех средств, заработанная  на субботнике, пойдет в 67

Автомобильная дорога М6 из обычной двухполоски превращается в современную скоростную автомагистраль

Хотите узнать больше?  Мы побывали на участке автотрассы в Щучинском районе, где ежедневно трудится более ста человек – представители четырех крупных дорожно-строительных 95

Поздравление областного и Гродненского городского исполнительных комитетов, областного и Гродненского городского Советов депутатов христианам Гродненской области

Хотите узнать больше? Уважаемые верующие и священнослужители христианских конфессий! Сердечно поздравляем вас со светлым праздником Воскресения Христова! Великий праздник 83