Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гарадзенскі драўляны лямус знаходзіцца ў крытычным стане

Гарадзенскі драўляны лямус знаходзіцца ў крытычным стане
Гродзенскія гісторыкі звярнуліся ў пракуратуру, пiша “Твой Стыль“.

“Лямус ХVІІІ ст., які месціцца на тэрыторыі былога брыгіцкага кляштару, знаходзіцца зараз у крытычным стане”, – кажа Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры эканамічнай тэорыі ГрДзУ.

– У чым менавіта праблема?

– Ёсць помнік гісторыі архітэктуры, які занесены ва ўсе спісы, прысутнічае на старонках шматлікіх энцыклапедыяў і даведнікаў, які зараз знаходзіцца ў крытычным стане.

Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прайсці праз браму былога дыспансэру і агледзець будынак разам з ягоным наваколлем.

Гэта не адзіны помнік у Гродна, які знаходзіцца пад пагрозай разбурэння, але сітуацыя з лямусам ускладняецца тым, што сам будынак менавіта драўляны. Справа ў тым што ў Гродна не існуе сёння школы рэстаўрацыі і, ў першую чаргу, драўляных будынкаў. З гэтай праблемай мы сутыкнуліся ў “Новым Свеце”, але гэта ўжо пабудовы ХХ ст.

– Чым унікальны лямус?

– Калі на хвіліну ўявіць сабе гісторыю Гродна з яго пажарамі, войнамі і г.д., становіцца зразумелым, што лямус наўпрост не павінен быў захавацца – адбылося так толькі таму, што ён стаяў за мурамі брыгіцкага кляштару. Для мяне гэта помнік, які знаходзіцца на адным узроўні з Каложай. Зараз жа на вачах ён проста руйнуецца.

– Што канкрэтна адбываецца?

– Апошнім разам я быў там паўтары тыдні таму і бачыў, што вялікая колькасць драўляных элементаў ужо знішчана, падмуркі знаходзяцца ў жудасным стане, пасля апошніх гаспадароў (псіхіятрычнага дыспансэра – аўт.) унутры дасюль ляжыць смецце, ніякіх датчыкаў пажарнай бяспекі наогул няма, больш за тое – недалёка знаходзіцца “месца для палення”…

На ўсё гэта варта звярнуць увагу!

– Наколькі я ведаю, на тэрыторыі былога кляштару зараз вядуцца рэстаўрацыйныя працы…

– Так, але невядома, ці ўключаны лямус у праект, і якім ён будзе наогул. Зараз працы вядуцца за кошт каталіцкага касцёлу, і ці знойдзе ён грошы на лямус і якія – сказаць цяжка.

Я хачу верыць у тое, што каталіцкае духавенства таксама зацікаўленае, але той стан, у якім сёння знаходзіцца помнік, на жаль, не дае мне такіх магчымасцяў. Дарэчы, шыльды аб тым, што гэты помнік ахоўваецца дзяржавай я на ім так і не ўбачыў.

– Чаму зварот менавіта ў пракуратуру?

– Таму што ў нас ўжо ёсць невялікі досвед карыснага супрацоўніцтва: сумеснымі намаганнямі былі вернутыя разныя драўляныя дзверы на будынак па вул. Карбышава.

З іншага боку, гэта адзіны варыянт, пры якім грамадская ініцыятыва можа супрацоўнічаць з дзяржавай – праз звароты, скаргі і г.д. Наколькі гэта будзе эфектыўна – паглядзім.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Послание Президента: Для нас это важно

Хотите узнать больше? – Светлана Литвиненок, заслуженная артистка Республики Беларусь, актриса Гродненского областного драматического театра: – Здоровая, образованная 60

Какие местные дороги отремонтируют и где появятся новые веломаршруты?

Хотите узнать больше? На заседании областной комиссии по обеспечению безопасности дорожного движения ее председатель, заместитель председателя облисполкома Владимир Дешко 48

Президент Беларуси Александр Лукашенко обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 апреля обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию. Об этом сообщили в 55

На Гродненщине участие в республиканском субботнике примут более трехсот тридцати тысяч жителей региона

Хотите узнать больше? На ближайшую субботу, 22 апреля, запланировано проведение республиканского субботника. Половина всех средств, заработанная  на субботнике, пойдет в 62

Автомобильная дорога М6 из обычной двухполоски превращается в современную скоростную автомагистраль

Хотите узнать больше?  Мы побывали на участке автотрассы в Щучинском районе, где ежедневно трудится более ста человек – представители четырех крупных дорожно-строительных 90

Поздравление областного и Гродненского городского исполнительных комитетов, областного и Гродненского городского Советов депутатов христианам Гродненской области

Хотите узнать больше? Уважаемые верующие и священнослужители христианских конфессий! Сердечно поздравляем вас со светлым праздником Воскресения Христова! Великий праздник 81

Президент Беларуси Александр Лукашенко: Воскресение Христово помогает творить добрые дела и быть милосердным

Хотите узнать больше? Глава государства Александр Лукашенко поздравил христиан Беларуси с великим праздником Воскресения Христова, сообщили в пресс-службе белорусского 96