Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Лідзе можа з’явіцца ўніверсітэт

Мясцовыя ўлады гатовыя ўзяць на сябе выдаткі ў стварэнні навучальнай установы, перадае “Белсат“.

Старшыня Лідскага райвыканкаму Аляксандр Астроўскі вядзе перамовы з працоўнай групай з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Дагэтуль былі спробы арганізаваць на базе лідскіх каледжаў факультэты, дзе навучэнцы маглі б працягнуць сваю адукацыю і атрымаць ступень бакалаўра.

Аднак адмыслоўцы прыйшлі да высновы, што такая сістэма не ўратуе Ліды ад студэнцкай міграцыі ў буйнейшыя гарады. 

“Наш горад вядомы высокім узроўнем сярэдне-спецыяльнай адукацыі. Але цяпер складана пабудаваць кар’еру без вышэйшай адукацыі. Часта добрыя адмыслоўцы, падрыхтаваныя ў Лідскім каледжы, паступаюць у ВНУ сталіцы ды іншых гарадоў, а пасля застаюцца там. Атрымліваецца, што наш горад губляе сродкі на рыхтаванне кадраў, якія пасля з’язджаюць, – кажа галоўная спецыялістка кіраўніцтва адукацыі райвыканкаму Наталля Дзяхцяр. – Стварэнне ўніверсітэту вырашыць гэтую праблему. Ліда месціцца бліжэй да цэнтру Беларусі, чым Горадня, таму ў нас могуць навучацца як мясцовыя жыхары, гэтак і прыезджыя”.

З дапамогаю працаўнікоў Гарадзенскага ўніверсітэту распрацоўваецца канцэпцыя новай ВНУ, падлічваюцца магчымыя выдаткі. Бліжэйшым часам праект дадаткова будуць вывучаць у Міністэрстве адукацыі. Ужо вядома, што большасць выдаткаў гатовы ўзяць на сябе райвыканкам.

Старшыня Таварыства беларускай мовы і выкладчык Алег Трусаў лічыць станоўчай ініцыятыву мясцовых уладаў.

“Я лічу, што ў Менску трэба напалову скарачаць набор студэнтаў і ўзмацняць рэгіянальныя ўніверсітэты. Палова сталічных студэнтаў здымае жыллё, бо не хапае інтэрнатаў. Жыццё ў Менску – самае дарагое ў краіне. Таму лепш жыць і вучыцца бліжэй да дому. У Ліды выдатнае геаграфічнае становішча, будуць паступаць абітурыенты з Іўя, Воранава, Шчучына. Выкладчыкаў можна запрашаць і з Менску – адлегласць усяго 200 км. Так што правільна робяць лідскія ўлады – горад імгненна ажыве ў культурным сэнсе, раён здабудзе новых адмыслоўцаў”, – лічыць эксперт.

У Беларусі 55 вышэйшых навучальных установаў, з іх толькі тры месцяцца ў Гарадзенскай вобласці. Самыя маладыя ВНУ ў краіне – Палескі ўніверсітэт у Пінску (створаны ў 2006 г. на базе банкаўскага каледжу, у ім навучаецца больш за 4,5 тысячы чалавек) і Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (паўстаў у 2004 г. на базе ліцэю №1, мае больш за 10 тыс. студэнтаў).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко во Дворце Независимости  вручил Государственные премии 2016 года и государственные награды работникам 33

Проект "Туризм без чемодана": едем в Свислочь

Хотите узнать больше? В поиске новых впечатлений, интересного и приятного отдыха необязательно отправляться в далекое путешествие. Много удивительного и необычного, 40

Герой Беларуси, председатель СПК «Прогресс-Вертелишки» Василий Ревяко встретился с талантливой молодежью

Хотите узнать больше? Герой Беларуси, Заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь, кандидат сельскохозяйственных наук, председатель СПК 49

Гродненщина присоединилась к республиканскому субботнику (Дополнено)

Хотите узнать больше? Около трехсот сорока тысяч жителей Гродненщины принимают участие в республиканском субботнике. Во время субботника жители региона вышли наводить 155

Послание Президента: Для нас это важно

Хотите узнать больше? – Светлана Литвиненок, заслуженная артистка Республики Беларусь, актриса Гродненского областного драматического театра: – Здоровая, образованная 85

Какие местные дороги отремонтируют и где появятся новые веломаршруты?

Хотите узнать больше? На заседании областной комиссии по обеспечению безопасности дорожного движения ее председатель, заместитель председателя облисполкома Владимир Дешко 54

Президент Беларуси Александр Лукашенко обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 апреля обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию. Об этом сообщили в 58