Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Упершыню вегетарыянскае меню з’явілася ў гарадзенскай школе

На сустрач вучням-вегетарыянцам пайшло кіраўніцтва Ліцэя №1.

Упершыню вегетарыянскае меню з’явілася ў гарадзенскай школе

Усё пачалося з таго, што класны кіраўнік 11Ф-М-1 класа Алена Ліра звярнула ўвагу на тое, што трое яе вучняў у сталовай не ядуць мясных страў, хоць здаюць грошы кожны месяц як і ўсё. Спадарыня Алена ўзняла гэтае пытанне на педагагічнай нарадзе і дырэктар ліцэя прыслухалася да праблемы.

- Вырашылі паспрабаваць ўвесці вегетарыянскае меню на час посту – распавядае настаўніца і дадае, што не выключана, што меню застанецца таксама і пасля посту, “калі ўсё будзе добра”. – З гэтай нагоды афіцыйна напісалі загад, у якім пазначаны прозвішчы дзяцей-вегетарыянцаў – звяртае ўвагу на афіцыйнае афармленне новаўвядзення Алена Ліра і прызнае, што ў дакументах вегетарыянскае меню пазначана як “дыетычнае”. – Проста мясныя стравы ў ім замяняюць іншымі – тлумачыць настаўніца.

Пра практычны бок рэалізацыі новаўвядзення распавядае Святлана Вараненка, загадчыца вытворчасці сталовай ліцэя. Яна кажа, што двухтыднёвае дыетычнае меню распрацавана ў школе для пецярых дзяцей, якія не ядуць мяса.

- Я гутарыла з кожным дзіцём асобна, і мы гатуем стравы па іх жаданні. Усё прапісана ў дакументах – падкрэслівае спадарыня Святлана. На пытанне, ці не цяжка гатаваць асобна для пецярых, мая суразмоўца прызнае, што цяжка. – Але пакуль спраўляемся, тым больш, што кіраўніцтва ліцэю зацікаўленае, каб адсотак дзяцей,якія харчуюцца ў сталовай не змяншаўся – зазначае Светлана Вараненка.

У той дзень, калі карэспандэнт “Твайго Стылю” наведала сталовую Ліцэя №1 у звычайным меню былі пазначаныя: салат “Зара” (буракі з зялёным гарошкам), макароны адварныя з гуляшом і мясам адварным, мандарыны, гарбата. Для вучняў- вегетарыянцаў жа макароны і гуляш былі замененыя блінцамі з тварагом і смятанай.

- Наогул, замест мясных страў мы даем ім блінцы з тварагом або са згушчонкай, макароны з сырам, рыбу, амлет з сырам, салаты розныя, галубцы агароднінныя і гэтак далей – распавядае загадчыца вытворчасці сталовай.

Як жа адмысловае меню ацанілі тыя, для каго яно складалася?

- Некаторыя аднакласнікі, калі ўбачылі, чым нас «песцяць» кухары, адкрыта выказалі нам зайздрасць – узгадвае Наташа Рай, вучаніца 11 Ф-М-1 класа.

У пераходным узросце дзеці часта спрабуюць самасцвярдзіцца і вызначыцца нечым нетыповым. Таму прыемна, што дарослыя (кіраўніцтва, выкладчыкі) у Ліцэі № 1 не праігнаравалі запатрабаванні некалькіх падлеткаў з усяго ліцэя і пайшлі ім насустрач. А ці могуць пахваліцца такім разуменнем падлеткавых запатрабаванняў іншыя гарадзенскія школы?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Послание Президента: Для нас это важно

Хотите узнать больше? – Светлана Литвиненок, заслуженная артистка Республики Беларусь, актриса Гродненского областного драматического театра: – Здоровая, образованная 58

Какие местные дороги отремонтируют и где появятся новые веломаршруты?

Хотите узнать больше? На заседании областной комиссии по обеспечению безопасности дорожного движения ее председатель, заместитель председателя облисполкома Владимир Дешко 48

Президент Беларуси Александр Лукашенко обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 апреля обратится с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию. Об этом сообщили в 54

На Гродненщине участие в республиканском субботнике примут более трехсот тридцати тысяч жителей региона

Хотите узнать больше? На ближайшую субботу, 22 апреля, запланировано проведение республиканского субботника. Половина всех средств, заработанная  на субботнике, пойдет в 61

Автомобильная дорога М6 из обычной двухполоски превращается в современную скоростную автомагистраль

Хотите узнать больше?  Мы побывали на участке автотрассы в Щучинском районе, где ежедневно трудится более ста человек – представители четырех крупных дорожно-строительных 89

Поздравление областного и Гродненского городского исполнительных комитетов, областного и Гродненского городского Советов депутатов христианам Гродненской области

Хотите узнать больше? Уважаемые верующие и священнослужители христианских конфессий! Сердечно поздравляем вас со светлым праздником Воскресения Христова! Великий праздник 81

Президент Беларуси Александр Лукашенко: Воскресение Христово помогает творить добрые дела и быть милосердным

Хотите узнать больше? Глава государства Александр Лукашенко поздравил христиан Беларуси с великим праздником Воскресения Христова, сообщили в пресс-службе белорусского 96