Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

7 снежня спаўняецца 90 гадоў Таварыству Беларускай Школы – ТБШ!

7 снежня спаўняецца 90 гадоў Таварыству Беларускай Школы – ТБШ!
У міжваеннай Заходняй Беларусі гэтае скарачэнне – ТБШ – стала легендарным. Яно азначала барацьбу за правы беларусаў за навучанне на роднай мове, за права называцца і быць народам, за права як пісаў Янка Купала “Людзмі звацца”.
Таварыства Беларускай Школы было заснавана ў Вільні ў 1921 годзе як арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі так званай Сярэдняй Літвы. А вось 7 снежня 1921 г. у Радашкавічах на Міншчыне сабраліся больш за дзевяноста лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі і стварылі Таварыства Беларускай Школы – арагнізацыю, якая на тэрыторыі ўсёй Заходняй Беларусі (якая па Рыжскаму мірнаму дагавору адыйшла да Польшчы) павінна была стаць галоўнай культурна-асветніцкай арганізацыяй беларускага народа. Сярод заснавальнікаў ТБШ былі Максім Гарэцкі, Адам ксёндз Станкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Луцкевіч і многа іншых прадсатўнікоў беларускай навуковай і грамадскай эліты.
На Гродзеншчыне (у Гродзенскім павеце) існавала каля 50 гурткоў ТБШ, якія гуртавалі некалькі тысяч членаў. Некаторыя беларускія вёскі ўступалі ў ТБШ амаль цалкам. Напрыклад на Скідзельшчыне ў ТБШ і Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамадзе ёсць вёска Раўкі, дык у ёй у гэтых арганізацыях былі амаль усе. Шмат гурткоў было на Слонімшчыне, Навагрудчыне, Віленшчыне. У 1927 – 1928 гг. ТБШ аб’ядноўвала ў сваіх шэрагах каля 20 тысяч актыўных членаў. У Гродне існавала павятовая (акружная) Управа ТБШ, штаб-кватэра якой знаходзілася на вуліцы Ажэшкі (у цяперашнім будынку аддзялення 426). Кіравалі гродзенскім ТБШ такія асобы як Пётар Сяўрук са Скідзеля, Піліп Кізевіч і Надзея Ламашэвіч з Гродна.
ТБШоўцы стваралі прыватныя беларускія школы (дзяржаўных беларускіх школ улады адчыняць не хацелі), засноўвалі бібліятэкі, ставілі тэатральныя пастаноўкі. У ТБШ тады згуртаваліся сапраўды лепшыя сілы Беларусі – інтэлігенцыя, рабочыя, начытаныя і адукаваныя сяляне. Членства ў гэтай арганізацыі не давала яе сябрам ніякіх выгод. Наадварот, ТБШоўцы знаходзіліся пад пастаянным наглядам адпаведных ворганаў, іх часта арыштоўвалі, судзілі, збівалі. Ды і ў савецкі час старыя члены ТБШ стараліся не паказваць, што яны змагаліся за лепшую долю Беларусі ў шэрагах гэтай арганізацыі, бо за гэта лёгка было загрымець у сталінскі лагер. Многія з членаў ТБШ удзельнічалі ў арганізацыі антыфашысцкага партызанцкага руху, загінулі на фронце.
Як арганізацыя ТБШ адрадзілася ўжо ў незалежнай Беларусі, у 1996 годзе. Арганізацыя займаецца папулярызацыяй беларускай мовы, арганізоўвае конкурсы для навучэнцаў, займаецца кнігавыдавецтвам.
У дадатку прапануем “Спісак Гурткоў ТБШ Горадзенскага павета” прыкладна за 1927 год. У гэтым спісе імёны толькі трох членаў кожнага гуртка – старшыні, намесніка і скарбніка. Калі хто знойдзе сваіх дзядоў-прадзедаў – можаце імі па праву ганарыцца.

Горадзенскі ст. Язэп Клімовіч
сэкр. Надзя Ламашэвіч
скарбнік Піліп Кізевіч
Скідэльскі ст. Пётр Сяўрук
сэкр. Міхась Войтас
скарб. Сцяпан Цівінскі
Пузавіцкі (цяпер вёска Партызанская на Скідзельшчыне)
ст. Даніла Скварнюк
сэкр. Рыгор Быцкевіч
скарб. Марта Варона
Пяшчанскі ст. Дамян Лойша
сэкр. Міхал Каскевіч
скарб. Мікалай Шмойла
Хвайнянскі ст. Павел Лазавік
сэкр. Юрый Чобат
скарб. Антось Сіткевіч
Стралецкі ст. Міхась ???
сэкр. Сцяпан ???
скарб. Павел Гарошка
Галавацкі ст. ??? Жук
сэкр. ??? Пракаповіч
скарб. Макар Батура
Раўкоўскі ст. Мікалай Сіткевіч
сэкр. Юры Лобан
скарб. Мікалай Кавалевіч
Каўшоўскі ст. Рыгор Шагун
сэкр. Рыгор Дашкевіч
скарб. Васіль Дашкевіч
Харціцкі ст. Янка Кавейша
сэкр. Аўгені Байкоўскі
скарб. Вольга Анацкевіч
Глінянскі кір. Юры Літвін
Шкленскі ст. Янка Таранка
сэкр. Міхась Касцевіч
скарб. Уладзімір Гардзей
Якубавіцкі ст. Уладзімір Сінкевіч
сэкр. Янка Траян
скарб. Янка Верабей
Сухарскі кір. Уладзімер Ушкевіч
Шчанецкі кір. Ігнат Мука
Бандарскі ст. Уладзімер Курыловіч
сэкр. Люба Зорко
скарб. Панцеляймон Сыты
Азёрскі ст. Меленцэвіч Сцяпан
в. ст. Янка Шышко
сэкр. Язэп Шышко
скарб. Мікалай Таранко
Лакноўскі ст. Мацей Таранко
сэкр. Янка Гарбанюк
скарб. Міхась Кірэй
Стрыеўскі ст. Павел Федаровіч
сэкр. Сцепаніда Савашчэня
скарб. Алекс. Гузік
Каневіцкі ст. Міхась Грыгаровіч
Дубнаўскі ст. Лявон Касцечко
сэкр. Сцяпан Сіткевіч
скарб. Адам Курута
Запольскі кір. Васіль Салалайка
Паніжанскі ст. Банадык Капыцкі
сэкр. Давыд Філян
скарб. Міхась Мату??
Глядавіцкі кір. Міхась Ба???ач
Шчарбавіцкі кір. Юры Мажэйко
Дзенькаўскі ст. Сяргей Оскірко
сэкр. Янка Дзенісевіч
скарб. Язэп Ярашук
Свіслацкі ст. Ціхан Сурба
сэкр. Давыд Ядзешка
Баранаўскі кір. Міхал Бараноўскі
Лікоўскі кір. Раман Паўлюкевіч
Бераставіцкі ст. Васіль Вырва
сэкр. Алесь Дзешко
скарб. Анна Дзешко
Алекшыцкі кір. Калейнік Сымон
Эмінаўскі ст. Міхаіл Зданчук
сэкр. Міхаіл Курман
скарб. Пётр Пілюта
Палаткоўскі ст. Міхал Чукало
сэкр. Сцяпан Захаркевіч
скарб. Янка Карытнік
Верцялішскі кір. Андрэй Ласевіч
Прыгодзічскі ст. Андрэй Жыгало
сэкр. Мікалай Гаўрылік
скарб. Сцяпан Жнівень
Казмяроўскі кір. Ганец Сцяпан
Забагонніцкі кір. Аляксанр Шахнюк

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Юные суворовцы побывали в гостях у гродненских пограничников

Хотите узнать больше? Сначала учащиеся Минского суворовского училища узнали, как проходит пограничный контроль для  граждан в пункте пропуска на железнодорожном вокзале в 81

6 причин приобрести оборудование для заведения общественного питания в «ФиделияТорг»

Хотите узнать больше? Собираетесь приобрести объект общественного питания? У вас уже есть ресторан или кафе, но вы не знаете, где выгоднее приобрести оборудование? Ваше 147

Туристы выбирают культурные туры

Хотите узнать больше? Туры в безвизовом режиме на территорию специального туристско-рекреационного парка «Августовский канал» и в Гродно становятся все более 84

Как видеокамеры помогают следить за состоянием магистралей зимой?

Хотите узнать больше? 12 дорожных измерительных станций и 7 точек видеонаблюдения отслеживают состояние республиканских автомагистралей на территории области. На балансе 134

Чем готовится впечатлить гостей столица областных «Дажынак»? (+программа)

Хотите узнать больше? Центральным событием областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2016» станет подведение итогов работы аграрной отрасли и награждение победителей 100

В Островце торжественно открыли трехзвездочную гостиницу SunHotel

Хотите узнать больше? Инвестпроект реализовало турецкое ООО "Седнат". Строительство финансировалось турецким инвестором Игдеджи Седатом. В объект вложено около 12 120

Всегда был молод душой

Хотите узнать больше? 11 ноября не стало Василия Романовича Коломийца – ветерана Великой Отечественной войны, члена президиума областного совета ветеранов. Он прожил 116

На "Дажынках" наградили победителей областного соревнования

Хотите узнать больше? СРЕДИ РАЙОНОВ На уборке зерновых и зернобобовых культур 1 место – Гродненский район, председатель райисполкома Ян Василевский, первый заместитель 210