Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Знішчэнне Храма ў вусных успамінах

Знішчэнне Храма ў вусных успамінах

Каля дзесяці гадоў таму гісторыкі і краязнаўцы Гродна сабралі даволі шмат інфармацыі аб тым, як знiшчалі Фару Вітаўта – самы старажытны і вялікі каталіцкі храм горада, адну з галоўных яго святынь. Прапануем чытачам s13.ru азнаёміцца з гэтымі ўспамінамі.


-Як выглядала Фара Вітаўта ў апошнія гады свайго існавання?

Шоцік Ванда Іванаўна, 1940 г.нар.:

Калі я прыехала ў Гародню, мяне найбольш уразілі касцёлы ў цэнтры горада. Сярод іх вылучаўся чырвоны, або, як казалі, Гарнізонны касцёл. Ён выглядаў не найлепей, бо дах быў дзіравы, не было ўсё дагледжана. Сярод усіх касцёлаў найлепш выглядаў па-езуіцкі. А Фара Вітаўта была ў дрэнным стане можа таму, што на працягу сваёй гісторыі пераходзіла з рук у рукі, ад каталікоў да праваслаўных і наадварот, і не вельмі ёй апекаваліся. Да таго ж і вайна наклала свой адбітак. А ў 50-я г., як вядома, многія храмы стаялі зачыненыя, ксяндзоў не было, і толькі людзі, прыхаджане маглі трохі даглядаць касцёлы.

Хадзілі чуткі, што Гарнізонны касцёл хочуць зліквідаваць і збудаваць на гэтым месцы нешта іншае. Людзі старэйшага веку шкадавалі, што гэты храм на працягу ўсёй гісторыі ўвесь час перарабляюць то ў праваслаўны храм, то ў каталіцкі, а цяпер, наогул, хочуць узарваць. Я жыла на вуліцы Тэльмана, дакладней на рагу вуліцаў Тэльмана і Савецкай, там, дзе зараз універмаг. Да маёй цёткі Ані часта забягалі сяброўкі. Гэта былі не толькі каталічкі. Цётка Аліна, напрыклад, была каталічка, а цётка Ксенія з Віленскай вуліцы – праваслаўная. Яны прыходзілі вечарам пасля працы папіць гарбаты, пагаварыць. І часта размова заходзіла пра намеры ўзарваць касцёл. Казалі, што ён не дагледжаны, што няма грошай, але ўсё роўна нават у думках не маглі пагадзіцца з ідэяй знішчэння касцёла: Як гэта можна ўзрываць храмы?! Пазней пайшлі ўжо чуткі, што прыехалі мінёры-ўзрыўнікі, што ўжо хадзілі па касцёлу і нешта замяралі, потым прыехала начальства і таксама аглядала касцёл. Але неяк гэтыя размовы заціхлі.
- Ці памятаеце, як узрывалі касцёл?
Шоцік В.І.:
Увосень, дзесьці ў лістападзе пайшлі настойлівыя чуткі, што прыехала група людзей з Расіі. І праўда, прыехалі яны, хадзілі па касцёлу, так людзі распавядалі. А дзесьці ў канцы лістапада, у панядзелак прыбегла цётка Аліна і кажа: Ты ведаеш прыехала група падрыўнікоў і гэтая … жанчына (яна назвала яе вельмі дрэнным словам), якая будзе ўзрываць. Пра жанчыну гэтую казалі, што яна найлепшы спецыяліст у Ленінградзе і будзе кіраваць знішчэннем касцёла. Імя яе не ведаю.
У панядзелак усе вушы навастрылі. Людзі хадзілі каля касцёла, прыглядаліся. Нікога не праганялі. У гэты дзень нічога не адбылося. А наступным днём пачалі казаць, што жанчына-ўзрыўнік захварэла, што яе “ўдар хваціў”. Людзі гэта расцанілі, як Божую кару: Такая-сякая прыехала касцёл узрываць, а Бог яе і пакараў. Гэта было ў аўторак увечары. І ўсё заціхла. А пасля наш сусед сказаў, што ўсё ж такі будуць узрываць.

Гэтая чутка разнеслася па горадзе, і многія не спалі. І мы, студэнты не спалі. Адна з нашых студэнтак жыла на рагу вул. Савецкай і плошчы Савецкай. І мы раненька пабеглі да яе. Стаім каля вакна, назіраем. Адтуль было добра відаць будынак. Стаяць салдаты, міліцыя, людзі “в штатском”. Усё было спакойна, але мы ведалі дакладна, што сёння ўзарвуць. І вось на досвітку раптам пачулі стрэл, як хлапок нейкі. Грукату я не памятаю. Але памятаю, як касцёл узнёсся быццам хацеў паляцець у неба. А потым знік за воблакам жахлівага чырвонага, чырвона-шэрага пылу, дыму, не ведаю чаго яшчэ. Людзі казалі, што ён трохі ўзнёсся і …разваліўся. Настолькі, відаць, гэтая жанчына добра разлічыла, колькі трэба “взрывчатки” закласці, каб касцёл не разляцеўся ва ўсе бакі. Світала. Мы пайшлі хутчэй дахаты. Бачу выбегла на вуліцу цётка Ксенія, стала на калені і пачала маліцца. Людзі бегалі, мітусіліся, многія маліліся, пракліналі Саветаў. А некаторыя казалі: Мы самі вінаватыя. Трэба было сабраць грошы і адрамантаваць касцёл, зрабіць усё як трэба. Іншыя казалі: Да вам бы ніхто не дазволіў.

А вул.Савецкая была ўся чырвоная. І вул. Ажэшкі. Усё было ў чырвоным пыле. А калі пазней я ішла на заняткі, то бачыла, што дзеці лазілі па руінах, бо пасля выбуху адкрыліся падвалы. Салдаты іх ганялі адтуль.

Гэты друз хутка разабралі і вывезлі. Але на гэтым месца так нічога і не збудавалі. Урэшце рэшт пасадзілі там нейкія дэкаратыўныя кветкі і зрабілі сквер (ад рускага слова “скверный”). Але заўсёды, калі ідзе дождж, то кожны прахожы бачыць гэтую вялізарную чырвоную пляму.

Рой Станіслаў Уладзіславаўна, 1922 г. нар.:

Касцёл узарвалі ўвосень 1961 г. Мама ўжо была слабая-слабая. Мой малодшы сын спаў. Раптам выбух. Мама перахрысцілася, стала плакаць: Да чаго мы далей дажывём. Я гэтага ўжо не ўбачу і цярпець не буду, а вы застанецеся.

Старэйшы сын Чэслаў пайшоў на плошчу напярэдадні знішчэння і алоўкам намаляваў апошнія рысы гэтага касцёла. У горадзе ведалі, што будуць узрываць. Некаторыя хадзілі з фотаапаратам. А пасля выбуху і я пайшла на плошчу. Там людзі стаялі і плакалі. Была цішыня. Шэпатам размаўлялі. Гэты касцёл быццам у зямлю пайшоў.

Сын Чэслаў казаў: Касцёл быццам узняўся, потым апусціўся, і ўсё рассыпалася. Павінна была быць гара цэглы, а быў маленькі пагорак. Нібыта касцёл пайшоў пад зямлю. А людзі прыходзілі, стаялі на каленях і маліліся. А некаторыя смяяліся з тых, хто стаяў і маліўся. Гэта потым яны адумаліся і зразумелі, што Бог усё ж такі ёсць.

Магчыма, каб пабыла даўжэй гэтая ненармальная, сумашэдшая, варожая ўлада, то ўзарвалі б яшчэ і іншыя храмы.

Рой Чэслаў Віктаравіч, 1942 г.нар.:

Па гораду пачалі хадзіць чуткі пра знішчэнне касцёла, калі вакол яго па перыметру на адлегласці 1 – 1,5 м ад сцяны былі збудаваныя шчыты з дошак. Увесь касцёл пачалі закрываць дошкамі, якія прыбіваліся гарызантальна. Людзі хадзілі і цікавіліся, што тут адбываецца. Ім адказвалі, што касцёл будзе рамантавацца. Хоць было вельмі сумніўна, што яго будуць рамантаваць. Там жа склады стварылі, і на той час усё было закінутае, разбуранае. Абставілі гэтымі шчытамі, а потым пачалі нешта свідраваць. Быццам, сапраўды, пачаўся рамонт. А пазней нехта сказаў (не помню ўжо хто і пры якіх абставінах), што касцёл будуць сёння ўзрываць. Я нават да хаты не пайшоў. Разам са сваім сябрам Мікалаем Гайсам застаўся на плошчы. Мы доўга хадзілі па Савецкай плошчы. Чакалі, калі будуць узрываць. І не мы адныя. На плошчы пачалі групкамі збірацца людзі. З’явілася міліцыя. Расло пачуццё, што нешта адбудзецца, што не дарма засталіся. Да таго ж заўважылі, што вокны Палаца тэкстыльшчыкаў і вокны дома па вул. Замкавай, які прымыкаў да касцельнай вежы былі заклееныя палоскамі паперы ў форме крыжа, як на выпадак бамбардзіроўкі.

Калі ўжо сцямнела, Мікалай прапанаваў зрабіць малюнак касцёла, бо, як ён заўважыў, выбухне, і нічога не застанецца. Хацелася захаваць на паперы апошнія хвіліны гэтага храма. Я пытаюся, а ты маеш што-небудзь для малюнка? Ён дастаў блакнот і вырваў для мяне старонку. Я паклаў ліст на далонь і пачаў замалёўваць. Мы стаялі паблізу касцёла, спіной да Палаца тэстыльшчыкаў, і было даволі складана ахапіць позіркам увесь касцёл. Да таго ж баяліся, каб ніхто не ўбачыў, што мы робім. Прыйшлося ўсё рабіць непрыкметна звонку, украдкай. Хутка замалявалі касцёл і адразу ж схавалі малюнкі ў кішэнь. Было гэта ў 10-11 гадзін вечара.

Трэба адзначыць, што на той час плошча яшчэ не была ўся забудаваная. На тым месцы, дзе зараз знаходзіцца крама “Баторый” нічога не было. Таксама ззяла пустка на тым месцы, дзе цяпер стаіць гасцініца “Нёман”.

Мы з Мікалаем кружылі і кружылі па плошчы. Ні мы, ні іншыя людзі не ведалі, калі гэта здарыцца. Казалі, магчыма, у 11 гадзін, потым казалі, магчыма, у 12 гадзін. А людзей тым часам збіралася ўсё больш. Яны стаялі ў скверы каля Палаца тэкстыльшчыкаў. А потым прыехала некалькі ваенных машын і два або тры бронетранспарцёра. З машын выгрузіліся ўзброеныя аўтаматамі салдаты. Яны пастроіліся тварам да тагачаснай абласной бібліятэкі, а баявая тэхніка стала непадалёк ад сучаснай крамы “Баторый”.

Мы з Мікалаем падышлі да гэтага пастраення, каб падслухаць інструктаж, які рабіў камандзір. Адзінае, што мы пачулі, быў загад страляць у выпадку супраціву. Мы зразумелі, што справы не жартаўлівыя і вырашылі адысці далей. Потым салдат развялі, і яны з аўтаматамі на грудзях пачалі выціскаць людзей з плошчы. У выніку салдаты ўтварылі кола ад сучаснай канцэртнай залы “Гродна” і помніку маршалу Сакалоўскаму да “Прыорбанка” і ад вул. А.Кашавога да вул. Парыжскай камуны і падворкаў за гасцініцай “Нёман”.

Мы спыніліся якраз на падворках. Адтуль было вельмі добра ўсё відаць. Салдаты стаялі спіной да касцёла і тварам да нас. Касцёл быў добра асветлены, бо былі прывезеныя і ўстаноўленыя на зямлі пражэктары. Касцельную вежу зачапілі металічным тросам, які адцягваў яе ў бок плошчы Савецкай. Баяліся, што вежа можа заваліцца на жылы дом па вул. Замкавай.

Каля 2 гадзіны ночы над плошчай ўзляцела чырвоная ракета, а за ёй адразу зялёная. І адразу мы адчулі моцны падземны штуршок. Зямля ўздрыгнула пад нагамі. Раздаўся глухі цяжкі гул. Касцёл нібыта нейкай страшнай рукой быў падняты ўверх, а потым пачаў таяць на вачах. Ён апускаўся… А калі напалову знік, знізу падняліся клубы густога пылу. А зверху апускаўся дах, які схаваўся ў пылавым воблаку.

І вось тут салдаты ўжо не здолелі стрымаць людзей. З усіх бакоў людзі імкнуліся да касцёла. Унутры была яшчэ адна лінія ачаплення з міліцыі, але і яна не магла стрымаць людзей. Аднак каля касцёла з-за пылу нічога не было відаць. Усё пакрылася быццам белым попелам.

А раніцай наступнага дня, калі я ішоў на працу, то ўбачыў вялізарную колькасць машын і салдат, якія разбіралі руіны. Але аказалася, што ўбраць іх вельмі складана, бо сцены не рассыпаліся, а распаліся на вялізныя цагляныя глыбы. Зверху ўсё было накрытае дахам. Каб ачысціць плошчу, прыйшлося яшчэ тыдня два свідраваць гэтыя глыбы, закладваць дынаміт і ўзрываць іх. У горадзе чулася бесперапынная стральба.

Пазней у адказ, відаць, што ў адказ, бо ніколі такога не было, пад мостам праз Нёман знайшлі выбухоўку. Нібыта нейкі таксіст падслухаў размову пасажыраў, якія казалі пра міну пад мостам. Ён паведаміў міліцыю, і гэтую міну сапраўды знайшлі. Так казалі ў горадзе. На мосце адразу з’явіліся ўзброеныя часавыя. Яго сталі ахоўваць, і гэта працягвалася некалькі гадоў. На мосце нельга было спыняцца машынам і пешаходам. Калі нехта спыняўся, ахоўнікі адразу свісталі. Салдаты, што стаялі на мосце, былі з зялёнымі пагонамі. Відаць, памежнікі. Былі збудаваныя з абодвух бакоў моста будкі для аховы. Вісела шыльда з папярэджаннем, што мост ахоўваецца.

Далей успаміны можаце прачытаць на сайце harodnia.com

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Юные суворовцы побывали в гостях у гродненских пограничников

Хотите узнать больше? Сначала учащиеся Минского суворовского училища узнали, как проходит пограничный контроль для  граждан в пункте пропуска на железнодорожном вокзале в 80

6 причин приобрести оборудование для заведения общественного питания в «ФиделияТорг»

Хотите узнать больше? Собираетесь приобрести объект общественного питания? У вас уже есть ресторан или кафе, но вы не знаете, где выгоднее приобрести оборудование? Ваше 147

Туристы выбирают культурные туры

Хотите узнать больше? Туры в безвизовом режиме на территорию специального туристско-рекреационного парка «Августовский канал» и в Гродно становятся все более 81

Как видеокамеры помогают следить за состоянием магистралей зимой?

Хотите узнать больше? 12 дорожных измерительных станций и 7 точек видеонаблюдения отслеживают состояние республиканских автомагистралей на территории области. На балансе 129

Чем готовится впечатлить гостей столица областных «Дажынак»? (+программа)

Хотите узнать больше? Центральным событием областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2016» станет подведение итогов работы аграрной отрасли и награждение победителей 95

В Островце торжественно открыли трехзвездочную гостиницу SunHotel

Хотите узнать больше? Инвестпроект реализовало турецкое ООО "Седнат". Строительство финансировалось турецким инвестором Игдеджи Седатом. В объект вложено около 12 114

Всегда был молод душой

Хотите узнать больше? 11 ноября не стало Василия Романовича Коломийца – ветерана Великой Отечественной войны, члена президиума областного совета ветеранов. Он прожил 111

На "Дажынках" наградили победителей областного соревнования

Хотите узнать больше? СРЕДИ РАЙОНОВ На уборке зерновых и зернобобовых культур 1 место – Гродненский район, председатель райисполкома Ян Василевский, первый заместитель 202