Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праграма Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне

Праграма Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне


2–6 верасня – Рэспублiканская навукова-асветнiцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.

5 верасня

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі (вул. Леніна, 50)
11.00–11.30 – адкрыццё Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі пасля правядзення капітальнага рамонту.
12.00–14.00 – міжнародны “круглы стол” “Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў.
11.00–18.00 – выставачны праект “Клічу вас я на пабеду”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і творчасці Янкі Купалы ў ваенныя гады.
ДУА “Гімназія г. Шчучына” (вул. Леніна, 64)
12.00–15.00 – навукова-практычная канферэнцыя “Шчучынскія чытанні – 2015”.

Фестываль кнігі і прэсы (плошча Свабоды)
11.00–18.00 – павільён “Кнігі і прэса Беларусі”.
Праекты: “70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца…” – экспазіцыя плакатаў – пераможцаў Міжнароднага конкурсу патрыятычнага плаката моладзі краін СНД “Нам дорог мир” і плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. “Слова клікала да Перамогі” – падпольныя і партызанскія газеты ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Тэматычныя кніжныя выстаўкі: “Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання” і “Уладзіміру Караткевічу – 85!”. “Фота Беларусі” – выніковая выстаўка рэспубліканскага конкурсу. Сучасная беларуская кніга. Экспазіцыя кніг – пераможцаў Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”. Экспазіцыя перыядычных выданняў установы “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Выстаўка “СМІ Гродзеншчыны”. Выстаўка самаробнай кнігі. Святочны гандаль друкаванай прадукцыяй

Стадыён “Алімп” (вул. Савецкая, 6)
12.00–17.00 – спартыўнае свята.

Шчучынскі раённы Дом культуры (вул. Савецкая, 4)
15.30–17.30 – конкурс юных чытальнікаў Гродзенскай вобласці “Жывая класіка”. Падвядзенне вынікаў рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай!”. Выстаўка дзіцячай перыёдыкі “Дзіцячая прэса на ўсе інтарэсы”.
12.00–18.00 – выстаўкі:

Фае першага паверха
Выставачны праект “Якуб Колас. Дарогамі вайны”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выставачны праект “Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду.”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Фае другога паверха
“AlfAbet” – выстаўка твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
“Памяць аб вайне нам кніга пакідае” – кніжная выстаўка да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Сцэнічная пляцоўка (плошча Свабоды)?
18.00–19.30 – літаратурны вечар з удзелам беларускіх пісьменнікаў і выканаўцаў.
6 верасня

Храм Святога Міхаіла Архангела, Храм Богаяўлення (вул.Савецкая, вул. Пушкіна)
8.00–11.00 – пасадка Саду Малітвы каля храма Святога Міхаіла Архангела. Хрэсны ход да храма Богаяўлення. Божая літургія ў храме Богаяўлення.
Палац князёў Друцкіх-Любецкіх (вул. Астроўскага, 1А)?
11.00–11.20 – адкрыццё адноўленага палаца князёў Друцкіх-Любецкіх.
11.20–19.00 – музейная экспазіцыя УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.
11.20–19.00 – фотавыстаўка “Беларусь у Першай сусветнай вайне”.
11.20–19.00 – лепшыя кнігі Беларусі.

Ад палаца князёў Друцкіх-Любецкіх да Галоўнай сцэнічнай пляцоўкі (вул. Астроўскага – вул.Савецкая)
11.20–11.50 – урачыстае шэсце.

Галоўная сцэнічная пляцоўка (набярэжная каля Шчучынскага раённага Дома культуры)
12.00–14.00 – урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства. Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята. Мастацка-тэатралізаваная дзея “Квітней, Беларусь наша родная!”.
Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
14.00–17.00 – выступленні мастацкіх калектываў Гродзенскай вобласці.
Фестываль кнігі і прэсы (плошча Свабоды)
11.00–19.00 – павільён “Кнігі і прэса Беларусі”.
Праекты: “70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца…” – экспазіцыя плакатаў – пераможцаў Міжнароднага конкурсу патрыятычнага плаката моладзі краін СНД “Нам дорог мир” і плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. “Слова клікала да Перамогі” – падпольныя і партызанскія газеты ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Тэматычныя кніжныя выстаўкі: “Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання” і “Уладзіміру Караткевічу – 85!”. “Фота Беларусі” – выніковая выстаўка рэспубліканскага конкурсу. Сучасная беларуская кніга. Экспазіцыя кніг – пераможцаў Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”. Экспазіцыя перыядычных выданняў установы “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Выстаўка “СМІ Гродзеншчыны”. Выстаўка самаробнай кнігі. Паштовы падворак «Ад старажытных часоў да сучаснасцi»: урачыстае правядзенне спецыяльнага памятнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».
Святочны гандаль друкаванай прадукцыяй.
Сцэнічная пляцоўка (плошча Свабоды)
10.00–19.00 – літаратурнае свята “Бацькаўшчына светлая мая”. Прэзентацыя новых кніг пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. Прэзентацыі лепшых выдавецкіх праектаў, рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі кнігі і прэсы. Прэзентацыя кніг – пераможцаў абласнога конкурсу імя Цёткі. Культурная праграма: канцэрты з удзелам аматарскіх і тэатральных калектываў.

“Горад майстроў” “Народная творчасць – крыніца натхнення” (гарадскі сквер па вул. Савецкай)
10.00–19.00 – выстаўка-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Гродзенскай вобласці. Дэманстрацыя тэхналагічных працэсаў вырабаў традыцыйных рамёстваў: народнае ткацтва, салома- і лозапляценне. Майстар-класы па ганчарстве, кавальстве. Свята-конкурс “Папяровы вернісаж”, выстаўка “Папяровыя фантазіі”. Майстар-класы па традыцыйнай выцінанцы і сучасных тэхніках мастацкай работы з паперай. Дэманстрацыя друкарскага станка і станка для сушкі газет.

Пляцоўка “Фестывальная”
(гарадскі сквер па вул. Савецкай)
10.00–19.00 – падарожжа па старонках фестываляў Гродзеншчыны. Канцэрт-прэзентацыя “Жыве ў святах душа народа”.

Тэатральная пляцоўка “Чароўнае слова тэатра” (Шчучынскі раённы Дом культуры, вул. Савецкая, 4)
Выступленні прафесійных і аматарскіх калектываў Гродзенскай вобласці:
14.00–16.00 – “Камедыя пра нешчаслівага селяніна…” У. Рудава (ДУК “Гродзенскі абласны драматычны тэатр”).
18.00–19.10 – “Калядны вечар” Н.Рыбік (Народны тэатр ДУ “Астравецкі цэнтр культуры і народнай творчасці”).

10.00–19.00
Фае першага паверха
Выставачны праект “Якуб Колас. Дарогамі вайны”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выставачны праект “Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду.”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Фае другога паверха
“AlfAbet” – выстаўка твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
“Памяць аб вайне нам кніга пакідае” – кніжная выстаўка да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Літаратурны салон “У Элізы Ажэшкі”
(Шчучынскі раённы Дом культуры, памяшканне ЗАГСа, вул. Савецкая, 4)
10.00–19.00 – выстаўка рэдкіх выданняў і фотаздымкаў з фондаў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Карскага” і прыватных калекцый.

Дзіцячая пляцоўка “Вясёлка дзяцінства”
(гарадскі сквер па вул. Савецкай)
10.00–19.00 – узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў у рамках дзіцячага свята “Вясёлка дзяцінства”. Канцэрт лепшых дзіцячых калектываў Гродзенскай вобласці. Беларускі гульнявы тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. Конкурс малюнка на асфальце “Малюем свет”. Прэзентацыя дзіцячых бібліятэк Гродзенскай вобласці “Жамчужына дзіцячай літаратуры”. Сюжэтна-забаўляльныя праграмы “Гарадзенскія пагулянкі”. Выстаўка малюнка па матывах беларускіх народных казак. Святочны гандаль дзіцячай кнігай.

“Гартаючы гісторыі старонкі…” (пляцоўка каля палаца князёў Друцкіх-Любецкіх, вул. Астроўскага, 1А)
14.00–19.00 – выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі Гродзенскай вобласці. Тэатралізаваныя прадстаўленні рыцарскіх клубаў Гродзеншчыны. Канцэртная праграма з удзелам ансамбляў сярэдневяковай музыкі і танцаў Гродзеншчыны і г.Мінска. Майстар-класы па сярэдневяковых танцах, конкурсна-гульнявыя праграмы “Рыцарскія забавы”.

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі (вул. Леніна, 50)
10.00–19.00 – выставачны праект “Клічу вас я на пабеду”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і творчасці Янкі Купалы ў ваенныя гады.

Пляцоўка “Маладзёжная” каля кінатэатра “Беларусь” (вул. Леніна)
10.00–19.00 – флэшмоб “За будучыню незалежнай Беларусі”. Патрыятычная акцыя “Памяць”. Творчыя прэзентацыі вышэйшых навучальных устаноў г. Гродна. Культурная праграма “З кнігай па жыцці”. Гульнявая праграма. Маладзёжнае паэтычнае спаборніцтва “Літаратурнае скрыжаванне”. Работа мабільнага кінатэатра гістарычнага маршруту “Памяць у граніце”. Прэзентацыя праекта “Жывая гісторыя”.

Пляцоўка “Стадыён “Алімп” (вул. Савецкая, 6)
14.00–19.00 – спартыўнае свята.

Турыстычная пляцоўка “Гродзеншчына запрашае” каля стадыёна “Алімп” (вул. Савецкая, 6)
10.00–19.00 – прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Гродзенскага рэгіёну.
10.00–23.00 – работа аб’ектаў гандлю.

Галоўная сцэнічная пляцоўка (набярэжная каля Шчучынскага раённага Дома культуры)
20.00–22.00 – урачыстае закрыццё Дня беларускага пісьменства.
Цырымонія перадачы эстафеты свята.
Канцэрт майстроў мастацтваў.
Відэа-мэппінг (каля Палаца князёў Друцкіх-Любецкіх).
Феерверк.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Юные суворовцы побывали в гостях у гродненских пограничников

Хотите узнать больше? Сначала учащиеся Минского суворовского училища узнали, как проходит пограничный контроль для  граждан в пункте пропуска на железнодорожном вокзале в 90

6 причин приобрести оборудование для заведения общественного питания в «ФиделияТорг»

Хотите узнать больше? Собираетесь приобрести объект общественного питания? У вас уже есть ресторан или кафе, но вы не знаете, где выгоднее приобрести оборудование? Ваше 152

Туристы выбирают культурные туры

Хотите узнать больше? Туры в безвизовом режиме на территорию специального туристско-рекреационного парка «Августовский канал» и в Гродно становятся все более 87

Как видеокамеры помогают следить за состоянием магистралей зимой?

Хотите узнать больше? 12 дорожных измерительных станций и 7 точек видеонаблюдения отслеживают состояние республиканских автомагистралей на территории области. На балансе 138

Чем готовится впечатлить гостей столица областных «Дажынак»? (+программа)

Хотите узнать больше? Центральным событием областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2016» станет подведение итогов работы аграрной отрасли и награждение победителей 107

В Островце торжественно открыли трехзвездочную гостиницу SunHotel

Хотите узнать больше? Инвестпроект реализовало турецкое ООО "Седнат". Строительство финансировалось турецким инвестором Игдеджи Седатом. В объект вложено около 12 128

Всегда был молод душой

Хотите узнать больше? 11 ноября не стало Василия Романовича Коломийца – ветерана Великой Отечественной войны, члена президиума областного совета ветеранов. Он прожил 122

На "Дажынках" наградили победителей областного соревнования

Хотите узнать больше? СРЕДИ РАЙОНОВ На уборке зерновых и зернобобовых культур 1 место – Гродненский район, председатель райисполкома Ян Василевский, первый заместитель 217