Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна

Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна

3 ліпеня жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі адразу два святы — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзе Дзятлаўскага раёна. З адметнымі датамі дзятлаўчан прыехалі павіншаваць памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці С. В. Раўнейка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. П. Паўлоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л. А. Ермантовіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама А. А. Агей, былы старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Іванашка, ураджэнец Дзятлаўшчыны В. І. Сцяпура.

Галоўная дзея свята разгарнулася на плошчы 17 Верасня. Тут размясцілася канцэртная пляцоўка. А на вуліцы Савецкай працавалі выстава-кірмаш прамысловых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, майстроў раёна. Дзейнічала выстава тэхнікі. Для маленькіх наведвальнікаў свята працавалі атракцыёны, гульнёвыя праграмы, ладзіў прадстаўленне Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек.


Адкрыў урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасці і 75-годдзя Дзятлаўскага раёна старшыня райвыканкама І. І. Крахмальчык. У прывітальным слове ён, у прыватнасці, зазначыў:


— У жыцці кожнага народа ёсць падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў яго гісторыі, выклікаюць высокі духоўны пад’ём і яднанне ўсіх грамадзян. У беларускім календары такой датай стала 3 ліпеня 1944 года — дзень, які мы адзначаем як галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта свята, у якім спалучыліся ў адно цэлае такія паняцці, як вызваленне, перамога і незалежнасць.


У тым, што мы святкуем Дзень Незалежнасці ў ліпені, ёсць гістарычная справядлівасць і заканамернасць. Гэта акт памяці і пашаны перад патрыётамі, якія паклалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Айчыны, сімвал непарыўнай сувязі між пакаленняў.


Мы заўжды будзем помніць і ўшаноўваць памяць воінаў, якія аддалі сваё жыццё на франтах Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто ахвяраваў сабой дзеля таго, каб іх нашчадкі маглі мірна жыць і працаваць.


Не меншы гераізм праявілі і працаўнікі Беларусі, якія аднаўлялі пасля вайны гарады і вёскі, прамысловасць і сельскую гаспадарку. У краіне былі не толькі адноўлены, але і створаны новыя галіны прамысловасці і сельскай гаспадаркі, на новы ўзровень падняліся культура, навука і адукацыя, медыцына. За час мірнага жыцця беларуская зямля ператварылася ў квітнеючыя сады, сучасныя прамысловыя цэнтры і аграгарадкі. Цяпер Рэспубліка Беларусь, абапіраючыся на духоўна-маральны вопыт і каштоўнасці, забяспечвае развіццё вытворчых сілаў, сацыяльнай сферы, праводзіць шматвектарную міралюбівую знешнюю палітыку.


Беларускі народ даказаў, што ваенны подзвіг і працоўны гераізм на ніве стварэння з’яўляюцца асноўнай рысай нацыянальнага характару. Уменне плённа працаваць, любоў да роднага краю, імкненне жыць у міры і сяброўстве з іншымі народамі — гэта тое, чым здаўна жыў і жыве наш народ, каштоўнасць, якая перадаецца ад бацькоў да дзяцей, ад дзядоў да ўнукаў.


Моцную квітнеючую Беларусь мы ствараем сваёй працай. У нашай краіне — добрыя працалюбівыя людзі, выдатная моладзь. Ёсць усе падставы для таго, што разам мы зможам пераадолець усе цяжкасці, якія ўзнікаюць на нашым шляху.


Віншуючы жыхароў Дзятлаўшчыны з 75-годдзем раёна, старшыня райвыканкама адзначыў, што за гэты перыяд змянялася сацыяльна-эканамічныя абстаноўка, аднак нязменнымі заставаліся адносіны людзей да сваёй малой радзімы, якая падарыла шэраг знакамітых людзей.


— І цяпер наша задача, — падкрэсліў І. І. Крахмальчык, — пакінуць для дзяцей і ўнукаў абноўлены раён, у якім хочацца жыць і працаваць. А гэта магчыма пры ўмове, калі кожны з жыхароў Дзятлаўшчыны будзе адчуваць асабістую адказнасць за лёс сваёй малой радзімы.


Да віншаванняў старшыні райвыканкама далучыліся і госці свята — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь Л. А. Ермантовіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. П. Паўлоўскі.


Л. А. Ермантовіч зачытаў прывітальны адрас з нагоды 75-годдзя раёна ад старшыні Палаты прадстаўнікоў У. П. Андрэйчанкі.


Прывітальнае слова ад старшыні Гродзенскага аблвыканкама У. В. Краўцова агучыла намеснік старшыні аблвыканкама А. А. Агей.


Яна таксама ўручыла ўзнагароды ад аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў. Узнагароды атрымалі старшыня СВК «Войневічы» В. В. Маліка, дырэктар АСП «Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод» В. Я. Гузень, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Л. Ф. Васюкевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І. С. Кухарэвіч.


Шэраг калектываў-перадавікоў вытворчасці былі адзначаны ўзнагародамі Дзятлаўскага райвыканкама. Старшыня райвыканкама І. І. Крахмальчык уручыў іх СВК «Граніт-Агра», СВК «Хвінявічы», ААТ «Дварэцкі льнозавод», Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, СШ №1 г. Дзятлава.


Урачыстым момантам святочнай праграмы стала занясенне ў кнігу Славы Дзятлаўскага раёна яшчэ аднаго імя заслужанага дзеяча роднай зямлі — былога дырэктара Казлоўшчынскай школы А. Ф. Антончыка. Такога ганаровага права ён удастоены за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Дзятлаўскага раёна, шматгадовую сумленную працу, прафесійнае майстэрства і высокія паказчыкі ў настаўніцкай дзейнасці.


Музычную частку праграмы з нагоды Дня Незалежнасці і 75-годдзя Дзятлаўскага раёна склала выступленне лепшых самадзейных артыстаў раёна, юных талентаў, спартсменаў. У праграме прынялі ўдзел артысткі студыі цыркавога майстэрства «Марсі». Сваё майстэрства паказалі юныя футбалісты, аматары грэка-рымскай барацьбы. Запомнілася дзятлаўчанам паказальнае выступленне спартыўнага клуба «Барс». На свяце ўзгадалі і дасягненні раготнаўскіх лыжнікаў.


Прыемным падарункам для жыхароў горада стала выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля «Чараўніцы» з Мінска. У выкананні артыстак прагучалі «Пах чабаровы», «Не за вочы чорныя», шэраг іншых вядомых і любімых многімі пакаленнямі гледачоў песень.


Эстафету ад сталічных артыстаў перанялі самадзейныя калектывы Дзятлаўшчыны. Народнымі песнямі парадавалі «Ятранка», Зараначка», «Прымакі».


Вечарам перад жыхарамі горада выступіў эстрадны духавы аркестр «Акцэнт». Пад яго акампанемент Ала Чарняўская, Валерый Макарчык, Аляксандр Раеўскі, група «Бархат», Яна Мармыш і іншыя самадзейныя артысты выканалі вядомыя песні як мінулай, так і сучаснай эстрады.


Прадоўжыла канцэртную эстафету моладзевая праграма.


Завяршылася святкаванне Дня Незалежнасці ў Дзятлаве выкананнем Гімна Рэспублікі Беларусь.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота Н. АВЯРЧУК

Дятловская районная газета "Перамога"


Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна


Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна


Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна


Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна


Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна


Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна


Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна


Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна


Жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі 75-годдзе Дзятлаўскага раёна

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Юные суворовцы побывали в гостях у гродненских пограничников

Хотите узнать больше? Сначала учащиеся Минского суворовского училища узнали, как проходит пограничный контроль для  граждан в пункте пропуска на железнодорожном вокзале в 74

6 причин приобрести оборудование для заведения общественного питания в «ФиделияТорг»

Хотите узнать больше? Собираетесь приобрести объект общественного питания? У вас уже есть ресторан или кафе, но вы не знаете, где выгоднее приобрести оборудование? Ваше 136

Туристы выбирают культурные туры

Хотите узнать больше? Туры в безвизовом режиме на территорию специального туристско-рекреационного парка «Августовский канал» и в Гродно становятся все более 74

Как видеокамеры помогают следить за состоянием магистралей зимой?

Хотите узнать больше? 12 дорожных измерительных станций и 7 точек видеонаблюдения отслеживают состояние республиканских автомагистралей на территории области. На балансе 123

Чем готовится впечатлить гостей столица областных «Дажынак»? (+программа)

Хотите узнать больше? Центральным событием областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2016» станет подведение итогов работы аграрной отрасли и награждение победителей 89

В Островце торжественно открыли трехзвездочную гостиницу SunHotel

Хотите узнать больше? Инвестпроект реализовало турецкое ООО "Седнат". Строительство финансировалось турецким инвестором Игдеджи Седатом. В объект вложено около 12 109

Всегда был молод душой

Хотите узнать больше? 11 ноября не стало Василия Романовича Коломийца – ветерана Великой Отечественной войны, члена президиума областного совета ветеранов. Он прожил 100

На "Дажынках" наградили победителей областного соревнования

Хотите узнать больше? СРЕДИ РАЙОНОВ На уборке зерновых и зернобобовых культур 1 место – Гродненский район, председатель райисполкома Ян Василевский, первый заместитель 185