Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гродзенскі музей Васіля Быкава чакае пераезд у Гродзенскі універсітэт

Гродна славіцца сваёй старажытнай гісторыяй, помнікамі архітэктуры, знакамітымі і выдатнымі імёнамі ўладароў, палкаводцаў, навукоўцаў, асветнікаў і дзеячаў культуры. Але, на жаль, памяць не пра ўсіх гістарычных асоб належным чынам шануецца ў нашым горадзе. Прыкладам такога стаўлення з’яўляецца існаванне мемарыяльнага пакоя славутага пісьменніка Васіля Быкава.

У Гародні Васіль Быкаў пражыў больш 25 гадоў, працаваў у мастацкіх майстрэрнях, затым у “Гродзенскай праўдзе”, дзе і пачаў свой творчы шлях. У Гродне Быкаў напісаў свае самыя знакамітыя творы: “Жураўліны крык”, “Трэццяя ракета”, “Альпійская балада”, “Мёртвым не баліць” ды іншыя. У сваіх успамінах “Доўгая дарога да дому” пісьменнік з замілаваннем, гумарам, але адначасова і з боллю апісаў сваё жыццё ў Гродне. Бо цкаванне і пераслед з боку органаў бяспекі пачаліся менавіта тут. Але Гродна “грунтоўна і на шмат год прычыніўся” да лёсу самага вядомага пісьменніка горада над Нёманам.

Музей В.Быкава быў створаны ў 2004 г. па ініцыятыве ветэранаў вайны і працы начале з верэранам інвалідам вайны 1941–1945 гг. сябрам саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалаем Мельнікавым. Экспазіцыя фарміравалася дзякуючы энтузіазму і зацікаўленнасці неабыякавых да творчасці Быкава людзей. У час калі ад улад нельга было чакаць нейкай дапамогі, шмат прыйшлося перажыць М.А.Мельнікаву, А.С. Дземідовічу, Д.Я.Бічэль, А.П.Госцеву, каб стварыць і зберагчы музей. Але сёння музей знаходзіцца ў занядбанным стане. Невялічкае памяшканне не адпавядае глыбіні, шчырасці і самаадданасці асобы Быкава.

На працягу мінулага года актывісты кампаніі “Гавары праўду” не толькі ў Гродне, але і па ўсёй краіне праводзілі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на ўшанаванне імя В.Быкава. Было сабрана больш за 100 тыс. подпісаў за перайменаванне адной з вуліц Менска і Гродна ў гонар пісьменніка. Звярталіся з афіцыйнымі лістамі ў гарвыканкам Гродна з патрабаваннем дапамогі музею, усталяванню ганаровай шыльды на доме дзе жыў Быкаў, і надання назве адной з вуліц яго імя. Лідар кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў асабіста дапамагаў музею, сустракаўся з ветэранамі, збіраў подпісы за з’яўлення вуліцы В.Быкава. 19 чэрвеня 2011 г. у роднай вёсцы пісьменніка ва Ўшацкім раёне Някляеву была ўручана прэмія “За свабоду думкі”, якую Уладзімір Пракопавіч перадаў музею. У гэты ж дзень у Гродне ўсе жадаючыя маглі прагуляцца “Гарадзенскімі шляхамі Быкава”. Экскурсія распавядала пра гарадзенскі перыяд жыцця і дзейнасці Быкава, амаль каля кожнага дома, дзе ён жыў былі пастаўлены шыльды з напамінам гараджанам, што тут жыў выдатны літаратурны дзеяч.

У выніку ўсіх праведзеных мерапрыемстваў мясцовае кіраванне ўзварухнулася. Гродзенскі гарвыканкам прапанаваў для пашырэння музейнай прасторы новае памяшканне, за арэнду якога нават на льготных умовах ветэранская арганізацыя не змагла плаціць і таму адмовілася ад яго. Зараз міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, міністр культуры Павал Латушка, гродзенскі кіраўнік аблвыканкама Сямён Шапіра запэўніваюць на словах Мікалая Мельнікава аб перадачы музея у памяшканне Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту ім. Я. Купалы. А таксама ў бліжэйшы час універсітэт павінен выдаць кнігу аб гісторыі стварэння самаго музея. І ўсе гэтыя рашэнні і адпаведныя ім мерапрыемствы ўлады пачалі праводзіць толькі пасля згуртавання грамадства вакол праблемы музея В. Быкава.

У гэтым і заключаецца сутнасць грамадскай супольнасці. Дзяржава існуе для вырашэння праблемаў, якія ставіць перад ёй грамадзяне. І менавіта ад грамадства залежыць дакладнасць, глыбіня і тэрмін вырашэння пастаўленных пытанняў. Будзем спадзявацца, што музей у новым статусе, пад новым кіраўніцтвам будзе працаваць на поўную моц, прыцягваць увагу грамадства ўжо з асветніцкіх мэтаў. А памяць самога Быкава залежыць толькі ад саміх гарадзенцаў і беларусаў, у тым ліку і тых, хто зараз займае крэслы ва уладзе.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Юные суворовцы побывали в гостях у гродненских пограничников

Хотите узнать больше? Сначала учащиеся Минского суворовского училища узнали, как проходит пограничный контроль для  граждан в пункте пропуска на железнодорожном вокзале в 90

6 причин приобрести оборудование для заведения общественного питания в «ФиделияТорг»

Хотите узнать больше? Собираетесь приобрести объект общественного питания? У вас уже есть ресторан или кафе, но вы не знаете, где выгоднее приобрести оборудование? Ваше 152

Туристы выбирают культурные туры

Хотите узнать больше? Туры в безвизовом режиме на территорию специального туристско-рекреационного парка «Августовский канал» и в Гродно становятся все более 87

Как видеокамеры помогают следить за состоянием магистралей зимой?

Хотите узнать больше? 12 дорожных измерительных станций и 7 точек видеонаблюдения отслеживают состояние республиканских автомагистралей на территории области. На балансе 138

Чем готовится впечатлить гостей столица областных «Дажынак»? (+программа)

Хотите узнать больше? Центральным событием областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2016» станет подведение итогов работы аграрной отрасли и награждение победителей 107

В Островце торжественно открыли трехзвездочную гостиницу SunHotel

Хотите узнать больше? Инвестпроект реализовало турецкое ООО "Седнат". Строительство финансировалось турецким инвестором Игдеджи Седатом. В объект вложено около 12 128

Всегда был молод душой

Хотите узнать больше? 11 ноября не стало Василия Романовича Коломийца – ветерана Великой Отечественной войны, члена президиума областного совета ветеранов. Он прожил 122

На "Дажынках" наградили победителей областного соревнования

Хотите узнать больше? СРЕДИ РАЙОНОВ На уборке зерновых и зернобобовых культур 1 место – Гродненский район, председатель райисполкома Ян Василевский, первый заместитель 216