Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дома сумна. Падарожжа другое. Кольна


Што такое жыццё? Гэта манітор камп'ютара? Гэта праца-канапа-сям'я-хоббі-ноч-праца-дзень-ноч-праца-пятніца-цыцкі-бухло? Ці ёсць жыццё за Мінскай кальцавой? А мы — ёсць? Хто мы, дзе мы, навошта мы? А дзе астатнія? І хто тыя астатнія, тыя дзевяць мільёнаў чатырыста шасцьдзесят пяць тысяч і яшчэ два чалавекі? Дзе яны пахаваліся? Мы ідзём шукаць!


Падарожжа першае. Івакі 


Палескія тэрарысты часоў БССР

Вёска Кольна (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) існуе з XVI стагоддзя як паселішча Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць братоў Алелькавічаў. Як населены пункт абазначана на мапе ВКЛ 1613 года. Затым — падзелы-перадзелы, Расійская імперыя, потым — рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна і гэтак далей.

Дома сумна. Падарожжа другое. Кольна

Зараз вёска стала аграгарадком, пабудавана новая сучасная школа. Па словах мясцовых, школа пабудавана дзякуючы аднаму чалавеку з вядомым многім беларусам прозвішчам. Але, наколькі я ведаю, ён тую школу не будаваў і грошаў на яе даць не мог, таму што сам усю дарогу бедны і заўсёды падкрэслівае, што грошаў няма ў яго, як і маёмасці, таму і прозвішча яго я называць не буду.

У канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў мінулага ХХ стагоддзя тут, у Кольна і суседніх вёсках, дзейнічала банда Уладзіміра Юхневіча. Ён некалі пацярпеў ад савецкай улады, у 30-я гады, сядзеў у лагеры, пасля ж вайны пасяліўся ў Кольна і пачаў помсціць камуністам і калгасным актывістам. Гарэлі дамы, хлявы і стагі сена, ляцелі гранаты ў вакно ўчастковага, дайшло да таго, што ў 1962 годзе Юхневіч і яго прыяцелі пайшлі ды ўзарвалі будынак міліцыі ў Жыткавічах. Цікава, што каля чатырох гадоў адбывалася такое «бязмежжа» ў палескай вёсцы, а рады ніхто не даваў.

Дома сумна. Падарожжа другое. Кольна

Святаслаў Сакула з сынам

«Страшна было спаць! Як толькі ноч — дык гарыць якая хата ці хлеў, ці стог. Людзі ў вопратцы спалі, нават варты арганізавалі. Не ведаю, куды глядзела міліцыя, але той Юхневіч вельмі хітры быў. Вось так быў у вёсцы Іван, па мянушцы Ганс, дык той Юхневіч прымусіў Івана збегчы ў лес і там жыць, каб перакласці віну на яго за злачынствы. Той, канечне, баяўся бандытаў, бо раней яны забілі аднаго чалавека, гранаты кідалі ўчастковаму ў хату, таму і збег Іван у лес. Год ці паўтары там сядзеў, зарос увесь. А тады не вытрымаў і прыйшоў у міліцыю здавацца. А ён высокі быў, з доўгай барадой. Як зайшоў да міліцыянера, дык той прытомнасць страціў, глянуў на Івана — і брык, ляжыць. Іван яго адкачаў і кажа — чаго ты? Гэта ж я здавацца прыйшоў. Ну, яму нічога не было, Івану. Ён жа не вінаваты ні ў чым. А той Юхневіч, ён хацеў клуб узарваць, калі там быў агульны сход калгаснікаў. У таго Юхневіча сувязі былі з Латвіяй, з такімі ж бандамі, грошай было шмат, зброі», — распавёў Святаслаў Сакула, які ў тыя гады быў падлеткам.

Ветэран працы Уладзімір Кісялёў успамінае, як яго сябру прапаноўвалі ўступіць у банду, паказалі «чамадан грошаў, дзесятак». «Ён пайшоў да бацькі, раіцца, а бацька кажа — не смей! Не ідзі да іх, бо сам табе тады галаву адсяку. Юхневіч быў жорсткі і хітры чалавек. А настолькі хітры быў, такі быў талент у яго, што нават з прадстаўнікамі ўлады выпіваў, і ўсю віну на іншых перакладаў. Пасля таго, як той банды пазбавіліся, Юхневіча расстралялі, а тых пасадзілі, людзі хоць уздыхнулі. А то калі глянеш коса, ці нешта скажаш яму — так хата і згарыць», — успамінае пенсіянер.

Як НКУС праводзіў рэпрэсіі і рабіў сабе крывавыя «падарункі», расстрэльваючы людзей да сваіх чырвоных дзён календара, так і Юхневіч свае акты помсты савецкай уладзе праводзіў да памятных дат кшталту 1 мая ці 7 лістапада. Тую банду потым судзілі, лідэра расстралялі, іншым далі тэрміны, адзін у турме памёр, другія выйшлі і ўжо на свабодзе памерлі.


Культура, за якую не плацяць, у масы

Вёска Кольна ўражвае інтэрвенцыяй «аграгарадковых» цагляных дамоў-блізнят з прэтэнзіяй на пафас у мілую, сціплую і звыклую драўняную вясковую забудову, дзе кожны дом нечым адметны — веснічкамі, верандай на вуліцу ці ў двор, колерам (сінім, жоўтым, бэзавым, чырвоным). Вось так ідзеш па вуліцы, разглядаеш дамы, драўляныя-фарбаваныя, і тут сярод тыповай забудовы — раз, і нейкая цагляная выскачка. Тыя дамы даюць працаўнікам мясцовай сельскай гаспадаркі, але толькі на час працы. Вырашыў пакінуць «родны КСУП» — вызваляй і дармавы дом.

Дома сумна. Падарожжа другое. Кольна

Знайсці працу можна ў сельскай гаспадарцы, дзе ў сезон добра плацяць, напрыклад, механізатарам на ўборцы зерневых, калі працаваць дзень і ноч. Зараз жа, у зімовы час, у брыгадзе пакідаць гной на марозе штодзень ацэньваецца недзе ў мільён у месяц, па словах мясцовых жыхароў. За некалькі кіламетраў — рыбгас «Чырвоная зорка», там заробкі каля двух мільёнаў.

Выпраўляюцца мясцовыя і на заробкі ў Маскву, і па прыватніках, і да фермераў. Як распавялі нам жанчыны, вяскоўцы ездзяць часам зарабляць у Альшаны. Там можна ўладкавацца да прыватнікаў, якія вырошчваюць агуркі ў цяпліцах. Зараз, у лютым, там будзе такая праца, як засыпаць зямлю ў адмысловую тару для пасадкі насення агуркоў. Казалі, што за тысячу такіх засыпаных зямлёй ёмкасцяў можна атрымаць недзе 150 тысяч рублёў у дзень.

Размаўляючы пра заробкі ў мільён ды два, мы выказаліся, што, маўляў, мала. Людзі глядзяць на нас як на блазнаў і тлумачаць, што ў іх заўсёды былі малыя заробкі, і яны прызвычаіліся — жылі, будаваліся, вучылі дзяцей. «Наш народ-беларус не зусім разбэшчаны, мы людзі сціплыя, і ад нашай сціпласці нам дастаткова», — тлумачаць людзі.

Дома сумна. Падарожжа другое. Кольна

Як аказалася, некаторыя і мільёну не маюць, бо ім «парэзалі стаўкі». У сельскім клубе, ці Цэнтры культуры і адпачынку, працуюць прыбіральшчыцай і дворнікам жанчыны — Аксана Гаршэніна і Вольга Юхневіч. Яны маюць заробкі такія: адна 300, а другая 600 тысяч. Раней было болей, ды прыехалі нейкія начальнікі, памералі «квадраты» тэрыторыі, якую прыбіраюць жанчыны, і парэзалі ім стаўкі, нават да 0,25. Жанчыны пайшлі б на іншую працу, ды і раней яны батрачылі ў сельскай гаспадарцы, але зараз не маюць здароўя, каб цягаць бідоны ды выкідаць ад кароў гной. Таму вымушаны працаваць хоць за такія грошы. Разам з тым, жанчыны разважаюць, што, можа, і начальнікі не вінаватыя, што такія ў іх заробкі, бо «гэта ж у дакументах прапісана, колькі квадратаў, а тыя дакументы цяжка змяніць жа». Канечне, цяжка, проста немагчыма. Лепш хай людзі душацца за капейкі, чым начальнік перапіша нейкі дакумент, «нарматыўна-прававы акт».

Карыстаючыся момантам, папрасіла жанчын паспяваць (для начальнікаў — не хвалюйцеся, спявалі жанчыны не ў працоўны час. А то яшчэ і ад тых трохсот няшчасных тысяч адрэжаце).

Акампаніятар у доме культуры мае паўстаўкі і атрымлівае каля 800 тысяч. У іншым месцы на паўстаўкі ён мае яшчэ 600 тысяч. Мужчына скончыў музычную школу, каледж мастацтваў і ўніверсітэт культуры завочна. «Варта было вучыцца?», — пытаецца ён у нас, распавядаючы пра сваю працу.

Дырэктар дома культуры мае заробак каля двух мільёнаў. Працаўнікі культуры ў вёсцы маюць заробак, мякка кажучы, невялікі, але фронт працы! Акрамя розных мерапрыемстваў-гурткоў-канцэртаў-рэпетыцый, яны ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні, ходзяць з лекцыямі і акцыямі па фермах і мехдварах, абавязаны «несці культуру ў масы» і распавядаць вяскоўцам пра шкоду алкаголю і небяспеку СНІД. Яшчэ яны абавязаны забяспечыць выкананне платных паслуг. А як гэта зрабіць, калі, па словах мясцовых, пасля з'яўлення ў моладзі камп'ютэраў з інтэрнэтам, на канцэрты і мерапрыемствы ходзіць мала людзей? Як, калі па новаму закону, на дыскатэкі нельга пускаць моладзь да 18 гадоў? Дакладней, можна толькі да 22.00. Спрадвеку хоць тыя квіткі на дыскатэкі забяспечвалі нейкі план па платных паслугах. Ды і менавіта моладзь да 18 была ў вёсках заўсёды наведвальнікамі дыскатэк. Пасля 18 ужо едуць у горад вучыцца. А хто старэйшы — дык на танцы і не ходзіць.


Куды мы ідзём? (альбо так — ці правільна мы стаім?)

Мясцовыя людзі сярэдняга ўзросту на пытанне «Куды мы ідзём» адказвалі ў асноўным песімістычна: «Нікуды», і пералічвалі хібы сучаснай стабільнасці на вёсцы: 1. Людзі запалоханыя. 2. Справядлівасці дабіцца нерэальна. 3. Выклалі б душу і ўсе распавялі, ды баімся. 4. Заробкі малыя і большыя наўрад ці калі будуць. 5. Людзей ніхто не слухае, а начальства робіць, што хоча. 6. Меркаванне сваё не выкажаш, ды і нікому яно не цікава.

Дома сумна. Падарожжа другое. Кольна

Ветэран Уладзімір Кісялёў разважае, што пры параўнанні з пасляваенным жыццём зараз беларусы жывуць лепш у матэрыяльным плане. А у маральным — разбэшчаныя, асабліва моладзь, асабліва гарэлкай. Стары лічыць, што неяк трэба абмежаваць спіртное і на дзяржаўным узроўні паклапаціцца пра выхаванне моладзі. А пра старых ужо і не варта клапаціцца, таму што «мы былі патрэбныя, калі працавалі, а зараз каму мы трэба».

Былы старшыня калгасу Васіль Туравец лічыць, што ажывіла б вёску, ды і краіну, развіццё прыватнай уласнасці, бізнесу, таму што зараз перамены ў вёсцы адбываюцца без удзелу людзей, у іх ніхто не пытаецца — як рабіць і што рабіць, перамены тыя робяць начальнікі зверху без уліку меркавання людзей. Людзі ж, не маючы і не адчуваючы адказнасці, часам ідуць па шляху найменшага супраціўлення, ад таго і масавае п'янства на вёсках.

Жыхары Кольна — шчырыя, спагадлівыя, разважлівыя, гасцінныя, сціплыя і добрыя. Не скардзяцца, не ныюць, не патрабуюць нечага, толькі мінімальнага. Але колькі хапае, як у прыказцы «на аднаго рабá — тры прараба», розных начальнічкаў, якія так і імкнуцца зрабіць яшчэ якую падлянку вяскоўцам, абмежаваць іх неяк, аблапошыць па заробках.

Прыпяць для палешукоў заўсёды была як маці, якая клапацілася пра сваіх дзетак, карміла іх рыбай. А зараз хочаш злавіць шчупака на роднай рацэ — плаці грошы, купляй нейкі білет за сто тысяч.

Ну няўжо так цяжка, напрыклад, выдзеліць ветэрану Кісялёву матэрыялу на плот? Няўжо ён не зарабіў, батрачыўшы ў сельскай гаспадарцы каля сарака гадоў? Не, не дадзім дошак — адказалі яму мясцовыя ўлады. Шкада ім, ці што?

Няўжо цяжка прыслухацца да мясцовых людзей, да былога кіраўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства і вярнуць мясцовай школе былую назву «Коленская», а не «Кольненская», як перайменавалі па прыхамаці ці выпадковай памылцы нейкага чынушы? Не, не будуць вяртаць былую назву, бо хоць так і граматычна правільна — Коленская, ды «вырашаюць мясцовыя ўлады». Так напісана ў адказе з кампетэнтных крыніц.

Дома сумна. Падарожжа другое. Кольна

Ідучы па вясковай вуліцы, заўважылі прыгожага сабаку, накіравалі на яго аб'ектыў фотаапарату. І тут выйшла з двара гаспадыня: «Не фатаграфуйце майго сабаку! Напэўна, фатаграфуеце, бо потым будзеце адстрэльваць тых сабак, што па вуліцы бегалі? Не трэба, калі ласка, не адстрэльвайце, ён харошы сабачка, хатні, ён не кусаецца».


Р.S. Вяртаемся ў Жыткавічы. У райцэнтры на плошчы Ленін нам паказвае накірунак «некуды туды».

Дома сумна. Падарожжа другое. Кольна

З Жыткавічаў на цягніку Брэст-Масква едзем дахаты. У вагоне пераважна гастарбайтэры, якія пасля кароткага адпачынку ў Лунінцы ды Жыткавічах едуць падымаць сталіцу РФ. Размаўляем з імі пра будучыню Беларусі. Гастарбайтэры перакананыя, што «без Расіі мы прападзём!» і горача крычаць аб гэтым нам.

Тэзісы прамоў гастарбайтэраў такія. 1. На беларускую ўладу яны не пакрыўджаны, што мусяць зарабляць грошы не дома, а ў Маскве. 2. «Лукашэнка і рад бы даць нам грошы, ды дзе ён іх возьме, у яго грошаў няма, бо мы бедныя і ў нас няма ні нафты, ні газу». На нашу рэпліку, што многія краіны не маюць ні нафты, ні газу (заходнія, у першую чаргу) будаўнікі-вартаўнікі маскоўскіх аб'ектаў адказваюць, што «у Еўропе зараз крызіс, галота, і нават многія артысты з Італіі і Францыі бягуць зараз жыць у Расію». 3. Расія нас выратуе, без яе мы прападзем, нам трэба ўвайсці у склад РФ, інакш будзе бяда. 4. Расія раней нас уратавала ад Польшчы і Літвы, якія раней нас захоплівалі. 5. Амерыка хоча нас захапіць, каб разбамбіць як Югаславію, і зноў жа — мы павінны трымацца крэпка за Расію, каб нас не разбамбіла Амерыка. 6. Лукашэнка нас выцягнуў усіх з багны і галечы, бо Шушкевіч раскраў усю краіну і парэзаў усе танкі на кавалкі і прадаў за мяжу. 7. Беларусы — такой нацыі няма, мы ўсе рускія, і заўсёды так было, яшчэ з Кіеўскай Русі.

Гастарбайтэры паехалі далей, на сваю радзіму, у дарагую іх сэрцу Маскву, мы выйшлі на пероне ў Гомелі. Прыемна было хоць тут, на вакзале, пачуць абвесткі на роднай мове пра цягнік, які адпраўляецца на Калінкавічы ці Жыткавічы з «другой платформы».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Житковичей

В Житковичском районе браконьеры уходили от погони на тракторе

Хотите узнать больше? О том, что в зоне покоя охотхозяйства «Лосиный остров» орудуют браконьеры, госинспекторам Микашевичской МРИ сообщили егеря. Рейдовая группа сразу 53

На Житковщине откроют новый комплекс по производству сапропелей

Хотите узнать больше? Открытие модернизированного комплекса по производству высокоэффективных органических удобрений из сапропеля состоится 20 октября.Информация об этом 111

Пасхальный фестиваль пришел 11 мая в Туров

Хотите узнать больше? В этот день ежегодно почитается память святителя и богослова Кирилла Туровского.  У подножия памятника Кирилле Туровскому митрополит Павел 110

В Турове нетрезвый велосипедист вильнул под «Ниву»

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 16 мая в Турове, сообщили в областной ГАИ. Двигаясь по улице Кирова, 55-летний водитель «Лады Нива» сбил велосипедиста. Мужчина 145

Самый старый кулик в мире живет на Туровском лугу

Хотите узнать больше? Орнитологи станции кольцевания птиц в Турове в ловушке обнаружили кулика-мородунку с кольцом 17-летней давности, сообщила общественная организация 106

В Житковичах водитель устроил взрыв при попытке заправить газом авто

Хотите узнать больше? Сообщение о чрезвычайном происшествии поступило в житковичскую службу спасения около полуночи 19 мая.По предварительной информации, в здании 117

Законопослушная жительница Житковичей получила шесть с половиной лет за убийство сожителя по неосторожности

Хотите узнать больше? Ранее «Гомельская праўда» сообщала о семейной трагедии, которая разыгралась в сентябре прошлого года в Житковичах. Конфликт возник между девушкой и 136

В Житковичском районе сгорели 55 тонн сена. Спасатели предполагают поджог

Хотите узнать больше? Сообщение о пожаре поступило в райотдел по чрезвычайным ситуациям около двух часов дня в минувшую пятницу. По оперативной информации, горел склад 124