Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Светлагорску адкрылася выстава драўляных скульптур

У Светлагорскай карціннай галерэі "Традыцыя" імя Германа Пранішнікава адкрылася выстава драўляных скульптур.
Героі Барысенкі жывуць, спрачаюцца, знаходзяць узаемаразуменне, засяроджваюцца на саміх сабе. Аказваецца, дрэва можа мець пачуцці, памяць, той ці іншы характар. У яго ёсць свая філасофія. Але такое здараецца толькі тады, калі сустракаецца з талентам, з творчай апантанасцю. А яна заўжды была ў Яўгена Аркадзьевіча.

У Светлагорску адкрылася выстава драўляных скульптур


Філосаф па жыццеадчуванні, ён мае вялікую бібліятэку. І такая далучанасць да сусветнай скарбніцы здабыткаў мастацтва не дазволіла яму знізіць патрабаванні, адрасаваныя самому сабе. Нават назвы яго твораў сцвярджаюць іх філасофскую і гістарычную заглыбленасць, натуральнасць асацыяцый: "Дыёніс. Прадчуванне асалоды", "Мроі аб каханні", "Пераадоленне хаосу".

Яўген Аркадзьевіч шукае прастаты, але не спрошчанасці. І знаходзіць яе ў пачуццёвых праяўленнях. Эмацыянальная напружанасць адчуваецца і ў "Апошнім коласе", і ў "Прароку", але асабліва ярка - у "Самасузіранні". Па-рознаму можна ўспрымаць твар героя гэтага псіхалагічна асэнсаванага твора. Але яго пакутлівая засяроджанасць на самім сабе відавочная. Ён нібыта пазірае ў таямнічую сутнасць сваёй душы. Нервова напружана рука, якая падпірае шчаку… Вось яна, уразлівая загадкавасць самасузірання.
Перадаць псіхалагічны стан герояў скульптурных выяў, іх пачуццёвасць, зрабіць носьбітамі сваёй філасофскай думкі - мэты надзвычай складаныя і для прафесійных скульптараў. Тым не менш, Яўген Аркадзьевіч ставіць перад сабой менавіта такія творчыя задачы.

Таленавіты разьбяр па дрэве спрабуе свае творчыя магчымасці не толькі ў скульптурных выявах, але і ў больш маштабных - пано. Увогуле выстава стала прыемным адкрыццём нават для тых, хто, здавалася б, добра ведаў творцу. Нагадаем, што пасля заканчэння Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ён, як будаўнік, пабываў на Кольскім паўвостраве, у Манголіі, Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе. А з 1998 года жыве і працуе ў Светлагорску. Быў галоўным інжынерам будтрэста № 20. І вось ужо больш за 30 гадоў увесь свой вольны час аддае любімаму занятку - разьбе па дрэве. Назва выставы - "Філасофія дрэва" - цалкам адпавядае творчай сутнасці майстра. І ў час урачыстага адкрыцця вернісажа Яўген Аркадзьевіч пачуў шмат шчырых слоў захаплення ад сяброў і былых калег па працы.

У Светлагорску адкрылася выстава драўляных скульптур
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Светлогорска

В Светлогорком районе пенсионер топором чуть не убил знакомого

Хотите узнать больше? В одном из домов деревни Чернин Светлогорского района 66-летний хозяин домовладения топором ударил своего знакомого по голове. Светлогорским ... 48

Мужчина вернулся из тюрьмы и обворовал экс-супругу

Хотите узнать больше? «Светлогорским РОСК 1 февраля возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 205 „Кража“ в отношении ранее судимого жителя Петрикова, — 80

Авария в центре Светлогорска в прямом эфире

Хотите узнать больше? Видеокамеры, расположенные напротив Центральной площади, зафиксировали очередное ДТП на перекрестке. Отметим, это не первое ДТП, попавшее в 143

Светлогорец на почве ревности повредил чужой автомобиль: возбуждено уголовное дело

Хотите узнать больше? 30 января 2017 года возбуждено уголовное дело по части 1 статьи 218 УК РБ «Умышленное уничтожение либо повреждение имущества, повлекшие причинение 58

Мужчина предлагал интим малолетней девочке?

Хотите узнать больше? Светлогорский РОСК проводит проверку по факту того, что 11 января мужчина, личность которого не установлена, предложил оказать интимные услуги за 128

В Светлогорске вспоминали о жертвах сожженной деревни Ола

Хотите узнать больше? В Светлогорском районе на месте сожженной во время Великой Отечественной войны деревни Ола состоялся митинг-реквием «Минувших лет живая память», 101

Под Светлогорском обезвредили авиабомбу, взрыв которой мог разрушить здания в радиусе 30 метров

Хотите узнать больше? О факте взрывоопасной находки в Светлогорском районе сообщает сайт МВД. <p class="MsoNormal" ... 104

Под Светлогорском пройдёт «Горячий лёд 2017»

Хотите узнать больше? В эту субботу, 14 января, в 11 утра состоится отличное зимнее мероприятие - "Горячий лед 2017". Приглашаются к участию автомобилисты. которые хотят 90