Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як шляхта Рагачоўскага павета спрычынілася да паўстання 1863 г.

Як шляхта Рагачоўскага павета спрычынілася да паўстання 1863 г.

samlook.org

1863 г. — на тэрыторыі Царства Польскага і былых землях Вялікага Княства Літоўскага разгарэлася паўстанне супраць расійскага панавання ў краі. У 2013 годзе ўсе неабыякавыя беларусы адзначаюць юбілей гэтай падзеі, бо ўсведамляюць яе значнасць для нашай Бацькаўшчыны.


Цікава, што ў інтэрнэце з’явілася інтэрактыўная мапа, на якой пазначаны месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага. Можна пабачыць, што на тэрыторыі Гомельшчыны зусім няма ніякіх метак.

Відаць, што ва ўсходняй Беларусі паўстанне не было падтрымана належным чынам. Але ўсё ж былі і тыя, хто горача спачуваў паўстанцам і мужна бараніў свой край. Сярод такіх былі і некаторыя прадстаўнікі каталіцкай шляхты Рагачоўскага павета, пра якіх таксама варта ўзгадаць.


"Неделя беспорядков в Рогочёвском уезде в 1863 г."


"Неделя беспорядков” — пад такім загалоўкам выйшаў у 1864 г. артыкул у перыядычным выданні "Русский вестник”, у якім распавядалася пра "бунтарей” и "мятежников” — удзельнікаў паўстання 1863 г. у Магілёўскай губерні. Шмат месца ў артыкуле прысвечана падзеям, якія адбыліся ў той час у Рагачоўскім павеце.


У ХІХ ст. у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні размяшчалася вялікая колькасць шляхецкіх ваколіц  – вёсак, у якіх пражывала пераважна шляхта. У сярэдзіне ХІХ ст. у павеце налічвалася каля 50 шляхецкіх ваколіц, з якіх 22 былі пераважна каталіцкімі. Каталіцкая шляхта загадзя залічвалася ўладамі ў спіс палітычна ненадзейных грамадзян Расійскай імперыі. І такое стаўленне да яе было небеспадстаўным. Калі казаць тагачаснай мовай расійскіх дзяржаўных СМІ, шляхта "представляла обильный материал для революционных целей”.


Ужо перад паўстаннем 1863 г. шляхта Рагачоўскага павета пачала праяўляць актыўнасць у барацьбе за свае правы. Як паведамляў "Русский вестник”, прычынай для рэвалюцыйных настрояў шляхты Магілёўскай губерні стала прапаганда польскай эміграцыі, якая наведала ў 1861 г. "могилёвское захолустье”.


10 кастрычніка гэтага ж года шляхта Рагачоўскага павета складае смелую пастанову да імператара, у якой прасіла: далучэння Рагачоўскага павета разам са ўсёй Магілёўскай губерняй да Літоўскага генерал-губернатарства, аб адкрыці Віленскага ўніверсітетэта, надання роўных правоў для ўсіх канфесій, публічнага і галоснага судаводства, выбарных дэпутатаў і г. д. Па загаду начальніка губерні пастанова была канфіскавана, а адстаўнога падпалкоўніка і адлучанага ад пасады павятовага маршалка Івана Богуша, які падтрымаў пастанову, асудзілі на паўтары гады заключэння ў крэпасці.


Адчуўшы небяспеку з боку шляхты Рагачоўскага павета, напачатку 1863 г. улады пачынаюць сачыць за ёй (а можа і працягваюць). Паміж Магілёўскім грамадзянскім губернатарам, павятовым іспраўнікам і штаб-афіцэрамі корпуса жандармаў вялася перапіска аб становішчы ў паветах Магілёўскай губерні. Быў праведзены перапіс насельніцтва ваколіц Рагачоўскага павета, вызначалася колькасць і веравызнанне шляхты. Выявілася, што найбольшую небяспеку прадстаўляе шляхта ваколіц Антушы, Церцеж, Марусенькі, Сенажаткі, якія размяшчаліся недалёк ад Жлобіна. Шляхта ў іх была каталіцкай і складала прыход касцёла, які знаходзіўся ў Антушах.


У перыядычным выданні "Вестник Западной России” за 1867 г. шляхта гэтых ваколіц называецца «буянами», «задорниками» і нават «злодзеямі», «так что сложились поговорки об этих околицах: поедешь в Антуши, не чуешь и души; а поедешь в Сеножатки, душа уходит в пятки, или поедешь в Сеножатки, тогды уже не гадки; Марусеньки зададут трусеньки, а заедешь в Тертеж, будет не в терпеж.»


Уладаў вельмі зацікавіла асоба антушаўскага ксяндза Багушэвіча. У даносах паведамлялася:


«образованный, владеющий даром слова и по своему образу мыслей нет сомнений имеет вредное влияние на шляхту своего прихода».


Ці


«Ксёндз Богушевич имеет влияние не только на простую шляхту, но и на более образованный класс поляков, особенно женщин. Выступает против Русского Правительства».


Каталіцкія ксяндзы сапраўды мелі вялікі ўплыў на сваіх прыхаджан: «с амвонов говорили двусмысленности; кое-где, во время службы, втихомолку пропускали поминать императорскую фамилию».


Ксёндз Багушэвіч падтрымліваў паўстанцаў. Як было заўважана, яго слухаўся нават «образованный класс поляков», пад якім можна разумець заможных шляхціцаў каталікоў. На іх лаяльнасць вельмі разлічвалі расійскія ўлады.


Пасля падаўлення паўстання 1863 г. у выданні «Русский вестник» ксяндзу Багушэвічу ў артыкуле была прысвечана амаль старонка. У ёй гаварылася, што  ксёндз быў дасланы ў Антушы эміграцыяй для прапаганды  ў 1862 г. Дагэтуль ён жыў у Маскве. Багушэвіч меў вялікую папулярнасць сярод моладзі, сачыў каб сярод яе не з’явілася русафілаў.


Маюцца звесткі, што шляхта антушаўскага прыходу збольшага была прыхільнай да паўстання. Ёй арганізоўваліся таемныя сустрэчы, патрыятычнанастроенай шляхтай распаўсюджваліся навіны аб паўстанні. Усё гэта не засталося незаўважаным мясцовымі уладамі. Імі адсочваліся нават выпадкі нашэння шляхтай «так называемых национальных костюмов, гербовых и других знаков». Адзначаліся выпадкі нашэння ў Рагачоўскім павеце чамарак, канфедэратак, кушакоў і нават кунтушоў.


Адным з цэнтраў для збораў лаяльнай шляхты да паўстання стаў маёнтак Аскеркі ў Ціхнічах (Рагачоўскі павет). Частым госцям у Аскеркі быў ксёндз Багушэвіч.


"У помещика Оскерки в Тихничах, как у весьма гостеприимного и средственного человека, нередко собирается общество, конечно польское, дочь его хорошо поёт и потому там поются гимны, любимый предмет разговоров является польское восстание.”


Лаяльнасцю да паўстання адзначыўся яшчэ адзін буйны землеўласнік Рагачоўскага і Бабруйскага паветаў Булгак. У адным з сваіх маёнткаў ў Бабрускім павеце ён сабраў 70 чалавек на вяселле сваёй сястры. Амаль усе госці мужчыны былі апрануты ў чамаркі, усе былі ўзброеныя.


Тыя ж Аскерка і Булгак папалі яшчэ ў адну нататку. У ёй адзначаецца, што ў іх маёнтках і ў маёнтку пана Аляксандра Жукоўскага, што размяшчаліся ў Рагачоўскім павеце, сяляне ў школах вывучаюць беларускую мову лацінкай:


"…и хотя преподаётся русская грамота, но также и белорусская по азбуке с польскими буквами, даже … начали учить чисто польскому языку, что было запрещенно”.


У даносах адзначаліся ўсе тыя жыхары ваколіц, якія паспелі якім-небудзь чынам праявіць спачуванне да паўстанцаў, тыя людзі якія мелі ўплыў і аўтарытэт сярод шлхяты. Палітычна ненадзейнымі жыхарамі Рагачоўскага павета адзначаліся Канстанцыя Васілеўская (з Маліноўскіх), якая жыла недалёк ад Антушэй, настаўнік Рагачоўскага вучылішча Маціевіч, які атрымаў нейкія забароненыя кнігі, доктар Яворскі, доктар Васілеўскі, доктар артылерыйскай брыгады Дубіцкі, казначэй Крыловіч, суддзя Камароўскі, Любаўскі і г. д.


Меры па спыненню хваляванняў не прымусілі доўга чакаць. У студзені 1863 г. з Магілёўскай губерні ва ўнутраныя губерні Расіі быў выселены ксёндз Багушэвіч — галоўная "крыніца мецяжу” была ліквідавана. Таксама ў пачатку 1863 г. рашэннем магілёўскага губернатара было забаронена нашэнне нацыянальных строяў і пэўных гербавых знакаў. Працягвалася "слежка” за "агентами красной партии”, якія кіравалі падрыхтоўкай паўстання.


"Руский вестник” паведамляе, што па ўсёй Магілёўскай губерні дзейнічала сем "шаек”, з якіх адна была рагачоўскай. Камандаваў ёй Дзержаноўскі (Станіславовіч). Атраду прадпісвалася "сформироваться у фольварка Верхней Тощицы (маёнтак Томаша Грыневіча — аўт.), утвердиться в лесах между Днепром и Друтью, поднять околицы четырёх по соседству лежащих приходов Дворжечно-Антушевского, Озеранского, Свержанского и Рогачёвского, и действовать на юг от Могилёва.” У цяжкім становішчы аказалася шляхта антушаўскага прыходу, бо пасля рэпрэсіі ксяндза Багушэвіча, на яе тэрыторыі размясціліся паўтары роты расійскіх саладат. Яны не давалі  шляхце магчымасці далучыцца да паўстання.


Таксама праз Рагачоўшчыну праходзілі паўстанцкія атрады, якім была аказана падтрымка ў фальварку Беліца Шпілеўскай і фальварку Петрулін Кастравіцкага.


Атрад Дзержаноўскага не здолеў дайсці да Тошчыцы і злучыцца з паўстанцамі, якімі кіраваў Томаш Грыневіч — адстаўны штаб капітан.  Сялянамі быў затрыманы Дзержаноўскі разам з чатырма шляхціцамі і адным ксяндзом. Даведаўшыся пра гэта, рагачоўскі іспраўнік Блохін разам з адной ротай паскакаў у Тошчыцу. У гэты ж час Грыневіч рушыў выратоўваць схопленых паўстанцаў, "но наткнулся на роту; в темноте ночи началась перестрелка; перестреливались с полчаса, и паны ушли домой; но часа через два, решив вероятно на военном совете непременно выручить довудцу, снова двинулись…” Атрад Грыневіча не здолеў перамагчы смаленскую роту і яшчэ адну, якая прыйшла ёй на дапамогу. Паўстанцам прыйшлося разбегчыся па лесу.


Лёс паўстанцаў Рагачоўскага павета


Да чэрвеня 1863 г. былі заўважаны асобныя паўстанцкія "шайки”, у прыватнасці, адна з іх хавалася ў лесе каля в. Лапаціна (не далёк ад Гомеля).


Схопленыя ўдзельнікі паўстання былі высланы ў падаленыя губерні Расійскай імперыі, а іх маёнткі былі канфіскаваны. Спіс зняволеных паўстанцаў рагачоўскага павета ад 23 красавіка 1863 года можна пабачыць тут. У ім можна знайсці Аляксандра Жукоўскага, пра якога ўзгадвалася вышэй. Быў высланы на катаржныя працы Дзержаноўскі. Томаш Грыневіч быў расстраляны 16 ліпеня 1863 г. у Рагачове.


Аб удзеле ў паўстанні рагачоўскай шляхты памятаюць і некаторыя яе нашчадкі. Як прыклад, Аляксандр Несцярук распавядае: "Продкі жылі ў Рагачоўскім павеце ў вёсцы Сенажаткі і каля яе. Працавалі на зямлі, якую больш арандавалі, бо ўлады не дазвалялі каталікам мець зямлю ва ўласнасці. Дзед маёй бабулі па матчынай лініі Грахоўскі Аляксандр у 1863 годзе быў абвінавачаны ў тым, што рабіў на сценах пабудоў у вёсцы Сенажаткі надпісы супраць царскіх уладаў. Быў асуджаны, пазбаўлены маёмасці і высланы ў Польшчу.”


Таксама знакаміты прыклад —  у сям’і Уладзіміра Караткевіча захоўвалася легенда, што яго продак па матчынай лініі Грынкевічаў быў удзельнікам паўстання 1863 г. Пісьменнік верыў, што гэтым продкам быў той самы Томаш Грыневіч, інфармацыю пра якога дапамог знайсці даследчык Адам Мальдзіс — у рукапісным аддзеле бібліятэкі ў Варшаве ён знайшоў "Нататнік паўстанца 1863 года ў Магілёўскай турме”. У нататніку ўзгадвалася прозвішча Грыневіча і яго верш "Песня прыгаворанага да смерці…”


На жаль, іншых звестак аб удзеле рагачоўскай шляхты ў паўстанні мы не маем. А чаму паўстанне 1863 г. слаба распаўсюдзілася на Усход Беларусі? Магчыма з-за таго, што мясцовыя ўлады на гэтай тэрыторыі (як, напрыклад, у Рагачоўскім павеце) умела скарысталіся інфармацыяй, якую таемна выведвалі. А хутчэй і з-за таго, што вялікая колькасць шляхты Рагачоўскага павета па пэўных меркаваннях удзельнічала ў падаўленні паўстання. Чаму так адбылося, што шляхта стаяла па розныя бакі, гэта ўжо больш складанае пытанне, якое заслугоўвае асобнай увагі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Рогачева

Да будет хлеб! Рогачев принял «Дажынкi-2016»

Хотите узнать больше? Аграрный сезон на Гомельщине по традиции завершил фестиваль тружеников села, прошедший в славном городе над Днепром. Хозяйства ... 106

В одном из гаражей Рогачева дружеская вечеринка закончилась дракой

Хотите узнать больше? Жители Рогачева в гараже одного из гаражно-строительных кооперативов, расположенных в черте города, решили устроить вечеринку. Затея не привела ни к 105

Тракторист из деревни Зборов Рогачевского района поджег скирду соломы назло руководству хозяйства «Новый путь»

Хотите узнать больше? На прошлой неделе, 25 октября, в деревне Зборов Рогачевского района местный тракторист поджег скирду соломы назло руководству хозяйства «Новый путь». 84

В ночь с 3 на 4 ноября в Рогачеве отключат воду

Хотите узнать больше? Объявление о прекращении подачи воды в ночное время было опубликовано сегодня на сайте «Свабоднага слова». Начало работ: 3 ноября 2016 ... 62

Новое увлечение 15-летней рогачевской школьницы повергло ее родителей в шок

Хотите узнать больше? Казалось, еще вчера их дочь брала безмятежные уроки игры на домре и фортепиано, а сегодня она бесстрашно прыгает из самолета. Юлия Гончарова (на 201

В Рогачеве выросло Дерево любви

Хотите узнать больше? Кованый арт-объект установили на набережной Днепра. По ... 136

В Рогачеве «Ауди S6» сбил насмерть на пешеходном переходе местную жительницу

Хотите узнать больше? Предварительную информацию о дорожной трагедии сообщили в областной ГАИ. Авария произошла на одной из центральных улиц Рогачева — Ленина примерно в 175

В Рогачеве из-за плановых работ отключали воду в ночь с 20 на 21 октября

Хотите узнать больше? Причиной отключения воды в Рогачеве стали плановые работы по врезке трубопроводов водоснабжения по проекту «Реконструкция и расширение сетей города 66