Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

Ох ужо гэтыя аматары бегу! Звычайнага хуткаснага перасоўвання па дарозе ім ужо даўно зрабілася мала. Прыдумалі сабе бег па перасечанай мясцовасці. Але і гэта ўжо ім прыелася. Цяпер, прынамсі, у Рэчыцы, папулярнасць набірае так званы экстрым-бег. Ужо другое адкрытае першынство раёна па гэтым відзе спорту прайшло днямі на рацэ Ведрыч.
Шчыра кажучы, нават не думаў, што ад дабраахвотнага стварэння самому сабе гэткіх цяжкасцяў можна атрымаць такі вялізарны зарад здароўя, бадзёрасці і жадання жыць і ствараць. Хаця, у адрозненне ад удзельнікаў спаборніцтва, асабіста я ганяўся не за перамогай, а за цікавым кадрам, але ўсе мае нягоды і клопаты, якія цяжарам ляжалі на свядомасці пасля працоўнага тыдню, як рукой зняло пасля таго як давялося крыху пакоўзацца ў балоце ды пабегаць па рэчышчы нашага гарэзлівага Ведрыча. Уяўляю сабе настрой саміх спартсменаў…

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

Траса працягласцю ў 5 кіламетраў, на якой давялося спаборнічаць, нават ад самага старту зрабілася экстрэмальнай. Пастараліся работнікі лясніцтва, якія нааралі проста па дарозе глыбокіх разораў, нібыта ад пажару. Але, як той казаў, гэта былі толькі кветачкі. З дарогі чарада бегуноў збочыла… у раку.

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

І пабегла ўверх супраць імклівай ведрыцкай плыні па далёка не роўным яго дне, пераваленым старымі дрэвамі і карчамі. Потым зноў выхад “на сушу”, але не надоўга.

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

Далей удзельнікаў забегу чакала сапраўдная дрыгва, зацягнутая звонку прыгожанькай зялёненькай раскай.

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

 

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

 

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

Потым зноў рэчышча Ведрыча, праўда, на гэты раз глыбейшы адрэзак, ускарасканне па крутым пад’ёме на гару, спуск у круты яр і выхад з яго цераз вісячае карэнне абрыву.

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

Ну і на заканчэнне – яшчэ адна балацянка, каб замацаваць “уражанне”. І так – тры кругі.

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

Сапраўды – экстрым. Але… Можна з упэўненасцю сцвярджаць – папулярны экстрым. Удзел у спаборніцтве ўзялі не толькі маладыя хлопцы, але і сталыя дзядзькі і нават жанчына. Прычым пашырылася і геаграфія аматараў экстрымальнага спорту. Да рэчычан гэтым разам далучыліся гамяльчане.

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

Узрост удзельнікаў – ад 15 да 60 гадоў. Дарэчы, вынікі таксама падводзіліся паводле ўзроставых груп. То бок абсалютным лідэрам зрабіўся Андрэй Сінькевіч (ён жа – пераможца ў катэгорыі 35-39 год).

 

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

 

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

У самай малодшай узроставай групе (да 20 гадоў) першае месца дасталася Андрэю Ігнатовічу. А вось дыплом пераможцы ў групе 55-60 гадоў дастаўся Уладзіміру Раманюку. Госць Рэчыцы з Гомеля Валянцін Ткачоў прыйшоў першым з удзельнікаў узросту 40-44 гады, а яго жонка Жана  Ткачова была адзінай, і таму першай сярод жанчын.

Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна

Некалькі ўдзельнікаў гэтага забегу даведаліся пра яго літаральна за дзень. І калі пагадзіліся паўдзельнічаць, нават не разлічвалі на такі вынік для сябе асабіста. Калі ж пасля забегу перад узнагароджваннем атрымалася невялічкая паўза, я выпадкова зрабіўся сведкам тэлефоннай размовы аднаго з “новенькіх” экстрым-бегуноў, мусіць, са сваім сябрам. Па-перашае – усё аблічча юнака папросту ззяла ад уражанняў, а па-другое, вось што я пачуў:
– Ой, я тут, карацей, на адной фішцы быў, ну… нават не ведаю як сказаць, карацей – класна!
Нехта сумняваецца? То далучайцеся наступным годам і вы. Праверце!

Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?
Паважаныя калегі! Гэты матэрыял быў напісаны на беларускай мове. Гэта палітыка аўтара, г.з. - мая палітыка. Пра цікавыя падзеі ў жыцці раёна я пішу толькі па-беларуску. Калі ў вас, як і ў рэсурса "Сильные новости", адкуль Вы ўзялі тэкст гэтага артыкула - палітыка адцурання ад беларускай мовы і незмяшчэння на старонках сайта беларускамоўных матэрыялаў - прашу Вас выдаліць гэты матэрыял. Калі палітыцы Вашага сайта не пярэчыць змяшчэнне матэрыялаў на беларускай мове, прашу Вас змясціць арыгінальны тэкст на мове арыгіналу. Беларуская мова вартая не толькі "вестак з палёў" ды навінаў пра агляды мастацкай самадзейнасці сельскіх дамоў культуры. Экстрым-бег таксама мае права быць асветлены на нашай мове. Таксама прапаную тую ж навіну з сайта газеты "Дняпровец", дзе тэкст больш разгорнуты (праўда не зусім "інтэрнэтны") і маецца больш фота. Але - толькі па-беларуску!!!
З павагай - Андрэй Мядзведзеў.
Дзякуй, што замянілі! Згадзіцеся - так лепш! fellow

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Речицы

В д. Красная Дуброва Речицкого района мужчина на Mercedes протаранил четырёх женщин на гужевой повозке

Хотите узнать больше? ДТП произошло субботним вечером 26 ноября. Работницы близлежащей фермы неспешно ехали по ул. Мира. Догоняя их, в попутном направлении также двигалась 38

В Речице взбесившийся школьник ударил головой в лицо сорокалетнего рабочего метизного завода

Хотите узнать больше? Речицкий старшеклассник вечером 7 ноября, будучи в подпитии, вероятно, проводя время за интеллектуальными беседами на лестничной площадке девятого 118

Парень в речицком магазине снял с себя нижнее белье, чтобы доказать свою невиновность в краже

Хотите узнать больше? Двадцатидевятилетний житель Гомеля в одном из речицких магазинов снял нижнее белье, чтобы продемонстрировать охране и сотрудницам магазина, что их 113

В Речице начались масштабные учения пожарных

Хотите узнать больше? По легенде произошло возгорание сцены в ДКиТ «Нефтяник». Сотрудники ГАИ перекрыли движение по прилегающей дороге. Задействовано большое количество 57

Недостачу работникам магазина «Юбилейный» придется возмещать, но сумма выплат уменьшена на 25% решением суда

Хотите узнать больше? 8 ноября судом Речицкого района рассмотрено гражданское дело по иску Государственного предприятия «Торгсервис» о взыскании ущерба, причиненного 128

В лесу под Речицей прошли традиционные учения центра специальной подготовки «Скиф»

Хотите узнать больше? В конце октября парни из военно-патриотического центра специальной подготовки допризывной молодежи «Скиф» прожили два дня в лесу, выполняя учебные 70

Сожитель речичанки в ходе бытовой ссоры получил кулаком в глаз, ножом в шею и оказался в больнице

Хотите узнать больше? Так может случиться, что следующий президент США будет носить юбку – женщины всё глубже прорастают в политику, науку, экономику. Не отстает и 94

Речичанин вычитал в интернете, как угнать автомобиль, и решил попрактиковаться на улицах города

Хотите узнать больше? Чего только не найдешь в интернете: как сварить борщ, переустановить Windows, угнать машину… История умалчивает, почему девятнадцатилетний парень 82