Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сядзіба ў Астраглядах


У "Слоўніку геаграфічным Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх" (Варшава, 1886. Т. 7. С 690.) сказана, што Астрагляды даўней называния Астраглядаві", чамі, спачатку належалі князям Вішнявецкім, а пасля - панам Харлінскім, Ракіцкім, Прозарам. I ўсё...
    Пра Харлінскіх вядома, што яны валодалі маёнткам ужо ў 1568 г., а ў 1626 г. пабудавалі ў Астраглядах першы ў рэгіёне касцёл. А вось хто раней займеў Астрагляды - Ракіцкія ці Прозары - сказаць цяжэй. Каля 1810 года Тэкля, дачка графа Людвіка Ракіцкага, выйшла замуж за Уладзіслава, сына Караля Прозара ўласнага гербу (Прозар), і як быццам тады маёнтак упершыню перайшоў да гэтага роду. Але ў інвентарах 1698,1721 гг., г. зн. тых часоў, калі Хойнікамі паслядоўна валодалі князь Дамінік Шуйскі, пан Шукшта, ксёндз-біскуп' Юзэфат Парышэвіч, князь Мікалай Шуйскі, і рэвізіі 1715-1716 гг, праведзенай князем Янам Станіславам Шуйскім, Астраглядавічы і Хойнікі паказваюцца часткамі аднаго ўладання. У выпадку з інвентаром 1698 г., калі б не адарваны ад асноўнага тэксту загаловак "Inwentarz - podawczy majetnosci Chojnik i Zahala..." (Загалле тады было цэнтрам староства - дзяржаўнага ўладання, а Шуйскія, прынамсі, пазней ім кіравалі), дык можна было б падумаць, што гэта мястэчка Хойнікі ўваходзіла ў склад Астраглядаўскага, а не Астрагляды ў склад Хойніцкага маёнтка. Тым болей, што і зямяне, якія знаходзіліся на замка-вай службе, у абодвух інвентарах названыя "астраглядаўскімі", і толькі ў рэвізіі - "зямя-намі ўсёй воласці" (Хойніцкай). Рэгістры 1768 і 1770 гг. датычыліся толькі Астраглядаўскага ключа, што само ўжо паказвае на прыналеж-насць яго да іншага, відавочна Хойніцкага, маёнтка. (НГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1., А. 119-144.). Мусіць, такой сітуацыя заставалася і ў 1783 годзе, калі Людвіка Канстанцыя Шуйская выйшла замуж за Караля Прозара і принесла мужу Хойнікі ў якасці пасагу. Нездарма апошні называў сябе "графам на Хойніках і Астраглядавічах".
    То як жа Астрагляды сталі пасагам іншай паненкі - Тэклі Ракіцкай?
    Напярэдадні паўстання, узначаленага ў 1794 г. Т. Касцюшкам, Караль Прозар дзеля атрымання грошай на яго арганізацыю прадаў частку сваіх маёнткаў. Магчыма, гэта былі не адныя спадчынныя ўладанні на Жмудзі (заходняя Літва), але і Астрагляды, тым болей, што Людвіка, як пісаў Марыян Дубецкі, заўсёды падтрымлівала мужа ў яго задумах. Ве-рагодна, Уладзіслаў Прозар толькі вярнуў Астрагляды роду, ажаніўшыся з дачкой Ракіцкага.
    Як бы там ні было, а пасля Уладзіслава Хойшцкі і Астраглядаускі ключы, што, паводле "Списка землевладельцев Минской губернии на 1876 год", разам з Гарадзішчам і Савічамі складалі 75103 дзесяціны ворыўнай зямлі, пашаў, сенажацей і лясоў з балотамі, атрымаў у валоданне яго сын Мечыслаў, жанаты з Зофіяй, дачкой Уладзіслава Аскеркі з Рудакова, а потым унук Канстанцін, жонкай якога была Зофія, дачка Баляслава Свентажэцкага, выбітнога паўстанца 1863 года. Унук і змар-наваў атрыманую ад продкаў фартуну, губляючы фальварак за фальваркам, пакуль урэшце не прадаў Астрагляды расійскім уладам. Наступны, невядомы з імя-прозвішча гаспадар, не быўшы чалавекам надта высокай культуры, уладкаваў у салонах лазню. Ад празмернага напалення ў печах аднойчы здарыўся пажар, які знішчыў увесь палац.
    У 1912 годзе па найвысачэйшаму дазволу Астрагляды набыў Альгерд Гардзялкоўскі гербу Ляліва з Друцку, апошні іх прыватны ўладальнік меў намер аднавіць палац паводле праекта Тадэвуша Стрыенскага, але выбух першай сусветнай вайны перакрэсліў усе планы.
    Прозары жылі спачатку ў старой сядзібе ў Хойніках, а недзе ў 1810-1820-х гг. Уладзіслаў выбудаваў у Астраглядах новы раскошны палац у стылі ампір. Праект рэзідэнцыі распрацаваў найпраўдападобней Генрык Марконі. Яе выгляд вядомы з малюнка (ад парку) Ігнацыя Врублеўскага 1891 г. і двух фотаздымкаў (ад парку і ад пад'езду) прыкладна 1918 г.
    Аднапавярховы дом меў П-падобны ў абрысе падмурак: да бакоў галоўнага фасада далучаліся кароткія перпендыкулярныя крылы. У цэнтры выступаў рызаліт з каланадай, якая несла дарычны антаблемент і тэрасу перад мансардай. Пад порцікам знаходзіліся арачныя дзверы і вокны з трохвугольнымі франтончыкамі. Дэкор аднапавярховых крылаў абмяжоўваўся паўкруглымі надаконнымі, аб'яднанымі гарызантальнай цягай, броўкамі і шырокім дарычным фрызам з трыгліфамі ў завершы. Пасярэдзіне тыльнага (паркавага) фасада размяшчалася тэраса з бакавымі сходамі ў парк, а па баках вылучаліся рызаліты. Будынак у цэнтральнай частцы накрываў высокі чатырохсхільны дах з франтонам, над бакавымі крыламі - трохсхільны. Сцены рэзідэнцыі былі гладка атынкаваныя, а дэкор і калоны пафарбаваныя ў белы колер, які ўдала кантраставаў з больш цёмным колерам тынкоўкі.
    Унутры палац меў двухрадную анфіладную планіроўку. "З бокў порціка змяшчаўся дэкарыраваны ў "ііаляўнічым"і стылі вестибюль з развешанымі на сценах трафеямі і карцінамі адпаведнай тэматыкі, з кафлянай печкай, вя-лізным камінам і вітымі сходамі на другі паверх. Дзверы, выкананыя з чырвонага дрэва з інкрустацыяй, вялі ў прасторную сталовую, блакітны плафон якой уяўляў нібы нябеснае скляпенне з зоркамі і маладзіком. Са сталовай направа можна было трапіць у вялікую бальную залу, што асвятлялася парамі вок-наў ад пад'езду і ад парку. Далей знаходзіліся чатыры жылыя пакоі.
    Па левы бок вестыбюля размяшчаліся салон-гасцёўня, будуар гаспадыні і чатыры жылыя памяшканні. Вялізны пакой другога паверху прызначаўся пад бібліятэку, за якой знаходзіўся гардэроб гаспадыні дома Зофіі Прозар. Паркет парадных апартаментаў, паводле слоў гаспадыні Ванды Гардзялкоўскай, заснаваных на інфарма-цыі людзей, якія ведалі палац яшчэ ад часоў Прозараў, "меў чароўныя пейзажы, выкананыя з розных драўняных гатункаў - чырвонага дрэва, чорнага дуба, ясеню, грушы", і ўдала спалучаўся са сценавымі панелямі, дэкарыраванымі ў тэхніцы стука (алебастрам, аздобленым пад мармур). Кафляныя печы і мармуровыя каміны таксама з'яўляліся дэ-каратыўнымі элементамі інтэр'еру.
    Уязная брама мела "ваяўнічую" трактоўку ў выглядзе навешаных на высокія мураваныя слупы каваных кратаў з рымскіх пік і ампіра-вых вянкоў. Па яе баках размяшчаліся дзве вежы-вартоўні з купальным пакрыццём, завершаным чыгуннымі дэкаратыўнымі пінаклямі.
    Ад брамы вакол газона праходзіла шырокая алея са старых ліп. Па абодва бакі газона перад палацам стаялі дзве невялікія афіцыны з чатырохслуповымі ганкамі. За палацам раскінуўся пейзажны парк, высаджаны на плошчы ў 5 га ліпай, дубам, грабам, платанам, пірaмідальнай і італьянскай таполяй, мноствам дэкаратыўных кустоў. Праз гэтыя пейзажныя пасадкі ад палаца адыходзіла прамая алея, замкнёная вялізным чатырохвугольным газонам. Цэнтрам складанай воднай сістэмы з'яўляўся востраў дыяметрам 200 м, абкружаны шырокім каналам, злучаным з асноўным вадаёмам. Палац і парк былі абнесеныя ажурнай мураванай агароджай з пастаўленымі праз кожныя дзесяць метраў атынкаванымі і пафарбаванымі ў белы колер слупамі. Па фронту сядзібы праходзіў гасцінец, высаджаны векавымі платанамі і таполямі.

    Падрыхтаваў С БЕЛЬСКІ.
    "Ленінскі сцяг" № 41 (9799)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Хойник

Пионеры посадили рябиновую аллею в честь 73-летия освобождения Хойникского района

Хотите узнать больше? Мероприятие в рамках акции «Восстановим леса Беларуси» прошло в средней школе №3 Хойников. Для ребят провели урок «леса», а также организовали 36

На Гомельщине прошел областной этап сельхоз проекта «Властелин села»

Хотите узнать больше? В агрогородке Судково Хойникского района за титул соревновались пять молодых семей с детьми — победители зональных этапов конкурса. Для этого им 80

В Хойниках прошел открытый районный праздник «Танцевальная планета»

Хотите узнать больше? Полный зал зрителей мероприятие собрало пятый год подряд. Многолюдно было и на сцене, за кулисами. Мастерство демонстрировали шесть танцевальных 82

В деревне Кливы Хойникского района у сельчанина обнаружили два патрона

Хотите узнать больше? Их направили на экспертизу, рассказали «Гомельскай праўдзе» в отделе информации и общественных связей УВД облисполкома. По заключению эксперта, два 125

Российские журналисты побывали в отселенных деревнях Хойникского района

Хотите узнать больше? Участники пресс-тура в Гомельскую область по теме «30 лет аварии на ЧАЭС. Реабилитация пострадавших регионов Республики Беларусь. Развитие малых 108

Более 100 человек из Беларуси и России станут участниками форума творческой молодежи в Хойниках

Хотите узнать больше? Более 100 ребят из Беларуси и России станут участниками форума талантливой творческой молодежи, который пройдет 25 апреля в Хойниках, сообщили 56

В Хойниках прошел районный слет юных спасателей-пожарных

Хотите узнать больше? На базе пожарной аварийно-спасательной части № 1 РОЧС будущие борцы с чрезвычайными ситуациями соревновались в конкурсе знатоков, отвечали на вопросы 79