Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адмiнiстрацыйная прыналежнасць хойнiкшчыны у xvi - пачатку xx стагоддзя.

      Адмiнiстрацыйная прыналежнасць хойнiкшчыны у xvi - пачатку xx стагоддзя.

 

Да 500-годдзя першай згадкі пра Хойнікі ў пісьмовых крыніцах засталося 5 гадоў. Наўрад ці за гэты час з'явіцца спецыяльнае даследаванне па названай тэме з-пад пяра акадэмічнага або універсітэцкага гісторыка. Тому паспрабуем, на падставе ў тым ліку і энцыклапедыі ВКЛ (К - Я, Мінск, 2006), як можна дакладней ак-рэсліць сітуацыю ўласнымі сіламі.

    Ужо вядома, што ў 1512 г. Хойнікі і большая частка пазнейшага раёна належалі да Брагінскай воласці, а даволі значная яго ўскраіна на паўночны захад і захад прыкладна ад лініі "Кажушкі - Хойнікі", да Мазырс-кай воласці (староства), дзеля чаго графу Ракіцкаму ў 1776 г. давялося падаць копію (Абмежавання ўсяго графства Брагінскага) таксама і ў актавыя кнігі Мазырскага гродскага суда. Абедзве воласці існавалі яшчэ ў складзе Кіеўскага княства, у 1471 г. пераўтворанага ў аднайменнае ваяводства. Паводле карты В. Насевіча, у сярэдзіне XVI ст. Брагінская воласць уваходзіла ў Чарнобыльскі павет.

    У час адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 г.г. апошні быў скасаваны, але воласць, падобна, стала часткай Кіеўскага павету толькі напярэдадні Люблінскай уніі 1569 г., калі Кіеўскае ваяводства было далучана да Каралеўства Польскага. Заходняя Хойнікшчына ў складзе Мазырскага павету засталася ў вялікім Княстве Літоўскім, аднак належала цяпер да Мінскага ваяводства. Недзе ў пачатку XVII ст. Брагінская воласць увайшла ў Оўруцкі павет, а з канца таго ж стагоддзя мястэчка Хойнікі стала цэнтрам асобнай воласці ў паўночнай частцы былой Брагінскай. Матэрыялы рэвізіі 1715-1716 г.г. дазваляюць хоць і на невялікім адрэзку, вызначыць прикладную мяжу Мазырскага павету ВКЛ і Оўруцкага павету Кароны - паміж Казялужжам і Небытавым (уваходзілі ў Загальскае староства) з аднаго боку, і Хойнікамі - з другога.

    Такі стан спраў захоўваўся да другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г., калі Хойнікшчына апынулася ў складзе Рэчыцкага павету спачатку Чарнігаўскай губерніі (намесніцтва), а з 1797 г. - Мінскай губерніі Расійскай імперыі. 3 1861 г. да першай сусветнай вайны асобныя часткі нашага раёна знаходзіліся ў межах розных валасцей Рэчыцкага павету Мінскай губерніі: Аўцюцевіцкай (Бераснёўка, Старч); Дзёрнавіцкай (Аравічы, Баршчоўка, Дронькі, Краснаселле, Малочкі, Масаны, Пагоннае, Радзін, Уласы, Чамкоў); Маладушскай (Амелькаўшчына, Ізбьшь, Рашаў); Мікуліцкай (Бабчын, Варацец-l i Варацец-2, Веляцін, Высокае, Губарэвічы, Звяняцкае, Кар-пілаўка, Лісцвін, Мокіш, Плоскае, Пудакоў, Рудакоў, Рудыя, Чахі); Хойніцкай (Хойнікі, Барысаўшчына, Берасцечка, Валокі, Вялікі Бор, Гарошкаў, Гноеу, Дворышча, Дубровіца, Дэлістаў, Забалаць, Загалле, Загальская Слабада, Казялужжа, Карчовае, Клівы, Куравое, Людзвін, Лянтэрня, Малішаў, Навасёлкі, Настолле, Небытаў, Паселічы, Паташня, Рудзенька, Руднае, Стралічаў, Судкоў, Храпкаў, Юзэфаў); Юравіцкай (Алексічы, Багуславец, Буда, Глінішча, Засценак, Кажушкі, Каранёўка, Ламачы, Ломыш, Маклішча, Міхалёў, Кухнаўшчына, Рабец, Рудня, Рудня Тульгавіцкая, Слабада Кажушкаўская, Слабада Княжыца, Тульгавічы, Тунеўшчына, Хвойнае).

    Мяркую, гэты кароткі агляд, пры ўсёй яго недасканаласці, дапаможа настаўнікам і вучням, зацікаўленым нашай рэгіянальнай гісторыяй, пазбегчы пры яе вывучэнні грубых памылак, якія, на жаль, нярэдка дапускаюць нават аўтары энцыклапедычных выданняў. Бо тыя памылкі выпраўляць акрамя нас ніхто не будзе.

    С.БЕЛЬСКІ, настаўнік гісторыі СШ № З г.Хойнікі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Хойник

Пионеры посадили рябиновую аллею в честь 73-летия освобождения Хойникского района

Хотите узнать больше? Мероприятие в рамках акции «Восстановим леса Беларуси» прошло в средней школе №3 Хойников. Для ребят провели урок «леса», а также организовали 36

На Гомельщине прошел областной этап сельхоз проекта «Властелин села»

Хотите узнать больше? В агрогородке Судково Хойникского района за титул соревновались пять молодых семей с детьми — победители зональных этапов конкурса. Для этого им 80

В Хойниках прошел открытый районный праздник «Танцевальная планета»

Хотите узнать больше? Полный зал зрителей мероприятие собрало пятый год подряд. Многолюдно было и на сцене, за кулисами. Мастерство демонстрировали шесть танцевальных 82

В деревне Кливы Хойникского района у сельчанина обнаружили два патрона

Хотите узнать больше? Их направили на экспертизу, рассказали «Гомельскай праўдзе» в отделе информации и общественных связей УВД облисполкома. По заключению эксперта, два 126

Российские журналисты побывали в отселенных деревнях Хойникского района

Хотите узнать больше? Участники пресс-тура в Гомельскую область по теме «30 лет аварии на ЧАЭС. Реабилитация пострадавших регионов Республики Беларусь. Развитие малых 108

Более 100 человек из Беларуси и России станут участниками форума творческой молодежи в Хойниках

Хотите узнать больше? Более 100 ребят из Беларуси и России станут участниками форума талантливой творческой молодежи, который пройдет 25 апреля в Хойниках, сообщили 56

В Хойниках прошел районный слет юных спасателей-пожарных

Хотите узнать больше? На базе пожарной аварийно-спасательной части № 1 РОЧС будущие борцы с чрезвычайными ситуациями соревновались в конкурсе знатоков, отвечали на вопросы 81