Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Усадьба в Борисовщине

 Амаль кожны чалавек зрадасцю або сумам успамiнае свае дзяцінства, калі здавалася, усё было незвычайным, таямнічым, кожная дробязъ была цікавай, а іншыя падзеі здаваліся ледзь неказачнымі. Для мяне яркімі ўражаннямі напоўнены ўспаміны а б гадах маленства, якое прайшло ў вёсцы Барысаўшчына на тэрыторыі былога маёнтка паноў Ястржэмбскіх. Векавы парк, сядзібныя пабудовы, якія ўсвой час аблазіў уздоўж і ўпоперак з сябрамі - гэга былі любімыя мясціны для нашых гульняў, а расказы аб іх мы з захапленнем слухалі наведваючы дзіцячы сад, які, дарэчы, знаходзіўся ў былым доме панскага эканома насупраць вежы.

    У апошні час назіраецца пэўная цікавасць да гісторыі Барысаўшчанскага маёнтка. 3 гэтай прычыны, а таксама з-за практычна поўнай адсутнасці якіх-небудзь даступных друкаваных матэрыялаў, я вырашыў падзяліцца з чытачамі раёнкі даволі цікавымі, на мой погляд, звесткамі, пачутымі ў розны час ад розных людзей, і сваімі разважаннямі наконт лёсу сядзібы. Непрэтэндую на абсалютную дакладнасць, бо, зразумела, у народных паданиях, пераказах праз столькі год заўсёды цяжка, а часам і немагчыма, даведацца дзе быль, а дзе выдумка.

    Дык вось, сядзіба пана Фелікса Ястржэмбскага, паляка па паходжанню, пачала ўзводзіцца ў другой палове 19-га, пачатку 20-га стагоддзя на поўнач ад вёскі Барысаўшчына на беразе ракі Гаранкі (цяперашняя Віць). Землі пана, паводле матэрыялаў цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва, складалі каля тысячы дзесяцін, сюды ж уваходзіла вёска Барысаўшчына, у якой у сярэдзіне 19 стагоддзя было прыблізна 350 жыхароў і 40 двароў. У маёнтку найбольшае ўражанне да гэтага часу выклікае будынак шасціпавярховай воданапорнай вежы, якую многія чытаўшыя кнігу "Памяць. Хойніцкі раён", памылкова называюць броварам. На самой справе бровар знаходзіўся ў ініцым месцы і ўяўляў сабой нічым не прыкметную драўляную пабудову, разбураную ў савецкі час з-за непрыгляднага стану.

    Вежа пабудавана ў модным для тых часоў стылі "псеўдаготыкі", нагадвала крэпасныя збудаванні сярэднявечча. Вышыня вежы па маіх вымярэннях складае каля 17-18 метраў. На апошнім паверсе знаходзяцца два цыліндрычнай формы жалезныя бакі ёмістасцю 18 тон кожны. На першым паверсе была вадакачка, даваўшая ваду для патрэб дома, канюшні і ферм. I зараз людзі знаходзяць рэшткі труб водаправода з глазураванай гліны. На іншых паверхах былі невялікая хлебапякарня і малочная з сепаратарам для вырабу вяршкоў, сыру. Яе абсталяванне выкарыстоўвалася амаль да 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

    Па расказах старажылаў, пры ўзвядзенні вежы выкарыстоўвалася асобая цэгла, спецыяльна прывезеныя з Латвіі. Для прыгатавання асабліва моцнага раствору дабаўлялі курыныя яйкі і нават кроў валоў. Дарэчы, у маёнтку быў свой цагельны завод на 10 печаў. Рэшткі яго падмурку можна ўбачыць у пасадках чарнаплоднай рабіны ля Паташэнскага возера.

    Да 70-х гадоў 20-га стагоддзя памяшканні вежы выкарыстоўваліся для розных мэт. Тут жылі людзі, была кантора, дэманстраваліся кінафільмы. У халоднае надвор'е пакоі ацяпляліся з дапамогай грубак і "буржуек". У 50-я гады аднойчы зімовай ноччу прарвала бакі з вадой. Раніцай дзятва коўзалася на заледзянелай лесвіцы, як на горцы. Сколваючы лёд ламамі і сякерамі, дарослыя вельмі пашкодзілі лесвіцу і каб не разбурыць яе зусім, пачалі паліваць лёд кіпенем.

    У 1971 годзе нехта запаліў сенасховішча, размешчанае ў вялікай бакавой прыбудове. Пасля моцнага пажару яе зруйнавалі трактарамі. Гэта і стала пачаткам павольнай пагібелі вежы.

    Навокал вежы знаходзяцца сядзібны дом, дом эканома, лядоўня, якая таксама выкарыстоўвалася пры савецкай уладзе. Сядзібны дом мае тыповы для таго часу выгляд: калоны, порцікі, геаметрычныя фрызы. Падобным чынам выглядае большасць будынкаў сядзібы. Пра панскі дом у кнігах "Помнікі. Гомельская вобласць" і ўжо названай "Памяць" зноў жа недакладна напісана, што ён не захаваўся. Міжтым, да 1986 года ў ім жыло 7 сем'яў. Да пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя дом выглядаў больш-менш нармальна. I толькі калі мясцовыя "аматары старадаўнасці" разабралі дах на будматэрыялы, паступова прыйшоў у заняпад. Шчымлівыя пачуцці ахопліваюць, калі пройдзеш па паўразбураных пакоях, бальнай зале. Злева ад дома знаходзіцца паўпадвальнае памяшканне, у якім, гавораць, ёсць замураваны лаз у разгалінаваны падземны ход. Значную частку сядзібы займалі цудоўны парк пейзажнага тыпу са сцяжынкамі, пасыпанымі белым пяском, і вялікі пладовы сад з аранжэрэяй. У парку знаходзілася сажалка з разгалінаванымі каналамі. Звычайна панская сям'я любіла тут адпачываць, плаваць на лодцы, любавацца лебядзямі і лавіць тлустых карпаў, якіх па панскаму загаду разводзілі ў сажалцы.

    У парку расло больш за сто відаў дрэў і кустоў: ліпа амерыканская, туя заходняя, таполя, самшыт, цюльпанавае дрэва, белая шаўкоўніца, жасмін, акацыя, канадскі клён, пробкавае дрэва і шмат іншых раслін, прывезеных з далёкіх краін. Сажалка з каналамі і некаторыя віды дрэў захаваліся да гэтага часу.

    Сад таксама налічваў нямала сартоў яблык, груш, сліў, вішань. Плады і ягады выкарыстоўваліся розным чынам, напрыклад, для вырабу спіртных напіткаў.

    Была пчаліная пасека, ружоўнік. Аранжарэя ўяўляла сабой аднапавярховы будынак, цагляная палова якога для рэдкіх кветак і раслін захавалася, а другая, са шкла, з зімовым садам, была разабрана ў час Айчыннай вайны. Тут кватаравалі ўласаўцы, пасля вайны была бойня, склад ядахімікатаў.

    Ястржэмбскія трымалі вялікую гаспадарку, у тым ліку пародзістых коней для эстэтычнага задавальнення і конных прагулак. Некаторыя свінарнікі, кароўнікі і канюшні выкарыстоўваюцца і зараз.

 

    I, напэўна, многія бачылі доўгі трохметровы мур, уросшы ў зямлю, якім быў агароджаны маёнтак. 3 двух бакоў мура знаходзіліся брамы на ланцугах. Перад паўднёвай брамай стаяла старажоўка з наглядчыкам. На тарфянішчы ля ракі мур пераходзіў у вялікі дубовы частакол.

    Фслікс Ястржэмбскі, заснавальнік сядзібы, быў чалавекам добраадукаваным, але не інтэлігентным, меў наравістую, экзальтаваную натуру, своеасаблівае пачуццё гумару. Напрыклад, на розныя святы ў знак добрага настрою выстаўляў у двары драўляныя карыты з сырам і тварагом, прапаноўваючы сялянам есці з іх накшталт свіней. Аднойчы да смерці напалохаў жанчын, якія працавалі ў полі. Набыўшы веласіпед, пан вырашыў зрабіць абкатку, а заадно і здзівіць сялян. Стаяла спякота, і каб крыху ахаладзіцца, ён прыдумаў прышпіліць да капелюша дзве моцна накрухмаленыя насоўкі. Пры яздзе, гайдаючыся ўверх-уніз, яны абвявалі твар. Жанчыны, упершыню пабачыўшы такі цуд цывілізацыі, як веласіпед, і кіруючага ім у такой амуніцыі пана, разбегліся хто куды. Але здаралася і сялянам смяяцца з памешчыка. Нягледзячы на тое, што вакол сядзібы быў мур, яны ўсё роўна часта лазілі па яблыкі. I вось пан загадаў, каб зверху на усе сцены густа ўмуравалі асколкі шкла, спадзеючыся, што гэта стрымае няпрошаных гасцей. Калі работа была завершана і пан ехаў задаволены ў брычцы наўсцяж мура, на шляху сустрэў парабка. Фелікс спыніў брычку і запытаў: "Ну што, халоп, больш не есці табе яблыкаў?!" Халоп, хітра зірнуўшы, адказаў: "Чаму ж не есці, паночку?" Жадаючы пазабаўляцца, Фелікс прапанаваў парабку: калі той зараз жа пералезе праз мур, то атрымае рубель. Парабак, нядоўга думаючы, скінуў з плячэй бравэрку, кінуў яе на верх сцяны, плюнуў на мазолістыя далоні, скокнуў, падцягнуўся і спрытна пералез мур па бравэрцы. Аддаў пан грошы і, злосна сцебануўшы каня, паехаў.

    Пасля Фелікса сядзібай валодаў яго сын Мiкалай, інжынер-палкоўнік. Ён, як і бацька, быў "цяжкім" чалавекам, тыранам не толькі ў адносінах да сялян, але і дамачадцаў. Жонка Мікалая была прыгожай паненкай, значка маладзейшай за мужа. Да сялян адносілася добразычліва. Мела мяккі, але горды характар. Нягледзячы на гэта, Мікалай не кахаў яе. Пакуль жонка, якая хварэла на сухоты, знаходзілася дома, ён звычайна бавіў час у абдымках адной са шматлікіх каханак.

    Урэшце рэшт здарылася трагедыя. Слугі знайшлі сваю гаспадыню ў ложку мёртвай, з рэвальверам у сціснутай руцэ. Афщыйна пастанавілі лічыць яе смерць самазабойствам. Але бацька панны, генерал, які шмат чаго бачыў у жыцці, пасля дэталёвага агляду месца здарэння і цела дачкі цвёрда заявіў, што гэта забойства. Гэтак жа лічылі і многія дваровыя людзі.

    Фелікс справіў жонцы пышнае пахаванне, развітацца з ёю прыйшло шмат людзей. У ружоўніку зрэзалі ўсе ружы, дзеці кідалі іх пад колы павозкі-катафалка на працягу ўсяго шляху да радавой грабніцы Ястржэмбскіх.

    У студзені 1905 года ў Расіі пасля расстрэлу мірнай дэманстрацыі адбылася рэвалюцыя. У Барысаўшчыне, як і ў іншых вёсках раёна, пачаліся сялянскія хваляванні. Арганізатарам мітынгаў выступаў хойніцкі сацыял-дэмакрат Акуленка. Пад яго ўплывам некалькі сялян вырашылі запатрабаваць у Мікалая Ястржэмбскага паляпшэння ўмоў працы і адмены штрафаў.

    Калі яны прыйшлі да пана, то ён, нічога не слухаючы, пачаў хвастаць хадакоў нагайкай. Усе разбегліся, акрамя аднаго, па мянушцы Саўка, які не разгубіўся і паваліў пана на зямлю. "От, пане, цяпер мы з табой таварышы", - з гэтымі словамі ён зняў з пана капялюш і надзеў сабе на галаву, а свой стары картуз насунуў пану. Той, скінуўшы картуз, падняўся, з грэблівай усмешкай сказаў: "Не, Саўка! Не быў ты мне таварышам і не будзеш".

    Праз некаторы час сяляне зноў пайшлі да пана. На гэты раз іх бьшо многа і настроены былі больш рашуча. Ястржэмбскі, баючыся бунту, пайшоў на ўступкі і згадзіўся выканаць некаторыя патрабаванні.

    У гадавіну расстрэлу рабочых у Петраградзе на Хойнікшчыне зноў пачаліся сялянскія выступленні, і Ястржэмбскі з чэляддзю часова з'ехаў у Польшчу. Сяляне сабралі "мітынг свабоды", які хутка перарос у банальнае рабаванне маёнтка. Бралі хто харч, хто карову ці каня, хто шафу або проста люстэрка.

    Аднак такая "свабода" працягвалася нядоўга. Неўзабаве прыехалі казакі. Эканом з рахункаводам склалі спіс украдзенага дабра, а казакі пачалі шукаць зачыншчыкаў. Злоўленых прыводзілі да канторы мясцовай управы і білі нагайкамі.

    Пасля пакарання сялян Ястржэмбскія вярнуліся ў сядзібу, а бедны Саўка, памятаючы леташнюю гісторыю з капелюшом, схаваўся недзе ў вёсцы Навасёлкі. Казакі не змаглі яго адшукаць. Дарэчы, цяга да жартаў Саўку ледзь не згубіла. У 1918 годзе пачалася нямецкая акупацыя. Немцы адразу загадалі сялянам вярнуць Ястржэмбскім зямлю і скаціну.

    Аднойчы Саўка падышоў да акупантаў і, карыстаючыся іх няведаннем мовы, угодлівым голасам стаў кпіць: "Каб вы, гады, яйкамі падавіліся, каб малаком захлынуліся!" Немцы радасна ківалі: "Я! Я!" А тут падышоў яшчэ адзін салдат, які крыху разумеў па-руску. Ён пераклаў Саўкавы пажаданні, і зняважаньія нашчадкі тэўтонаў да паўсмерці збілі жартаўніка.

    Існуе меркаванне, што калі б не Кастрычніцкая рэвалюцыя, Барысаўшчына, магчыма, стала б прамысловым мястэчкам памерам з Хойнікі. Брат Фелікса быў таленавітым інжынерам, адным з "піянераў", якія пракладвалі чыгунку на Палессі. У Мінскім чыгуначным музеі ёсць даведкі аб ім. Гавораць, быццам Мікалай планаваў з дапамогай дзядзькі правесці чыгунку да Барысаўшчыны.

 

    Пасля рэвалюцыі Ястржэмбскія з'ехалі ў Польшчу, потым, магчыма, у Германію, бо ўнук Фелікса ў час Вялікай Айчыннай вайны прыязджаў у форме нямецкага афіцэра агледзець маёнтак і нават пазнаў Аксінню - жанчыну, якая даглядала яго ў дзяцінстве.

    Існуе легенда пра скарб фамільнага серабра Ястржэмбскіх, якое Мікалай склаў у куфар і закапаў недзе ў парку, перш чым збегчы за мяжу. Так гэта ці не, але тут можна было ўбачыць "чорных шукальнікаў" з металадэтэктарамі, якія прыязджалі з Гомеля. Ці знаходзяць яны што-небудзь, цяжка сказаць. Затое вядома гісторыя выяўлення іншага "скарбу". У 1968 годзе адзін з тагачасных жыхароў панскага дома В. А. Краснаселец, капаючы падвал, натрапіў на вінны склеп памешчыка, у якім радамі стаяла каля трохсот бутэлек з рознымі вінамі, настойкамі, наліўкамі. Некаторыя з іх аж загусцелі ад часу.

    Хутка ўсе бутэлькі былі разабраны, але ніхто не асмельваўся паспрабаваць, бо прыйшоў участковы і запатрабаваў здаць нібыта атручанае віно. Некаторыя панеслі здаваць, але нехта выпадкова ўбачыў, як участковы смела дэгуставаў віно. Сцяміўшы падман, мужыкі радасна кінуліся частавацца вінамі шматгадовай вытрымкі.

    У пачатку 1930 года мінулага стагоддзя на Хойнікшчыне дзе-нідзе яшчэ дзейнічалі антысавецкія групоўкі. Адна з іх абрабавала пахавальную грабнщу Ястржэмбскіх, якая знаходзілася недалёка ад паўночнай брамы. У ёй былі два памяшканні: падземнае для магіл прадстаўнікоў роду і верхняе, тыпу капліцы, дзе ў рэлігійныя святы запальвалі свечкі. Вакол яго стаялі мармуровыя надмагільныя камяні блізкім асобам сям'і.

    Бандыты збілі і скруцілі прыстаўленага да грабніцы вартаўніка. У пошуках залатых упрыгажэнняў раскапалі большасць магіл.

    Не менш ганебна паступіла пасля гэтага здарэння вясковае начальства, аддаўшы загад перакласці нябожчыкаў з ацынкаваных трун у драўляныя, разабраць надземную частку на цагліны, а падземную засыпаць.

    Па словах відавочцаў тых падзей, у адной з трун знаходзілася цела Фелікса з цалкам захаваўшымся тварам. Аднак пры перакладанні цела рассыпалася.

    Цынк спатрэбіўся на выраб вёдзер для фермы. Усё гэтае кашчунства апраўдалі "бязлітаснай барацьбой з класавымі забабонамі і перажыткамі капіталізму ў свядомасці людзей".

    Да другой палавіны 80-х гадоў 20 стагоддзя каля панскага могільніка ляжалі дзве мармуровыя пліты, адна з іх з эпітафіяй паненцы. Потым нейкі вандал трактарам раскалоў яе папалам.

    Цяпер, маючы сродкі і жаданне, большасць будынкаў можна было б адрэстаўрыраваць. Але дзе ўзяць тыя сродкі? Некаторыя замежныя турысты, напрыклад з Англіі, пасля наведвання сядзібы з захапленнем і непаразуменнем узрушана спрабавалі даведацца, чаму мы так адносімся да сваёй гістарычнай спадчыны.

    А час не чакае. Калі лёсам Барысаўшчанскай сядзібы ніхто так і не зацікавіцца, то ад некалі маляўнічых мясцін могуць застацца толькі ўспаміны і нешматлікія фотаздымкі.

    Зараз у Беларусі па загаду Прэзідэнта праводзіцца палітыка па ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці, прадпрымаюцца захады па стварэнню і развіццю нацыянальнай ідэалогіі. На мой погляд, гэта немагчыма без захавання помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры, без дасканалага вывучэння ладу жыцця нашых продкаў, іх звычаяў, абрадаў. Вучыць гэтаму патрэбна з малых гадоў у дзіцячых садках і школах. Бо нацыянальнае самаўсведамленне, гордасць за краіну - як магутная рака, у якую паступова ператвараецца ручай цікавасці да сваіх вытокаў, спадчыны і любві да роднай старонкі.

 

    А.ЭСАУЛЕНКА,

    мастак-афарміцель раённага краязнаўчага музея.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?
Interesting post
http://yogxw70d.com

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Хойник

Пионеры посадили рябиновую аллею в честь 73-летия освобождения Хойникского района

Хотите узнать больше? Мероприятие в рамках акции «Восстановим леса Беларуси» прошло в средней школе №3 Хойников. Для ребят провели урок «леса», а также организовали 41

На Гомельщине прошел областной этап сельхоз проекта «Властелин села»

Хотите узнать больше? В агрогородке Судково Хойникского района за титул соревновались пять молодых семей с детьми — победители зональных этапов конкурса. Для этого им 81

В Хойниках прошел открытый районный праздник «Танцевальная планета»

Хотите узнать больше? Полный зал зрителей мероприятие собрало пятый год подряд. Многолюдно было и на сцене, за кулисами. Мастерство демонстрировали шесть танцевальных 83

В деревне Кливы Хойникского района у сельчанина обнаружили два патрона

Хотите узнать больше? Их направили на экспертизу, рассказали «Гомельскай праўдзе» в отделе информации и общественных связей УВД облисполкома. По заключению эксперта, два 129

Российские журналисты побывали в отселенных деревнях Хойникского района

Хотите узнать больше? Участники пресс-тура в Гомельскую область по теме «30 лет аварии на ЧАЭС. Реабилитация пострадавших регионов Республики Беларусь. Развитие малых 111

Более 100 человек из Беларуси и России станут участниками форума творческой молодежи в Хойниках

Хотите узнать больше? Более 100 ребят из Беларуси и России станут участниками форума талантливой творческой молодежи, который пройдет 25 апреля в Хойниках, сообщили 58

В Хойниках прошел районный слет юных спасателей-пожарных

Хотите узнать больше? На базе пожарной аварийно-спасательной части № 1 РОЧС будущие борцы с чрезвычайными ситуациями соревновались в конкурсе знатоков, отвечали на вопросы 85