Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"Антычныя" назвы ў нашым рэгіёне.

    ПАЛЬМІРА

    Марыян Дубецкі, знакаміты ўдзельнік паўстання 1863-1864 гг. і, падобна, першы біёграф Караля Прозара. паведаміў. што вярнуўшыся з другой эміграцыі у 1814г. і пасля вызвалення маёнтка ад чарговага секвестру, былы вялікі абозны ВКЛ пачаў актыўна займацца і гаспадарчымі справамі, заснаваў шэраг фальваркаў і назваў іх у гонар вялікіх перамог як І айчыннай, так і сусветнай гісторыі - Рацлавіцы, Тэрмапілы (Ферманілы), Маратон (Марафон) і іншыя (Karol Prozor. Krakow, 1897. S.314). Асабліва цікава было б даведацца пра "іншыя". I ці не было сярод іх Пальміры?
    Мяркуем, што з'яўленне ў нашай мясціне населенага пункта з такой назвай было заслугай менавіта К. Прозара. Па-першае, аднаіменны пасёлак узнік у 20-я гг. XX ст., a гэта не той час, калі паселішчам надаваліся антычныя назвы. Элінскае слова"пальміра", запазычанае лацінскай мовай (palmyra), як і адпаведнае яму арамейскае "тадмор", вядомае з клінапісных тэкстаў яшчэ пачатку II тыс. да н.э. (Тад-мор начагковая начва населішча), азначаюць сукупнасць нальмавых др )ў. У 'Трамадзянскіх войнах" Апіана каля 40г. да н.э. Пальмірай названы горад на ўсход'зе Сірыі. які да III ст cтay такім багатым і магутным што нават паспрабаваў вызваліцца з-пад рымскага панавання. Асабліва рашуча гэтага дамагалася ўдава прызнанага ў Рыме "палкаводцам Усходу" Адэната і рэгентша малалетняга Вабаллата Зінобія. Дайшло да таго, што ў 272 г. імператар Аўрэліян распачаў вялікі паход супраць Пальміры. Вольналюбівыя пальмірцы мужна абараняліся (сам імператар быў паранены стралой), але гораду наканавана было здацца рымлянам. Зенобія, не вытрымаўшы ўсіх жахаў аблогі, села на самага хуткага драмадэра (вярблюда) і ўжо дасягнула Еўфрата, калі яе дагнала лёгкая конніца Аўрэліяна. Імнератар пашкадаваў горад, аднак, усе скарбы яго былі вывезеныя ў Рым. Зенобіі і яе сыну было пакінута жыццё. Згодна з адной версіяй, па дарозе ў сталіцу імперыі яны абое памерлі, а наводле другой - Зенобія, стаўшы ўпрыгожаннем трыумфа Аўрэліяна, была правезеная па вуліцах Рыма ў залатых кайданах, пасля чаго сасланая ў Цібур (Цівалі), дзе правила астатнія свае гады, карыстаючыся некаторай свабодай.
    Капітуляцыя Пальміры азначала падпарадкаванне Рыму залежных тады ад яе Месапатаміі і Егіпта. Аднак, народ не жадаў так хутка змірыцца з няволяй. Яшчэ раней, чым Аўрэліян дабраўся да Рыма, ён атрымаў вестку пра паўстанне на Усходзе. 3 неверагоднай хуткасцю імператар вярнуўся ў Сірыю і нечакана з'явіўся падсценамі Пальміры, дзе царом ужо быў абвешчаны нейкі Антыох. У гэты раз горад чакала бязлітасная расправа. Пальміра была разбураная, а на яе руінах пакінуты толькі рымскі гарнізон. Пасля наўмыснага змянення традыныйных гандлёвых шляхоў горад канчаткова заняпаў і ператварыўся ў нязначную для краю вёску.
    К. Прозар, напэўна, добра ведаў гэты гістарычны сюжэт і не мог не правесці некагорыя паралелі з барацьбой патрыётаў Рэчы Паспалітай супраць агрэсіі суседніх манархій. Тым болей, што да значэнняў, якія надавалі слову "palma" антычныя аўтары, з цягам часу дадаліся "першынство", "слава", а да значэнняў "palmaris" - "пераможны".

 

МАРЫТОН

    Неяк ужо даводзілася згадваць пра вёску Марытон, якая размясцілася амаль што на мяжы Брагінскага і Хойніцкага раёнаў. Відавочна, сённяшняя форма назвы паселішча спрычынілася да таго, што інфарматары нястомнага збіральніка беларускіх легенд і паданняў, доктара філалогіі A.M. Ненадаўца паведамілі, нібы паходзіць яна ад вокліча пастушкоў "Марыя тоне!" (так звалі панскую дачку). Заўважым, што падобныя інтэрпрэтацыі назваў даволі пашыраныя ў фальклоры і не толькі беларусаў. Але ў інвентары Хойніцкага маёнтка 1844 г. Уладзіслава, сына Караля, Прозара (НГАБ уМінску. Ф.142. Воп. 1. Спр.1475. А.13) названы фальварак Маратон, што дае падставу давяраць М. Дубецкаму, які намякнуў: назва нададзена К. Прозарам у гонар перамогі грэкаў над персамі ў 490 г. да н.э. пры Маратоне (Марафоне). Ідэя выглядае бясснрэчнаю: малалікія і не меўшыя палітычнага адзінства, але больш за ўсё на свеце шанаваўшыя асабістую свабоду эліны-рэспубліканцы адстойвалі яе ў барацьбе супраць велізарнага войска персідскага "цара цароў" Дарыя I Гістаспа гэтак жа адважна, як паўстанцы-касцюшкаўцы адстойвалі Канстытуцыю 3 мая і незалежнасць Рэчы Паспалітай у змаганні з арміямі расійскай імператрыцы-самадзержыцы Кацяр'ыны II.
    Пасля адмены прыгону фальваркавыя землі былі здадзеныя ў арэнду аднадворцам (19 мужчынскіх душ на 1870 г.) Цішкевічам, Вайцяхоўскім, Кажанеўскім і інш., якія ўтварылі тут свае паселішча, у адных выпадках называнае ў крыніцах засценкам, у іншых - аколіцай. Магчыма, таму ў паданні, выкладзеным A.M. Heнадаўцам, марытонскі пан выгадна адрозніваецца ад навакольных землеўладальнікаў сваім дабрадушным стаўленнем да вяскоўцаў (менавіта да марытонцаў): маўляў, усё сабе пасмейваўся ў вусы, ні слова ніколі вульгарнага не сказаўшы (Гамепыичына. Назвы населеных пунктаў паводле легенд іпаданняў. Мінск, 2001. С. 57-59). Варта ўдакладніць, што пан той быў не марытонскі, а астраглядаўскі, бо менавіта да Астраглядаўскага маёнтка належалі ў парэформенныя часы землі, на якіх знаходзіўся Марытон. I першыя жыхары яго паходзілі з "разабранай" расійскімі ўладамі шляхты, а таму ніколі не былі прозараўскімі прыгоннымі. Гэтыя чыста гістарычныя акалічнасці даследчыку-літаратуразнаўцу або засталіся невядомымі, або, у адрозненне ад падання - помніка беларускага фальклору, не ўяўлялі каштоўнасці для яго тэмы і ўрэшце былі праігнараваныя.

 

АРКАДЗІЯ

    Вядомая яшчэ адна антычная з паходжання назва. Інвентар 1844 г. Юзэфаўскага маёнтка, прыналежнага сыну Караля Прозара Юзэфу, паведамляе пра фальварак Аркадзія, да якога былі прымацаваныя сяляне вёскі Уласы (Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 40), а ў метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла пад 1850 годам названая таксама і веска Аркадзія (Ф. 1089. Воп. 1. Спр. 1. А. 115). У антычнай жа Грэцыі так называлася гарыстая вобласць у цэнтральнай частцы паўвострава Пелапанэс.
    Герадот у сваёй 'Тісторыі" иадау звестку ира тое, як лакедэмоняне, г. зн. грамадзяне наймагутнага ў элінскім свеце поліса Спарты, жадаючы захапіць гарады Аркадзіі, запыталі дэльфійскі аракул, ці здолеюць заваяваць усю вобласць. Атрымаўшы, як гэта часта бывала, двухсэнсоўны адказ піфіі, яны, у спадзяванні на поспех і на вялікую колькасць палонных, узялі з сабой кайданы ды пайшлі вайной супраць горада Тэгеі. Але ў бітве лакедэмоняне пацярпелі паражэнне, і ўсе, хто трапіў у палон да аркадзянаў як рабы, былі закаваныя ў тьш самыя кайданы і прымушаныя да паднявольнай працы натэгейскіх палетках. Чым не матывацыя для надання сімвалічнай назвы-пратэсту фальварку, калі ведаць, што пазней спартанцы ўсё ж узялі над Тэгеяй верх?
    Паводле Герадота, і ў Фермапільскі праход (яшчэ да адступлення асноўных элінскіх сіл над прыкрыццём трохсот (!) гераічных спартанцаў цара Леаніда) супрацьстаяць персам воінаў з Ар кадзіі прыйшло болей, чым з якой іншай вобласці - 2120 чалавек. Няўжо аркадскім пастухам свабода Грэцыі была даражэй, чым геронтам (старэйшынам) Лакедэмона?..
    Але найбольш рзальнай версіяй з'яўлення тапоніма на Хойнікшчыне выпіядае наступная. У антычнай паэзіі горная Аркадзія паказана краінай мірных пастухоў, жыццё якіх з усімі яго радасцямі і горам было натуральна простым і сціплым, а таму шчаслівым. Сам зварот да пастушай тэмы грэка Феакрыта і рымляніна Вергілія даследчыкі лічаць своеасаблівымі "ўцёкамі" паэтаў ад сучаснасці. У выпадку з Феакрытам гэта была рэакцыя адукаванага, вытанчанага чалавека супраць надакучлівай цывілізаванай мітусні. Вергілій жа стаміўся ад вечных канфліктаў, якія раздзіралі сучасную яму Італію і ахвярай якіх стаў ён сам, і жадаў цішыні -міру для сябе і свайго народу.
    Ці не жадаў аднаго толькі міру для сваёй Радзімы Караль Прозар - чалавек, які добрую палову жыцця аддаў барацьбе за яе свабоду і шчасце, але якіх яму так і не пашанцавала ўбачыць? Станоўчы адказ напрошваецца сам сабой, калі ўлічыць няўдзел абознага ў паўстанні 1830-1831 гг. Мяркуем таксама, што назва Аркадзія (заўважым, асабліва прыдатная менавіта для сельскагаспадарчай адзінкі) была нададзеная фальварку хутчэй за ўсё пасля вяртання сямідзесяцігадоваіа К. Прозара з Пецярбургскай турмы ў 1829 г., калі ён, да таго ж, пахаваў жонку Людвіку.

    С БЕЛЬСКІ, СШ № 3 г. Хойнікі.
    "Ленінскі сцяг" № 99-100,102(9857-9858,9860)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Хойник

Пионеры посадили рябиновую аллею в честь 73-летия освобождения Хойникского района

Хотите узнать больше? Мероприятие в рамках акции «Восстановим леса Беларуси» прошло в средней школе №3 Хойников. Для ребят провели урок «леса», а также организовали 41

На Гомельщине прошел областной этап сельхоз проекта «Властелин села»

Хотите узнать больше? В агрогородке Судково Хойникского района за титул соревновались пять молодых семей с детьми — победители зональных этапов конкурса. Для этого им 82

В Хойниках прошел открытый районный праздник «Танцевальная планета»

Хотите узнать больше? Полный зал зрителей мероприятие собрало пятый год подряд. Многолюдно было и на сцене, за кулисами. Мастерство демонстрировали шесть танцевальных 83

В деревне Кливы Хойникского района у сельчанина обнаружили два патрона

Хотите узнать больше? Их направили на экспертизу, рассказали «Гомельскай праўдзе» в отделе информации и общественных связей УВД облисполкома. По заключению эксперта, два 129

Российские журналисты побывали в отселенных деревнях Хойникского района

Хотите узнать больше? Участники пресс-тура в Гомельскую область по теме «30 лет аварии на ЧАЭС. Реабилитация пострадавших регионов Республики Беларусь. Развитие малых 112

Более 100 человек из Беларуси и России станут участниками форума творческой молодежи в Хойниках

Хотите узнать больше? Более 100 ребят из Беларуси и России станут участниками форума талантливой творческой молодежи, который пройдет 25 апреля в Хойниках, сообщили 58

В Хойниках прошел районный слет юных спасателей-пожарных

Хотите узнать больше? На базе пожарной аварийно-спасательной части № 1 РОЧС будущие борцы с чрезвычайными ситуациями соревновались в конкурсе знатоков, отвечали на вопросы 85