Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НГО опубликовали текст резолюции о сохранении "деревянного Гомеля"

НГО опубликовали текст резолюции о сохранении

18 декабря Гомельский Демократический Форум инициировал проведение круглого стола, в котором приняли участие 21 негосударственная организация с целью создания механизма эффективного взаимодействия между региональными организациями. Участники собрания подписали резолюцию по ситуации с уничтожением деревянной застройки Гомеля, предложенную ГИ "ГДФ". После согласования со всеми участниками текст резолюции был опубликован на сайте ГДФ.


"Сход

Незалежных некамерцыйных грамадскіх арганізацый ды ініцыятываў Гомеля і раёнаў Гомельскай вобласці

Рэзалюцыя

Што да сітуацыі са знішчэннем гістарычнай драўлянай забудовы горада Гомеля

Цягам апошніх год у горадзе Гомелі склалася сітуацыя, якая моцна турбуе шмат каго з жыхароў гораду ды прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

У межах выканання генеральнага плану рэканструкцыі абласнога цэнтра, адбываецца знішчэнне гістарычнай драўлянай забудовы Гомеля ў Цэнтральным раёне, ў тым ліку ў раёне вуліц Валатаўская – Парыжскай Камуны.

Між іншым, незалежныя эксперты, этнографы, гісторыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці адзначаюць, што менавіта гістарычная драўляная архітэктура ёсць сёння той адметнаю рысай Гомелю, якая адрознівае яго ад ўсіх астатніх гарадоў свету. Унікальныя карункі знешніх драўляных дэкаратыўных элементаў бязлітасна знішчаюцца, а самі будынкі ідуць пад знос. Разам з тым, навукова даказаным фактам з’яўляецца ўнікальнасць архітэктуры гомельскага Пасожжа.

Такая ўнікальная гістарычна-архітэктурная спадчына магла б стаць падмуркам для стварэння гістарычнага аблічча Гомелю – квартала Старога горада (іншыя варыянты: запаведніка драўлянай архітэктуры, скансэна і г.д.), і той адметнай рысай, якая магла бы быць выкарыстана ў мэтах развіцця абласнога цэнтра ў якасці турыстычна прывабнага аб’екта.

На жаль, на сённяшні дзень даводзіцца канстатаваць, што частка ўнікальных будынкаў, аналагаў якіх няма ў свеце, ужо знішчана і не можа быць адноўлена. Лёс астатніх -- пад вялікім пытаннем: працэс іх руйнавання спынены праз запатрабаванне Міністэрства культуры, якое зараз разглядае пытанне аб прысваенні гэтым дамам статусу гісторыка-культурных помнікаў. Умяшальніцтва Міністэрства культуры ў гомельскую сітуацыю стала магчымым пасля калектыўнай работы па зборы неабходных дакументаў, выкананай актывістамі грамадскага аб’яднання ГМКГА “Талака” і сябрамі мясцовай філіі “Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны”.

У сувязі з усім вышэй пазначаным, мы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Гомеля і Гомельская вобласці, выказваем глыбокую заклапочанасць:

-         Тым, што працэс знішчэння гістарычнага цэнтра Гомеля ідзе без узгаднення з зацікаўленай часткай грамадства;

-         Тым, што, рэалізуючы планы па рэканструкцыі горада, мясцовыя ўлады не бяруць ў разлік фактары, якія маюць стратэгічнае значэнне для развіцця абласнога цэнтра. У прыватнасці, перспектывы культурнага ды турыстычнага развіцця горада;

-         Тым, што безадказнымі рашэннямі, паводле якіх руйнуюцца драўляныя дамы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, наносіцца вялікая шкода гістарычнай, духоўнай, культурнай спадчыне нашага народа, якую нельга будзе аднавіць.

Канстатаваўшы тое, мы заклікаем:

-         Неадкладна правесці шырокія грамадскія слуханні па праблеме, з абавязковым удзелам прадстаўнікоў мясцовых уладаў, Міністэрства культуры, Міністэрства архітэктуры, культурных установаў ды грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікоў зацікаўленых грамадскіх арганізацый, незалежнай ды дзяржаўнай прэсы;

-         Зрабіць неадкладныя захады для таго, каб унікальныя драўляныя будынкі Гомеля, пры рэканструкцыі адзначаных вуліц, не знішчаліся б, але захоўваліся для далейшага выкарыстання ў культурных ды турыстычных мэтах (гэта можа быць стварэнне музея пад адкрытым небам, стварэнне комплекса “Стары горад” і інш.)

-         Распрацаваць з удзелам дзяржаўных і незалежных гісторыкаў, культуролагаў, этнографаў, а таксама з прыцягненнем шырокага кола грамадства, Канцэпцыю захавання культурнай спадчыны Гомелю, якая будзе забяспечваць і гарантаваць выратаванне галоўных унікальных гістарычных помнікаў Гомельшчыны".

Прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў ды ініцыятываў Гомельшчыны

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужна ли Гомелю велосипедная инфраструктура, как в европейских городах?

Новости Гомеля

Четыре дня в начале мая. Воспоминания Игоря Лапшина о командировке в чернобыльскую зону

Хотите узнать больше? Сегодня Игорь Лапшин (на фото в центре) преподаёт в Гомельском филиале Университета гражданской защиты МЧС Беларуси. С молодым поколением спасателей 3

Фотофакт. В храме архистратига Михаила почтили память жертв чернобыльской катастрофы

Хотите узнать больше? Панихиду по погибшим в результате техногенной катастрофы отслужил Епископ Гомельский и Жлобинский Стефан. После взрыва на электростанции 3

В районе ДК «Фестивальный» построят дома-близнецы

Хотите узнать больше? Общественное обсуждение концепции строительства жилой высотки между ДК «Фестивальный» и пятиэтажкой на Павлова, 1, закончилось одобрением 66

145 лет ОСВОД. Лица Гомельской областной организации

Хотите узнать больше? С моря на реку. Из профессиональных рыболовов Игорь Меженников переквалифицировался в спасатели Когда Игорь Меженников работал в рыболовном фло­те 65

Откуда у детей тяга к спиртному? Разговор с заведующей подростковым отделением наркодиспансера

Хотите узнать больше? Часто родители замеча­ют, что у ребёнка появи­лись пагубные привычки, но предпочитают молчать, ждать, пока пройдёт, или решать проблему 67

На республиканском субботнике в парке Фестивальном заложили две аллеи лип и берёз

Хотите узнать больше? Зона отдыха стала основным объектом приложения сил в Советском районе Гомеля. Здесь были заложены две аллеи деревьев. Свои берёзы и липы посадили 59

Гомельские омоновцы задержали ночью на улице мужчину с боевым пистолетом ТТ

Хотите узнать больше? Мобильная группа отрабатывала территорию Советского района и обратила внимание на пошатывающегося мужчину с надвинутым на глаза капюшоном. 102

Узнали, почему пляжи Советского района пользуются высоким спросом

Хотите узнать больше? Защите жизни и здоровью граждан на водоёмах в нашей стране уделяет­ся большое внимание. Ситуаций, когда безобидный семейный отдых может в считанные 63