Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

У канцы сакавіка ў Гомелі прайшла выязная нарада Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Па выніках паседжання грамадскасць даведалася, што Генеральны план Гомеля плануецца «ўдакладніць». Чыноўнікі знайшлі ў горадзе пусткі, якія трэба «ўключыць у жыццё горада».

Забудаваць жыллём плануецца і цэнтр Гомеля. Канечне, гэта выгодная пляцоўка, бо вакол ужо ёсць інфраструктура, працуюць крамы і сацыяльныя аб’екты. Гаворка ідзе, у тым ліку, і аб забудове кварталу на скрыжаванні вуліц Арцёма і Садовай.

«Нам трэба надаць гораду закончаны выгляд, павінна быць старанна спланаваная цэласная гарадская кампазіцыя», — лічыць намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч.

Мары гараджан пра захаванне гістарычнай памяці ў матэрыяльным выглядзе на дадзеным лапіку зямлі ў цэнтры Гомеля, каля Сажа і парку, могуць быць пахаваныя. Замест ціхага ўтульнага месца над ракой у гістарычным цэнтры вырастуць гмахі. Уладальнікі «квадратаў» у новых шматпавярховых дамах будуць захапляцца цудоўнымі краявідамі з вакна. А гараджане агулам будуць пазбаўлены цудоўнага медытатыўнага месца для шпацыру.

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў тут, у межах сучасных Арцёма-Садовай-Пушкіна, размяшчаўся элітны раён Гомеля. У народзе яго звалі «Свісток», таму што ў асноўным тут сяліліся чыноўнікі і паліцэйскія, багацеі. У вайну «Свісток» моцна пацярпеў, быў спалены. Сёння тут засталіся некалькі дамоў пачатку XX стагоддзя, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

Тры гады таму на той час студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарта Сяргей Ляпін прапанаваў стварыць на «Свістку» гістарычна-забаўляльны раён — узнавіць па старых здымках, апісаннях, эскізах гістарычныя будынкі, размясціць тут стылізаваныя гасцініцы, рэстараны, музеі, кавярні.

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

Месца было выбрана ідэальна — цэнтр горада, непадалёк палац Румянцавых і Паскевічаў.

Створаны на паперы квартал уключаў пешаходныя вуліцы, плошчы, у «Свісток» павінны былі ўпісацца найлепшыя ўзоры драўлянай архітэктуры, у тым ліку цырк і пажарная каланча.

У архітэктурны ансамбль выдатна ўпісаліся б і наяўныя старадаўнія пабудовы, якія захаваліся на вуліцы Арцёма.

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

Праект Сяргея Ляпіна цёпла сустрэлі як грамадскасць, так і нават мясцовыя ўлады. Некаторыя СМІ ўпэўнена падавалі інфармацыю, што «ў Гомелі будзе створаны гістарычны раён», які стане «разынкай горада» і прыцягне турыстаў. Гісторыкі, краязнаўцы і архітэктары горада спрачаліся, абмяркоўвалі плюсы і мінусы праекту. Стваралася уражанне, што вось-вось — і за працу возьмуцца інвестары і праектныя арганізацыі.

На самым высокім узроўні ўсур’ёз абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні квартала драўлянай забудовы пад культурныя і забаўляльныя функцыі.

Але вынік гарачых абмеркаванняў і філантрапічных спадзяванняў інтэлігенцыі быў просты і ўтылітарны — пошук інвестара, забудова кварталу шматкватэрнымі дамамі.

«Гмахі ў гістарычным цэнтры — не этычна, не інтэлігентна»

Такім рашэннем расчараваны архітэктар Сяргей Ляпін. Дадзеная пляцоўка на Арцёма-Садовай не забудоўвалася ні ў 60-я, ні ў 90-я. Архітэктар лічыць, што проста не было годнага праекту, які быў бы варты дадзенага месца.

«Архітэктары тых часоў адчувалі, што гэтая пляцоўка вельмі важная для горада, яна з’яўляецца буферам парка, мае прырэчны эфектны ландшафт. Пляцоўку ўвесь час пакідалі на больш прэзентабельныя праекты. Але вось такое расчараванне — плануецца будаваць чарговае камерцыйнае жыллё з выглядам на Сож», — тлумачыць аўтар праекту.

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

Па яго словах, шматпавярховае жыллё на тэрыторыі цэнтра горада вельмі моцна знішчае маштаб забудовы — тут жа навокал 2-5-павярховыя будынкі, некаторыя з якіх маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

«Пабудаваць тут шматпавярховыя дамы — гэта не зусім этычна ці інтэлігентна. Гэта горадабудаўнічая памылка, бо шматпавярховая забудова знішчае ўскладзеную на дадзеную пляцоўку функцыю, знішчае кананічны выгляд горада, панараму з боку Сожа са шпіталем хуткай дапамогі, Петрапаўлаўскім саборам, палацам Румянцавых і Паскевічаў. Высокі акцэнт вельмі моцна ўдарыць па іміджу класіцыстычнага горада. Калі зараз гэтае спакойнае грамадскае месца, то ў будучым гэта будзе закрытая тэрыторыя, шчыльна застаўленая аўтамабілямі. І дамы пачатку дваццатага стагоддзя проста згубяцца на фоне гэтых гмахаў», — хвалюецца архітэктар.

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

Па заканадаўстве аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны нельга ўзводзіць будынкі, якія псуюць ландшафт той тэрыторыі, на якой стаяць будынкі са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але наўрад ці пры забудове будуць звяртаць увагу на такія «дробязі», якія часта і з лёгкасцю можна абысці.

Сваё слова маглі бы сказаць і гараджане — заканадаўства прадугледжвае грамадскае абмеркаванне магчымай забудовы. Гэта законная мера. Тым больш што гэта пытанне не толькі жыхароў вуліц Арцёма і Садовай, але і прынцыповае пытанне для ўсіх гараджан, якія прыязджаюць з Валатавы ці Новабеліцы гуляць у парк і цэнтр горада.

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра

«Мы не гатовыя захоўваць гістарычную спадчыну, мы ў культурных адносінах слабаразвітая краіна»

Пляцоўка на Арцёма-Садовай — для горада гэта месца гістарычнай спадчыны.

Забудова Гомеля. Гмахі замест гістарычнага цэнтра
Андрэй Скідан, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава, лічыць ідэю Сяргея Ляпіна па стварэнню квартала «Свісток» добрай. Але для горада гэта ідэя, па словах навуковага супрацоўніка — футурыстычная.

«Мы да гэтага не гатовыя — да захавання сваёй гістарычнай спадчыны. Прадаць зямлю інвестару для будаўніцтва жылля — вось гэта па-нашаму. І супраціўляцца гэтаму бессэнсоўна. Мы не гатовыя. Хай забудоўваюць жыллём. Мы ў культурных адносінах слабаразвітая еўрапейская краіна. Наша самаадчуванне прыніжанае, мы слаба фармулюем сваю самавартаснасць і вартасць сваёй культуры. Беларус 10 хвілін будзе думаць, калі спытацца ў яго — хто ён на сваёй зямлі. Гэта гаворыць, што ў чалавека аморфная свядомасць»,— выказаўся Андрэй Скідан.

Праект па стварэнню квартала «Свісток», па яго словах — на далёкую перспектыву, але «ў нас мала што застанецца ў далёкай перспектыве, таму яна ў нас сумная».

Толькі той, хто адчувае самавартаснасць, гарадскую метафізіку, вобраз горада, не будзе чапаць рэкрэацыйныя зоны — паркі, скверы. «Гэта пытанне культуры, у тым ліку антрапалагічнай, у нас жа культура — яна паслугачка», — зазначыў навуковы супрацоўнік музея.

Па яго словах, у Гомелі зараз тыражуюцца недарагія праекты, і гэта натуральна.

«Бо мы слабаразвітая краіна, мы не можам забяспечыць не толькі захаванне гістарычнай спадчыны, але і дазволіць сабе высокаякасны архітэктурны горадабудаўнічы праект, таму ідзе хаатычная забудова — тут дом, там катэдж, там банк. Прычым робіцца ўсё гэта з танных матэрыялаў. У нас зараз уладараць кафляныя сценавыя панэлі — танны сурагатны нецікавы матэрыял, які ў нас паўсюль, і металапрофіль», — дадаў Андрэй Скідан.

Ён усё-ткі спадзяецца, што эпоха «времянок» пройдзе некалі, а мы — вырасцем і дарасцём да захавання гістарычнай памяці. Калі будзе яшчэ што вартае захаванню.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужно ли городу новое колесо обозрения в парке?

Новости Гомеля

Жизнь после ДТП. На примере гомельской школьницы Насти Юрченко узнали, почему белорусские дети вынуждены проходить реабилитацию за границей

Хотите узнать больше?   Два года минуло с трагическо­го дня, когда на улице Быховской в районе 40-й школы под колёса авто­мобиля попала школьница Настя Юр­ченко. 49

Неподсудна, или Водитель без головы

Хотите узнать больше? В российском Ханты-Мансийском автоном­ном округе траур: в ДТП на трассе Ханты- Мансийск — Тюмень погибли десять детей. За жизнь ещё двенадцати до сих 61

Начальник городского отдела по ЧС о том, обязательно ли устанавливать пожарные извещатели и когда нужно звонить в «101»

Хотите узнать больше? Обязательно или жела­тельно устанавливать в квартире автономные пожарные извещатели? Какие платные услуги оказывает МЧС? Где в этом году снесут 246

Школьники Гомельщины нарисовали здоровые улыбки

Хотите узнать больше? Конкурс рисунков «Улыбайся на здоровье!» прошёл в Гомеле. В нём приняли участие школьники со всей области. Организовал творческое состязание во время 46

Нет кариесу. Школьники Гомельщины нарисовали здоровые улыбки

Хотите узнать больше? Конкурс рисунков «Улыбайся на здоровье!» прошёл в Гомеле. В нём приняли участие школьники со всей области. Организовал творческое состязание во время 43

В Гомеле чествовали бойцов трудовых отрядов

Хотите узнать больше? Гомельщина второй год подряд занимает первое место в республике по итогам трудового семестра. В этом году свой первый рубль заработали более 15 тысяч 47

Городской центр культуры на один день станет гомельским диснейлендом

Хотите узнать больше? Первый день старого Нового года вся полезная площадь Городского центра культуры будет отдана под детские развлечения. В 10 часов 14 января здесь 46